• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
    
    116
    
        49.    Вызначце, якія сказы з’яўляюцца пабочнымі, а якія — устаўнымі. Растлумачце пастаноўку знакаў прьшынку ў іх.
       1. Гасяць, чуў я, пажары лясныя сустрэчным агнём (К). 2. Зямля — дзе глянеш — роўная як стол. (Зар.). 3. Часта тут — былі здарэнні — заб’ецца тхорык пад карэнне (Кс). 4. Кажуць — я ўжо дзед стары (Бял.). 5. Дарога — вялікая яна ці малая — заўсёды хвалявала Лабановіча (Кс). 6. Мужчын і хлопцаў — іх было дзевяць — Алена накіравала вазіць снапы (Мел.). 7. Сыну — бачу па твары — кранаўшчык палюбіўся (Кір.). 8. Я вырашыў — было ні было — чакаць машыны (Пт.). 9. Пяты клас — чуваць Даніку — ужо шуміць за сцяной (Б.). 10. Ад малодшага брата не было ніякіх вестак (як потым высветлілася, ён загінуў у час блакады) (Нов.). 11. Трэба працаваць— гэта належыць усім добра ведаць — з душой і аганьком (Мел.). 12. Тысячы дзяўчат блакітнавокіх — па тварах бачу — зычаць шчасця мне (Панч.). 13. Юзэфа Мітрафанаўна Малецкая, а гэта была яна, галоўны ўрач бальніцы, узяла Галіну руку і памацала пульс (Саб.).
        50.    Знайдзіце ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы, выдзеліце іх знакамі прыпынку.
       I.     1. Валерыя Мікалаеўна так звалі тэлеграфістку мела прыемны голас (Ш.). 2. Нарэшце дзед Талаш запыніўся і гэта было цэнтральным месцам яго апавядання аб здзеках акупантаў над людзьмі (Кс). 3. Максім не бачыў яе год калі ён прыязджаў на зімовыя канікулы яна была на сесіі завочнікаў у тэхнікуме і цяпер ледзь пазнаў (Шам.). 4. Нехта цяпер цяжка было ўстанавіць хто чуў стрэл на грэблі (Пасл.). 5. Янка Купала Іван Дамінікавіч Луцэвіч нарадзіўся ў 1882 годзе. 6. Узялі мы вуды, кацялок для юшкі, сачок на ўсякі выпадак і рушылі на рыбалку (Як.). 7. Ад дарогі дарога нібы мяжой была пачынаецца заліўны луг (Шам.). 8. Шумнаю, гаманліваю грамадою а было іх чалавек пятнаццаць накіраваліся настаўнікі ў бок возера (Кс). 9. У апошнія дні хлопцы часта ляталі праўда на сваіх шустрых нястомных нагах да старшыні суседняга калгаса (Як.). 10. Ля ганка, дзе дубы лесавыя пасланцы ў поле застылі ў перадранішняй дрымоце, цямнела ў водбліску неба чалавечая постаць (К. Ч.)
       II.    1. Пад свой уласны акампанемент Свістун праспяваў і не сказаць каб ужо дрэнна некалькі вядомых пе
    
    117
    
    сень (Лыньк.). 2. У адным сяле не важна— дзе хадзіў баран у чарадзе (Кр.). 3. На калгасных палях аж рэха векавыя калыша бары ходзяць нашы трактары (Гл.). 4. Хлопцы а хлопцамі яны называлі паміж сабой і сталых мужчын былі амаль усе ў камбінезонах (Шах.). 5. На адным з паваротаў цягнік падхапіў вогненны шар узыходзячага сонца яно раптоўна выскачыла зза бору і цяпер гарэзна імчаўся па зялёнай раўніне (Як.). 6. Васіль не развітаўшыся бо ведаў што яшчэ вернецца хутка выйшаў з цеснага кабінета (Шам.). 7. Нягледзячы на тое, што дубу пераваліла на сёмае стагоддзе гэта сцвярджалі старыя людзі і ў прыватнасці самы старэйшы дзед Крыгін, крона ў яго была свяжэйшая і зелянейшая, чым на іншых дубах (Гур.). 8. Тамара Васільеўна Збынеўская так звалі маладую настаўніцу з’явілася ўгэтыхмясцінах яшчэ ў канцы мінулага года (Лыньк.). 9. Кандрат жартаўлівы быў мужчына і каля пчолак хадзіў смела, бо надта добра ведаў дзела прынамсі гэтак тут казалі, калі Кандрата разбіралі (Кс).
    
    § 16. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПАУТАРЭННІ
    СЛОУ У СКАЗЕ
    
    
       1.    Словы, якія паўтараюцца ў сказе, часцей за ўсё аддзяляюцца адно ад другога коскай: Алеі, алеі шумяць над ракою (Бр.). Песня льецца, льецца ў такт матору (А. Зв.). Дзень за днём, дзень за днём багацее наш калгас (Бр.). Скора, скора дзьмухне холад (Кс). Снег болей, болей, болей засыпае ў чыстым полі (М. Т.).
    
       Заўвагі: 1. Калі ў ролі паўтараемых слоў ужываюцца звароткі, выклічнікі і некаторыя часціцы, то паміж імі (і пасля іх) можа ставіцца не толькі коска, але і клічнік (гл. § 11, п. 7; § 12, п. 2, 3; § 13, п. 2).
       2.    Калі паўтараемыя словы ўтвараюць інтанацыйнае і сэнсавае адзінства, то паміж імі ставіцца дэфіс: Had полем нізканізка клубкамі каціліся хмаркі (Гал.). Чысцюткайчысцюткай беллю сняжынкі заслалі навокал палі (Бр.).
    
       2.    Калі апошняе з паўтараемых слоў развітае (г. зн. мае пры сабе залежныя словы), то пры звычайнай інтанацыі яно аддзяляецца ад неразвітых паўтараемых слоў коскай: Недалёка ад вёскі шуміць лес, шуміць працягла і густа (Кс). Пад акном бялеюць кветкі, кветкі восені
    
    
    118
    
    маёй (М.). Ноч, цёмная ноч ляжала над лесам (Кс). Салавей нядаўна, зусім нядаўна прыляцеў з выраю (К.с).
    
       3 а ў в а г а. Паўтараемае слова выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў, калі яно знаходзіцца ў сярэдзіне сказа і інтанацыйна і сэнсава адасоблена ад яго частак: Перад Лабановічам усплыў вобраз Ядвісі, і зноў аб ёй, толькі аб ёй, пачаў ён. думаць (Кс). 3пад лесу на поўдзень, нібы ў пагоні, імчаліся коні, без коннікаў коні, па лузе вячэрнім (Панч.).
    
       3.    Калі паўтараемыя словы звязаны адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), то коска паміж гэтымі словамі не ставіцца: Лятуць і лятуць сняжынкі (Бр.). Месяц падымаецца ўсё вышэй і вышэй (Кр) Хваля паветра дрыжыць і дрыжыць (Кс). Паўзла ды. паўзла зямля насустрач фурманцы (К. Ч.). На ўзбярэжжы Нарачы шумяць ды шумяць лясы. (ЛіМ).
    
       3 а ў в а г а. Калі злучнікі і, ды далучаюць словазлучэнне, якое ўдакладняе змест папярэдняга слова, то перад гэтымі злучнікамі заўсёды ставіцца коска: Я застаюся працаваць у родным калгасе, і застаюся назаўсёды (Зв.) Грымні ж ты, бура, ды грымні дужэй! (Кс).
    
       4.    Калі злучнік і ўжываецца пры кожным з паўтараемых слоў, тады гэтыя словы аддзяляюцца адно ад другога коскай: I пайшлі, і пайшлі мы на вольны прасцяг (Тр.). I бягуць, і бягуць знекуль хвалі (М.). Глуха шэпча лес зялёны, і шуміць ён, і шуміць (Кс). I грьіміць, і грыміць навальніца над лесам (Ч.). Параўн.: Цёплая летняя ноч павольна апускалася на зямлю і ўсё гусцей і гусцей церушыла над ёю малюпасенькія крупінкі змроку (Хс).
       5.    Калі злучнік і звязвае тры паўтараемыя словы (але перад першым з іх не ставіцца), то гэтыя словы коскамі не аддзяляюцца: А хмары. чорныя плылі і плылі і плылі (Кс). Усё гусцей і гусцей і гусцей сее слёзы туманна палі (Тр.). Усё шпарчэй і шпарчэй і шпарчэй набірае машына разгон (Нар.). Параўн.: Шкло ўсё звінела, звінела і звінела (С.).
       6.    Калі два паўтараемыя словы звязаны злучнікамі дык або як, то перад гэтымі злучнікамі знакі прыпынку не ставяцца: А прастор дык прастор — і канца не відаць (Кс). Калі самалёт крута пайшоў уніз, Сашка не спалохаўся: скакаць дык скакаць (Лыньк.). Вы падалі голас, і ён адразу тут як тут (Кр.).
    
    
    119
    
       Але калі паўтараемыя словы звязаны парнымі злучнікамі калі — дык, раз — дык, то перад другой часткай парнага злучніка ставіцца коска: Калі лес там, дык лес (Кс). Раз вучыцца, дык вучыцца (Кс).
       7.    Паўтараемыя словы не аддзяляюцца коскамі, калі паміж імі знаходзіцца адмоўная часціца не; Хіба абыдзешся без такіх дробных прыгод, без якіх і партызанскі побыт не побыт? (Лыньк.). Варыла не варыла, абы добра гаварыла (Прык.). Прасі не прасі, а мама не пусціць на двор, калі там дождж ідзе (Я. М.).
       Коска таксама не ставіцца:
       калі паміж паўтараемымі словамі знаходзяцца ўзмацняльнаўступальныя часціцы то, дык (пры паўтарэнні дзеясловаў адзін мае форму інфінітыва, другі — асабовую форму): Чуць то я чуў, але ўбачыць жывога ваўка ўласнымі вачыма не даводзілася (Бяд.). Блізка то блізка, але каб не было слізка (Хуп.). Хадзіць дык я хадзіў, але грыбоў у лесе не бачыў (Я М.);
       калі паміж паўтараемымі словамі знаходзіцца дзеяслоўзвязка быць або розныя прыназоўнікі: Маці ёсць маці (Шам.). Хлеб быў і будзе хлеб (Саб.). Зуб на зуб не трапляў ад холаду (Лыньк.). Раслі таполі pad у pad (Гл^ .
       калі паўтараемыя словы цесна звязаны паміж сабой па^сэнсу або ўваходзяць у склад фразеалагічных зваротаў: Яго хата была ўсім хатам хата (Бяd.). Мой Med усім мяdaм мёб (Лыньк.).
    
       3     а ў в а г а. Калі на прыназоўнік прыпадае націск, тады ён прымыкае да размешчанага за ім слова і становіцца прыстаўкай. У такім разе паміж прыставачным і беспрыставачным словамі заўсёды ставіцца дэфіс: Разпораз чуліся выбухі бомб (Мел.). Карызна першнаперш суняўся і з палёгкаю ўздыхнуў (Зар.).
    
       8.    У тых выпадках, калі развітае паўтараемае слова інтанацыйна і сэнсава выдзяляецца ў сказе, перад ім ставіцца працяжнік: Быў гарачы летні dseHb —dseHb adпачынку (Бяd.). Я люблю гэты песенны час — ціхі час вечаровай зары. (Панч.). Гістарычны XXII 3’e3d КПСС прыняў трэцюю Праграму Камуністычнай партыі — праграму камуністычнага бydaўнil^твa (Зв.).
       Калі такія словы знаходзяцца ў сярэдзіне сказа, яны выдзяляюцца працяжнікамі з абодвух бакоў: Ноч — марозная ноч — ляжыць Had Палессем (Хс). Вочы — глыбокія сінія вочы — пакінулі раптам смяяцца (Б.).
    
    
    120
    
       Пры больш працяглай паўзе замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Дзядзька таксама мастак,— мастак слова (Б.). Расцвілі яны ў агняцвеце вясны,— расцвілі чароўныя ружы (Тр.). Лес быў напоўнены шолахам,— шолахам лісця пад нагамі, шолахам ветру, ціхім гулам вяршынь (Мел.).
       9.    Калі пералічэнне неразвітых паўтараемых слоў, якія знаходзяцца ў канцы сказа, падкрэслена з асаблівай сілай, то перад імі ставіцца працяжнік, а самі словы аддзяляюцца адно ад другога коскай: Яны. [сосны] заўсёды гудзяць— ціха, ціха (Лыньк.). Варона з шула крыламі ўзмахнула —вышэй, вышэй! (Дс). Хмаркі плывуць — далей, далей... (Гл.).
       10.    Калі паміж паўтараемымі словамі (развітым і неразвітым) ёсць працяглая паўза, а самі словы маюць дзеяслоўную форму і знаходзяцца ў аслабленай сувязі адно з другім, тады гэтыя словы аддзяляюцца кропкай з коскай: Зямля драмала пад сонцам; драмала з подыхам шырокім сіняму небу (К. Ч.). Глянуць жанчына ў крыніцу баіцца; баіцца пазнаць нечаканую старасць (Панч.).
       11.    Калі паміж паўтарабмымі словамі стаіць пабочнае слова, то перад ім ставіцца коска, а пасля яго— працяжнік: У нашым калгасе ўрадлівыя лугі і палі, асноўнае палі, на якіх працуюць дзесяткі трактароў і іншых машын (У. Кр.). Таварыш хоча напісаць пра станцыю і пра людзей, галоўнае — пра людзей, якія працуюць на станцыі (Гал.).
       12.    Калі адно з паўтараемых слоў (пераважна разві.тае) з’яўляецца ўстаўным, то яно бярэцца ў дужкі: За вёскай расце (і шпарка расце) малады калгасны сад (Зв.). Мы ўпершыню адчулі гэтае хараство ночы (ціхае хараство ў вайну!) (Д Ч.).