• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
    
    § 12. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ВЫКЛІЧНІКАХ
    
       1.    Выклічнікі, якія знаходзяцца ў пачатку сказа, пры звычайнай эмацыянальнай афарбоўцы аддзяляюцца ад іншых слоў коскай: Ах, як прыгожа пра жыццё пяюць
    
    
    102
    
    падружкі за сялом! (Бр.). 0, які тут лес прыўдалы! (Кс). Гэй, узвейце сваім крыллем, арляняты, буйна, бурна! (Куп.). Ой, купалася сонца ў далях (Тр.). Ну, дзе і калі, у краіне якой меў хто столькі волі? (Кс). Эх, скарэй бы закрывала зямлю чорную зіма! (Кс).
       Але коска не ставіцца:
       калі выклічнікі ўтвараюць непадзельныя выразы з часціцамі і займеннікамі: Ох і радасна нам працаваць на полі (Нар.). Эх і лес жа тут, лес! (Я. М.). Ай ды храбрэц! (Лыньк.). Ух ты, якая слаўная мясцінка! (Кс);
       калі выклічнікі цесна прымыкаюць па сэнсу да аднаго з паўтараемых слоў у сказе: Слаўна, ах слаўна правялі мы лета (У. Кр.). I ляцім жа, браткі, эх ляцім! (Лыньк.). Цяжка, ой цяжка Галі ў няволі (Нар.);
       калі выклічнікі знаходзяцца перад асабовымі займеннікамі ты, вы, за якімі стаіць зваротак: Ой ты, месяц, любы дружа, паплыві на мора (Р.). Ой вы, дзеці, нашы дзеці! Як вас не любіці (Нар.). Эх вы, дарогі жыцця, што там за вамі ўдалі? (М. Т.).
       2.    Калі ў пачатку сказа знаходзіцца некалькі выклічнікаў, то яны аддзяляюцца ад іншых слоў (а таксама адзін ад другога) коскай: Ах, ах, як усё кругом прыгожа! (Ч.). Гэй, гэй, весялей варушыся, конік (Нар.). Ой, ой, мне з табой прыйдзецца расстацца (Нар.).
       Ва ўскладненых выклічніках асобныя часткі аддзяляюцца адна ад другой пры дапамозе дэфіса; сам жа выклічнік аддзяляецца ад іншых слоў у сказе коскай: Айяйяй, што за цуд! (Кс). Аххаха, трэба збірацца на начлег (Бяд.). Ааа, Ігнат! Сядай, калі ласка (Лыньк.).
       3.    Калі выклічнікі, якія знаходзяцца ў пачатку сказа, вымаўляюцца ўзмоцненай інтанацыяй, то пасля іх ставіцца клічнік, а наступнае слова пішацца з вялікай літары: А! Вось і вы! Міласці просім! (Кс). Э! Сёмка Багунок ідзе! (Гл.) Хо! Чую сапраўдны голас рыбака (Гур.). Ша! Хмарка, хмарка дарагая паўзе па небе зза лясоў! (Хс). Ах, ах! Які прыгожы дом! (У. Хр.).
       4.    У тых выпадках, калі выклічнікі знаходзяцца ў канцы сказа, перад імі ставіцца коска, а пасля іх — той знак прыпынку, які патрабуецца інтанацыяй і сэнсам усяго сказа: Цэлы. дзень прасядзеў каля ракі і нічога не злавіў, хаха (Я М.). Які гэта быў чалавек, ого! (Гур.). Колькі ў лесе грыбоў, айяйяй! (Бяд.). Трэба прасіць прабачэння, гм... (Гал.). Пытальнік пасля выклічнікаў у канцы сказа не ставіцца.
    
    103
    
       5.    Калі выклічнікі знаходзяцца ў сярэдзіне сказа, то яны выдзяляюцца коскамі з абодвух бакоў: Самалёт ляціць, эт, у сінія далі (Ч.). А пры тым бары, ой, залоціцца, пад акном гарыць залаты ўсход (Тр.). Па бары, па нетрах, па ійляхахдарогах, эх, гулялі хлопцы з ветрам у перамогу (М.). He шукай ты. шчасця, долі на чужым, далёкім полі, гэт, за шумным лесамборам (Куп.).
       6.    Пры ўзмоцненай эмацыянальнай афарбоўцы і працяглай паўзе выклічнікі аддзяляюцца ад іншых слоў у сказе працяжнікам. Калі такія выклічнікі размешчаны ў сярэдзіне ці ў канцы сказа, то пасля іх ставіцца клічнік: Жартачкі — ён так мудра піша, што тлумачэнне патрабуецца (Бяд.). Дзед сярдуе — аяяй! (Кс). Андрэй хвалюецца— ого! (П.). Павага мне — уга! — ад сыноў у хаце (Бял.).
       7.    Калі выклічнікі ўжываюцца ў ролі галоўных або даданых членаў сказа, то гэтыя выклічнікі знакамі прыпынку не аддзяляюцца: Нехта на купінах дрыгвы хоча голасна запець, але як бы захлёбваецца, і толькі бульбууух чуваць па баках (Бяд.). У дзверы чуўся туктуктук (I. Г.). Ляцяць на іх дзіўныя коннікі, ура крычаць, шаблямі махаюць (Лыньк.). Пастух па вёсцы затрубіў як. мог сваё тругу... (Бр.). Быў гэты певень крыху недалужны, кульгаў на адну нагу, але гэта не перашкаджала яму быць здольным певуном і кожнае начы гучна выводзіць сваё непераможнае кукарээку! (Лыньк.).
    
       3 а ў в а г а. Выклічнікі, якія ўжываюцца ў ролі выказніка і суправаджаюцца адценнем нечаканасці, аддзяляюцца працяжнікам (гл. § 6, п. 10).
    
       8.    Гукапераймальныя выклічнікі (адзіночныя і паўторныя), якія знаходзяцца ў пачатку сказа, у залежнасці ад колькасці, саставу і эмацыянальнай афарбоўкі аддзяляюцца працяжнікам, коскай і працяжнікам або клічнікам і працяжнікам: Дззз—■ жаласна зазвінела аконнае шкло (Лыньк.). Гугугуууу,— гудзелі бярэзінм (Гал.). Трааах! — плазам упала шурпатае дрэва (Бяд.). Tax, тах, тах! — аддаваліся ў садзе гукі (Зар.).
    
       3 а ў в а г а. Калі ж гукапераймальныя выклічнікі перадаюць пачуцці чалавека, то яны выдзяляюцца знакамі прыпынку як простая мова: «Бррр!»— прамовіў lean, трасучыся ад холаду (Зар.).
    
       9.    Калі гукапераймальныя выклічнікі знаходзяцца ў канцы сказа, то яны аддзяляюцца двукроп’ем: Дамары
    
    
    104
    
    гудзяць: дзундзундзун! (Бяд.). Гадзіннік зноў пачаў махаць маятнікам і стукаць: ціктак, ціктак... (Б.). Дзесьці ў вяршынях дубоў перакатвалася, гудзела шалёнае: гу... гу... гууу... (Лыньк.).
       10.    Калі гукапераймальныя выклічнікі знаходзяцца ў сярэдзіне сказа, то яны выдзяляюцца з двух бакоў працяжнікамі: Варона закрычала— каррр — і паляцела далей (Кс). Верабей зачырыкаў ~ чык, чык — і сеў на акно (Гал.).
       Пры большай ступені эмацыянальнай афарбоўкі пасля выклічніка (непасрэдна перад працяжнікам) ставіцца клічнік: Бярозка — крррах/ — легла на снезе (Б.). Недзе гусі — гага/ — пераклікаліся (I. Г.).
    
        42.    Знайдзіце выклічнікі і выдзеліце іх знакамі прыпынку.
    
       1.    Ой ты маё сонца, як жа свеціш ясна! (Куп.). 2. Ой вёска, вёска пры гасцінцы! Пад ціхі гоман вербалоз яшчэ з гадоў свайго дзяцінства я пакахаў цябе да слёз (Тр.). 3. Бяжыць будзільнік цікцікцік (Шам.). 4. Слаўная гэта была мясціна ой слаўная (С.). 5. Эх песня, песня, я ніколі цябе забыцца не магу (Тр.). 6. Ох і білі ж гарматы, як цябе, Беларусь, вызвалялі (Бр.). 7. Дзяўчына маладая ой спявае ў полі (Тр.). 8. Гэй ты моладзь, наша змена, камсамольцы, камсамолкі, як жа светла, як адменна свеціш колерам вясёлкі! (К.уп.). 9. Ляпучапу ляпучапу журавель ідзебрыдзе (М. Т.). 10. Ох жыць пад панам не салодка (Кс). 11. Эх якая прыгажосць навокал! (Ц. Г.). 12. Ах як доўга цягнецца летні дзень! (Кс). 13. О колькі ў жыцці прашумела дажджоў над днямі юнацтва, над роднай хацінай і над каляінамі дальНІХ.™ЯХОЎ! (М. Т.). 14. Прыйшоў дзед у двор ды аяяй! здзівіўся (Б.). 15. Фу мароз які пякучы — уваччу іскрыцца! (Кс). 16. Такі ў лесе халадок, што проста ах! (Бяд.). 17. Ах як даўно я не быў у роднай вёсцы! (Кул.). 18. Ой дзяўчатысібірачкі часам любяць жартаваць (Р). 19. О як закалацілася сэрца ў Сымона (Бяд.). 20. Ой ты бор вячысты бор наш, мы пытаемся ў цябе, што маўчыш ты, не гаворыш, што хаваеш у сабе (Бр.). 21. Ой ты поле, калгасная ніва, як палеткі твае не любіць, як не пець нашай долі шчаслівай, калі добра і радасна жыць! (Астр.). 22. Здалёк нечакана хрусь! крок ля паркана (Вял.).
    
    
    105
    
    § 13. 3HAK1 ПРЫПЫНКУ ПРЫ ЧАСЦІЦАХ
    
    
       1.    Знакі прыпынку ставяцца толькі пры тых часціцах, якія звязаны са зместам усяго сказа. У ролі такіх часціц ужываюцца сцвярджальныя словы так, але, ага, сцвярджальнапабуджальныя словы ну, што ж, як жа, пытальныя словы што, як, адмоўнае слова не і інш. Калі гэтыя часціцы знаходзяцца ў пачатку сказа, то яны часцей за ўсё аддзяляюцца коскай: Так, жыццё кіруецца толькі да лепйіага ва ўсім сваім глыбокім і шырокім змесце (П. К.). Але, пыл у вочы пускаць не варта (Мік.). Што ж, сонца для ўсіх жаданы госць (Лыньк.). Ах, дружаклён! Ну, як цябе не ўспомніць? (Тр.). Як, Лявонка яшчэ не вярнуўся дадому? (Бяд.). He, не знайсці свяцей святога, чым ты, бацькоўская зямля (М. К.).
    
       3 а ў в а г і: 1. Калі пералічаныя словы стаяць перад узмацняльнымі часціцамі, то выдзяляюцца коскай разам з імі: Ну вось, мы і сустрэліся (Лыньк.). Ой не, пакідаць таварыша ў бядзе нельга (Я. М.).
       2.    Калі часціцы ўжываюцца ў ролі асобных сказаў, пасля іх ставяцца знакі прыпынку, якія патрабуюцца сэнсам і інтанацыяй гэтых сказаў: Так. Самі ведаем, што ружы нам не адразу ўсыплюць шлях (Пр.). Што ж! Сад у калгасе сапраўды цудоўны (У. Кр.).
    
       2.    У тых выпадках, калі часціцы паўтараюцца і размяшчаюцца непасрэдна адна за другой, яны аддзяляюцца ад іншых слоў (і адна ад другой) коскай: Вось, зось, загад камандзіра — закон для салдата (Мел.). He, не, ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць (Лыньк.). Ну, ну, ніколі не трэба злазацца (Я. М.). Так, так, Матруна Іванаўна вучылася калісьці ў гімназіі (Зар.).
       3.    Калі часціцы знаходзяцца ў канцы сказа, то перад імі ставіцца коска, а пасля іх — той знак прыпынку, які патрабуецца зместам і інтанацыяй усяго сказа: Урокі ўжо ўсе падрыхтаваны, але (Я М.). Цяпер ты. пойдзеш спаць, так? (Мел.). Я цяжкасцей не баюся, не! (I. Г.). Давайце лепш дружыць, ну? (Б.). Кнігу я ўжо прачытаў, як жа... (У. Кр.).
       4.    Калі часціцы знаходзяцца ў сярэдзіне сказа, то яны выдзяляюцца коскамі з абодвух бакоў: Разлівае тыя трэлі, ну, мудрэй за салаўя (Р). He загасне, не, ніколі светач праўды на зямлі (М.). Сонца, унь, ужо высока над лесам стаіць (Кс). Касьбу, а як жа, мы ўжо закончылі (Пасл.).
       Але калі часціцы знаходзяцца паміж часткамі скла
    
    
    106
    
    данага сказа, то пасля часціц ставіцца коска, а перад імі — той знак прыпынку, які абумоўлен сэнсам гэтых частак і ўзаемаадносінамі паміж імі: Неўзабаве пад акном узняўся адмысловы дом, ну з чым яго нам параўнаць? (Бр.). Праз мост людзі праходзяць, фурманкі едуць... ну, легкавая машына яшчэ калінікалі праскочыць (Лыньк.).
       5.    Калі часціцы суправаджаюцца ўзмоцненай эмацыянальнай афарбоўкай, то яны аддзяляюцца ад іншых слоў у сказе працяжнікам: He — назад няма дарогі (Кс). Ну вось — і мы з табою дома! (Гл.). Дык вось што — заўтра пачынаецца ўборка збожжа (Шам.). Я не хлусіў ніколі — не! (К.). Але што ж — каранямі ўраслі мы. ў гэту гліну, пясок і падзол (М. Т.).
       Пры больш працяглай паўзе асабліва эмацыянальныя часціцы аддзяляюцца коскай і працяжнікам: Як жа,— ворага мы. перамаглі! (Кул.). Што ж,— да лесу рукой падаць! (Лыньк.).
       6.    Калі паміж часціцамі і іншымі словамі ў сказе існуюць інтанацыйныя замінкі, то гэтыя часціцы аддзяляюцца шмагкроп’ем: Так... сонца сапраўды ўжо высока паднялося над зямлёй (Бяд.). Ну... мы адпачылі і рушылі далей па вузкай палявой дарозе (К. Ч.). Што ж... рэшатам ваду не пераносіш (Мік.).