Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
Калі паміж абагульняючым словам і аднароднымі членамі стаіць спалучэнне займеннікаў увесь гэты (уся гэтая, усё гэтае, усе гэтыя), тады аднародныя члены звычайна аддзяляюцца ад абагульняючага слова працяжнікам: Вудачкі, вуды, начныя шнуры, венцер, восці, сачок — уся гэтая рыбацкая снасць пушчалася ў ход (Б.).
7. Калі паміж аднароднымі членамі і абагульняючым словам знаходзіцца часціца вось (вот, or), то перад
55
ёй заўсёды ставіцца працяжнік: Рабочы і селянін — вось хто пав.інен кіраваць сваім жыццём (Кс). Войска, паліцыя, уарква, турмы, катарга — вот на чым трымалася самаўладства (Гал.). Віійні, слівы, яблыні і грушы— от тыя дрэвы, якія раслі ў нашым садку (К. Ч.).
8. Калі паміж аднароднымі членамі і абагульняючым словам ёсць пабочныя словы адным словам, словам і інш., то перад імі ставіцца працяжнік, а пасля іх — коска: Поле, дрэвы, хаты — словам, усё было ахутана асеннім змрокам (Гал.). Дзяцінства, маладосць, юнацтва, сілы.— словам, усё аддавалася зямлі (Гал.). Начны лес, ціхі, ледзь улоўны гул маразявых сосен, цішыня лясных нетраў — адным словам, усё настройвала на роздум (Зар.).
9. Калі аднародныя члены разам з абагульняючым словам (якое знаходзіцца перад імі) размешчаны ў сярэдзіне сказа, то перад аднароднымі членамі ставіцца двукроп’е, а пасля іх — працяжнік: Усё: сена, жы.ты, ячмяні і аўсы— звезена ў гумны (Бяд.). Вецер усё мацнеў, і хутка ўсё: неба, і дарога, і чэзлыя балотныя хмызнякі ■—патанула ў снежнай завірусе (Кс). Усюды: на чыгунцы, у дэпо, на электрастанцыі — працуюць нашы людзі (Лыньк.).
Заўвагі: 1. Калі аднародныя члены разам з абагульняючым словам знаходзяцца ў канцы адасобленага зварота або даданай часткі складанага сказа, то замест працяжніка ставіцца коска: Забраўшы ўсё: спіскі, карты і іншыя дакументы, партызаны зніклі (Лыньк.). Па тым, як усе абыходзіліся з намі: і афіцыянты, і музыканты, і гіды, адчувалася, што мы. госці тут прыемныя (Мел.).
2. Калі пералічэнне аднародных членаў з’яўляецца незакончаным, тады замест працяжніка ставіцца шматкроп’е: Ен агледзеў шпаркім позіркам усё: зялёную рунь зямлі, лес, неба... і пайшоў за браму (К. Ч.). Параўн. пры закончаным пералічэнні аднародных членаў: Бацька прыбраў з воза ўсё: плуг, барану, мяшкі з бульбай — і ўвайшоў у хату (Зар.).
10. Калі аднародныя члены, якія знаходзяцца ў сярэдзіне сказа перад абагульняючым словам, маюць характар дадатковага ўдакладнення або тлумачэння, тады яны выдзяляюцца з двух бакоў працяжнікамі: У лесе кожная мясцінка — лужок, палянка, баравінка — асобны reap і выраз мае (Кс). Марысіны, дочкі — Верка, Зося і Нінка — збіраюць жалуды (Кс). Вясковыя хлопцы— Максім і Мікіта — вяртаюцца з начлегу (Бяд.). Усіх — і добрых, і злых — кліча да сябе шлях (Гал.).
56
Прьі больш працяглай паўзе і развітасці аднародных членау у сказе замест працяжніка ставіцца коска з працяжнікам. Усё наваколле, шырокія палі і лугі, густыя лясы і дубровы, ягадныя паляны і імшары,— было нам добра знаёма (Я. М.). За ўсім,— і за цяжкай працай, ад якой ныла сярэдзіна, і за кпінамі другіх дзяцей над ею,~ бачыла Надзя далі прыгожыя (Гал.).
11. Калі абагульняючыя словы ўжываюцца адначасова перад аднароднымі членамі і пасля іх, то перад аднароднымі членамі ставіцца двукроп’е, а пасля іх — працяжнік або коска і працяжнік, асабліва калі яны развітыя і маюць свае знакі прыпынку: Усё ўстала прад вачыма беднае кабеты: маладыя дні дзяціны, дзявочыя леты, радасць жыцця і нягоды, сваркі, трасяніна — усё чым жыццё напаткае ў цяжкую часіну (Кс). У яго га’лаве ^ын^каЎ Цэлы клубок уражанняў гэтага дня: час выхаду на разведку, школа, дзе спыніўся штаб іх палка таварышы і нейкія абрыўкіз’явы нядаўна мінулага ваеннага жыцця.— усё гэта вынікала ў адзін момант
Увесь гэты скарб, незлічона багаты.: шырокія нівы і светлыя хаты, укрытыя лістам і цветам сады, залітыя срэбным святлом гарады, чыгункі і шахты палі і заводы, глыбокія нетры і плынныя воды, высокага неба пРазРЬІСТЫ блакіт, і гоманы пушчы, і шэлест ракіт_____ усе, да апошняй пясчынкі зямлі на ўзоранай трактарным плугам раллі, належыць майму маладому наро
19. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж аднароднымі членамі сказа са злучнікамі. * Д Р Д
людзей
ды глыбей у
і садаводам,
1. На дварэ сонца, мароз і вецер (Бяд.). 2 Ён спаконна увайшоў у вёску і, пакуль сцямнела, спыніўся каля добра вядомай яму хаты (X Ч.). 3 Мы гордыя сваею долян, воляй і добраю славай паміж (1\уп.). 4. Рвануліся коні, забілі нагамі гразь аселі 6^. 5 Ён стау пчаляром, .
агароднікам (Бяд.). 6. Жыццё было для нас радасцю а не цяжарам (Кр.). 7. Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва аглядалі лагчыны (Кс)
Хлопец шльна разглядаў чарцёж, потым браў інструмент j спакойна пачынаў работу (I. Г.). 9. Да рэчкі жаданан прабраліся хлопцы і — стоп! (Кс). 10. Hi снег ні марозы, ні бурывіхуры ніколі не спыняць гвардзейскіх палкоу (Бр.). Ц. Касцы ідуць то грамадою, то шпурам'
57
цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары (Кс). 12. Восень агаліла ўсе дрэвы і кусты; і вятрамі разнасіла іх пажоўклыя лісты (Кс). 13. Дубовы ліст, і хрэн, і кроп кладуць з гуркамі ў кадкі (Вял.). 14. Я малым хлапчуком палюбіў нашы пушчы, і нівы, і блакітныя рэкі, і мора зялёных лугоў (Панч.). 15. Трывожнымі вачыма ён упёрся ў аганёк лямпы — і думае (Бяд.). 1^6. Настаўнік чытае выразна, хоць, можа, крыху аднастайна (I. Н.). 17. He слова, a — гром зрываецца з яго вуснаў (К. Ч.). 18. Мне хацелася паслухаць вас і — пабачыць (Кр)19. Я плыву,— і надзеяю повен, што спаткаю сусвет вольнановы (Тр.).
20. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа без злучнікаў.
1. Перад намі ў сонцы, у зорах будучыня наша (Куп.). 2. Рэзкі вецер узмачаліў космы валос, абдаў холадам твар, думкі прывёў да парадку (Лыньк.). 3. Устрывожыліся птушкі, узвіліся ў паветра, высока кружылі ў небе (Лыньк.). 4. У думках і марах раблю свой абход на поунач і поўдзень, на захад і ўсход (Гл.). 5. Ходзіць ён паміж кустамі, разважаючы з сабой; пагаворыць з шумным борам, са срабрыстым ручаём; на высокі ўзыдзе ўзгорак ды прыгледзіцца кругом... (Бр.). 6. Сёмка быў сярэдняга росту, шырокі ў плячах, прысадзісты (Лыньк.). 7. Чалавек раскладае вогнішча — жарыць сала (К). 8. Кандрат ірвануўся — па моху панёсся размашыстым крокам (Кс). 9. На дзядзінцы растуць высокія таполі, разложыстыя ліпы (Бяд.). 10. Стаіць цяплынь і пахне мёдам новы, ціхі, вясенні дзень (Бяд.). 11. За гэта смешнае цяпло, за спрытныя малыя рукі, за гібкі стан, за весялосць, за песні радасці і скрухі — я аддаю табе навек, на поўнае тваё ўладанне глыбіні самых стромкіх рэк, дарог шырокіх скрыжаванні, кірункі чатырох вятроў, вышыні гор, усплёскі мора, усе напевы ўсіх лясоў і ўсе на свеце зоры (Гл.).
21. Вызначце сказы з аднароднымі членамі і сказьі, у якіх аднародных членаў няма. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
1. Цемень ночы паблекла, паліняла, зрабілася шэрай, празрыстай (Лыньк.). 2. Паважалі камандзіра ад старога да дзіцяці (Бр.). 3. Чалавек спяваў ціха, напаўголасу, пра сябе (Лыньк.). 4. Канюшына бывае пад пашаю 3—4 гады (Скр.). 5. Я слухаў музыку — наслухацца не
58
мог (Панч.). 6. У нейкім новым захапленні Ігнась агледзеУся г^°7 СтЯтбе; нрынмеЦ’Ў наперадзе рух на даро
v «л⁴³ ?ада Ў сіне м°Ра' ДЬІ не выцякае... Хацеу Арцем войкнуць ад болю — ледзь стрымауся (£яд ) 9 Сымон пайшоў лугамі зграбаць у копы сена ю. Яна да вайны жыла ў Мінску — вучылася у інстытуце (Мел.). 11. Праз якія дватры дні чакалі прысьілкі паражняку, каб адгрузіць цэлы маршрут збожжа ьіньк.). Даніла справаю заняты— на сані чэша капылы (Кс). 13. Крапіва малая пякучая змяшчае пэўную дозу мураўінай кіслаты (Весці). 14. У бубны дахаў вецер б е, грыміць па ім, звініць, пяе (Бч). 15. Шурпатая адькі дал.°^ь ¹ Дёплая — шыю мякка казыча (Льшьк.) ¹Ь’ На В¹Ш.Н¹ релымі валокнамі ляціць, клубіцца дым густы (Вял.) 17. Галоўная вуліца роўна ідзе — парадак парушыць баіцца (Гл.). 18. Гром у бубны гулкія ўдарыу, цішыню густую пакрышыў (Панч.). 19. Я рад заўседы... і гатовы ісці знаёміцца з жыццём (М.~). 20. Ад першан нашай стрэчы і па апошні дзень мы ходзім кожны вечар на мора паглядзець (Гл.).
знак^прыпынку⁶ СКаЗЫ’ Падкрэсліце адоародныя члепы і пастаўце
I. 1. У сяле чулася гаворка і песні (Кс). 2. Расці прыняліся і клён і рабіна (Бр.). 3. Чалавек ішоў далей і хоць не трывожна але пільна прыслухоўваўся (Кр ) 4 Hi атаК1 ні пагоні не баяліся байцы (Гл.). 5. На нашым полі полі калгасным дзянькі праходзяць весела ясна (Куп.). Ь. Самотна звінела сухая трава ці то зелле (К. Ч.). 7. Малады рабочы ў кашулікасаваротцы схіліўся над ціскамі і шоргае напільнікам (I. Г.). 8. Песня і казка ходзяць у пары сеюць па свеце дзівы і чары (Куп.). 9. Каля лесу 0 е крынічка срэбрам ззяе ды каменьчыкам на ўцеху воды гоніць (Панч.). 10. Дзень спякотны і вясёлы з песняй жніунаю прыйшоў (Бр.). 11. Гудуць гулка з добрай волі нашы фабрыкі заводы (Куп.). 12. Зірнуў дзед у бок ад станцыі і аж крыкнуў ад вялікай радасці (Лыньк). 13. ііад люстранаю ракой над лазою невысокай ходзіць ветрыкнеспакой (Астр.). 14. Hi дзед Талаш ні Мартын 1 ыль не дагаворвалі сваіх думак да канца але разумелі адзш другога вельмі добра (Кс). 15. Ніна доўга не магла заснуць хоць і вельмі змарнела (Мел.).
II. 1. Лясамі палямі праходзіць дарога (Бр.). 2. Чуваць ці то птушыны шчэбетперасвіст ці то веснавое
59
бульканне ручаін (Б.). 3. Родзіць буйна наша поле сады нашы агароды... (Куп.). 4. Улада перайшла ў рукі рабочых і сялян (Кс). 5. ён не такі хворы як рабіць лянуецца (К. Ч.). 6. Сяргей Карага сядзеў апусціўшы галаву і думаў (Кс). 7. На ўсход захад поўнач і поўдзень плыве бальшавіцкая песня (Куп.). 8. Плывуць воблачкі карагодзяць з блакітам зліваюцца нікнуць і тонуць у пяшчотных хвалях сонечных (Лыньк.). 9. Знаходзілі мы адпачынак здаровы па ціхіх дубровах па звонкіх гаях (Бр.). 10. Дзесьці раздаваліся не то раскаты далёкага грому не то прыглушаныя стрэлы (Лыньк.). 11. To разбяжыцца, то пухам засцелецца хітрая мяцеліца (Бр.). 12. Глуха стагнаў вецер і мокрым галлём каліны стукаў у вокны (Лыньк.). 13. Богут зайшоў спыніўся на парозе на хату кінуў востры зрок затым у велічавай позе яшчэ ступіў на адзін крок (Кс). 14. Пахнуць вятры заляжалаю стагодняю вільгаццю пахнуць каменем хвояй перакіслаю чырванню пажоўклых брусніц прагорклым дымам лесавых выгараў ды сівымі імшарынамі балот (Лыньк.). 15. He я мой конь непаслухмяны ва ўсім быў вінават (К).