Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
4 Зак. 2090
97
ны бягуць па зямлі (Куп.). 24. Шнаркевіч працаваў у саўгасе як старшы рабочы (Кр.).
38. Знайдзіце параўнальныя звароты і пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.
1. 1. Далёкадалёка як зпад зямлі даносіўся сабачы брэх (Кс). 2. Усюды было так ціха як у лесе (П.). 3. Ільны такія белыя што лебядзіны пух (М. К.). 4. Зімой дарогі замятала завея белая як дым (Гр.). 5. Спелая гронка рабіны нібы раскошная кветка заглядвала ў акно (Куп.). 6. Перад намі ляжала шырокая як шчасце далячынь (Гам.). 7. Вясною падалі пялёсткі нібы сняжынкі на мурог (Панч.). 8. Вецер звініць як струна (44. К)9. Як блін поле ляжыць (Куп.). 10. У небе плылі белыя як галубы хмаркі (Гам.). 11. Твар Аўгінні расчырванеўся як макаў цвет (Кс). 12. Па пустой нібы ахутанай імглою вуліцы з пагашанымі фарамі праехала аўтамашына (У. К). 13. Вецер засыпае сцежку белымі струменьчыкамі дробнага, пухкага як мука снегу (Кс). 14. Стрэхі зацягнены шэранню першага прымаразку нібы павуціннем засланы (Кр) 15. Як працавіты дрывасек гром уздыхаў і грукаў глуха на скрыжаванні шумных рэк (М. Л.).
II. 1. Ліда як сакратар камісіі першая села за стол (Шам.). 2. Рыштаваннем як бінтамі перавязаны ўвесь Мінск (Ал.). 3. Дзень выдаўся як на заказ (Мел.). 4. А туманы як пялёнка засцілаюць лес і гай (Лс). 5. На нізінах сцелецца туман бы кудзельнае мора (Бяд.). 6. Над тундрай зара зіхаціць залатая нібыта калыска палярнага дня (Ал.). 7. Саўка як ні ў чым не бывала падышоў да Максіма (Кс). 8. Чыхнуў пару разоў і нібы ад нясмеласці захлібнуўся рухавічок (У. Кр.). 9. Па небе плыў шырокі як мора дзень (Гам.). 10. Мяцеліца мяце снег як мятлой (Куп.). 11. Недалёка як быццам мільгаюць агеньчыкі вёскі (Гам.). 12. Густая быццам пара стаіць гарачыня (Гл.). 13. Плывуць леты нібы рэкі (Куп.). 14. Зрываецца вецер, і пыл быццам воблака круціць (Кс). 15. Жыта як лес шуміць залатою ракой (Панч.). 16. 3 клёна як з календара лісты зрывае восень (Вял.). 17. Кусты лазы як стада на папасе раскіданы прыгожа за ракой (Кс). 18. Нібы пчолы ў соты з мёдам да свайго вулля мы вяртаемся дадому як адна сям’я (Куп.).
98
§ 11. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ЗВАРОТКУ
1. Калі зваротак знаходзіцца ў пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі пасля яго ставіцца коска: Сонца, умыйся расою на світальнай зары (Бял.). Радзіма, ты. ленінскім сэрцам сагрэта (Хв.). Дружа мой, ці чуеш, як пяюць палі песню маладую аб жывой зямлі? (К.). Зямля мая савецкая, нідзе я такой красы і велічы не бачыў (Панч.).
Калі ж зваротак, які знаходзіцца ў пачатку сказа, суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй, тады пасля зваротка ставіцца клічнік, а наступнае слова пішацца з вялікай літары: Лес! Аб чым шумяць вяршыны? (Кс). Сябры! Прыгожая зіма ў нас па ўсёй краіне (Гл.). Дарагая мая Украіна! Ты бы.ла нам заўсёды сястрой (Гл.).
2. Калі зваротак знаходзіцца ў канцы сказа, то перад ім заўсёды ставіцца коска, а пасля яго —■ той знак прыпынку, які патрабуецца зместам і інтанацыяй усяго сказа: Слаўся ўраджаем багатым, наша калгаснае поле (Р.). Чаму птушак не чуваць, людцы дарагія? (Куп.). За працоўцых вызваленне будзь гатовы, піянер! (Тр.). He плач, Марылька... (Кр.).
3. У тых выпадках, калі зваротак знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, ён выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў: Сумаваць я, сябры, не прывык (Панч.). Спі, мацізямля, пасля дзённае зморы (А. Зв.). Расцвітай, Беларусь мая, зоркай на сузорных шляхах СССР! (Гл.).
4. Калі ў ролі зваротка ўжываецца асабовы займеннік, то пасля яго заўсёды ставіцца клічнік: Гэй, ты! Ідзі да нас (Ч.). «Эх, вы! Чаго расшумеліся?» — прамовіў пісар і ўсміхнуўся (Кс).
5. Калі зваротак мае пры сабе часціцы о, ну, то гэтыя часціцы знакамі прыпынку не аддзяляюцца: О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю (Панч.). Ну брат, цудоўнае жыццё ў нас настала (Кл.). 0 Нёман! Песня майго сэрца, краса палёў, краса нізін, люблю твой спеў, што ўдаль нясецца, люблю цябе як. родны сын! (Р.).
Калі ж пры зваротку знаходзяцца выклічнікі о, ну, то яны заўсёды аддзяляюцца ад зваротка коскай, клічнікам (пры ўзмоцненай інтанацыі) або шматкроп’ем (пры інтанацыйных замінках): 0, бурлівакіпучыя хвалі!.. Вам не страшны пажар навальніцы. (Тр.). Ну, голубе, бывай здаровы і шчаслівы (Кс). 0! Пятро Сымонавіч! Як вы сюды трапілі/ (У. Кр ). He плач... о... родная
4*
99
матуля, пішы хоць думкамі лісты (Тр.). Толькі ты пабудзі мяне рана, о!.. мая дарагая матуля! (Тр.).
6. Калі зваротак паўтараецца і мае пры сабе часціцу а, то коска ставіцца перад часціцай: Дзед, а дзед! Зрабі мне свісток (Бяд.). Бабуля, а бабуля, колькі вам год? (Сач.). Дзеці, а дзеці! Пара ўжо класціся вам спаць (Бр.).
3 а ў в а г а. Калі паміж звароткамі стаяць словы аўтара, а часціца а вымаўляецца з пытальнай інтанацыяй, тады пасля гэтай часціцы ставіцца пытальнік: «Мы хутка прыедзем у Поці, дзядзька Сімон? — спытаў Іліко, каб пачаць размову. Сімон маўчаў.— А? Дзядзька Сімон?» (С.).
Пры зваротках, якія не паўтараюцца, можа знаходзіцца выклічнік а; ён аддзяляецца ад зваротка коскай, клічнікам (пры ўзмоцненай інтанацыі) або шматкроп’ем (.пры інтанацыйных затрымках): А, Андрэй, вось не пазнаў, браце, цемень, бачыш (Лыньк.). А! Дзядзька Пракоп! Што чуваць? (Кс). А... Мікола! Дуды ж ты падзеўся, дзе цябе шукаць? (ГІ.).
7. Два і больш звароткі, якія не маюць пры сабе часціц і выклічнікаў, аддзяляюцца тымі ж знакамі прыпынку, што і адзіночныя звароткі. Асобныя ж звароткі аддзяляюцца адзін ад другога (у залежнасці ад інтанацыі) коскай або клічнікам: Ой, дзяўчаткі мае, камсамолкі, выйдзем разам вясну сустракаць (Гл.). Краю Савецкі, новыя людзі! Песняй вітаю я вас/ (Кс). Масква мая! Мая сталіца! Заўсёды сэрцам я з табой (Кс). Сябры! Дарагія мае/.. Прыміце верш ад сціплага паэта (Кс).
Калі звароткі звязаны злучнікам і, ды (у значэнні і), тады паміж гэтымі звароткамі знакі прыпынку не ставяцца: Дзень добры вам, лясы і гоні! (Кс). Дамуністы і камсамольцы! Будзьце ў авангардзе ўсенароднай барацьбы за пабудову камунізма ў СССР! (Закл.). Ой, лясыбары ды лугіразлогі! Цераз вас ідуць пуцінкідарогі (Бч).
8. Калі аднародныя звароткі або асобныя часткі развітага зваротка разрываюцца другімі словамі, то ў такім разе кожны са звароткаў або яго часткі аддзяляюцца коскамі: Спі, сыночак, спі, саколік, ды расці! (Кс). «За стол, малы, за стол, старэчы!» — гаворыць дзядзька... (Кс). Дзень добры, Масква, як вясна, маладая! (Куп.). Мужайся ж, мая непакорная, мацуйся, ідзі, працавітая, да новых здабыткаў, краіна! (Гл.).
100
Калі адзін з такіх звароткаў пачынае сказ, то пасля яго можа ставіцца коска або клічнік (пры ўзмоцненай інтанацыі): Васіль Гайдук, цябе мы, брат, усе, гарачы палкавы наш агітатар, прамоў і песень баявы аматар, любілі ў прыфрантовай паласе (Панч.). Іван! Хадзі, брат, сюды. Пасядзім, пагамонім... (Кс).
39. Спішыце сказы, падкрэсліце звароткі, вызначце, чым яны выражаны, і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры іх.
I. 1. Давайце, добрыя сябры, пагутарым аб шчасці (Гл.). 2. Я не хлусіў табе ніколі, таварыш мой (Пр.). 3. Прывет табе, мая Масква! (М. Т.). 4. Пралятайце, гады, залатымі агнямі! (Бч). 5. Родны край, у шчасці расцвітай (Р.). 6. Гэй вы, хлопцы, арлы маладыя! Уздымайце магутныя крылы! (Тр.). 7. Расці, лён, высокім! (М. Т.). 8. На нязведаны полюс Паўночны вы, чатыры героі, прыйшлі. (Ал.). 9. Слаўся ўраджаем багатым, Hama калгаснае поле, слаўся палётам крылатым, наша жыццё маладое (Р.). 10. Тужыць, браток, не маем часу (Панч.). 11. О, наш чысты, наш свабодны Нёман, быстрая рака! Ты цячэш далёка, знаю, з веку ў век і з году ў год (Кс). 12. Краіна родная, прымі ж маё вітанне, прымі мой зорны спеў, далёкая сястра! (Тр.). 13. Чаго ж ты, каліна, сёння так нявесела? (Астр.). 14. Клён ты мой прыгожы, поля вартаўнік, што ж і ты трывожна галавой панік? (М.). 15. Ты ідзеш над зямлёю, падзеямі ўзрушаны час (А. Зв.). 16. Ранне! Крыштальнай расою выкупай травы мурожныя! (Астр.). 17. Па родных сцежках Беларусі з табой я, ночка, паплыву (М.). 18. 0 вецер! 0 ветрык мой ціхі! Ну, хіба ж ты зычыш мне ліха? (Бял.).
II. 1. Зіма! Сваёю казачнай красою каго ты толькі не кранеш! (Астр.). 2. Праляцела бура, сад мой, над табой (М.). 3. Ты была для мяне песняй казакнадзей, маці!.. маці мая дарагая! (Тр.). 4. Наш скарб, мой брат, уся краіна (Гл.). 5. Дзень добры вам, лясы і далі, прасторы вольныя зямлі! (Кс). 6. Здарова, таварышы! Доўга чакалі мы вас і чакала ўся наша зямля (М. Т.). 7. Ой ты, ночка, юнацкая ноч, агарні цеплынёю мяне... (Панч.). 8. Масква! Сталіца! Калыска славы! О, як жа сёння ты ўся прыгожа! (К. Б.). 9. Красуйся на векі вечныя, Палеская зямля, свяціце, незгасальныя зоры! (Гур.). 10. Я заўтра паеду, сябры, у Ленінград (Бр.). 11. Родная! Гэтак мне люба сёння ўсміхаецца сад (Хв.). 12. Дзе ты, цёплае лета, сонцам яркім сагрэта? (Р.). 13. Мы не забудзем Hi
101
колі, ніколі цябе, дарагі чалавек (Бял.). 14. Прывітае вас, браткі, гасцінна сонца небывалае красы (Хв.). 15. Поле маё, поле, поле над ракой, мне душу да болі мучыць твой спакой (М.). 16. Ой, не шуміце дубровамі, шэптам бярозавых слоў, ночкі мае чарнабровыя, з цёмным высокім чалом!.. (А. Зв.). 17. Дык вось, сябры! Любая праца заўжды юнацтву па плячы (Хв.). 18. Люблю лугі квяцістыя, за полем шумны гай, палеткі каласістыя, цябе, мой родны край (Р.).
40. Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы ўжываліся б у ролі звароткаў. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
Сталіца, камсамольцы, калгаснае поле, дарагія сябры, рэкі і азёры, беларуская зямля, край наш любімы, дружба народаў, ясная зорка, пясняр свабоды.
41. Знайдзіце звароткі і выдзеліце іх знакамі прыпынку.
I. Дзень добры юная вясна (Кс). 2. На скразняках тваіх зямля гарэла полымна зара (Вял.). 3. Ляці ж Hama песня ад вёскі да вёскі (М.). 4. М.ая вялікая Радзіма люблю твой бурны подых дзён! (Гл.). 5. Ты не гніся брат ніколі траўкаю пахілай (Кс). 6. Далёка ад нашых загонаў ты шырокая Волгасястра (Ал.). 7. Ой ты вецер неспакойны Дзьмеш ты безустанку (Кс). 8. Над ракою быстрай не шумі чарот (М. Т.). 9. Дзень добры родная зямля (Кс). 10. Вы камунарываякі ішлі на змаганне— волі ўзвысіць маяк (Тр.). 11. Вырашыў я Сяргей астацца ў сваім калгасе (Чарн.). 12. Абагрэй маё каханне сонца промнямі сваімі (Бр.). 13. Скажы мне дарога хто ездзіць табою (Кс). 14. Ноч не шумі ты асокамі, ціхім усплёскам балот (А. Зв.). 15. Ой панёсся б з вамі хмары я ў лес цяністы (Кс). 16. Зямля ты стала для мяне радней і даражэй (Панч.). 17. Табе Каўказ паэты спеў дарылі (Тр.). 18. Слаўся ты наша Радзіма песняй і працай свабоднай (Р.). 19. Колькі Масква ты мне шчасця дала (М. Т.). 20. Прывет вам мужныя героі загартаваныя ў баях!.. (Куп.). 21. Аб нашых смелых справах таварыш партызан ідзе над светам слава за мораакіян (Гл.).