Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
5. Калі лагічна выдзяляюцца не дапаўненні, а тое слова, якое яны ўдакладняюць, то пры наяўнасці працяглай паўзы паміж імі можа ставіцца двукроп’е: Яны доўга гавары.лі ў гэтую ноч: аб атрадных справах, аб сваім асабістым жыцці, аб сваіх думках і планах (Лыньк.)
д) Адасабленне ўдакладняючых членаў сказа
1. У якасці ўдакладняючых членаў сказа часцей за ўсё ўжываюцца акалічнасці месца, часу, меры і ступені, спосабу дзеяння. Яны выражаюцца іменнымі словазлучэннямі або асобнымі прыслоўямі і аддзяляюцца коскай: Дзесьці там, каля вёскі, кудахталі куры (Лыньк.). Сегень пайшоў назад, дадому (К. Ч.). Адтуль, недзе зза ўзгорка, даносіліся невыразныя гукі (Кр.). Мы спалі мала, усяго дзве гадзіны (Зар.). Мы ўжо даўно працуем так, пановаму (К. Ч.).
3 а ў в а г а. Калі ў якасці ўдакладняючых членаў ужываюцца дзве і больш акалічнасцей, то яны заўсёды аддзяляюцца коскай: Там, далёка, за дамамі, разляглося поле (Кс). Дзесьці там, далёка, на тым беразе, мусіць на старой сівой званіцы, прагудзеў мілагучны звон (Лыньк.).
2. У тых выпадках, калі ўдакладненне падкрэслена з асаблівай сілай, удакладняючыя члены звычайна аддзяляюцца працяжнікам: Унізе — у кустах — пра нешта журчаць пералівы рэчкі (Дав.). Я многа іх [грыбоў] набраў — паўнюткі кошык (Панч.). Там жа — проста пад дрэвамі — шпал запасных штабялі (К.).
Пры большай паўзе і развітасці ўдакладняючых членаў замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Песню народу я аддаў даўно,— яшчэ ў гады прадбур’я і прадвесня (А. Зв.).
3. Працяжнікам або коскай і працяжнікам (пры большай паўзе) аддзяляюцца два і больш удакладняючых членаў, якія звязаны злучнікамі і, ці: Усюды — далёка і блізка — жаданая ява ўстае (Бр.). Заўжды — ці працую, ці пільна на варце стаю — я твой велічны вобраз у думках сваіх уяўляю і люблю, як жыццё, зямлю маладую тваю! (Панч.). Заўсёды,— днём і раніцой,— хо
79
дзіць радасны, святочны гоман па маёй краіне маладой (Гл.).
4. Калі ўдакладняемае і ўдакладняючае словы з’яўляюцца рознымі членамі сказа, то пры аслабленай інтанацыі і працяглай паўзе паміж імі ставіцца двукроп’е: Мікалай Сурэвіч даўно ўжо скончыў рабфак і вучыўся далей: на інжынера (X. Ч.). Яго голас чуваць быў заўсёды: ці дома, ці на дварэ (Гар.).
е) Адасабленне паясняючых членаў сказа
1. Паясняючыя члены раскрываюць або тлумачаць сэнс папярэдніх слоў у сказе. Пры звычайнай інтанацыі паясняючыя члены сказа заўсёды аддзяляюцца ад паясняемых членаў коскай: Ліхтары гарэлі ў паравозаў пановаму, павеснавому (Лыньк.). Абрыўкі галасоў даносіліся выразна і звонка, паначному (С.). Хлопец мякка, падзявочаму, усміхнуўся (Мел.). Нядаўна, на тым тыдні, я быў у горадзе (У. К,р.). Сёння, 10 снежня, мы выканалі гадавы, план (Зв.).
2. Калі паясняючыя члены далучаюцца да паясняемых словамі гэта, гэта значыць, а іменна і інш., то яны аддзяляюцца ад іх коскай разам з гэтымі словамі: Колік, гэта Мікалай, разабраў усю машыну па вінціку (Б.). У суботу, гэта значыць праз тры дні, вернецца дадому бацька з камандзіроўкі (У. Кр.). Тэндэнцыя да росту ўзбраення ўзмацніла падазрэнне паміж народамі і выключыла шмат нацыянальных рэсурсаў з іх натуральнага прызначэння, а іменна павышэння дабрабыту народа (Зв.). Цягнік быў змешаны, так званы таварнапасажырскі (Лыньк.). Карыснай справай, як напрыклад збі~ раць пакрышачку мёд, восам не хацелася займацца (Кс).
Калі паясняючыя члены набываюць дадатковае значэнне ўстаўкі, то яны выдзяляюцца з двух бакоў дужкамі: Праблемы так званай «інтэграцыі» (гэта значыць аб’яднання) Заходняй Еўропы займаюць значнае месца ў палітыцы імперыялістычных краін (Зв.). Аўтобус вадзіў нейкі Тодзік (Тодар) Рамашка (X. Ч.).
3. Калі ў ролі паясняемага і паясняючага членаў сказа ўжываюцца дапасаваныя азначэнні, аб’яднаныя бяззлучнікавым спосабам або адзіночнымі злучнікамі ці, або, то коска ставіцца толькі паміж азначэннямі: Няроўнымі, дзіцячымі крокамі ідзе Івась да бацькі (Кс).
80
у даўні, дакастрычніцкі час мой дзед працаваў у пана (Бяд.). Азёрналедніковыя і азёрнабалотныя раўніны звязаны з эпохай валдайскага, ці вюрмскага аледзянення (Весці). У беларускай мове ёсць дзесяць змычных, або выбухных, ці імгненных гукаў (Весці).
4. Калі адасабленне паясняючых членаў сказа падкрэслена з асаблівай сілай, то гэтыя члены аддзяляюцца працяжнікам: Алеся знала яго малога, бо яны землякі— з адной вёскі (Тр.). На дварэ ўжо дыхалася вольна — павясенняму (Hoe.). А дзесятай гадзіне Лясніцкі пайшоў на ўмоўленае месца — у гарадскі сквер (Зар.). Хлопцы ўжо ўваходзілі ў маленькі домік — у Андрэеву кватэру (Зар.).
5. У тых выпадках, калі адасобленыя паясняючыя члены з’яўляюцца аднароднымі, яны звычайна выдзяляюцца лагічна і аддзяляюцца працяжнікам: Сваім дзіцячым — няроўным і танклявым — голасам ён умяшаўся ў гаворку (К. Ч.). He так даўно ў адным французскім порце — у Брэсце, у Тулоне ці ў Марселі — стаў на прычале карабель заморскі (М. Л.).
Але калі паміж паясняючымі і паясняемымі членамі ёсць больш працяглая паўза і лагічна падкрэсліваецца сэнс таго, што паясняецца, то замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Кватэра ў яго добрая,— светлая, прасторная (Шам.).
6. Калі адасабленне паясняючых членаў у сказе вызначаецца аслабленай інтанацыяй і працяглай паўзай, то перад гэтымі членамі (пры лагічным выдзяленні паясняемага слова) ставіцца двукроп’е: Перад ім знаходзіўся чалавек, якога звалі проста: Штанге (С.). Ад Мінска толькі адна вялікая станцыя да Берліна: Варшава (Мел.). Саша зразумеў яе жаданне: быць далей ад цікаўных людскіх вачэй (Шам.).
ж) Адасабленне далучальных членаў сказа
1 Далучальнымі з’яўляюцца тыя члены сказа, якія перадаюць дадатковыя звесткі адносна зместу папярэдняй канструкцыі— сказа ці яго часткі. Далучальныя члены, якія звязваюцца злучнікамі і, ды, але, і то, ды і то, прычым j шш., аддзяляюцца ад другіх членаў сказа коскай, калі інтанацыйна і сэнсава адасобленыя ад іх: Слухаюць і паважаюць Трахіма, і не абы як! (Мел.). Садзяцца госці, ды. не зразу (Кс). Кожная справа патра
81
буе клопатаў, дьь яшчэ якіх! (Хадк.). У вокнах ясней заблішчалі агні, але ненадоўга (К. Ч.). Аўгінька адным вокам, ды і то зпад ілба, пазірала на прысутных (Зар.). Хораімаў быў машыністам, прычым адным з найлепшых машыністаў (Лыньк.). Заказ павінен быць выканан дасканала, прытым у самы кароткі тэрмін (Зв.). Звычайна ж зацішкі цягнуцца нядоўга, а тым болей зацішак у жывым людскім жыцці (Кс). За Костуся Мікалай старэйшы, хоць і ненашмат (К. Ч.).
Заўвагі: 1. Калі далучальныя члены інтанацыйна і сэнсава не выдзяляюцца ў сказе, то коска не ставіцца: Коціцца крыніца ды зза гаю, гаю (Тр.). Чаму ж мне не сесці за стол ды калі ў добрых людзей (Лыньк.). Бачыць, аж Сымон з’явіўся ды з даўжэзнаю касою (Бр.).
2. Калі ж за далучальнымі членамі размешчаны словы, якія адносяцца да асноўнай часткі сказа, то перад гэтымі словамі знакі прыпынку не ставяцца: Васіль падкусіў, ды яшчэ як падкусіў Мартына. (Кс). Гушка ненавідзеў, і яшчэ як ненавідзеў гэтага багацея (К. Ч.).
2. Калі адасабленне далучальных членаў са злучнікамі падкрэслена з асаблівай сілай, то гэтыя члены аддзяляюцца працяжнікам: Дзядзька Марцін адвёў яму месца ў клуні — і добрае месца (Кс). А на пачэсным гэтым месцы садзіўся госць — і то не кожан (Кс). Да кожнага палена аб’ездчык прыглядаўся — ды так прыглядаўся, як бы сярод іх знаходзіўся сваяк яго або добры прыяцель (Кс).
Пры больш працяглай паўзе і лагічна падкрэсленым сэнсе далучальныя члены (асабліва развітыя) могуць аддзяляцца коскай з працяжнікам: Усё ж такі тут кавалак жыцця пражыты,— і не абы які! (Мел.). Ен расказваў ахвотна, бо любіў тлумачыць,— тым больш такім гасцям (Мел.). Я жартаў не люблю,— ды яшчэ калі пры. першым знаёмстве (Ц. Г.).
3. Калі ў ролі далучальных ужываюцца аднародныя члены сказа, то ў залежнасці ад умоў кантэксту, характару інтанацыйнага і сэнсавага выдзялення яны аддзяляюцца коскай або працяжнікам: Навокал адзін ядловец, і то рэдкі ды нізкі (Кул.). Пад застрэшкай, каля плота, пчол гамоніць рой, ды так ціха, ды так глуха! (Кс). Выходжу на луг, на Свіслач шыбую — ды з вудамі, з хлебам, з чарвямі і босы (Кс).
4. Калі далучальныя члены са злучнікамі маюць пытальную форму, то перад гэтымі членамі заўсёды
82
ставіцца коска: Па небе плывуць хмаркі, а куды? (Бяд.). Далісьці ён тут ужо быў, але калі? (П.). Дзесьці кравец ужо бачыў гэтага чалавека, але дзе? (К. Ч.).
5. Далучальныя члены, якія звязваюцца бяззлучнікавым спосабам, звычайна знаходзяцца ў канцы сказа і аддзяляюцца ад іншых членаў коскай: Мы выйшлі на лёд, з канькамі (Б.). Я ў Мінску педвучылійіча закончыла, у мінулым годзе (Б.). У кватэры гарэла лямпа, на століку пры самай сцяне (К. Ч.). Атрады Сакольнага вымушаны былі весці бесперапынныя абарончыя баі, часцей за ўсё вельмі цяжкія (Кул.). Пісаў ён левай рукой вельмі лёгка і спрытна, куды спарней за нас (Скр.).
6. Калі далучальныя члены ўводзяцца ў сказ словамі асабліва, нават, у тым ліку, у прыватнасці, галоўным чынам і інш., якія выступаюць у функцыі злучнікаў, то незалежна ад іх месца ў сказе аддзяляюцца або выдзяляюцца коскамі: Усё радуецца вясне, асабліва птушкі (П.). Дзеці, нават зімой, не любяць сядзець у хаце (Бяд.). Усе палешукі, у тым ліку і стараста, пісаць не ўмелі (Кс). Данік сабраў самыя неабходныя рэчы, галоўным чынам для Ленкі (Шам.).
Калі перад словамі асабліва, нават і інш. стаіць злучнік і, то далучальныя члены заўсёды аддзяляюцца або выдзяляюцца (разам з гэтым злучнікам) коскай: Людзі пазіралі ўважліва, і асабліва старшыня (Дс). Усе птушкі, і нават крыклівыя непаседлівыя вераб’і, схаваліся ад навальніцы (Я. М.). Вясковыя хлапчукі, і я ў тым ліку, пасвілі коней на лузе (Бяд.). Многія краіны Еўропы, і ў пры.ватнасці Францыя, былі акупіраваны. гітлераўскімі захопнікамі (Зв.).
Заўвагі: 1. У тых выпадках, калі слова асабліва ўжываецца ў ролі пабочнага, яно на аснове агульнага правіла выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў: Зямлю трэба ўлагодзіць гноем і, асабліва, попелам (Кс).
. 2. Калі словы асабліва, нават ужываюцца ў ролі ўзмацняльных часціц пры аднародных членах сказа, то коскай яны не аддзяляюцца: ён горача прывітаў партызан і асабліва дзеда Талаша з першым баявым хрышчэннем (Кс). Усе звяры і нават птушкі вельмі баяцца ляснога пажару (В. В.).