Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
II. Ленін! У гэтым слове геніяльнасць чалавека і яго прастата высокая патрабавальнасць і спагадлівасць цудоўная мара і здзейсненая ява неўтаймоўная барацьба за шчасце людское і гонар за здабыты сацыяльны прагрэс і справядлівасць. Для кожнага чалавека працы Ленін гэта найвялікшы прадаўжальнік векапомнай справы Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса. Непахісная воля адданасць справе працоўных вялікі розум і рэвалюцыйная палымянасць барацьбіта невычэрпны талент арганізатара і натхняльніка мас такім ведалі Уладзіміра Ільіча сучаснікі такім ён застаецца ў сэрцах людзей нашага імклівага часу. Найвялікшы мысліцельрэвалюцыянер У. I. Ленін творча развіў марксісцкае вучэнне і акрэсліў шлях да найвялікшай мэты чалавецтва камуністычнай явы (Звязда).
III. У барацьбе супроць фашысцкіх захопнікаў вытрымала ўсе выпрабаванні і яшчэ больш загартавалася вялікая дружба народаў Савецкага Саюза. Кожны народ унёс сваю долю ў вялікую справу барацьбы за свабоду Сацыялістычнай Айчыны. Савецкія рэспублікі Сярэдняй Азіі і Закаўказзя разам з Расійскай Федэрацыяй бесперапынна папаўнялі рады Чырвонай Арміі бесперабойна забяспечвалі фронт узбраеннем боепрыпасамі прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем. У Чырвонай Арміі
5*
131
плячо ў плячо ваявалі рускія ўкраінцы беларусы малдаване латышы літоўцы эстонцы карэлы грузіны армяне азербайджанцы казахі ўзбекі таджыкі туркмены кіргізы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. У баях супроць нямецкафашысцкіх захопнікаў з гонарам неслі свае баявыя сцягі нацыянальныя вайсковыя часці створаныя ў пачатку і ў ходзе вайны. Працоўныя акупіраваных рэспублік абласцей і раёнаў нягледзячы на жахлівы тэрор і правакацыі гітлераўцаў узмацнялі пад кіраўніцтвам падпольных партыйных арганізацый знішчальную вайну ў тыле ворага (Гісторыя !\ПСС).
IV. Увесь вялізны прасторны сонечны схіл даліны ззяў шырокім як возера яркапунсовым разлівам альпійскага маку. Буйныя лапушыстыя пэўна не таптаныя нагой чалавека ўзгадаваныя вялікай шчодрасцю прыроды мільёны кветак пераліваліся ўрачыстаю чырванню ціха варушыліся на слабым ветрыку і імкнулі далёка ўніз на ўвесь увесь прасцяг гэтага затуленага гарамі лугу аж пад самы цёмназялёны хваёвы масіў. Іван аднак зірнуў далей наперад, куды трэба было ісці, і ўраз спахмурнеў. Далёка за далінай снегавымі разводамі сінеў усё той жа высачэзны Мядзведжы хрыбет. Мусіць ён быў куды вышэй за пяройдзены, што дзвюма спарышамівышынямі тырчаў ззаду, бо не зважаючы на высокае ўжо сонца цень ад яго празрыстаю сінявай смугою накрываў палову нешырокай даліны. He заслонены цяпер нічым ён бадай як і ўчора заставаўся далёкім аграмадназіхоткім і недаступным (В. Быкаў).
СКЛАДАНЫ СКАЗ
§ 18. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ У СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫX СКАЗАХ
а) Складаназлучаныя сказы са спалучальнымі часткамі
1. Спалучальныя часткі складаназлучанага сказа, якія звязаны злучнікамі і, ды (у значэнні і), пры звычайнай інтанацыі аддзяляюцца коскай: Зашумела над кручай сасна, і вярба зацзіла пры дарозе (К..). Веснавая вада сышла, і паплавы абсыхалі (AC. Ч.). Закрыеш вочы,
132
і дзіўныя вобразы адзін за адным лунаюць у карагодзе бясконцым (Лыньк.). Маўчала возера ў тумане, ды вербы. плакалі ў цішы (Тр.). Прайшоў невялікі дождж, ды зноў стала суха (Бяд.).
3 а ў в а г а. Калі спалучальныя часткі маюць аднародную будову і цесна звязаны па сэнсу і інтанацыі, то пастаноўка коскі з’яўляецца неабавязковай: Прайшла зіма і настала вясна (Чарн.). Гурчаць маторы ды ляскочуць тракі (Мел.).
Коска не ставіцца:
калі спалучальныя часткі маюць форму назыўных сказаў (асабліва неразвітых або маларазвітых): Сонца і вецер (Кс). Бяскрайні стэп і мора травы (Бр.). Некалькі круглых градак з кветкамі і нядаўна пасаджаныя два клёнікі (X. Ч.);
калі спалучальныя часткі маюць форму безасабовых сказаў (неразвітых або маларазвітых): Ціха і глуха (Кс). Вечарэе і пахне кветкамі (Лыньк.). Шуміць у галаве і хочацца спаць (Мел.);
калі спалучальныя часткі маюць пытальную або клічную інтанацыю: Куды ж ісці і што рабіць? (Бч). Колькі працы і колькі сумлення! (Мік.);
калі спалучальныя часткі супастаўляюцца і маюць аднатыпную будову: У полі — рунь і ў небе — рунь (Бч). У мяне камандзіроўка і ў яго камандзіроўка (Кул.). Есць ворагі і ёсць сябры (К.);
калі дзейнік другой часткі выражан азначальным займеннікам сам, якім узмацняецца дзейнік першай часткі: Крушынскі спыніў каня і сам стаў азірацца навокал (Бяд.). Яна паспешліва паставіла на стол вячэру і сама прысела побач (Хадк.);
калі выказнік або звязка састаўнога выказніка ў другой частцы апушчаны (паколькі яны ёсць у першай частцы): Сонца будзе сеяціць і трава зеляніцца (Кав.). Акрэсляцца спакоем паплавы і свежасцю паветранай — дарогі (X.). Блішчала роснае ржышча і на ім — снапы (X Ч.);
калі спалучальныя часткі маюць агульныя для іх члены: На сенажаці званілі косы і махаліся касцы (Скр.). У глыбі кватэры зараз жа грукнула крэсла і пачуліся крокі (Кс). Had вадой ля возера ціха спіць асока ды лаза зялёная жаліццашуміць (Бч).
2. Спалучальныя часткі складаназлучанага сказа, якія звязаны словамі потым, затым, пасля і інш., звычайна аддзяляюцца коскай: Праз дым вылятае некалькі
133
іскраў, потым яго праразаюць зыркія языкі полымя (Лыньк.). Гара крута абрывалася, затым абрыў пераходзіў у пакаты спуск (Хадк.). Дзесьці за кустамі заржаў конь, пасля данесліся вясёлыя галасы начлежнікаў (Бяд.). Пры горадзе асфальт канчаецца, далей пачынаецца брук (Мел.). Хвілінудругую пераклікаюцца па ўсяму сялу пеўні, нарэшце і яны змоўклі (Лыньк.).
3. Калі спалучальныя часткі (са значэннем адначасовасці або паслядоўнасці) з’яўляюцца надзвычай развітымі, маюць свае знакі прыпынку і вызначаюцца большай самастойнасцю, то яны аддзяляюцца кропкай з коскай: Вее вецер, свішча ў коміне, горка плача, надрываецца; і цяпер мне тая музыка, як жывая, успамінаецца (Кс). Гартоўным нарогам падымем новыя дні; залатых ураджаяў зару збяруць у снапы маторы рукамі стальнымі; і вёснамі будзе цвісці маладымі вясёлкамі песняў мая Беларусь (М. Т.).
4. У тых выпадках, калі ў складаназлучаным сказе маецца ўказанне на хуткую змену падзей, а яго першая частка носіць форму назыўнога сказа, паміж састаўнымі часткамі заўсёды ставіцца працяжнік: Некалькі хвілін — і коннікі павярнулі назад (Лыньк.). Узмах вясла — і сонны бераг адразу пачынае жыць (Гл.). Некалькі прысяданняў, рэзкіх узмахаў — і цела напаўняецца сілай (Гам.).
5. Працяжнікам аддзяляюцца спалучальныя часткі (з прычыннавыніковым і ўмоўнавыніковым значэннем), калі паміж гэтымі часткамі існуе працяглая паўза і лагічна падкрэслен вынік: Няма працы — і сэрцу млосна (Ц. Г.). ёсць мора — і чайкам прастор (Пр.). Варта толькі пайсці дажджу — і работы ў катлаване спыняцца (Бр.). Узыдзе месяц— і ўсё тут зменіцца, павесялее (Кул.).
3 а ў в а г а. Калі вынік суправаджаецца ярка акрэсленым адценнем нечаканасці або катэгарычнасці, то працяжнік ставіцца не перад злучнікам, а пасля яго: Хмара хутка закрыла неба і — секануў густы дождж з градам (Ш.).
Пры больш працяглай паўзе і развітасці, а таксама самастойнасці і аслабленай сувязі паміж спалучальнымі часткамі (з прычыннавыніковым і ўмоўнавыніковым значэннем) ставіцца коска і працяжнік: Эх, скошан луг,— і зніклі краскі (Кс). Учора шчасце толькі глянула нясмела,— і развеяліся хмары змрочных дум (Бч).
134
6. Калі апошняя частка складаназлучанага сказа лагічна выдзяляецца, а папярэднія часткі аддзяляюцца адна ад другой коскамі, то перад ёй звычайна ставіцца коска і працяжнік: Заскрыпелі палазы, пачулася гамонка людзей,— і зноў стала ціха (Бяд.). Дзесьці хрупаснуў сучок, мякка ўпала паблізу хваёвая шышка, за лесам гучна заржала жарабя— і зноў усё ціха і глуха (Лыньк.).
б) Складаназлучаныя сказы з супастаўляльнымі часткамі
1. Супастаўляльныя часткі складаназлучанага сказа, якія звязаны злучнікамі а, ж (жа), але, ды (у значэнні але) і інш., звычайна аддзяляюцца коскай: Расце мята ў агародзе, а на градах цвіце мак (Тр.). Уверх цягнуліся рэдкія іскры з агню, але чорныя вяршыні хвой тушылі іх (Лыньк.). Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі (Гур.). Аляска мае значныя лясныя рэсурсы, аднак лясная прамысловасць развіта слаба (Зв.). Працавіты наш дзень адпачыць адышоў, толькі стужка зары дагарае над садам (М. Т.). Глеба на нашым участку апрацавана добра, тым не менш пачало паяўляцца пустазелле (Зв.).
Заўвагі: 1. У складаназлучаных сказах са злучнікам ж (жа) коска ставіцца перад тым членам другой часткі, пасля якога размешчан гэты злучнік: Чакаў тваіх на фронце пісем, яны ж чамусьці не дайшлі (Пр.). Сёмка пайшоў у мястэчка, Рыгор жа застаўся дома (Ц. Г.).
2. Калі ў функцыі злучніка ўжываецца слова наадварот, то коска ставіцца не толькі перад ім, але і пасля яго: Непрыемнага адчування не было, наадварот, цела поўнілася бадзёрасцю (Шам.).
3. Калі перад словам наадварот размешчаны злучнікі і, а і інш., то яно звычайна выконвае ролю пабочнага слова і выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў: У патэнцыяльнай частцы патоку з павелічэннем скорасці ціск змяншаецца і, наадварот, са змяншэннем скорасці ціск узрастае (Весці). He свядомасць людзей вызначае іх быццё, а, наадварот, іх грамадскае жыццё вызначае іх свядомасць (К. Маркс).
Але калі слова наадварот разам з указанымі злучнікамі ўжываецца ў ролі асобнай часткі складаназлучанага сказа, то коска паміж імі не ставіцца: Хуткае ахаладжэнне сталі спрыяе павелічэнню колькасці аўстэніту, і наадварот (Весці).
2. Пры асабліва рэзкім супастаўленні зместу паміж састаўнымі часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік: Хлопец парываецца загаварыць — але слоў няма (Ш.). Я думаў на рыбалку з’ездзіць — аж не давя
135
лося (Гам.). На полі яшчэ працуюць людзі — затое ў лесе зусім ужо цёмна (Хадк.).
Але калі паміж такімі часткамі існуе больш працяглая паўза, якая ўзмацняе і лагічна падкрэслівае кантрастнасць супастаўлення, а самі часткі з’яўляюцца развітымі і вызначаюцца аслабленай сувяззю паміж сабой, тады замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Пастух загаварыўся,— а каровы ў жыце! (Гар.). Я хлеба ў багатых прасіў і маліў,— яны ж мне каменні давалі... (Бч). Сёння на брацкіх магілах вербы, хваіны павырасталі,— толькі ў грудзях не загаіліся раны (М. Т.).