Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
7. Пры лагічным выдзяленні (асабліва калі ў сказе ёсць знакі прыпынку) далучальныя члены без злучнікаў аддзяляюцца працяжнікамі: Усе свае пачуцці— нават самыя радасныя — ён выяўляў праз слёзы. (Бяд.). Бавэлчык пазаліхвацку трымаў рукі зложанымі назад —
83
мабы.ць, з вялікай гордасці (Бяд.). Па гэтым пероне Ліда, напэўна, не раз хадзіла — магчыма нават учора была (Мел.).
Пры больш працяглай паўзе замест працяжніка ставіцца коска з працяжнікам: Нельга без суда распраўляцца,— нават з нягоднікамі (Мел.).
27. Знайдзіце адасобленыя члены, вызначце іх тып і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
I. 1. Лес, стромкі, густы, застылай грамадою кучаравіцца на краі мутнаватага неба (Бяд.). 2. Хвіліны праз дзве пачуліся галасы сабак, тонкія і прарэзлівыя, тоўстыя і болей паважныя (Кс). 3. Васіліна акінула позіркам поле і глыбока ўдыхнула чыстае, насычанае лёгкай веснавой парнасцю, паветра (Хадк.). 4. Майстар цэха, Антон Гаўрылавіч Шульга, надзеўшы акуляры, чытаў і перачытваў кароткую заметку аб наватару (Гур.). 5. Лес залатымі струнамі, ажыўшы, зазвінеў (М. Т.). 6. Спавіваюць дзяўчаты блакітны прастор лёгкай песняй — дзявочымі марамі (Панч.). 7. Разышоўшыся з Панасам, дзед Талаш павольна пасунуўся балотамі, прыслухоўваючыся да шолахаў і галасоў палескай ночы (Кс). 8. Мы бачым Леніна — жывога —ва ўсім, чым наш багаты лёс (М. Л.). 9. Ён пачаў нешта расказваць — вясёлае, смешнае — з свайго жыцця (Зар.). 10. Лінуў дождж — густы і цёплы (Хадк). 11. Сонца — у здзіўленні — ціха зза таполі жоўты сноп прамення кінула на полі (Вял.). 12. Ад сонца раніца зажмурыцца на градах, мокрых ад расы (Вял.). 13. ён надыходзіць, светлы час, агорнуты красой чароўнай (У. ДД
II. 1. Паабапал дарогі было поле, жоўтае ад іржышча (К. Ч.). 2. Самы адважны хлопчык, Язэпка, водзіць дзяцей па лесавых сцежках (Бяд.). 3. Яго вельмі здзівіла, што Гушка ўзрадаваны ідзе дадому (К. Ч.). 4. Пагойдваючыся ад ветру, дрэвы скрыпелі (Гал.). 5. Хлопцы выйшлі на ўзлесак, недалёка ад чыгункі (Шам.). 6. Трапіў ён, з першых дзён падарожжа свайго, на варожы заслон (X.). 7. Яна — гэта дарослая дзяўчына — агледзела Андрэя калючым позіркам (П.). 8. Пілот, імклівы і адважны, яшчэ вышэй бярэ разгон (Гл.). 9. Ходзіць май па свеце, мнагалюдны, буйны, і складае песні сусветнай камуны (Куп.). 10. Паветра, напоенае пахамі хвоі, навісла шызаватай смугой
84
(Лыньк.). 11. Высокі, вечна малады, у ззянні зор і рос, свае гады, як жалуды, дуб на зямлю атрос (Вял.). 12. Сарамліва рабіна глядзела ў ваду, упрыгожыўшы завадзь сабой (Панч.). 13. Скарына — доктар лекарскіх навук — у доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры (Бч).
III. 1. Светлыя хмаркі, дзеткі прастору, ціха па небе плывуць (Кс). 2. Восень спеў вяла бясконцы, з ветрам ходзячы ў кустах (Кс). 3. Ен сядзеў на ганку і, удыхаючы цёплае паветра, напоўненае пахам бярозавага лісця, глядзеў на цемнаваты сад (Бяд.). 4. Клалі сцены новай хаты — бервяно да бервяна (Ал.). 5. Яны ўдваіх, сынок і маці, з двара ідуць у бок ракі (Кс). 6. 3 яснага, без адзінай хмурынкі, неба з россыпам зорак і туманнай паласой Млечнага Шляху свяціў поўны месячык (Шам.). 7. Белай пенайхвалямі ўзнялася Бяроза — магутная рака (Хадк.). 8. За сухары — пшанічныя каржы на кіслым малацэ—лепшага ласунку не прыдумаеш (В.). 9. Над кубкам возера, глыбокім і шкляным, лілеі плавалі ў хвалях сініх (Тр.). 10. Рая была ў святочным убранні — у квяцістай шоўкавай сукенцы, у прыгожых чаравіках на высокіх абцасах (Шам.). 11. Машына калясіла па горнай дарозе, то з напружаным ровам узнімаючыся ўгору, то бясшумна і імкліва коцячыся ўніз (Хадк.). 12. Самалёт, даляцеўшы да лесу, павярнуў назад і, зніжаючыся, пачаў набліжацца да возера (Гам.). 13. Бліскучым срэбрам вывіваліся рэчкі ў нізкіх берагах, раскрываліся шырокія разлогі балотных нізін, заросшых травою, аерам і чаротам (Кс).
28. Параўнайце наступныя сказы, змешчаныя парамі, і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў іх.
1. Каровы скубуць акрашаную буйной расою траву (Б.). Пахла зямля, багата акропленая расою (Кс). 2. У першым пасля сяней пакоі народу было шмат (К. Ч.). Партызаны, пасля блакады, прыводзілі ў парадак свой лагер (Кул.). 3. Без ахвотызахаплення ўскідала смык рука (Кс). Савецкі народ хоча нармальнага і мірнага развіцця, без ваенных катастроф (Зв.). 4. На вуліцы каля плота ляжалі нядаўна прывезеныя бярвенні (У. Кр.). Мая мама на заводзе, ля чыгуннага станка (Тр.). 5. Тарас прыехаў на поле па снапы (Як.). Каля клуба, на пляцоўцы, моладзь гуляла ў мяч (Шам.). 6. Недзе высока над галавою каркалі вароны (Йк.). На полі, недалёка ад вёскі, працавалі людзі (X Ч.). 7, Пад
85
паветкаю насупраць хатніх акон ляжаў лом (К. Ч.). На двары, насупраць акна, месціцца старая стопка (Гал.). 8. У палатцы паабапал праходу былі зроблены суцэльныя нары (Пальч.). Чырвонаармейцы расселіся на траве пад бярозамі, паабапал шырокай дарогі (К. Ч.). 9. Вераб’і звілі сабе гняздо пад страхою старой клуні (Kc'j. Воддаль, пад старымі бярозамі, гуляюць дзеці (Лыньк.). 10. Замест адказу Лемяшэвіч моўчкі паглядзеў на прысутных (Шам.). Дзед, замест адказу, толькі рукамі развёў (Бяд.).
29. Спішыце. Знайдзіце адасобленыя члены сказа і пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Укажыце магчымыя варыянты адасаблення.
I. 1. Пачынаў ісці дождж дробны і нясімелы (Шам.). 2. Яны не змаўляючыся пабеглі на голас (Мел.). 3. Ен прыцішыў хаду ўзрушаны шчаслівы і глядзеў на мнагалюдную вуліцу (Кав.). 4. 3 усходу дзьмуў халодны вецер і развяваў па пустых і шырокіх палях нудную мелодыю зыкаў бурнай ночы (К. Ч.). 5. Панад зямлёй успыхнулі сцягі авеяныя славаю нязгаснай (Астр.). 6. Спыніўся Віхор ля варот новай асветленай электрыч■нымі лямпачкамі канюшні (Бяд.). 7. Дзед хадзіў кудысьці на работу ці то пілаваць ці то складаць дровы (Лыньк.). 8. На сяле праспявалі апошнія пеўні вешчуны блізкай зары і новага дня (Кав.). 9. Яны тварцы ідэй вялікшых прыйшлі вітаць камуны дзень (Тр.). 10. Угледзеўшы мяне Аніс сцішае трактар (К). 11. Пішучы пад дыктоўку я на ляту адшліфоўваў чужыя фразы надаючы ім блеск красамоўства (Бяд.). 12. Пеніцца Нарач рыбацкае мора (Вял.). 13. Дзядзька Юстын у палінялай ад сонца ваеннай гімнасцёрцы ў ботах у чорнай картовай шапцы варухнуў плячом (У. Кр.). 14. 3 асаблівай заўзятасцю насядае вецер на двор і сядзібу Пракопа Дубягі наносячы туды цэлыя гурбы хрыбусткога снегу пранятага ёмкім марозам (Кс). 15. He з імглы курганоў задрамаўшых над стромай не з паданняў, што вецер стагоддзяў растрос,—грозным, свежым і плодным Кастрычніцкім громам пачынаецца век наш, гартуецца лёс (М. Л.).
ІІ. 1. Пчолы ўпіўшыся ў зрэнкі кветак адчулі вясны цяпло (Вял.). 2. Гарыць чырвоны яркі сцяг знак адраджэння і жыцця (Гл.). 3. Побач з хатай прыкрываючы яе ад летняга сонца красуецца высокая разложыстая
86
груша (Кс). 4. Трактар дайшоў да канца палетка і завярнуўшыся заняў новыя барозны (Пасл.). 5. Плывуць па небе хмаркі белыя кучаравыя (Лыньк.). 6. Непадалёк на міг асвятліўшы блізкія кусты палыхнула бліскавіца (Мел.). 7. Партыя нас маладых заклікала пільна на варту Кастрычніка стаць (Астр.). 8. Бусел ляціць проста на высокую грушудзічку, што стаіць наўскрай сяла высокая разгалістая з буславым гняздом на самай вяршыні (Лыньк.). 9. Выветрыўшы неба ходзяць халады (Вял.). 10. 3за небасхілу выйшла шырока займаючы неба цёмная хмара (Гал.). 11. Краіна вольная Саветаў саюз рабочых і сялян шагае ўперад як тытан (Кс). 12. Ля самых двароў віднеліся павесялеўшыя ад дажджу сады (П. К.). 13. Дзівіўся дзядзька тут нямала йдучы тунелем да вакзала (Кс). 14. Забалочаная паляна акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяною лесу млела ад гарачыні (Бяд.). 15. Быў у замку дзед Даніла родам дзесь зпад Мазыра (Кс).
III. 1. Цудоўны бор сасна ў сасну абступаў невялікую паляну (Шам.). 2. Хата ходзіць ходырам поўная людзей (К). 3. Каралінская вуліца абмытая цёплым летнім дажджом пахне кветкамі і мятай (Саб.). 4. Нястомнаю выйшла паходкай уся моладзь з’яднаўшы рады каб выканаць план пяцігодкі не ў пяць — у чатыры гады (Астр.). 5. Стаіць ужо з цапамі і мятлою час малацьбы каля маіх дзвярэй (К.) 6. Па вокны ў гурбы ўвайшлі хаты згубіўшы свой фасон і від (Кс). 7. Дзяўчынка піла чай абпальваючыся і дзьмухаючы ў шклянку (Хадк.). 8. Вакол мяне направа і налева лісты, лісты, лісты заслалі шлях (К). 9. Знямелы пануры суровы сядзіць Іван Гурба на пні (Кс). 10. Цераз лагчыну бег вялізны сабака прынюхваючыся да слядоў (Лыньк.). 11. Светлых дзён баючыся мутнымі ручаямі на пачарнелай крызе зіма ўцякае начамі (К) 12. Вілыотная і вязкая глеба пакрытая мохам варушыцца пры кожным кроку (В. В.). 13. Па даліне найбольш усцяж берага ракі раскіданы дробныя хмызнякі (Мел.). 14. Развесіўшы з самай зары на вятры сушыць павучыныя сеці аблытала бабіна лета бары маной аб нягаснучым леце (X.). 15. Мінута, другая — і мякка крануўшыся зямлі самалёт ужо імчаў па ёй з кожнай секундай замаруджваючы бег (Лыньк.). 16. Дзякуючы правільнай палітыцы нашай Камуністычнай партыі савецкі народ упэўненым крокам ідзе да светлых дзён камунізма (Б.).
87
30. Вызначце ўдакладняючыя і паясняючыя члены сказа. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры іх.
1. Там, за дуброваю, жнейкікрасуні звоняць сярпамі сталёвымі (Тр.). 2. Воддаль, пад стромкімі бярозамі, цэлымі сямейкамі растуць мухаморы (Бяд.). 3. Пастушкі з каровамі схаваліся ў кусты, мо за паўкіламетра ад дарогі (Кр.). 4. Там, пад наміткай туманаў, відзен гай сасновы (Кс). 5. Сяляне жывуць добра, пановаму (Гал.). 6. Пасля — на прадвесні — брыгада дружна ўзялася за працу (У. Кр) 7. У пясчанай вымоіне, непадалёк ад самай ракі, размясціўся штаб бацькі Мірона (Лыньк.). 8. Вунь там... далёка... спеў чуваць (Тр.). 9. У гэты час, пад поўнач, з усіх канцоў зямлі нагружаныя поўна прыходзяць караблі (Гл.). 10. Дзесьці там, угары, высокавысока за хмарамі, натужна гудзяць самалёты (Лыньк.). 11. Заўсёды —ці ў лесе, ці ў полі — хлопчык іграў на жалейцы (Бяд.). 12. Недзе далёка, у хляве, праспявалі пеўні (К Ч.). 13. Вёска была недалёка ад райцэнтра — кіламетраў за дзесяць (Шам.). 14. Крыху паводдаль, у самым канцы павеці, пад сцяною кавальскага цэха, стаяла шмат новых плугоў (К. Ч.). 15. Дзіўная ўсмешка была ў Аўдолі— падобная да плачу (Бяд.). 16. Усё рабілася звыклым вясковым парадкам: паволі, умеру (К. Ч.). 17. Усё роўна — ці Мазыр, ці Хойнікі — балаты асушым тут і там (Панч.). 18. Там, недзе далёка, за вялікімі абшарамі палёў, цяпер вось, светлаю раніцаю, грэюцца на сонцы вясковыя хаты (К Ч.).