• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
    
    
    140
    
    бокая ноч. Але вартавыя не спяць (Лыньк.). 6. Старшыня — чалавек не стары, прычым аўтарытэт у яго высокі... (Хадк.). Другія суткі ўжо бушуе завіруха. Прычым снегу і без таго многа (Ш.). 7. 3 усіх канцоў да вёскі ідуць і едуць сяляне, адным словам, заканчваецца працоўны дзень (Бяд.). Цімохава хата была моцная, ёмкая, пабудаваная з тоўстага еасновага дрэва, гладка спушчанага пад склюд, смалістага, здаровага. Адным словам, хата была гаспадарская, разлічаная на доўгі век (Кс).
    
       60.    Пабудуйце складаназлучаныя сказы, ужываючы наступныя злучнікі: і, ды, а, але, ж (жа), аднак, толькі, затое, ці, або, то — то, ці то — ці то, не то — не то, ды і, і то, ды і то.
    
       61.    Вызначце тып складаназлучаных сказаў і, дзе трэба, пастаўце знакі прыпынку паміж іх часткамі.
    
       I.     1. За вокнамі шумяць у садзе слівы і месяц стаў над стрэхамі сяла (Гр.). 2. Шукала яго наўперад Аўгіння потым Аўгінню шукаў Мартын потым шукалі яны адзін аднаго (Кс). 3. Зараз Тапурыя адпачне потым ён будзе разбіраць вепра і гэтай работы яму хопіць да самага вечара (С.). 4. Пракрычаў удод і змоўк толькі вые недзе воўк (Гр.). 5. У паходзе Шыбай ні разу не паскардзіўся на цяжкасці, не панікаваў у хвіліны небяспекі наадварот ён да ўсяго ставіўся з гумарам і сваімі дасціпнымі жартамі ўвесь час падтрымліваў добры настрой сяброў (Нях.). 6. Ці не вецер гэта звонкі ў тонкіх зёлках шапаціць або мо сухі, высокі ля ракі чарот шуміць? (Бч). 7. Разрэдзіліся хмары і дзенідзе бліснулі зоры (Гал.). 8. I хістаецца асока і шуміць высокі бор а ў душы не замаўкае струн вясёлых перабор (Бч). 9. Над вуліцай звесілі голле дубы, купчастыя клёны і вязы а елкі да неба паднялі чубы... (Гл.). 10. Сонца зойдзе а па нашай вуліцы хоць іголкі сабірай (Панч.). 11. Дзьмуў халодны вецер ды шумеў стары лес (Мік.). 12. Была нялёгкая работа але была яна ў ахвоту (Бял.).
       II.    1. Адзеты ў лахманы, абвешаны торбамі, з доўгаю арэхаваю палкаю, ён па абліччу нагадваў нейкага ляснога гнома і асабліва дзіўна была ў яго сівая бародка, збітая ў касмыкі (Кс). 2. Сонца схавалася за вапельную гару а цень ад яе закрыў усё мястэчка але дзень ніяк не хацеў саступаць месца вечару і неба доўга заставалася ясным і светлым (Кс). 3. Вецер гнаў туман над балотам паветра дрыжала, насычаючыся святлом, ружовыя смугі
    
    
    141
    
    зары расцякаліся ў неабдымнай пространі неба і праз нейкі час святло разарвала заслону ночы і сонечныя прамені дасяглі вышыні, асвятліўшы чараду рэдкіх дымных хмар (С.). 4. Ен ідзе а мрок гушчае ноч становіцца чарней песню ў лозах зачынае над рачулкай салавей а ў трушчобе за рачулкай свішча жудасна пугач і нясецца рэха гулка, бы дзяціны смех і плач (Кс). 5. Дажджу не было але неба было ўхутана хмарамі і ва ўсіх баках пагрымліваў гром і мільгацела маланка (Ч.). 6. Наблізіліся першыя кусты часам сухі чаротнік вытыркаўся з вады ды рыжэлі астраўкі леташняй асакі значыцца скончылася возера і пачаўся бераг (Я. М.). 7. А глянь на луг пад вечар, браце! Увесь, як ёсць, ва ўсім ахваце, па ўсіх грудах аж за дарогу ўстаўлен копамі мурогу і так свяжуткі копкі тыя і так выразны, бы жывыя і выгляд кожнае адметны але ўсе разам так прыветны! (Кс).
    
       62.    Пастаўце знакі прыпынку і ўкажыце, якія злучнікі ўжыты ў злучальнай функцыі, а якія — у далучальнай.
    
       I.    1. Спіць маё багатае Палессе толькі пагранічнікі не спяць (Бр.). 2. Багдановіч усміхнуўся але гэта была не ўсмешка, а грымаса болю (Мік.). 3. Сямтам калыхалася на кустах пажоўклае лісце ды і ў паблеклай траве валялася яго нямала (П.). 4. Касілі мы лугі заліўныя ды ў нябёсах завылі бамбавозы чужыя (Бял.). 5. На шыбах снег ляжыць іскрыстым пухам а ў хаце пахне грэчкай чысты мёд (Гр.). 6. Там жа ходзяць шэрыя ваўкі ды гукаюць совы ў гушчары ды лісіцы брэшуць ля нары ды калыша штосьці там раку (Бял.). 7. Моцна трэснула сухая галінка і зашасталі хваёвыя лапкі (Кр.). 8. Народ ішоў у рашучы наступ на балотную глухамань і наступ гэты вяла партыя бальшавікоў (Лыньк.). 9. Пазірае ноч у вокны мутным вокам мжы ды ўсё булькаюць маркотна кроплі ў капяжы (Бч). 10. Здалёк сады выглядалі яшчэ зялёнымі але зелень гэта была ўжо не вясенняй (Кул.). 11. А сонца за бор галоўку хавае а месяц зза хмар лоб свой выхіляе (Бч). 12. Мчыцца быстрая машына а ў машыне дзве дзяўчыны (Куп.). 13. Густы туман пакрыў зялёны луг і першай песняй празвінела птушка (Панч.).
       II.    1. Бушавала бура з сілай нечуванай а вы йшлі напорна крокам нестрыманым (Кс). 2. Смяюцца з сонцам побач людзі а сонца — госць штодзённы іх (Куп.).
    
    
    142
    
    3. Былі ў бацькі гры сыны ды ўсе ж яны Васілі (Куп.). 4. Палонка лёдам моцна скута ды працы тут адна мінута (Кс). 5. На блакітнай бухце човен белы ў марскую даль паволі плыў толькі ветры ціха шалясцелі, калыхалі ўзрушаную плынь (А. Зв.). 6. I грукаюць галлём дубы і ветры паўднёвыя веюць і ўзгоркі крутыя гарбы пад сонечнай спёкаю грэюць (Гл.). 7. Мы песню табе, Масква наша, складаем а песня аб шчасці гаворыць (Куп.). 8. На дварэ цёпла і таму ў хаце ніхто не сядзіць (Бяд.). 9. Поле, лес, балота і празрыстыя прасторы надзем’я звінелі птушынымі галасамі а ў гэтым звоне чулася сумятлівая паўната жыцця (Кс). 10. Звіняць сады пяюць лясы ў квецені гаі і кроплі белыя расы ў туманах заляглі (М. Л.). 11. Мінула ноч а дзень на змену выходзіў рупнаю хадой і праца сціплая нязменна ішла балотамі ўздоўж (Гл.).
    
    § 19. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ У СКЛАДАНАЗАЛ ЕЖНЫХ СКАЗАХ
    
    
            а) Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі часткамі¹
    
    
        1.    Даданая азначальная частка звязваецца з галоўнай часткай складаназалежнага сказа злучнікамі і злучальнымі словамі які, чый, што, калі, дзе і інш., перад якімі звычайна ставіцца коска: Доўга пазіраў ён на вогнішча начлежнікаў, якое свяцілася з блізкай пасекі (Бяд.). He абняць і не змераць пачуццяў савецкіх людзей, чыя непарушная вера да мэты нязменна вядзе (Гл.). Тое шчасце лічыцца надзейным, што здабыта цяжкім працйднём (К) 3 гары ўжо відаць вёска, дзе нарадзіўся Андрэй (П.). Сцёпка пазіраў у той бок, куды імчаўся поезд (Кс). Hum ужо невядомы тыя дні, як елі хлеб з мякінай (Гал.).
        Заўвагі: 1. Калі злучальныя словы які, чый ужываюцца ў спалучэнні з прыназоўнікамі, то коска ставіцца перад гэтымі спалучэннямі' Гулкі стрэл страсянуў галлё, з якога пасыпалася ігліца і сухое 'лісце (Лыньк.). Ногі блыталіся ў траве, над якой гулі пчо
    
    
         ¹ У школьнай граматыцы даданыя часткі па традыцыі называюцца даданымі сказамі. Аднак такая назва недакладная, боабазначаная ёю сінтаксічная адзінка не мае граматычнай і сэнсаван закончанасці, г. зн. не з’яўляецца сказам.
    
    143
    
    \Ы Ф\⁴)' Здаецца^ Рыйшоў ляснік Максім Заруба, у чыім абходзе Андрэй высек дуб (К,с).
        2.   У некаторых в дках коска ставіцца перад даданай часткай, якая пачынаецца спал чэннем назоўніка, лічэбніка і інш. са злучальнымі словамі які, > лоры: Дзеду трэба знайсці тую часць чырвонага войска, камандзір якога стаяў у яго на кватэры (Кс). Цякла тут з лесу невялічка травой заросшая крынічка, абодва берагі каторай лазняк, ракітнік абступалі (Кс).
    
        2.    У тых выпадках, калі даданая азначальная частка стаіць у сярэдзіне галоўнай, яна выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў: Жыта, якое шумела за ялінамі, вецер хістаў у бакі (К.). Дзень, што перш нахмурыў бровы, пачаў разгульвацца, яснець (М. Л.). Незвычайная стройнасць працы, дзе мускулы людзей заменены мускуламі чыгуну і сталі, захапляе сваім хараством і магутнасцю (Бяд.). Прасторная і светлая кантора, куды ўвайшоў Пракоп, была галоўным дзелавым штабам калгаса (Кс).
        Для больш дакладнага адмежавання даданай часткі ад галоўнай (асабліва калі яна развітая і мае свае знакі прыпынку) пасля коскі звычайна ставіцца працяжнік: За борам цёмным, вялікім, дзе, зачапіўшыся за сасновы грэбень, калышацца сіняе неба,— жыў сірата Музыка
         ^У^а нівы' рыжыя папары, дзе дыша сонцам сухавей,— сівы пярун са злоснай хмары навёў сто дваццаць батарэй (Вял.).
    
            б) Складаназалежныя сказы з даданымі дапаўняльнымі часткамі
    
       J. Даданая дапаўняльная частка звязваецца з галоўнай часткай складаназалежнага сказа злучнікамі і злучальнымі словамі хто, што, ці і інш., перад якімі ставіцца коска: Праслаўлена будзе цудоўнае імя таго, хто рассуне граніцы зямлі і мудрасцю праўды краіны абніме (Жс) Ты доўга думала аб нечым, йіто ў сэрцы ружаю цвіло... (Тр.). Астап ідзе і прыслухоўваецца, ці паруійае што лясную ційіыню (Лыньк.). У голасе сзежым гудкоў і трамваяў я чую, як дзень працавіты вітае рэспубліка маладая (А. Зв.). Мартын чакае, покі дзед выкажацца да канца (Кс).
    
       Заўвагі: 1. Калі даданая частка па сэнсу цесна звязана з галоўнай і выконвае ролю дапаўнення, то коска не ставіцца: Думайце сабе што хочаце (Шам.). Зямля Беларусі давала што трэба (Бр.).
    
    
    144
    
       2. Калі паміж галоўнай і даданай дапаўняльнай часткамі ёсць Часціца ¹ аб° адм°Ўе не’ то коска не ставіцца: Трэба
           Ц ЯК СУСТРЭ^Ь вяснУ (Шам.). Хлопчык цікавійся не калі адбудзецца экскурсія, а хто будзе яе ўдзельнікам (Чырв. зм)
       2.   У тых выпадках, калі даданая дапаўняльная частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай, яна выдзяляецца коскамі з аоодвух бакоў: У скорым часе пасля таго, як Лаоановіч вярнуўся ад Турсевіча, да яго прыехаў Саханюк (1\с). Думка аб тым, як лепйі выкарыстаць землі калгаса, не пакідала старшыню (У. Кр_). усё тое, шт₀ зс,а°ЬІ™ У барацьбе, мы як зяніцу вока беражом (Ч.).
         ■ Калі даданая дапаўняльная частка знаходзіцца перад галоўнай, то пры звычайнай інтанацыі паміж імі ставіцца коска: Што яна паступіць у педтэхнікум, у Сцёпкіне бьіло ніякага сумнення (Кс). Якое заўтра бцдзе надвор е, сказаць цяжка (Пасл.). Калі вернецца з поля маці, дзяучынка не ведала (К. Ч.).
        Але калі даданая частка суправаджаецца ўзмоцненай нтанацыян і працяглай паўзай на стыку з галоўнай часткан, то яна аддзяляецца ад гэтай часткі працяжнікам: што ноч прайшла — мы не заўважылі таго (Хл.). Што с^¹ла~Саша пасля ніяк не магла ўспомніць (іІіам) Чым быу так заклапочаны Здэнек ~ Аляксей даведайся пазней (Хадк.). у
       4.   Калі ^даданая дапаўняльная частка знаходзіцца пасля галоунан і выдзяляецца лагічна, то паміж гэтымі ба^от^ пРаЦяжнік: Вы ўяўляеце — што такое ^f. М ^мкаб мір заўсёды быў на зямлі (de.). Ііараун.: Бачу я, з прыродай зліўшыся душой — як арыжаць ад ветру зоркі нада мной... (Бч).