• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
       3.    Адасобленыя дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнымі і дзеепрыметнымі словазлучэннямі, заўсёды аддзяляюцца коскамі, калі стаяць пасля азначаемых слоў: Па pace, ад сонца яркай, мы вяртаемся дамоў (Панч.). Паабапал дарогі стаіць лес, пасівелы ад інею (Кс). На пыл, дажджом прыбіты, упаў слядоў шнурок (М. Л.). Праз расчыненыя вокнм ў хату залятаў свежы вецер, насычаны мядовым пахам расцвіўшага бэзу (Хадк.).
       4.    Прыметныя і дзеепрыметныя словазлучэнні заўсёды аддзяляюцца коскай, калі стаяць перад азначаемым словам, якое выражана асабовым займеннікам: Мокрыя да апошняй ніткі, мы садзіліся пад яліны (Скр.). Ахоплены радасцю, ён весела смяецца (К. Ч.). Цёпла апранутыя, яны весела шумелі і зусім холаду не баяліся (Бяд.). Вятрамі біта і дажджамі мыта, яна [хвоя] нічым ад сонца не закрыта (У. Д.).
       Калі ж азначаемае слова выражана назоўнікам, то размешчаныя перад ім прыметныя або дзеепрыметныя словазлучэнні ў большасці выпадкаў адасабляюцца і таксама аддзяляюцца коскай: Заўсёды шустрая, цяпер дзяўчына была чамусьці вялай (Гур.). Некалькі смешны і дзіўны ў гэты момант знешне, Ільюк адчуваў у душы незвычайную радасць (Хадк.). Занятыя сваімі думамі, дзяўчаты пайшлі ў вёску (Лыньк.).
       Коска не ставіцца тады, калі дапасаванае азначэнне не адасабляецца ад азначаемага слова, а цесна звязана з ім па сэнсу і інтанацыі: За расстаўленымі ў трьь рады партамі сядзелі хлопчыкі і дзяўчынкі (Хадк.). Засеяныя шчырай рукою палі вакол вёскі роўна зелянелі маладымі ўсходамі (К. Ч.). Працяты марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Талаша і грамознага Мартына Рыля (Кс).
       5.    Калі адасобленыя дапасаваныя азначэнні стаяць у сярэдзіне сказа і ўдакладняюць папярэдняе азначэнне, то яны заўсёды выдзяляюцца коскамі з абодвух бакоў: На тым, лугавым, беразе ракі гарэў вялікі касцёр (Шам.). У наступ на белую Поўнач наш, савецкі, ішоў чалавек (А. Зв.). Малады, пасаджаны яйічэ да зайны,
    
    
    3 Зак. 2090
    
    65
    
    сасоннік рос дружна і ўзгоднена (Пасл.). Прыгожа вы,глядаў новы, накрыты шыферам, кароўнік (Пасл.).
    
       3     а ў в а г а. Адасобленыя дапасаваныя азначэнні трэба адрозніваць ад паясняючых азначэнняў, якія разам з азначаемымі словамі ўжываюцца ў ролі аднародных членаў сказа. У такім разе коска ставіцца толькі паміж азначэннямі: Прыйшла новая, яшчэ небывалая восень (Ч.).
    
       6.    Дапасаваныя азначэнні аддзяляюцца ад іншых членаў у сказе працяжнікам, калі іх адасабленне падкрэслена з асаблівай сілай: Усю ноч дзьмуў вецер — сухі, марозлівы (Бяд.). Змрок — густы, халодны, непрывычны — нерухома аблягаў зямлю (Кс). Гул — незнаёмы аленям — іх цікавіў і гнаў (Ал.). Яны гаварылі пра справы ў іхняй— Галенінай— сям’і (К. Ч.). Ціха ныла яго — падарванае горам — сэрца (Скр.).
       Пры больш працяглай паўзе і развітасці дапасаваных азначэнняў замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Уся справа была ў маторы,— новым, нядаўна спраектаваным, толькітолькі сабраньш і пастаўленым на звычайны самалёт (Лыньк.). Нуканні і тпруканні,— пераблытаныя са смешнымі словамі,— сыплюцца з вуснаў гаспадара (Бяд.).
       7.    Калі адасобленыя азначэнні ўжываюцца для ўдакладнення асобных слоў у сказе, а перад імі ёсць працяглая паўза і магчыма пастаноўка злучальнага слова а іменна, то ў такім разе заўсёды ставіцца працяжнік: На дрэвах зімой два колеры — чорны і белы (Бяд.). Стаяў летні — сонечны і цёплы — дзень (Р. М.). Параўн.: Вада ў рэчцы была крынічная — чыстая і халодная (Гал.).
       8.    У тых выпадках, калі лагічна падкрэсліваецца слова, якое патрабуе дадатковай характарыстыкі і пасля якога ёсць працяглая паўза, адасобленыя дапасаваныя азначэнні (толькі аднародныя) аддзяляюцца ад яго двукроп’ем: Прыбярэжныя лазнякі набраклі пяшчотны,мі пералівамі фарб: шызых, ліловых (Лыньк.). На небе свяціла сонца: цёплае, ласкавае, прамяністае (Я. М.). У руках была кветка: белая, пышная, вялікая (Кс). Had асокамі плавалі стрэлкі: сінія, блакітныя, шклянапразрыстыя (Лыньк.).
       9.    Заўсёды адасабляюцца і аддзяляюцца або выдзяляюцца коскамі ці працяжнікамі (пры лагічна падкрэсленым адасабленні) дапасаваныя азначэнні, выражаныя
    
    66
    
    адзіночнымі прыметнікамі або дзеепрыметнікамі, калі ў сказе апушчаны словы, якія яны азначаюць: Па вуліцы, ійчаслівыя, шпарка крочым на завод (Кул.). Зачараваны, гляджу на сонца ўсход (К.с). Загарэлыя, сядзім на беразе возера (У. Кр) Па дарозе, стомлены, паволі брыду (Ч.). Задаволены, ідзеш і радуешся плёну рук чалавека (Хадк.). Упартыя— нястомна да мэты імкнем (X) Высока — шчаслівы.— у небе ляту (Куп.).
      II.   1. Адасобленыя недапасаваныя азначэнні, выражаныя назоўнікамі ўскосных склонаў (часцей за ўсё з прыназоўнікамі), звычайна аддзяляюцца або выдзяляюцца коскамі незалежна ад таго, перад ці пасля азначаемага слова яны знаходзяцца; гэтыя азначэнні заўсёды інтанацыйна і сэнсава актуалізуюцца ў сказе: У кажушку, ён адчуваў сябе як не трэба лепш (Лыньк.). Яго, без шапкі, бачылі ўсе (К. Ч.). Усе мы, у ботах, холаду не баяліся (Гур.). Сцяна хаты, ад вуліцы, была ашалявана (Хадк.). 3 падкоўкамі, боты рабілі іймат грукату (Кс).
       Калі ж такія азначэнні інтанацыйна і сэнсава не выдзяляюцца ў сказе, то яны не адасабляюцца і знакамі прыпынку не афармляюцца, параўн.: У кажушку ён адчуваў сябе як не трэба лепш. Яго без йіапкі бачылі ўсе. Усе мы. ў ботах холаду не баяліся. Сцяна хаты ад вуліцы была ашалявана. 3 падкоўкамі боты. рабілі шмат грукату.
      2.    Адасобленыя недапасаваныя азначэнні, выражаныя словазлучэннямі назоўніка, лічэбніка, інфінітыва або прыслоўя, звычайна аддзяляюцца коскамі, калі стаяць пасля азначаемага слова: Даў наказ, без лішніх слоў, партызанам Бумажкоў (Бр.). Іван Кузьміч, з неразлучнай люлькай у зубах, глядзіць на мяне (Б.). Цёплая, з заячай шкуры, шапачка хавала яе белы reap (Ч.). У хаце, перйіай ад лесу, пакінулі раненага (Лыньк.). Вузкая палявая дарога, як праехаць з калясьмі, гублялася ў ячменным полі (К. Ч.) Лес, направа ад вёскі, шумеў панура і грозна (Бяд.).
       Коска не ставіцца тады, калі недапасаванае азначэнне цесна звязана па сэнсу і інтанацыі з азначаемым словам у сказе і не адасабляецца ад яго: Хлопчык гадоў сямі сядзеў на возе (Бяд.). Малады. настаўнік з прыветлівым тварам і вясёлым, добрым смехам адразу спадабаўся Міхасю (Кс). Жаданне ладзіць новы лад сюды ўсіх прывяло (Куп.).
    
    67
    
      3.    Калі недапасаваныя (або недапасаваныя разам з дапасаванымі) азначэнні знаходзяцца перад азначаемым словам, якое выражана асабовым займеннікам, то яны заўсёды адасабляюцца і аддзяляюцца коскай:Укароткім кажуйіку, са стрэльбай за плячыма, ён абыходзіць калгасны табун (Бяд.). Светлага воласу, з абветраным тварам і з рэдкімі вяснушкамі на пераноссі, ён здаваўся ціхманым і не вельмі рухавым (К. Ч). Невысокая, у чорным паліто і белай шапачцы,, яна ійпарка ідзе ў школу (Шам.). У чыстым палатняным касцюме, у просценькай кашулі з расшпіленым каўняром, загарэлы, ён выглядае значна маладзейшым за свае гады (Шам.).
       У тых выпадках, калі недапасаваныя азначэнні стаяць перад азначаемым словам (не займеннікам) і цесна звязаны з ім па сэнсу і інтанацыі, яны не адасабляюцца і коскай не аддзяляюцца: У жоўтых кажушках вавёркі спрытна скачуць (Панч.). Пятым ад канца вуліцы стаяў стары дзеравяны дом у адну кватэру (К. Ч.). 3 маленькаю латкаю і локцем працёртым вісіць у кутку на цвіку гімнасцёрка — мая франтавая рэліквія (Панч.).
      4.    Калі адасабленне недапасаваных (часам сумесна з дапасаванымі) азначэнняў падкрэслена з асаблівай сілай, то такія азначэнні аддзяляюцца ад іншых слоў у сказе працяжнікам: Галоўнай радасцю — дзецьмі— багатая наша хата (К. Ч.). У прыгожых сукенках, вясёлыя і радасныя— дзяўчаты ішлі іга вуліцы (Мел.). Мінск — у зелені і белі—цудоўнай песняй зазвініць (М.). Пятроў швагер — невялікага росту і чарнявага воласу — Сальвэсь трымаў пугу ў руках (К. Ч.). У левай руцэ старога была аброць — новая, з чырвонымі кутасамі каля навочнікаў (Б.).
    
            б) Адасобленыя прыдаткі
    
       1.    Адасобленыя прыдаткі, выражаныя назоўнікамі ці назоўнікавымі словазлучэннямі, звычайна аддзяляюцца коскамі, калі стаяць пасля азначаемага слова: Праз поле ішоў малады хлопец, аграном (Пасл.). Прыход Зарубы, фельчара, памог падняцца Януку (М. Т.). Ціха дрэвы штось гутораць, веку выхаванцы (Кс). Малы хлапчук, унучак дзедаў, сядзеў на возе (Тр.). Янка, малы сямігадовы, хлопчык, пасвіў гусей на выгане (Бяд.), Калі ў ролі азначаемага слова ўжываецца асабовы займеннік, то звязаны з ім прыдатак заўсёды адасабля
    
    
    68
    
    ецца і аддзяляецца коскай: Вы, студэнты, народ цікавы і вясёлы (ЛіМ). Яму, Мухіну, давялося цярпліва адказваць на розныя пытанні (Лыньк.). Яе, маладую настаўніцу, зыбралі дэпутатам сельсавета (ЛіМ).
       Прыдатак, выражаны ўласным назоўнікам, адасабляецца і аддзяляецца коскай толькі тады, калі ўдакладняе азначаемае слова і суправаджаецца выдзяляльнай інтанацыяй: Вясковы каваль, Даніла, з самага ранку стукае ў кузні (Бяд.). Суседка па рабоце, Mypatuoea, заўважыла мяне і падышла (Скр.). Мой лепшы тазарыш, наводчык Пятроў, выдатна навёў кулямёт (Бр.). Ужо тады мой бацька, Пятрусь Сурмак, вымушаны быў лічыць мяне памочнікам у гаспадарцы (Б).
       Ва ўсіх іншых выпадках такі прыдатак не адасабляецца і коскай не аддзяляецца: Вы, часам, не сустракалі лётчыка Цулукідзе? (Мел.). Антон Васільевіч накіраваўся да сакратара партыйнай арганізацыі калгаса Ільі Сямёнавіча Кавальчука (Пасл.).
       2.    Адасобленыя прыдаткі, якія стаяць пасля азначаемага слова і выражаны ўласным назоўнікам са словамі па прозвішчу, па мянушцы і г. д., аддзяляюцца коскай разам з гэтымі словамі: Пажы.лы мужчына, па прозвішчу Хмель, ехаў у млын (Кс). Баец быў немалады ўжо чалавек, па імені Іван Корзун (У. Кр.). Каля воза стаяў Раман Чачотка, па мянушцы Свісток (Б.). Сабака, па клічцы Амур, упэўнена пайшоў па следу (Чырв. зм.).
       3.    Калі адасобленыя прыдаткі звязваюцца з азначаемым словам злучнікамі як, ці, або, гэта значыць, то яны выдзяляюцца коскамі разам з гэтымі злучнікамі: Вн, як праваднік, праяўляў усе адзнакі руплівасці і турботы (Кс). У беларускіх лясах гнездзіцца жаўна, або чорны дзяцел (В. В.). Для партызан знайшоўся зручны. выпадак ліквідаваць гэтых хапуноў, ці проста грабежнікаў (Лыньк.). Назаўтра ўсе тры перагаворшчыкі, гэта значыць члены забастовачнага камітэта, былі арыштаваны (17.).