• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пунктуацыя беларускай мовы 3-е выд

    Пунктуацыя беларускай мовы

    3-е выд

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1982
    230.17 МБ
    
    179
    
    сельніцтва. На беларускай зямлі працякаюць Дняпро, Нёман, Сож, Заходняя Дзвіна, Прыпяць, Бярэзіна, Свіслач і шмат іншых рэчак — увесь водны шлях складае 50 тысяч кіламетраў. Нібы волаты, сярод палёў і пералескаў раскінуліся беларускія гарады: Мінск — сталіца, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, Полацк, Мазыр, Пінск, Баранавічы, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Салігорск... Па суседству з баравымі соснамі — шахтныя капры, нафтавыя вышкі... Новыя, прыгожа адбудаваныя калгасныя вёскі і пасёлкі. Ув:ачы, залітая электрычнымі агнямі, беларуская зямля здаецца аксамітным дываном, расшытым залацістымі ўзорамі—арнаментам (Я. Глезер і С. Кухараў).
    
       11.    Выберыце складаныя сказы з тэксту, вызначце іх тып і пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
       I.    Над ускрайкам лесу дзе пачыналіся жоўтыя пяскі зазвінела песня ляснога жаваранка. Ен першы тут вітаў надыход дня і песня расплывалася ў маўклівым паветры звонам тонкага дарагога металу, напаўняючы яснасінія разлогі надзем’я і глыбокую цішыню зямлі, агорнутай затоенарадаснаю задумлёнасцю. Здавалася, усё навокала занямела, зачараванае цудоўнымі тонамі песні гэтага вольнага пескяра ўзлескаў і пясчаных пустак між лесу. Снуючыся высока ў небе, раняла птушка мяккія, ласкавыя мелодыі, сатканыя са звону срэбраных струн, з булькання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крыльцаў, шолаху красак. I ўсе гэтыя тоны спляталіся так гарманічнасвоеасабліва ў песні ляснога жаваранка што яна даходзіла да самых затоеных глыбінь сэрца і калыхала самыя тонкія струны душы. Ніякая іншая птушка, нават праслаўлены салавей, не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам. Толькі свае песні спявае ён у бязлюдных мясцінах дзе рэдка бывае чалавек і мала хто чуе іх. Мелодыя ж спеваў надзвычайна багатая, разнастайная, дзівосна прыгожая і такая чоткая, такая выразная што яе можна палажыць на ноты а мастакмузыка, напэўна, змог бы выканаць на скрыпцы але афарбоўкі яе тонаў не патрапіць перадаць ніякі музычны інструмент (Я. Колас).
       II.   Быў самы ранак, час калі пачынае сыходзіць з зямлі туман і з туману, паступова разгортваючы сваімі промнямі яго заслону, выходзіць сонца. Яно не грэе цьмянае сонцава кола кружыцца за туманавай заслонай
    
    180
    
    над самымі балотамі і вільготнай мякаццю яго сцірае з сябе санлівасць. Туман радзее а сонцаў круг усё чысцей, усё яскравей і рухавей. Пакуль сонца ў тумане сабраная ў кроплі раса нерухома трымаецца на мураве і колер муравы мутнаватазялёны. Птушкі не спяваюць яшчэ а як бы пераклікаюцца адна з другой пасля ночы. Як толькі ўзнімецца ўгору абмытае росамі сонца а туман пачне аплываць за асмялеўшым ветрам на ўсход як бы згаварыўшыся, разам пачнуць свой ранішні спеў птушкі і густалісты асіннік і бярэзнік заварушацца, гойдаючы тонкімі верхавінкамі, падстаўляючы гнуткія свае галіны пад лёгкія і ўчэпістыя птушыныя ногі. Варухнецца мурава пад ветрам і заіскрыцца расой. Залочанымі пырскамі будзе ўзлятаць зпад ног раса, збітая з муравы а прымятая нагамі мурава будзе павольна падымацца насустрач сонцу (П. Галавач).
       ІІІ.   Зусім іначай жыў Анісім зімою калі лес цягнуў у свае прыціхлыя, заснежаныя сховы і нетры кожнага ў каго хоць калі білася ў жылах кропля паляўнічай крыві. У гэты час пад гасцінны і цёплы дах лесніковай вартоўні брыў кожны каго нахапляла далёка ад дому халодная, непрыветная і злая ночмачыха брыў каб перакусіць, абагрэцца і адпачыць. Іншы раз гасцей сабіралася гэтулькі што на ўсіх не хапала двух шырачэзных драўляных ложкаў. Тады Анісім уносіў у хату бляшаную грубкубуржуйку якую некалі сам зрабіў з нямецкай бочкі і ўжо ніхто нават не думаў засынаць. Рассядаліся хто як, проста на падлозе і чаго толькі не ўспаміналі чаго не расказвалі!.. Патрэскваюць, выкідаючы пучкі зыркіх іскраў, сухія дровы гудзе ў чырвонай ад нагрэву трубе полымя ляціць доўгая зімовая ноч а размова сабе цячэ і цячэ... (Б. Сачанка).
       IV.    Над стэпам, авеяным пахам пажоўклага кавылю, над лысымі ўзгоркамі на якіх час ад часу нерухома застывалі на месцы галодныя ваўкі, над мутнай роўняддзю ракі, узнікаючы за грамадамі домнаў, над усёй пляцоўкай камбіната, над пасёлкамі што далёка ў стэп выставілі свае баракі, над будоўлямі кварталаў сацыялістычнага горада плыў гуд сірэны. Уставала сонца і сірэна вітала яго. Пачыналася раніца і зямля, ахаладалая за ноч, нібы лясны звер, падстаўляла бакі свае насустрач сонцу.
       Вокны, пабліскваючы ў сонечных промнях, расчыняліся з шумам гучнагаварыцелі крычалі над вулічнай
    
    181
    
    сціхотай у вокнах паяўляліся людзі хто лена выцягваўся, зганяючы санлівасць хто з застыўшай на твары ўсмешкай глядзеў на сонца хто выпростваў рукі ў бакі, пругкасць уліваючы ў сваё цела фіззарадкай. Ноч, ахутаная пылам, прадыктаваная разгулам вятроў, прайшла і над зямлёй стаяла пяшчотная цяплынь раніцы прасторы, ахутаныя сіняй дымкай, выступалі рэльефней. А над зямлёй плыў голас сірэны, упэўнены, нязрушны, спакойны. Дзень выдаваўся на славу (Б. Мікуліч).
    
    
    
       78.    Злучнікавыя складаныя сказы замяніце бяззлучнікавымі, ставячы патрэбныя знакі прыпынку.
    
        I. 1. Ноч надыходзіць, і хмары ўстаюць (Кс). 2. Вецер ліст з лясоў атрос, і на поле свае ковы кінуў злёганьку мароз (Кс). 3. Дзень быў хмурны, і ліў дождж (К. Ч.). 4. Квітнее культура, красуюцца сёлы, і песні спявае народ твой вясёлы (Кс). 5. Дзявочыя песні даўно змоўклі, і вёска спала моцным сялянскім сном (Кс). 6. Граў Сымонка, а дзед слухаў (Кс). 7. Амярцвелае поле рассцілалася белым абрусам аднастайнай роўнядзі, а лес цёмнасіняю сцяною выступаў у нерухомай постаці і тупой немаце (Кс). 8. Заўсёды з партыяй народ, а партыя з сваім народам (Нях.). 9. Блізка відаць, ды далёка дыбаць (Прык.). 10. Здаецйа, не хвалі так смела бушуюць, а львы белагрывыя скачуць (А. Зв.). 11. Спіць мой край, адно не дрэмле варта яго надзейна ўзброеных сыноў (Бр.).
        II. 1. У цішыні было чуваць, як шэпча угары на дубах лісце (Мел.). 2. Калі ўжо сонейка прыгрэла, Антось на полі кончыў дзела і выпраг коніка сівога, свайго памочніка старога (Кс). 3. Раса была такая густая, што зямля ад яе завільгатнела (К. Ч.). 4. У кожнага вялікага паэта ёсць вершы, якія мы ведаем нават на памяць (Кс). 5. Вёска, дзе наша брыгада працуе, на самым беразе Дняпра (Шам.). 6. Як змрок пагусцее, электравясёлкі ў вокнах прыветна мільгаюць святлом (Астр.). 7. Турботных рук патрэбна многа ўсюды, каб зняць праклятае кляймо вайны (Кс). 8. Час ад часу Міхалка бачыў, як у верхнім аконцы млына мільгалі аганькі (Бяд.). 9. Люблю я дарогі, што леглі між гор (Кс). 10. Як едзеш між хлябоў вясною, у іх конь хаваецца з дугою (Кс). 11. Мы крочым туды, дзе шуміць збажына
    
    
    
    182
    
    (Панч.). 12. Мы ганарымся тым, што мужныя сыны і дочкі беларускага народа заўсёды непахісна неслі непераможны сцяг вялікага Леніна (Бр.).
    
       79.    Замяніце бяззлучнікавыя складаныя сказы злучнікавымі, ставячы патрэбныя знакі прыпынку.
        1. Пахне маладою травіцай, духмяны цёплы водар паляны напоўнены сонечным дыханнем (Мел.). 2. Зацвілі ў травах кветкі лугавыя, салаўі спяваюць звонка над ракой (R). 3. Пранізвае цішу сярэбраны свіст,— то далі калыша гудком машыніст (К. Б.). 4. Праўду кажуць —з грамадою весялей жывецца (Ал.). 5. Аўгіння пускаецца на хітрасць: яна крута верне свой човен наперарэз Мартынаваму чоўну (Кс). 6. Узышоў месяц, усё стала белым (К. Ч.). 7. Шумяць бары — пара лістам апасці (Гл.). 8. Паглядзіце на нашы сады — наліўныя плады сабіраюць садоўніка рукі (Панч.). 9. Мы пачулі — недзе полем песня звонкая плыла (Бр.). 10. Прайшоў гадок, мінуў другі, у касьбу запахлі мурагі (Кс).
    
       80.    3 простых сказаў утварыце складаназлучаныя або складаназалежныя сказы і пастаўце знакі прыпынку паміж іх часткамі.
        1. Дыхнула вясна. Зямля стала вясёлая. 2. Хвалюецца возерам спелае жыта. Шум канюшыны ўзлятае з лагчын. 3. Ноч была хмарная. Выпаў першы снег. 4. Мінулася грозная бура. Мора дасюль яшчэ б’ецца. 5. Ужо прыляцелі жаваранкі. У хуткім часе прыляцяць шпакі. 6. У змроку, у іле ляжаць карасі. У зеллі багністым жыруюць язі. У ціне лянівыя ходзяць ліні. У тонях пярэстыя спяць акуні. 7. Лабановіч стараўся заснуць. Яму не спалася. 8. Усюды яшчэ ляжыць снег. Подых вясны адчуваецца выразна. 9. Было хмарна. Дажджу не было. 10. Лена ў сад расчыніла акно. За акном вішня расла. 11. Вучань чытае кнігу. Яна ляжыць на стале. 12. Старшыня ідзе на калгаснае гумно. Там ляжаць высокія сцірты саломы. 13. Сакавік ужо канчаўся. Мароз яшчэ трымаўся. 14. У вёсцы спяваюць дзяўчаты. Вёска раскінулася на беразе рэчкі.
    
       81.    3 простых сказаў утварыце бяззлучнікавыя складаныя сказы і пастаўце знакі прыпынку паміж іх часткамі.
        1. У лясах, гаях дразды спявалі. У балотах кнігаўкі крычалі. 2. У паветры вялікая парнасць. Адчуваецца набліжэнне навальніцы. 3. Шмат будзе снегу. Шмат улет
    
    
    183
    
    ку нарасце збожжа і фруктаў. 4. Прайшло ў Парэччы лет нямала. Яно ж не цешыла Міхала. 5. Ад ракі далятаў гул. Ламала лёд на парогах. 6. Пакрыліся пожні зялёнай травою. Вясна нас вітае сваёю красою. 7. Чуўся вясёлы гоман. Гэта ішлі дзеці са школы. 8. Выйду я раніцай з плугам у поле. Поле — шырокі разлог. 9. Лісце на дрэвах пажаўцела. Хутка пачнуцца халады. 10. Жураўлі ляцяць высока. Зіма ўжо недалёка. 11. Серабрыцца снег. Мігацяць незлічоныя мільёны брыльянцістых іголак. Вецеркусака шчыпле за шчокі, нос.
       82.   Знайдзіце ў вершах Я. Коласа два складаныя сказы, якія з’яўляюцца перыядам. Запішыце іх у сшыткі і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
    
            ПРОСТАЯ МОВА, ЦЫТАТЫ
    
            1 СПАСЫЛКІ
    
    
    § 22. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ
    
       Існуюць два спосабы перадачы простай мовы на пісьме. Простая мова, якая не выдзяляецца ў асобны абзац, бярэцца ў двукоссе; простая мова, якая пачынаецца з абзаца, аддзяляецца працяжнікам: Прафесар падняўся і сказаў: «Ну, вось і добра» (Гал.).
       Стрэлачнік, не адыходзячы ад Сцёпкі, запытаўся: — Едзеш куды? (Кс).
    
            а) Двукоссе пры простай мове
    
       1.    Калі простая мова знаходзіцца пасля слоў аўтара, то перад ёй ставіцца двукроп’е, а сама простая мова пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе. Адпаведна будове і інтанацыі ў канцы простай мовы ставіцца кропка (пасля двукосся), пытальнік, клічнік ці шматкроп’е (перад двукоссем): Пасланцы народныя сказалі: «Адной сям’ёю жыць народ наш будзе ад гэтых пор на вечныя вякі» (Панч.). Ерушынскі пазірае на неба і думае: «Няўжо пойдзе дождж?» (Бяд.). Ленін глядзіць на пражытае намі і сёння нам кажа: «Ні кроку назад!» (Бр.). Ен глянуў у акно і сказаў: «Ну і задажджыла. Ніякага прасвету...» (Чарн.).