Пунктуацыя беларускай мовы
3-е выд
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1982
3. Калі спалучальныя часткі з’яўляюцца развітымі і маюць свае знакі прыпынку, то паміж гэтымі часткамі ставіцца кропка з коскай: Ціха трапечуцца лісці зялёныя, з ветрыкам мову вядуць; вішні, узняўшыся белай каронаю, быццам дзяўчаты, цвітуць (Кс). Had рэчкай высокай сцяной стаяць стромкія хвоі, з лахматымі, белымі ад інею вярхамі; шырока развесілі сваё галлё волатыдубы; блішчаць ледзянымі пацеркамі пышныя бярэзіны, сабраўійыся ў купку (Гал.).
Кропкай з коскай аддзяляюцца таксама асобныя групы частак, якія слаба звязаны па сэнсу і паміж якімі ёсць працяглая паўза: Замерлі дрэў макушкі, не зварухнецца ліст; пявучай самай птушкі замоўк апошні свіст (Гл.). Засвісталі вятры над далінай, засвісталі завеі ў палях; зажурылася ў лесе каліна, загубіўся завеяны шлях (Гл.).
б) Бяззлучнікавыя сказы з супастаўляльнымі часткамі
1. Пры супастаўленні часткі бяззлучнікавага сказа звычайна аддзяляюцца коскай: На вакзалв стаяць цягнікі, на прыстанку стаяць параходы (Гл.). У сёлах людзі
165
нас віталі, у лесе дрэвы зналі нас (Гл.). Неслі ворагі нам здзек, леглі ворагі навек (Бр.). Шумела ў прысадах рабінь'. дарога, праводзіла Насця хлапца дарагога (Бр.).
2. Калі супастаўленне падкрэслена з асаблівай сілай, то паміж часткамі бяззлучнікавага сказа ставіцца працяжнік: Бой за новы фарватар мы вялі не адны — нам прыслаў экскаватар завод тарфяны (К.). Каля Оршы снягі не растаюйь— зацвітаюць у Брэсце сады (Вял.). Міколка агледзеў вагон — няма дзеда (Лыньк.). He глядзеў на работу збоку я — сам з вялікім рабіў здавальненнем (У. Д.).
Пры больш працяглай паўзе, якая ўзмацняе і лагічна падкрэслівае кантрастнасць супастаўлення, замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Адны паміралі ў агнібарацьбе,— другія ішлі на падмогу (Тр.). Песня салаўёў не даходзіць сюды,— яна пакрыта песняй нашай моладзі (Б.). Ой, не яснага сокала крылле,— праімчаліся днісанцавеі (Тр.).
3. Калі супастаўленне выражаецца словамі то не — гэта, то не — то і інш., то часткі бяззлучнікавага сказа заўсёды аддзяляюцца коскай і працяжнікам: To не першая пароша запарошыла загон,— гэта поле прыхарошыў кучаравы сіні лён (Бял.). To не Нарач высока коціць хвалі на травы,— то шырока, далёка наша коціцца слава! (Бял.). To не струны звіняць галасістыя,— зашумела жытцо каласістае (М.).
4. Калі супастаўляльныя часткі бяззлучнікавага сказа вызначаюцца большай самастойнасцю, а паміж імі існуе працяглая паўза, то гэтыя часткі могуць аддзяляцца кропкай з коскай: Had ракою ў спакоі зацвітала каліна; у сяле за ракою вырастала дзяўчына (Куп.). Галлё спусціўшы над /гарканам, расла тут грушка з тонкім станам; панад парканам пышным валам стаяў вішняк густы, прыўдалы (Кс).
в) Бяззлучнікавыя сказы з азначальнымі часткамі
1. Калі лагічны націск прыпадае на азначальную частку, то яна аддзяляецца ад папярэдняй (асноўнай) часткі бяззлучнікавага сказа працяжнікам: Такі ўжо ў мяне характар — усюды хачу пабыць (Бр.). Адзінай была гаворка — сумна без працы стаяць (Бр.). Заўтра раніцаю на
166
мячалася вялікая справа — трэба было брацца за катлаван (Бр.).
Пры больш працяглай паўзе і аслабленай сувязі паміж часткамі замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Неўзабаве ўсю вёску абляцела вестка,— у Петраградзе адбылася рэвалюцыя (Зар.). Скора той надыдзе час,— стануць явай мары. (Бял.).
2. Калі ж лагічны націск прыпадае на папярэднюю частку, то яна аддзяляецца ад азначальнай часткі бяззлучнікавага сказа двукроп’ем: Сёння тут цуда стварае народ: будуецца сонечны горадзавод (Ал.). Натура ўжо ў Сёмкі такая: на месцы не ўседзіць хвіліны (Кс). Будзе адзіны наказ вам на ростань: смела хай кожны ідзе (Гл.). Была калісь пара: шумела завіруха і замяла маёй мінуўшчыны сляды (Бч).
г) Бяззлучнікавыя сказы з дапаўняльнымі часткамі
1. Дапаўняльная частка звычайна аддзяляецца ад папярэдняй (асноўнай) часткі бяззлучнікавага сказа коскай: Я ведаю, сіняй таежнай вясною пырснула позна на схілах трава... (Вял.). Андрэй чуў, па вуліцы нехта ішоў (П.). Ты паслухай, Кацярына, весці добрыя нясуцца (Бр.). Нездарма гавораць, ціхая вада грэблі pee (Шам.).
2. Калі паміж дапаўняльнай і папярэдняй часткамі існуе працяглая паўза, а лагічны націск прыпадае на дапаўняльную частку, то яны аддзяляюцца працяжнікам: Я па ўсіх прыкметах бачу — будзе сёлета багаты ўраджай (Панч.). Ён бачыў — верныя сябры імкнуць дапамагчы (Бр.). Нездарма кажуць разумныя людзі — чалавек на рабоце харашэе (Бр.). Паглядзі — ужо сонца на ўсходзе ўстае (Панч.).
3 а ў в а г а. Працяжнікам аддзяляецца некалькі дапаўняльных частак, якія ў аднолькавай ступені звязаны з асноўнай часткай: У паветры чуваць было — гудзелі пчолы, звінелі мухі, шчабяталі птушкі (К. Ч.).
3. Калі паміж дапаўняльнай і папярэдняй часткамі ёсць працяглая паўза, а лагічны націск прыпадае на папярэднюю частку, то яны аддзяляюцца двукроп’ем: Разведка данесла: у вёску Ганусы прыехала дваццаць чатыры. коннікі і дзве фурманкі з кулямётамі (Кс). Я верыў: шляхамі маіх перамог са мною ідзе дарагі чалавек
167
(Гл.). Ты скажы мне, цьма глухая: доўга будзеій ты ляжаць? (Кс).
Заўвага. У пастановах, загадах і г. д. дапаўняльная частка пачынаецца з новага абзаца і пішацца з вялікай літары:
Прэзідыум Вярхоунага Савета БССР пастанаўляе:
Склікаць чарговую сесію Вярхоўнага Савета БССР.
4. Двукроп’ем заўсёды аддзяляецца дапаўняльная частка, якая адносіцца да ўказальных слоў адно, вось што, усё асноўнай часткі: Маці ведае адно: дзяцей трэба накарміць (Бяд.). Мне паведамілі вось што: паехала Зося ў горад вучыцца (К. Ч.). Цяпер Сялібе ясна ўсё было: вярнуліся ваўкі ў Чырвоны Лог (М. Т.). Яна дамаглася свайго: сталовая ўжо красавалася жоўтай страхою (Бр.).
д) Бяззлучнікавыя сказы з акалічнаснымі часткамі
1. Акалічнасная частка, у якой выкладзена прычына або вынік таго, аб чым паведамляецца ў папярэдняй (асноўнай) частцы бяззлучнікавага сказа, звычайна аддзяляецца коскай: Ноччу над лётным полем стаяла цішыня, тут была дзённая авіяцыя (Лыньк.). Аксіння ішла павольна, спяшацца не было куды (Кул.). Была страшэнная завіруха, дарогі замяло (Лыньк.). Праедзь альбо прайдзі ад Кушкі да Ямала, геаграфічных дзіў убачыйі ты нямала (Панч.). Засмяецца вясенняе сонца, выходзь адразу ў поле (Кул.).
2. Калі прычына, указаная ў акалічнаснай частцы, падкрэслена з асаблівай сілай, то гэта частка аддзяляецца ад папярэдняй часткі двукроп’ем: He сядзіцца ў хаце хлопчыку малому: кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому (Кс). Луг заліўся галасамі: да яго ва ўсе канцы выйшлі стройнымі радамі загарэлыя касцы (Кс). Дзень сягоння ў хаце шчаслівы: дарагія прыехалі госці (К. Б.). Горда стаялі плячыстыя гумны: усё лета забралі яны (Бр.). Заўсёды. ў лесе добра мне: у ім так ціха, урачыста (Кс).
3. Калі ў акалічнаснай частцы раскрываецца характар або спосаб існавання таго, аб чым гаворыцца ў папярэдняй частцы, то паміж такімі часткамі ставіцца двукроп’е: Строй таполяў разложных выглядаў так панадна: кожны лісцік на кожнай быў апісан дакладна (М. Л.). Выйшла так: з царом і царскія законы скінуліся (Гал.). У народзе гавораць так: лянок не любіць лянот (У. Кр.).
4. Калі вынік, аб якім гаворыцца ў акалічнаснай
168
частцы, падкрэслен з асзблівай сілай, то гэта частка аддзяляецца ад папярэдняй часткі працяжнікам: Ветрык крануў верхавінне дрэў — шустры шэлест паплыў па лесе (Хадк.). Бліснула маланка — стала відна як удзень (Гр.). Даставайце з вышак сані — гайда сцежкі праціраць (Кс). Зацвіце вясною сад — паглядзець было люба (Кул.).
Пры больш працяглай паўзе (асабліва калі вынік мае заключальны характар) замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Дагарэлі дровы,— полудзень гатовы (Кс). Белавежа, ты век не састарышся,— надыйілі маладыя дні (Панч.). Цеплынёй вясна дыхнула,— засінелі кветкі (Бяд.). Параўн.: Вецер пракоціцца, будзячы нівы,— нівы калоссем шумяць (Кс).
3 а ў в а г а. Працяжнік ставіцца перад акалічнаснай часткай, калі яна набывае заключальнае значэнне ў адносінах да папярэдніх частак: Хутка на стол з'явіўся самавар, зашыпела на трыножцы скаварада — частавалі нечаканага госця (Лыньк.). Звоняць пілы, гудуць тапарышчы, стогне дрэва — будуецца дом (Гл.).
5. Калі ў акалічнаснай частцы ўказваецца мэта або прызначэнне таго, аб чым паведамляецца ў папярэдняй частцы, то гэтыя часткі аддзяляюцца працяжнікам: Разгарнуць хачу я крылле — яў свет вольны палячу (Кс). Ён зайшоў у хлеў з вязкай канюшыны — трэба было накарміць коней перад дарогай (Чарн.). Дзяўчына накіравалася ў поле — хацелася паглядзець на маладыя ўсходы (Пасл.).
Пры больш працяглай паўзе і аслабленай сувязі (асабліва калі лагічна адцяняецца мэта або прызначэнне) такія часткі бяззлучнікавага сказа аддзяляюцца коскай і працяжнікам: Халімон прыжмурыў вочы,— хацелася адразу і адным поглядам абняць цэлую валоку (Гал.). Адусюль паналяцелі на здабычу груганы,— вольнай волі захацелі вочы выклеваць яны (Кр.).
6. Калі акалічнасная частка з агульным значэннем часу нечакана або раптоўна перарывае тое, аб чым гаворыцца ў папярэдняй частцы, то паміж гэтымі часткамі ставіцца працяжнік: He прайшло і хвіліны — абдымалі суседзі паланянкудзяўчыну (Бр.). He паспеў стары выбрацца з снегу — ранішнюю сціхоту прарваў стрэл (Мік.). Жонка толькі паспела ахнуць — Максім перавярнуў кошык уверх дном (П.). He прайшлі мы і сотню метраў — ззаду пачуліся раскацістыя выбухі (Гал.).
169
е) Бяззлучнікавыя сказы з далучальнымі часткамі
1. Пры звычайнай інтанацыі ў бяззлучнікавым сказе далучальная частка аддзяляецца ад іншых частак коскай: Загадуем сад навокал, там зязюля закукуе (Бр.). Закапала з дрэў, таяў іней пад сонцам (Лыньк.). Навокал шумяць векавыя сосны, шум нудны і таемны (Гал.). Я збудаваў дом новы, ля саду ён стаіць... (Р). Голас у Дзяміда Мікалаевіча быў няроўны, відаць, яму было цяжка гаварыць (Пасл.).
2. Калі далучальная і іншыя часткі з’яўляюцца развітымі (іншы раз са сваімі знакамі прыпынку) і вызначаюцца пэўнай самастойнасцю, то паміж імі ставіцца кропка з коскай: Захар Рудак і Мешкяліс усё яшчэ спрачаліся; яны, відаць, ніколі не маглі вырашыць сваіх спрэчак (Бр.). Для сталоўкі была пастаўлена спецыяльная хата; накрытая чарапіцаю, з двума прыгожымі ганкамі і прасторнымі верандамі, яна наогул мела выгляд даволі фарсістага дачнага будынка (Кс). Зямля нібы раставала, растаплялася ў душнасалодкай млосці; гэтая млосць пераходзіла на людзей, на жывёлу, спавівала ўсіх мяккай пялёнкай бяссілля (Зар.). Пахаваліся ўсе госці ў куточкі, так спынілася вяселле сярод ночкі (Бч).