• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
       13.    У радзе выпадкаў пры паўтарэнні асобныя словы могуць замяняцца адпаведнымі ім эквівалентамі. Пры гэтым адно слова (як правіла, назоўнік) аддзяляецца ад другога слова (як правіла, займенніка) пры дапамозе коскі: Хата, яна ў мяне яйічэ добрая (Бяд.). Лясы, яны ўсюды радуюць вока (В. В.). А зоры, тыя нібы вылецець хочуць з сваіх гнёздаў (Лыньк.).
       Але калі назоўнік або займеннік выдзяляюцца лагічна, то паміж імі ставіцца працяжнік: Паўлюк — ён пасвойму выказвае свае думкі (Б.). Ну, а зайцы — яны ўсюды трапляюцца (Гур.). Дзеці — яны як дзеці (Б.).
    
    121
    
       14.    Калі назоўнік і займеннік звязаны злучнікамі і, дык, то пры звычайнай інтанацыі коска паміж імі не ставіцца: Птушкі і тыя любяць сонца (Кс). Дзеці і тыя ідуць у поле (Бяд.). Даржакевіч дык той гаварыў мала (Кр.).
       Калі займеннік выдзелены асабліва ўзмоцненай штанацыяй і падкрэслены лагічна, то перад ім ставіцца працяжнік: Певень — і той мае свае звычкі (Прык.). Нават месяц— і той вандруе панад вёскай (Кр.).
       15.    Калі займеннік далучаецца да назоўніка ўказальнай часціцай вось (вот), тады перад ёй ставіцца працяжнік: Рака — вось яна (Шам.). Вясна — вось яна (Кр.). Поле — вот яно (Д Ч.).
       51.    Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку паміж словамі, якія паўтараюцца.
    
       I.    1. Ветры ветры дзьмуць паволі (М.). 2. Азёры азёры азёры ўдалі забялелі (М. Т.). 3. Плывуць плывуць аблокі над шумнай асакой (Р.). 4. Ціха ціха было ў змрочным пакойчыку (Лыньк.). 5. Бор шумны бор грозна гудзіць над краінай (Бр.). 6. За акном збіраўся вечар вечар першых дзён восені (К. Ч.). 7. Дым бялявы дым празрысты тчэ ў паветры паравоз (Кс). 8. Шырока шырока ты, калгаснае поле! (Бр.). 9. Яна працавала на ферме і працавала, як кажуць, з аганьком (Шам.). 10. I гудуць і гудуць на азімай раллі трактары (М. Т.). 11. Дні бягуць ды бягуць (Дс). 12. Ад вёскі гул разыходзіўся па полі густы гул чалавечых галасоў (К. Ч.). 13. Балтыйскае мора Балтыйскае мора шуміць на ўзбярэжжы савецкай зямлі! (А. Зв.). 14. Доўга бясконца доўга цягнецца ў садзе ноч (Гал.). 15. Устае перад вачыма наш дзень звычайны дзень простых людзей (Б.).
       II.    1. Ноч спускаецца ніжэй і ніжэй на снегавыя абшары (Лыньк.). 2. Выпрацоўка Яўмена за змену начную змену! перавысіла рэкорд (Шам.). 3. Дыхаюць грудзі шырэй і шырэй сінім прасторам і даллю (М. Т.). 4. Ліпы старыя шумяць за сцяною жаласна, глуха шумяць (Кс). 5. Веюць песні буйна веюць веюць вольным Маем (Тр.). 6. Прастор вабіў зусім новымі казкамі гераічнымі казкамі барацьбы за лепшы лёс для людзей (Бяд.). 7. Жоўтачырвонае лісце падае падае з дрэў (М.). 8. Ходзіць жыта ходзіць жыта жоўтай хваляй (Бр.). 9. Вецер шумеў аголенымі верхавінамі дрэў шумеў жудасна і злосна (Кс). 10. Сонца апускалася ўсё ніжэй і ніжэй (Бяд.).
    
    
    122
    
       11.   Але той, хто ўліў кроплю сваёй істоты ў магутны паток калектыву той ніколі не будзе адзінокім і ніколі не будзе старым (С.). 12. Дзвіна Дзвіна Люблю ў імгле вячэрняй прыветны ўсплёск тваіх празрыстых вод! (А.Зв.). 13. На станцыі шумеў паравоз таварнага цягніка шумеў ціха і роўна, як бы баючыся парушыць спакой старога лесу (Кс).
    
        52.   Спішыце сказы, падкрэсліце паўтараемыя словы і пастаўце, дзе трэба, коску або дэфіс.
    
       I.    1. У палях палях шырокіх вырастаў калгас (К.). 2. Ледзь ледзь далятае жураўліная песня (Лыньк,.). 3. Высока высока над вёскай мігаціць сузор’е Вялікай Мядзведзіцы (Б.). 4. Панавіслі панавіслі вольхі над вадою (7(Д. 5. Яліны гудзелі маркотна маркотна (Бр.). 6. А вецер а вецер дзьме снегам у вочы (М. Т.). 7. Ужо нізка нізка сонейка над гаем (Тр.). 8. Рана рана за прыгоркамі сяла машына на палетку загула (Р.). 9. Гнілі век векам балоты (Куп.). 10. Сонца высока высока плыве над зямлёю (Бр.). II. Навокал цвілі адцвіталі суніцы (Лыньк.). 12. Няхай ляцяць ляцяць ляцяць майго юнацтва крылы! (К). 13. Тарахтаў поезд па бліскучых рэйках усё далей і далей і далей... (Бяд.). 14. А ў лесе лесе цёмным шэпты нейкія чуваць (Нар.). 15. Шырай шырай зараніца разнімае крылы (Кс). 16. Кідаў пырскі з акіяна вецер родны вецер свежы (А. Зв.).
       II.    1. У небе хмаркі светлыя плывуць плывуць, як пух (Лс). 2. Крок у крок ідуць салдаты (Бр.). 3. Едзем едзем,а дрымота так і хіліць галаву (Кс). 4. Груша расла ў полі адна адна (I. Г.). 5. Над смужнай раўнінай высока высока разняў свае крылы арол адзінокі (Кс). 6. Урачыста ўсплывае плыве поўны месяц за дальнім сялом (Панч.). 7. Здалёку здалёку едуць падарожнікі (Бяд.). 8. Вось вось пакажацца сонца над блізкім лесам (Лыньк.). 9. Белым белы родны сад (Бял.). 10. Дзень і ноч дзень і ноч у нас шмат работы (Нях.). 11. Далёка далёка агні Магадана нясуць нашай гордай эпохі святло! (А. Зв.). 12. 3 глыбіні зямлі плыве плыве вятроў асенніх невыразны гоман (Панч.). 13. Даўно даўно не звоняць косы на сенажацях і лугах (М.). 14. Зоркі таемныя зоркі далёкія ціха мігаюць (Лс). 15. Насустрач дарога далёка далёка аж за небасхілы струной пралягла (3W. Т.). 16. Жалеза і тое ржавее, зношваецна (М. Р.).
    
    
    123
    
    § 17. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОПУСКУ СЛОУ У СКАЗЕ
    
    
       1.    Калі ў простым сказе апушчан дзеяслоўны выказнік, а на яго месцы існуе працяглая паўза, то на пісьме ставіцца працяжнік: Абапал дарогі — канавы (Бяд.).За лесам — поле (Зар.). У адной з новых хат — сельсавет (Б.). І\аля школы. — прасторная хата з бурштыновых бярвенняў (Панч.). Чыгуначнае дэпо— за рэчкай (І.Г.).
    
       3 а ў в а г а. Калі такая паўза адсутнічае, працяжнік не ставіцца: Дзед Талаш зноў у паходзе (Кс). У будынку два пакоі (Гал.). За вокнамі позняя восень (Зар.).
    
       2.    Працяжнік ставіцца ў няпоўных сказах, аснову якіх утвараюць два назоўнікі без прыназоўнікаў з выразным інтанацыйным падзелам на дзве часткі, напрыклад: Радзіме — нашы, сэрцы (Гл.). Пчолам — пільны догляд (Мік.). Дысцыпліне— пастаянную ўвагу (Зв.). Дожнаму маладому чалавеку — сярэдняя адукацыя (Чырв. зм.). Дарыснай справе — усямерную падтрымку (Зв.).
       3.    Калі ў адной частцы складанага сказа апушчаны выказнік, дзейнік ці іншыя члены, якія ёсць у папярэдняй частцы, то пры працяглай паўзе на месцы пропуску ставіцца працяжнік: Уночы чуцен рогат соў, удзень — птушыны спеў (Панч.). Так зрабіўся Міколка кулямётчыкам, а дзед Астап — кавалерыстам (Лыньк.). Старэйшы сын Івана Сцяпанавіча працуе ў калгасе конюхам, а малодшы — ветфельчарам (Зв.).
    
       Заўвагі: 1. Калі на месцы пропуску асобных слоў у складаным сказе паўза адсутнічае, тады працяжнік не ставіцца: Had ракой стаіць каліна, а над возерам вярба (Тр.).
       2. Працяжнік не ставіцца ў тых частках сказа, якія з’яўляюцца параўнальнымі зваротамі: Лес гамоніць, як на сходзе дзе народ (Кс). Рухалася пяро па паперы, як цяжкі воз па старой грэблі (Бяд.).
    
       4.    Калі ў абедзвюх частках складанага сказа апушчаны выказнікі, а самі часткі маюць аднатыпную будову, то пры выразным інтанацыйным падзеле на месцы пропуску ў кожнай частцы ставіцца працяжнік: Вуглі і дымы — печным грудзям, а гордасць і магутнасць — людзям! (Куп.). Птушцы— воля, чалавеку — мір (Прык.). Вясною — зелена, зімой — пабелена (Прык.).
       5.    У сказах, якія падаюцца ў форме ўзаемазвязаных рэплік дыялога, на месцы пропуску слоў працяжнік не ставіцца:
    
    
    124
    
        — Дзе вы цяпер?
        — Далёка, на вёсцы...
        — Значыць, працуеце там?
        — Толькі пачынаю... (П. Броўка).
    
        53.   Пастаўце, дзе трэба, знакі прьшынку на месцы прапушчаных слоў.
    
        1. Самы напружаны час перад боем (Мел.). 2. У прастаце сіла (Бур.). 3. Нібы крокі чуваць з розных куткоў вялікага гасцінца, і нібы голас людскі (Бяд.). 4. За грушай Міколкава хата (Лыньк.). 5. Мне сняцца армянскія горы, табе за ракой сенажаць (Нях.). 6. Ля ганка стаяла падвода, побач з ёю сусед Марцін (Чарн.). 7. У блакітным небе ні адзінай хмаркі (Бяд.). 8. На вялікіх будоўлях моладзь! (Зв.). 9. Гнілы пах даўняй перапрэлай ліствы перамешваўся са спіртавым духам дуба і гаркаватым асіпы (Мел.). 10. Верас вераснем прапах, зазімкамі капуста (Вял.). 11. За сказам сказ за словам слова ізноў вядзе расказ Ільіч (Гл.). 12. Падаўся назад Міколка, як рак у пячору (Лыньк.). 13. Старшынёю сходу быў выбран Садовіч, а сакратаром Райскі (Кс). 14. У добрай весткі лёгкія крылы (Зв.). 15. На гары шуміць хваіна, а ў даліне вербалоз (Тр.). 16. Таварышу ў ногі дыван саматканы, а ворагу лютасць вастрэй ад кінжала (Бр.). 17. Маладым садам квітнець, а крынічаньцы звінець (М. Т.). 18. Наліецца ў паходах бронзай цела, еталлю мускул (Вял.).
    
    АБАГУЛЬНЯЮЧЫЯ ПРАКТЫКАВАННІ HA ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ У ПРОСТЫМ СКАЗЕ
    
        54.      Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах.
    
       I.    Уся гісторыя Ленінскага камсамола — перадавога атрада савецкай моладзі — неразрыўна звязана з дзейнасцю партыі камуністаў, з ленінскімі запаветамі.
       Моладзі — свайму рэвалюцыйнаму нашчадку — партыя давярае вялікія справы, і моладзь з велізарным энтузіязмам адказвае на заклікі партыі, даказвае вернасць слаўным традыцыям нашай Бацькаўшчыны, рэвалюцыйнай справе нашых бацькоў. Вялікая заслуга маладога пакалення ў паспяховым развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі, у асваенні цалінных зямель Сібіры, Да
    
    
    125
    
    лёкага Усходу, Крайняй Поўначы. Толькі за апошнія гады па пуцёўках камсамола Беларусі на цалінныя землі і новабудоўлі паехала каля 100 тысяч патрыётаў. Пасланцы Ленінскага камсамола праяўляюць лепшыя рысы моладзі 80х гадоў — адданасць справе партыі, працавітасць і мужнасць. Іх гераічная праца пераклікаецца з подзвігамі камсамольцаў старэйшых пакаленняў, будаўнікоў КамсамольсканаАмуры, Днепрагэса, Магніткі, Мінскага трактарнага і аўтамабільнага заводаў.
       Савецкая ўлада дала магчымасць маладому пакаленню раскрыць свае здольнасці, духоўную прыгажосць, ажыццявіць запаветныя мары, ідэалы, быць актыўным стваральнікам новага грамадства, імя якому — камунізм (Звязда).
       II.    Без канца можна ехаць па селавых дарогах і ніколі не пераставаць любавацца ўсім наваколлем. Мінулася невялічкае азярцо, што краем падступала да самай дарогі. Па нізкім травяністым беразе вузенькая сцежачка вяла да прымкнутага непадалёку чоўна. Так і здавалася, што тут ад шуму нашай машыны падымуцца і закружаць імклівыя куртатыя качкі. Пасля пацягнуўся шырокі поплаў з той празрыстаю сівізною далечы, ад якой замірае сэрца. Кіламетраў праз тры пачаўся лес, і тут адразу стала спакойна і ціха. Можа таму беларускі чалавек прывык да роздуму і жыццёвай разважлівасці, што спрадвеку знаўся з лясамі і дубровамі. Прырода ўмее гаварыць і ствараць і настрой, і лагоду, толькі трэба ўмець яе слухаць. Як у люстэрка, глядзіцца ў прыроду чалавек і бярэ ад яе і душэўнасць, і ласку, і мудрасць. Мабыць, падглядаючы іх, пісаў Якуб Колас свае казкі жыцця, сабраўшы ў гэтых абразках усю глыбіню народнай душы. Здаецца, усё адны і тыя ж то сосны з чырвонымі гонкімі стваламі, то падлесак з кустамі арэшніку ці чаромхі, а глядзіш і глядзіш, як мінаецца ён, і кожны раз усё нова, і свежа, і хораша (Я. Скрыган).