Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
9. Калі адна адасобленая акалічнасць стаіць перад паясняемым выказнікам, а другая — пасля яго, то такія акалічнасці заўсёды аддзяляюцца коскай: Тузаючы лейцы. і круцячы пугай, ён доўга гнаў каня берагам, выглядаючы новага броду (X. Ч.). Затаіўшы дыханне, людзі слухалі, баючыся прапусціць хоць адно слова (Лыньк.). Загнаўшы ў хлеў на месца статка, насеўся Уладзя на аладкі, шпурнуўшы лапці і анучы сярод двара ў пясок сыпучы (Кс).
10. Адасобленыя акалічнасці, якія стаяць перад паясняемым выказнікам, аддзяляюцца працяжнікам, калі іх адасабленне падкрэслена з асаблівай сілай: Адыходзілі нашы на ўсход і на ўсход. Адыходзячы — білі варожую раць (У. Д.) Падрыхтаваўшы ўрокі — дзеці пайшлі гуляць (У. Кр.). Хлопцы — скончыўшы абедаць—■ дружна ўзяліся за працу (Я. М.).
Пры большай паўзе і лагічна падкрэсленым сэнсе такія акалічнасці аддзяляюцца коскай і працяжнікам: Перамагаючы гора,— хлопец рос (У. Д.). Упору пасеяўшы,— добры ўраджай збярэш (Шах.).
II. 1. Адасобленыя акалічнасці, якія паясняюць выказнік і выражаюцца адным або некалькімі п р ы с л о ў я м і, звычайна аддзяляюцца коскай: На ўзлессі,
74
паасенняму, шумяць хвоі (Кс). Часамі старыя жанчыны ківалі галовамі, пускалі нават, калінікалі, слязу (К. Ч.). Сяржант бліснуў вачыма і, не адразу, ціха адказаў (Мел.). У небе гудзяць самалёты, натужна і грозна (Лыньк.).
2. Адасобленыя акалічнасці, якія выражаны адзіночнымі прыслоўямі або спалучэннямі прыслоўяў і паясняюць другія акалічнасці ў сказе, таксама аддзяляюцца коекамі: Праз дзён два, раніцаю, ён пайшоў да Бухчы (К. Ч.). У той жа дзень, вечарам, у пакой да Алеся зайшлі групай таварышы... (Гал.). Між балот над шырокай далінай, недалёка ад роднай вёскі, падымалася зноў страляніна (Тр.). На ўзгорку, побач з хатай, расце высокі дуб (Бяд.). 17а полі, наўпрасткі да вёскі, ішоў чалавек (Кс).
3. У тых выпадках, калі адасабленне акалічнасцей, выражаных прыслоўямі, падкрэслена з асаблівай сілай, ставіцца працяжнік. Як правіла, такія акалічнасці з’яўляюцца аднароднымі і аддзяляюцца адна ад другой знакамі прыпынку на аснове агульнага правіла: Ён ішоў і ўсміхаўся — прыветна, ласкава (Зар.). Квактуха пазнала яго, узлавалася і дзюбнула — моцна, балюча (Б.). Сані рыпяць паранійіняму — глуха, коратка, непрыветна (Скр.). Трэба было вучыцца ў тыле, каб потым па ўсіх правілах — дакладна і ўмела — граміць ворага (Хадк.).
Пры больш узмоцненым адасабленні замест працяжніка ставіцца кэска і працяжнік: Трэба выйсці дружным строем,— раней ад ранняе зары,— вясны навальныя настроі магутнай сіле пакарыць (Гл.).
4. Адасоблсныя акалічнасці, выражаныя і н ф і н ітывам (або інфінітыўным словазлучэннем), аддзяляюцца працяжнікам, калі стаяць пасля паясняемага выказніка: Партызаны. спыніліся ў ляску — адпачыць (Гал.). Дзядзька прыйшоў да нас — паглядзець (X. Ч.). Я ўзяў аловак — рабіць выпіскі (Чарн.). Сава пайшоў у напрамку пасёлка— сустрэць Сцяпана Каваля (74.). Я выйіэй уздымаю галаву — на вяршыні сосен падзівіцца (М. Т.).
III. 1. Адасабленне акалічнасцей, якія выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі, залежыць ад таго, трэба ці не трэба выдзяляць пэўную акалічнасць з тым, каб прыдаць ёй большую сэнсавую нагрузку ў сказе. Параўн.: а) Каля хаты, пад бярозкай, штось каліне шэпча:
75
змрок (М.) і Каля хаты пад бярозкай штось каліне шэпча змрок. б) На пясчаным беразе ракі — навокал нас — было ціха (Мел.) і На пясчаным беразе ракі навокал нас было ціха.
Часцей за ўсё адасабляюцца і выдзяляюцца коскамі акалічнасці, якія выражаны назоўнікамі і стаяць у сярэдзіне або ў канцы сказа: Улева, над абшарамі балота, плыў лёгкі туман (Кав.). Надхмар’ем ён, за строем строй, бясстрашна водзіць караблі (Ал.). За калонамі, па той бок паркана, узвышаліся няскончаныя сцены новых заводскіх карпусоў (К. Ч.). Суседка, па вясковай звычцы, не распранаецца і стаіць каля дзвярэй (М. Л.). Жыве палярная сава на поўначы, у тундры (В. В.).
Акалічнасці, якія выражаны назоўнікамі і стаяць у пачатку сказа, адасабляюцца і аддзяляюцца коскамі, калі яны развітыя і слаба звязаны па сэнсу з паясняемым словам: Пасля няволі ў хедэры, сяброўства з пастушкамі было для мяне нязведаным шчасцем (Бяд.). Пры ўмове высокай арганізацыі вытворчага працэсу, прадпрыемства выканае план раней тэрміну (Зв.). 3 прычыны слабага здароўя, ён увесь час сядзеў дома (Зар.).
2. У пачатку сказа могуць адасабляцца і аддзяляцца коскай неразвітыя акалічнасці, якія выражаны назоўнікам з прыназоўнікамі насуперак, згодна з і інш.: Насуперак жаданню, Лабановіч доўга не мог заснуць (Кс). Згодна з планам, прадпрыемства ўступіць у строй праз два гады (Зв.). Па дамоўленасці, кожны заняў сваё месца (Я. М.). Паводле атрыманых звестак, магнітнае поле Венеры не перавышае адной дзесятай магнітнага поля Зямлі (Зв.).
3. Адасабляюцца і аддзяляюцца коскамі акалічнасці, якія выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы і стаяць перад паясняемым выказнікам: Нягледзячы на позні час, ніхто з пасажыраў не спаў (Шам.). Зімовым вечерам, нягледзячы на холад, вуліца звінела ад дзіцячых галасоў (Бяд.). Дзякуючы цёплым сонечным дням, уборка збожжа прайшла паспяхова (Пасл.). Усю жывую геаграфію ваколіцы я, дзякуючы пастушкйм, вывучаў на практыцы. (Бяд.).
Калі ж такія акалічнасці стаяць пасля паясняемага выказніка, то ў залежнасці ад будовы і ступені сувязі з выказнікам яны могуць адасабляцца і могуць не адасабляцца: Ногі чалавека былі ўкрыты, нягледзячы на
76
цёплы восеньскі дзень, махнатым пледам (Лыньк.). Жывёліна харчавалася травой, карэннямі, пладамі, якія ёй няцяжка было даставаць з дрэў, дзякуючы. свайму велізарнаму росту (Кр.). Але: Салдаты весела смяяліся нягледзячы на стому (Мел.). Тапурыя не трапіў у бяду дзякуючы спрыяльнаму злучэнню абставін (С.).
3 а ў в а г а. Калі адасобленыя акалічнасці, выражаныя назоўнікамі з прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, знаходзяцца непасрэдна за злучнікамі, то пасля гэтых злучнікаў звычайна ставіцца коска: Конь хадзіў па абочыне дарогі і, нягледзячы на шалёную страляніну, спак.ойна шчыпаў траву (К Ч.). Між усіх сялян вызначалася высокая і стройная фігура Антона Мятлы, які, нягледзячы на летнюю спякоту, быў апрануты ў тоўстую суконную світку і падпяразаны поясам (Ч.). Наша краіна хутка залячыла раны вайны і, дзякуючы клопатам Камуністычнай партыі і Савецкага ўрада, заняла адно з першых месц у эканамічнай сістэме свету (Зв.).
4. У тых выпадках, калі адасабленне адзіночных акалічнасцей, выражаных назоўнікамі з прыназоўнікамі, падкрэслена з асаблівай сілай, ставіцца працяжнік: Насустрач госцю — на гуменні сасна абдымкі разняла (Гл.). Had лугам — ад лесу да самай чыгункі— ізноў асела цішыня (Б.). Сталёвыя важкія машыны— адна за другою — хлынулі з гары па шырокаму шляху (Мел.). Каля Нёмана — на шырокім поплаве — пасвіліся коні (Кс).
5. Працяжнікам звычайна аддзяляюцца дзве і больш адасобленых акалічнасцей, калі яны з’яўляюцца аднароднымі членамі і лагічна выдзяляюцца ў сказе: Ці ў агарод, ці па ваду — яны ішлі ўдваіх (I. Г.). Яе [песню] — праз горы, акіяны, пяскі, лясы і нетры — да паднявольных, зрабаваных нясуць чатыры ветры. (Гл.). Хутка зусім стала цёмна — і ў хаце, і на дварэ (Гал.).
Але калі лагічна выдзяляецца паясняемае слова, то пры наяўнасці працяглай паўзы адасобленыя акалічнасці могуць аддзяляцца двукроп’ем: Ірына была той жа рэзвай клапатуняй і магла паспрачацца з любой дзяўчынай у калгасе: і ў песні, і ў дасціпным жарце, і на любой працы (Лыньк.).
г) Адасобленыя дапаўненні
1. Калі дапаўненне выражана назоўнікам або займеннікам з прыназоўнікамі акрамя, за выключэннем, звыш, замест, то гэта дапаўненне адасабляецца і аддзя
77
ляецца коскай: Акрамя рыбы,, у рэчцы было багата ракаў (Лыньк.). У хаце, апрача дзеда, нікога не было (Бяд.). Увесь дзень, за выключэннем перапынку на снеданне і абед, быў прызначан агляду калгаснай гаспадаркі (Кс). Звыш усяго, цётка Палайіка вельмі строгая жанчына (Лыньк.). Замест адказу, матчыны пальцы даволі блізка знаёмяцца з Міколкавым вухам (Лыньк.).
Але калі такія назоўнікі або займеннікі цесна звязаны па сэнсу і інтанацыі з паясняемым словам, то яны не адасабляюцца і коскай не аддзяляюцца: Акрамя «зайцавага хлеба» ў бацькавай скрынцы. бывае шмат якіх цікавых рэчаў (Лыньк.). Звыш плана выпушчаны два бульдозеры (Зв.). Расцвітуць заместа пушчы зеленакосыя сады (Гл.).
Заўвагі: 1. Калі адасобленыя дапаўненні размешчаны непасрэдна за злучнікам, які звязвае аднародныя члены простага сказа або часткі складанага сказа, то пасля гэтага злучніка ставіцца коска: Дзед паволі ўстаў і, замест адказу, паказаў нейкую nanepy (К. Ч.)Цэлы дзень прасядзеў ён з вудамі на беразе рэчкі, але, апрача некалькіх плотак, нічога не злавіў (Б.).
2. Калі перад дапаўненнем стаіць узмацняльная часціца і, то гэта дапаўненне коскай не аддзяляецца: Нешта было ў вачах [дзяўчыны] і акрамя прыгажосці (Чарн.). Праўда, яна ведае, што існуе і акрамя Жэнькавай групы багата другіх маладзёжных груп (Лыньк.).
Аднак коска ставіцца тады, калі гэта часціца знаходзіцца за дапаўненнем: А ты, акрамя свайго баяна, і ведаць нічога не хочаш (Хадк.).
2. Пры ўзмоцненай інтанацыі і лагічна падкрэсленым сэнсе адасобленыя дапаўненні, якія знаходзяцца ў пачатку сказа і выражаюцца назоўнікам з прыназоўнікам замест, аддзяляюцца працяжнікам: Замест птушак — самалёты, ляцяць угары (Куп.). Замест яблыка ці мандарына — захочаш — сонца на далоні ўзваж! (Г.). Замест лямпы на століку — пад столлю тлее электрычная груша (Б.).
3. У тых выпадках, калі дапаўненні з прыназоўнікамі набываюць дадатковае значэнне ўстаўкі, яны бяруцца ў дужкі: Нікому Гняды. (апрача мяне) у рукі не даваўся —■ волю любіў (Бяд.). Дабротны дом (замест зямлянкі) узвышаўся на ўзгорку (У. Кр.).
4. Пры адасабленні аднародных дапаўненняў, якія з’яўляюцца развітымі і маюць свае знакі прыпынку, ставіцца працяжнік: У песнях, у маршах рэспублік тваіх, у бітвах прыгнечаных мас ■— я чую, краіна, як грозна
78
грыміць над светам праўдзівы адказ (Гл.). Біла наша храбра войска днём і ноччу ўдала — акупантаў, інтэрвентаў, князяў, генералаў (Куп.).