Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
Апрача таго, коска і працяжнік ставяцца тады, калі галоўная частка мае надзвычай развітую будову і свае знакі прыпынку: Павязлі цягнікі восень з вёсак у горад праз імглу, праз іржышчы, бары,— каб з антонавак сонца і з стагоў памідораў дагарала на шыбах вітрын. (М. Т.). На гэту ночы ціш нямую, на гэты, сон жывых кругом пасеяць чары слоў спрабую,— каб вольным зажылі жыццём (M3).
і) Складаназалежныя сказы з даданымі часткамі ўмовы
1. Даданая частка ўмовы, якая звязана з галоўнай часткай складаназалежнага сказа адзіночнымі злучнікамі калі, каб, раз, толькі і размешчана пасля яе, заўсёды аддзяляецца коскай: Шмат спарней працаваць калектывам, калі ёсць малатарні такія... (Гл.). Усё было б
150
добра, каб не дождж... (Кс). Дзеці гуляюць у хаце, раз на дварэ слата (Бяд.). Кліча цябе неспакойнае шчасце, толькі хутчэй да яго даплыві (Гр.).
2. Калі даданая частка ўмовы знаходзіцца перад галоўнай, але інтанацыйна і сэнсава не выдзяляецца ў сказе, то паміж гэтымі часткамі ставіцца коска: Калі чытач захоча больш акрэслена вызначыць тэматыку творчасці М. Хведаровіча, яму патрэбна будзе перш за ўсё ўдумацца ў назвы яго кніг (Пал.). Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос (Прык.). А як спаць улёгся, думкі мімаволі гаманілі ў сненні хлопчыку аб школе (Кс).
Калі ж даданая частка ўмовы суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй, то яна аддзяляецца ад галоўнай часткі працяжнікам: Як я полем іду — гнецца колас ка мне (Куп.). Калі ж налева глянуў коса — святла там яркая палоса (Кр). Калі ўпадзе адзін баец— заменіць паўшага другі (Вял.).
Пры больш працяглай паўзе і аслабленай сувязі аб’яднаных частак замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Далі сядзець ды так гадаці,— не выседзіш нічога, маці (Кс). Як кракне качка ў трысці туманным,— за многа вёрст пачуе недзе ліст (Панч.).
3. Даданая частка ўмовы, якая звязана з галоўнай часткай складаназалежнага сказа парнымі злучнікамі калі — дык, раз — то, як — то і інш., заўсёды аддзяляецца коскай: Калі па лесе праходзілі лагодныя павевы ветру, то галінкі і лісце на дрэвах лёгеныса пакалыхваліся (Кс). Калі мы вывернем скібу ў разлогах, дык азарыцца для ўсіх нас дарога (М. Л.). Як воўка баяцца, то ў лес не хадзіць (Кр.). Раз хмары ходзяць над зямлёй, то хутка дождж пачнецца (Кл.).
к) Складаназалежныя сказы з даданымі ўступальнымі часткамі
1. Даданая ўступальная частка, якая звязана з галоўнай часткай складаназалежнага сказа злучнікамі хоць (хаця), няхай (хай), дарма што і інш. і размешчана пасля яе, аддзяляецца коскай: На дварэ было холадна, хоць стаяла яшчэ лета (Кс). Юрка хлопчык ужо вялікі, хай сабе замала год... (Куп.). Чалавек шпарка завіхаўся на сваім двары, дарма што ён быў ужо немаладога веку (Зар.). Васілёк паранейшаму сядзеў засяроджаны, як быццам гаворка яго і не кранала (Бр.).
151
2. Калі даданая ўступальная частка звязана з галоўнай складаным злучнікам нягледзячы на тое што, то яна заўсёды аддзяляецца коскай. Прычым коска ставіцца таксама і перад словам што, якое ўваходзіць у склад злучніка: Нягледзячы на тое, йіто на дварэ ідзе дождж, Крушынскі збіраецца ехаць у горад (Бяд.). Ураджай сёлета багаты, нягледзячы. на тое, што было сухое лета (Зв.).
3. Калі для сувязі даданай і галоўнай частак ужываюцца парныя злучнікі хоць —але, хоць —ды, што ні — а і інш., то гэтыя часткі заўсёды аддзяляюцца коскай: Хоць малы яшчэ гадамі, а працуе ён адменна (Бр.). Хоць складанае пастаўлена пытанне, але просты на яго адказ (Гл.). Хоць лясок быў невялічкі, ды шмат грыбоў расло ў ім (Кс). Што ні кажыце, а хлопец ён слаўны! (Кс). Долькі вяровачцы ні віцца, а канец павінен быць (Прык.).
Але калі супастаўляльныя словы ў такіх злучніках адсутнічаюць, то ў залежнасці ад інтанацыйнага і сэнсавага выдзялення даданая частка аддзяляецца ад галоўнай часткі коскай ці працяжнікам: Хоць снег трымаўся яшчэ на палях, сонца прыгравала з кожным днём усё мацней і мацней (Лыньк.). Няхай сабе работа была нялёгкая, бадзёрасць не пакідала моладзь (Бр.). Хоць змерклася даўно — святла ў доме чамусьці няма (К. Ч.). Хай паквапяць груганы на край узрошчаны напасці — я перйіы выйду бараніць краіну сонечнага шчасця (Гл.). Куды ні зірні — малінавых сцягоў шугаюць агні (Вял.).
У тых выпадках, калі паміж галоўнай і даданай часткамі існуе больш працяглая паўза і аслаблена сувязь, замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Няхай імя яго было нам невядома,— мы неслі ўсе яму свой лепшы шчыры дар (Гл.). Няхай навальніца шалее над светам,— гатовы спаткаць мы разгон увесь бур (М.). Хто б ні ехаў ці ішоў па шырокім гасцінцы,— усе ведалі сядзібй Астаповіча (К. Ч.).
л) Складаназалежныя сказы з даданымі выніковымі часткамі
Даданая выніковая частка звязваецца з галоўнай часткай складаназалежнага сказа ў асноўным злучнікамі то, дык, перад якімі ставіцца коска: Мы ехалі паўз Дзве Хаты, то там іх ужо не дзве, а чатыры (К. Ч.). Неспа
152
койны такідарагі яе сын, дык спявае яму і калыша (Гл.). Учора прайшоў добры дождж, дык за ноч, відайь грыбоў нарасло (Бяд.).
м) Складаназалежныя сказы з даданымі часткамі меры і ступені
Даданыя часткі меры і ступені звязваюцца з галоўнан часткай складаназалежнага сказа злучнікамі што, быЦЦам, колькі і інш., перад якімі ставіцца коска:
Дзеці смехам гэткім заліліся, што пачуўся на далёкіх нівах ветлы шолах маладога лісця (Вял.). Ужо сабралася столькі людзей, як ніколі не было каля млына (Бр.).
такі ж задуменны і блізкі, быццам песню восьвось толькі склаў пра будоўлі цудоўнага Мінска, пра красу нашых велічных спраў (Панч.). Наваліла столькі снегу, З.*анём загрузнуць можна (Лыньк.). Мартын удзе’ліць ёй столькі ўвагі, колькі патрабуюць дачыненні чалавека да чалавека (Кс).
н) Складаназалежныя сказы з даданымі часткамі спосабу дзеяння
‘Даданая частка спосабу дзеяння звязваецца з галоўнал часткайскладаназалежнага сказа злучнікамі што, як, быццам і інш., перад якімі ставіцца коска: Ты га’ворыш так, што цябе і зразумець цяжка (Кс). Ты зародзіш, зямля, як ніколі яшчэ не радзіла (М. Л.). Яны спаткаліся так, быццам бы ведалі адзін аднаго з маленстea (К. Ч.).Воз стаяў так, каб Прыбыткоўскаму было як найзручней узлезці на яго (X. Ч.). Свішчуць птушкі над балотам, аж гамоніць лес і гай (Кс).
о) Складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі і супастаўляльнымі часткамі
1. Даданыя параўнальныя і супастаўляльныя часткі звязваюцца з галоўнай часткай складаназалежнага сказа злучнікамі чым, як, як бы, нібы, быццам і інш. і аддзяляюцца ад яе коскай: Хутчэй перасохнуць крыніцы ды рэчкі, чым клятву парушу сваю (Бял.). Патонулі птушкі ў дрэвах, як тонуць рыбы ў водах (Панч.). Па небе пльілі белыя хмаркі, як бы хто пашкуматаў марлю і пусЦіў яе ў паветра (Бр.). Глядзелі з вокнаў аганькі мне
153
ўслед з трывогай шчырай, нібы ў далёкі і цяжкі я падымаўся вырай (К). Радасна бліснулі вочы, быццам іх сонца прамень запаліў (М. Т.). Як з Волгай зліваюцца рэкі, мы зліты з Расіяй навек (Бял.).
2. Калі параўнанне або супастаўленне ў складаназалежным сказе падкрэслена з асаблівай сілай, тады паміж даданай і галоўнай часткамі ставіцца працяжнік: Гваздзічка белая рассыпана вакол — нібы махрыстыя сняжынкі ляглі на тонкія націнкі (Кс). Мільгануў некалькі разоў агеньчык — быццам нехта падаваў сігнал трывогі (Ш.). ᵤ .
Пры больш працяглай паўзе і аслабленай сувязі аб яднаных частак замест працяжніка ставіцца коска з працяжнікам, асабліва калі даданая або галоўная часткі развітыя і маюць свае знакі прыпынку: Наляцеў калючы ўраган, біў у reap, хвастаў з налёту ў вочы,— быццам апалчылася пурга ў саюзе з чарнатою ночы (А. Зв.). Качаны таўшчыні небывалай серабрацца, як месяца шар,— быццам месяцаў тысяча ўпала з выійыні ў драбіны, мажар (Вял.).
3. Калі даданыя і галоўная часткі складаназалежнага сказа звязаны парнымі злучнікамі калі — то, як так, чым — тым або складанымі злучнікамі ў той час як, тады як, то паміж гэтымі часткамі заўсёды ставіцца коска: Калі кравец Самабыль увасабляе сялянскасць, то швачка Самабыліха з’яўляецца чалавекам пераважна універсальным (Кс). Калі нядаўна дзявочая песня валодала наваколлем, дык цяпер яе замяніў баян. (Хадк.).Як Косцік адносіўся да Антошкі, так і Антошка адносіўся да Косціка (Гам.). Чым ніжэй апускалася асенняе сонца, тым гусцей спавіваў туман лесавыя сенажаці (Бяд.). На полі бушавала завіруха, у той час як у лесе было іймат зацішней (К. Ч.). Эканамічныя крызісы з’яўляюцца непазбежнай з’явай у развіцці прамысловасці капіталістычных краін, тады як развіццё прамысловасці ў краінах сацыялізма ніколі не ведае эканамічных крызісаў (Зв.).
п) Складаназалежныя сказы з даданымі далучальнымі часткамі
1. Даданыя далучальныя часткі звязваюцца з галоўнай часткай складаназалежнага сказа злучнікамі і злучальнымі словамі што, калі, таму, так што і інш., перад
154
якімі звычайна ставіцца коска: Спявала яна з праўдзівым пачуццём, што рабіла вельмі добрае і прыемнае ўражанне (Кс). Дзед Талаш проста шчаслівы чалавек, калі толькі ёсць на свеце шчаслівыя людзі (Кс). Шашура быў бязмерна захоплены. сваёй прафесіяй, таму павага да яе была яму найлепшай хвалой (Мел.). Крайнія хаты стаялі амаль пад самымі соснамі, так што шышкі і хвоя заляталі ў двары (Шам.). Прапанова аказалася вельмі каштоўнай, у выніку чаго час апрацоўкі дэталі скараціўся амаль напалавіну (Чырв. зм.).
2, Калі даданая далучальная частка выдзяляецца лагічна, то пры наяўнасці працяглай паўзы паміж ёй і галоўнай часткай ставіцца працяжнік: Паўлюк адхіснуўся і пільна паглядзеў дзеду ў вочы — ці няма ў іх часам вясёлых іскраў жарту? (Шам.). Мы баяліся аднаго — каб хаця нечакана не пайшоў дождж (П.). Усе чакалі аднаго — калі пачнецца крыгаход (У. Кр.).
Калі ж лагічна выдзяляецца галоўная частка, то пры наяўнасці працяглай паўзы пасля гэтай часткі ставіцца двукроп’е: Прачнуўся Ракуцька вельмі рана: калі яшчэ толькітолькі заружавела неба на ўсходзе (К. Ч.). Мяфодзій Шляхтун думаў толькі пра адно: каб ніхто не перашкаджаў яго планам (П. Д). Ловіць шолах таямнічы ён над мёртвай цішынёй: ці не ходзіць паляўнічы тою дзікай стараной? (А. Зв.).