Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
3. Калі супастаўляльныя часткі складаназлучанага сказа з’яўляюцца развітымі (іншы раз са сваімі знакамі прыпынку) і вызначаюцца пэўнай самастойнасцю, то яны аддзяляюцца кропкай з коскай: У позні вечар над лесам узышоў месяц; але яго неўзабаве паступова пачалі зацягваць хмары (Мел.). Нават з неба зоркі ўночы купалі ў рэчцы свае косы і мілы ўсмех свой дзявочы; а гэты месяц безгалосы, ідучы небам на ачосы, зірнуцца ў рэчцы быў ахвочы (Кс). У лесе, недалёка ад вёскі, было змрочна і ціха; затое ў вёсцы, ярка асветленай электрычнымі агнямі, чуліся песні, музыка (У. Кр.).
Апрача таго, кропка з коскай ставіцца паміж асобнымі групамі частак, якія вызначаюцца аслабленай сувяззю адна з другой: У лясах, гаях дразды спявалі, у балотах кнігаўкі крычалі; а ў небе ўдзень і вечарамі высока роўнымі шнурамі злятаўся вырай жураўліны (Кс).
в) Складаназлучаныя сказы з пералічальнаразмеркавальнымі часткамі
1. Пералічальнаразмеркавальныя часткі складаназлучанага сказа, якія звязаны адзіночнымі злучнікамі ці, або (альбо), звычайна аддзяляюцца коскай: Ярка свеціць над полем веснавое сонца, ці нечакана выплыве аднекуль цёмная хмара і палівае яго сваім дажджом (Гар.). Ёй, мусіць, не спалася дома, або яна ўстала досвіткам з празмернай руплівасці (К Ч.). Празвініць у сенях муха, альбо хрусне дзесь сучок (Як.).
Заўвага. У тых выпадках, калі пералічальнаразмеркавальныя часткі цесна звязаны па сэнсу і інтанацыі, коску ставіць паміж імі не абавязкова: Шуміць вецер ці гудзяць правады (С.) У даліне холадна. Апускаецца густы туман альбо пачынае марасіць дождж (ЛіМ).
136
2. Калі для сувязі пералічальнаразмеркавальных частак складаназлучанага сказа ўжываюцца паўторныя злучнікі і — і, ні — ні, то — то, ці — ці' або — або, ці то — ці то, не то — не то, тады гэтыя часткі аддзяляюцца коскай: I хвалюецца пшаніца, і шуміць пяшчотна гай (Бр.). Hi ў казцы сказаць, ні пяром апісаць (Прык.). To мароз марозіць, то золіць слата (Куп.). Ці помніш ты сваёй зямлі прасторы, ці бачыў ты віры імклівых рэк? (Гр.). Або сіберны холад пачнецца, або мокра стане на дварэ (К. Ч.). Ці то птушкі пяюць, ці то журчаць ручаі пад вузлаватымі карэннямі соснаў (Лыньк.). He то самалёт у вышыні гудзіць, не то машына нейкая гойкоча (Бяд.).
о. Калі пералічальнаразмеркавальныя часткі складаназлучанага сказа маюць агульныя члены і звязаны злучнікамі ці, або (альбо), ці — або, то паміж гэтымі часткамі коска не ставіцца: Зрэдку па шашы праязджалі машыны ці праходзілі салдаты (Лыньк.). Верабейку стужа зморыць або ястраб схваціць (Куп.). Заўсёды за цялушкай забягала Макрыда альбо з’яўляўся сам Цыбал (Лыньк.). Калінікалі праляціць з піскам кажан або пракрычыць сава ці прашугаюць чарадою спалоханыя птушкі (Гур.).
4. У тых выпадках, калі пералічальнаразмеркавальныя часткі складаназлучанага сказа з’яўляюцца развітымі (іншы раз са сваімі знакамі прыпынку) і вызначаюцца большай самастойнасцю, паміж імі ставіцца кропка з коскай: I шуміць вецер, гонячы па зямлі апаўшае лісце; і марасіць дробны густы дождж, заліваючы шыбы акон (Мік.). To сон утомаю люляе, акрыўшы ветліва крылом; то праца рупная турбуе... (Гл.).
Апрача таго, кропка з коскай ставіцца паміж асобнымі групамі аднатыпных частак, якія знаходзяцца ў структуры складаназлучанага сказа: Ці то гладкія, белыя кшеньчыкі грукацелі пад дзюрчашчай вадой; ці то пчолкі бруялі і ўторвалі ім конікі трэскам; ці то далятаў з далёкага гасцінца невялікі перазвон бомаў; ці то проста ў вушах звінела (Бч).
г) Складаназлучаныя сказы з далучальнымі часткамі
1. Для сувязі далучальных частак складаназлучанага сказа ўжываюцца злучнікі і, ды, ды і, і то, ды і то, прычым і інш., перад якімі звычайна ставіцца коска:
137
Хваліцца Ніканор, і пры гэтым ззяе яго твар (Бяд.). На пляцы. пасвілася чыясьці карова, ды яшчэ хадзілі пад наглядам дзяцей дзве гусі (Гал.). Сына трэба жаніць, ды і дачка на выданні (Лыньк.). Хлопцы ўзялі з сабой толькі самае неабходнае, і то набралася рэчаў як панесці (Лыньк.). Сонца было на поўдні, ды і то зямля нагрэлася яшчэ слаба (Бяд.). Бегучы, Сцёпка толькі блісне на Аленку сваімі шэрымі вачыма, прычым бровы яго ссунуцца грозна (Кс).
3 а ў в a г і: 1. Калі далучальныя часткі складаназлучанага сказа звязаны словамі значыць (значыцца), словам, адным словам, то коска ставіцца не толькі перад імі, але і пасля іх: Наступае жніво, словам, гультаяваць некалі (Кс). На небе ні „хмурынкі, адным словам, пагода як трэба (Ц. Г.). Бусел прыляцеў, значыць, вясна (Кр.). Невялікіх прадметаў на беразе мы разгледзець не маглі, значыцца, і наш невялікі човен адтуль разгледзець цяжка (fl. М.).
2. Калі далучальныя часткі складаназлучанага сказа аб’яднаны словамі а іменна, то перад імі ставівда коска, а пасля — двукроп’е: Птушкі прыносяць вялікую карысць чалавеку,^ а іменна: яны знішчаюць вялікую колькасць шкоднікаў нашых садоў і палёў (Зв.).
2. Калі далучальная частка складаназлучанага сказа суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй і выдзяляецца лагічна, то яна аддзяляецца ад папярэдняй часткі працяжнікам: Адгрымелі громы, рэвалюцыі — і гэта была ачышчальная сіла (X Ч.). Прова яшчэ не было значыць, ён дзесьці затрымаўся ў горадзе (Ц. Г.). Горача прыпякае сонца — а таму дзед сядзіць у цяньку пад ігруйіай (Бяд.).
Пры больш працяглай паўзе і самастойнасці аб’яднаных частак замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Рунь кусцістая на гонях,— значыць, будзе ўраджай (Гл.).
3. Працяжнікам аддзяляюцца далучальныя часткі складаназлучанага сказа, якія маюць дадатковае адценне нечаканасці або раптоўнасці: Ідзе далей ён цераз сад — ды колькі ж дрэваў там дзівосных! (У. Д.). Спакой і цішыня ляжалі над лесам — і раптам, дзесьці здалёку, данесліся невыразныя гукі (Лыньк.). Антось глядзіць — аж Драка сам шыбуе, ідзе, ківае галавою і газы пах нясе з сабою (Кс).
Пры большай паўзе і лагічна падкрэсленым адценні нечаканасці або раптоўнасці далучальная частка аддзяляецца коскай і працяжнікам: Прыляцела мушка да хаты,— аж у яе камарык насаты (Бч). Ігналя схваціўся,
138
як бы ад цяжкага сну, азірнуўся,— ажно вакол яго стаіць грамада людзей (Бяд.).
4. Калі далучальныя часткі складаназлучанага сказа з’яўляюцца развітымі, вызначаюцца аслабленай сувяззю і розняцца сваёй інтанацыяй, то паміж імі ставіцца кропка з коскай: Сымонку любілі бацька і маці дужа шчыра і крэпка; ды было завошта яго любіць (Ц. Г.). Лясніцкі для прыліку ўсміхаецца; але за ўсмешкай ён уцішку хавае дапытлівую сур’ёзнасць (Зар.). Людзі выбіраюць бульбу, гародніну; значыць, неўзабаве пачнуцца халады (Гар.). Цяпер на збор і ён шыбуе, чагось вясёлы, ног не чуе; а леснікі ўжо ўсе ў зборы, (Кс).
58. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж часткамі складаназлучаных сказаў.
I. 1. Паранейшаму звіняць ручайкі, і гэты звон у палявой цішыні асабліва меладычны (Хадк.). 2. Край неба наліўся зарою; і сонца ўстала, агнём прамяністым палі і лясы прывітала (Панч.). 3. На дварэ ішоў дождж, і таму хлопцы засталіся дома (Ц. Г.). 4. Стары ўсміхнуўся, і ўсмешка разгладзіла густыя маршчакі на лбе (Хадк.). 5. Жанкі жалі сярпамі жыта, а мужчыны дакошвалі куп’істую сенажаць (К. Ч.). 6. Струменіць Нёман срэбраводны ў сваіх прыўдалых берагах, а ў лозах ветрык вее згодны і ходзіць шум па чаратах (Кс). 7. Ужо лісты абляцелі адзін за адным, у дарогу збіраюцца гусі,— гэта значыць, прайшлі вераснёвыя дні і кастрычнік наблізіцца мусіў (Гл.). 8. Ці то ішлі на працу сяляне, ці пастушкі дзе гналі кароў на пашу, ці мо рухаўся паблізу які вайсковы атрад (Лыньк.). 9. Міхал ідзе ў свае абходы, а холад зімняе пагоды яго рухавіць і малодзіць, і колькі тут разоў ён ходзіць! (Кс). 10. Узгоркі зменьваліся лагчынамі, жоўтыя чубы маладога бярэзніку саступалі месца зялёным хвойнікам, пасля зноў ішло поле, і, нарэшце, магутная сцяна старога лесу ў момант вока вырасла як зпад зямлі (К. Ч.).
11. 1. Шынель на плечы — і ў паход (М. Л.). 2. Бацьку слухаў экскаватар,— сыну ж клопату даваў (Астр.). 3. Мікіта трохі саромеўся, і прамова яго не была зусім гладкая, але ён гаварыў шчыра, з перакананнем (Кс). 4. Гойдалася ў цэбры вада, льючыся праз край, і твару свайго выразна разгледзець Агата не магла; толькі бялелі ў вадзе рукі, і гэта цешыла яе (К. Ч.). 5. Цвілі сады... і ў вербалоззі вясна шаптала з ручайкамі (М.). 6. Спа
139
чатку Сымон пасвіў гусей на вялікім выгане, пасля — свіней; затым давалі пад яго апеку авечак, потым кароў, а ў канцы зрабіўся і баранавалокам (Бяд.). 7. Перад сябрамі то распасціралася шырокае поле з парыжэлым іржэўнікам, то раптам зелянеў луг і маленькая рэчка пятляла на ім, як быццам выбіраючы лепшае месца; a мясцінамі, як пад вялізны бухматы шацёр, поезд улятаў у лес (Бр.). 8. Пот ліецца ручайком, смага разбірае; я ж, вясёлая, усё жну, жну ды падпяваю (Ц. Г.). 9. Стаіць над лесам шум маркотны, па небе хмары, як палотны, паўночны вецер рассцілае, і бель над далямі звісае, і ціха стане на падворку, і лес жалобную гаворку, свой говар восені канчае і моўчкі зіму сустракае (Кс).
III. 1. Светла стала ў нашай хаце, а прастор які! (Кс). 2. У паветцы воза не было, значыць, бацька паехаў у поле (Ц. Г.). 3. Праходзіць ноч і меркнуць зоры (Кс). 4. Людзі замітусіліся, але ў гэтай мітусні быў ужо пачатак парадку (Лыньк.). 5. Ноч плыве ці белы дзень пагас? (А. П.). 6. Цеснавата, затое — весела (Б.). 7. Зноў зацвітуць лугі, даліны, і атрасуць свой сон лясы і ў гоман радасны птушыны свае далучаць галасы (Кс). 8. Я прачнуўся —дык таты няма ў хаце (К. Ч.). 9. Сонца схавалася за гару, а цень ад яе закрыў усё мястэчка, але дзень ніяк не хацеў саступаць месца вечару, і неба доўга заставалася ясным і светлым (Кс). 10. Вугор нагадвае гадзюку, а таму яго доўгі час не лічылі рыбай і не ўжывалі ў страву (Гур). 11. To не шум баравы патрасае светам, то не гром векавы грымнуў гэтым летам,— а легендай сусвет ганарыць належна нашых лётчыкаў цвет на ўвесь свет бязмежны (Куп.).
59. Параўнайце наступныя сказы і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
1. Жнеі жніўную пяюць, і шчабечуць птушкі (Пр.). Узраслі на глебе тлустай маслабойні, сыраварні. I прарэзваюць разлог стужкі чорныя дарог (Кр.). 2. На пясчаным узгорку віднеюцца старыя хвоі — і больш нічога няма (Я. М.). Над галавой шамацела рэдкае лісце, не паспеўшае апасці. I больш нічога не было (Гал.). 3. Лес застогне ўначы, ды ваўкі завыюць (Кс). У калгасе багатыя палі. Ды яшчэ лесу колькі! (У. Кр.). 4. Дзеці леглі даўно, толькі маці не спіць (Кс). Горад вымер і згас. Толькі свеціцца Смольны (Гл.). 5. Чарот яшчэ зялёны, але вада ўжо дыхае холадам восені (Б.). На дварэ глы