• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рабінзон Круза  Даніэль Дэфо

    Рабінзон Круза

    Даніэль Дэфо

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 216с.
    Мінск 1976
    80.03 МБ
    Вельмі цяжка было абыходзіцца без свечак. Здаралася, што, як толькі змеркне (змяркала а сёмай гадзіне), я вымушаны быў класціся ў пасцель. Я часта ўспамінаў той кавалак воску, з якога мы разам з Ксуры рабілі свечкі ў час нашых вандровак каля берагоў Афрыкі. Але воску ў мяне не было, і адзінае, што я мог пРыДУмаць, гэта выкарыстаць тлушч тых коз, якіх я страляў на паляванні. I я сапраўды змайстраваў сабе свяцільнік з казінага тлушчу: каганец зляпіў уласнаручна з гліны і як мае быць высушыў яго на сонцы, а кнотам мне паслужыла старая канапляная аборка. Каганец гарэў вельмі цмяна, куды горш, чым свечка з воску. Да таго ж ён вельмі мігаў і разпораз патухаў.
    Аднойчы, будучы заняты ўсімі гэтымі справамі па ўладкаванню свае гаспадаркі, я шукаў нейкую патрэбную мне рэч у сябе на складзе
    і раптам наткнуўся на невялікі мяшэчак з ячменем; гэта быў той самы ячмень, які мы везлі на караблі нашым гусям і курам. Усё збожжа, якое яшчэ заставалася, было з’едзена пацукамі; так ва ўсякім разе мне здалося, калі я зірнуў у мяшэчак: мне здалося, што там адна труха. Мяшэчак спатрэбіўся мне на порах, я вынес яго на двор і вытрас непадалёку ад пячоры.
    Гэта было незадоўга ад таго, як пачаліся ліўні, пра якія я казаў ужо ў сваім дзённіку. Я даўно забыў пра той выпадак, я нават не памятаў, дзе я вытрасаў мяшок.
    Але вось прайшло з месяц, і я ўбачыў пад гарою, ля самае пячоры, некалькі зялёных парасткаў, якія толькі што выбіліся з зямлі. Спачатку я падумаў, што гэта якая-небудзь туземная траўка, якую я раней не заўважаў. Але мінула некалькі дзён, і я са здзіўленнем убачыў, што зялёныя сцяблінкі (іх было штук дзесяць дванаццаць, не болей) закаласіліся і хутка аказаліся каласамі звычайнага ячменю, які расце ў нас у Англіі. Немагчыма перадаць, як усхвалявала мяне гэта адкрыццё. Ад радасці я ледзь не страціў розуму: у першы момант мне здалося, што здарыўся цуд і ячмень вырас сам па сабе, без насення, каб падтрымаць маё жыццё ў жудаснай пустыні.
    Гэта недарэчная думка так мяне ўзрушыла, што я заплакаў. I «цуд» на гэтым не скончыўся: хутка паміж каласамі ячменю паказаліся сцяблінкі другой расліны, а менавіта рысу: я іх лёгка пазнаў, бо, калі жыў у Афрыцы, часта бачыў рыс на палях.
    Я не толькі быў упэўнены, што гэты рыс і гэты ячмень пасланы мне самім богам, які клапоціцца, каб я не памёр з голаду, але не сумняваўся ў тым, што на востраве мне прызапашана яшчэ нямала такіх каласоў. Я аблазіў усе куточкі свайго вострава, агледзеў усе лагчынкі і пагорачкі, але нідзе не знайшоў ні рысу, ні ячменю.
    Толькі тады, нарэшце, я ўспомніў пра мех 3 птушыным кормам, які я высыпаў каля свае пячоры.
    У тым мяшку былі зярняты, з якіх і выраслі гэтыя каласы. «Цуд» тлумачыўся вельмі проста!
    Можаце ўявіць сабе, як старанна я сабраў каласы, калі яны паспелі (гэта здарылася ў канцы ліпеня). Я падабраў з зямлі ўсе да адзінага зярняткі і схаваў іх у сухім надзейным месцы. Увесь ураджай першага года я вырашыў пакінуць на насенне: я спадзяваўся, што з цягам часу ў мяне збярэцца такі запас збожжа, што яго будзе хапаць мне і на насенне і на хлеб. .
    Аднак толькі на чацвёрты год я здолеў адсыпаць на яду частку зярнят, ды і то вельмі нязначную. Справа ў тым, што ў мяне прапаў амаль увесь ураджай ад першага пасеву: я кепска разлічыў час, пасеяў перад самай засухай, і многа насення ў мяне не ўзышло. Але пра гэта я раскажу ў свой час.	•
    Апрача ячменю, у мяне вырасла, як я ўжо казаў, дваццаць ці трыццаць сцяблін рысу. Рыс я сабраў гэтак жа рупліва, пакінуўшы ўвесь першы ўраджай на насенне. Потым, калі рысу сабралася дастаткова, я спёк з яго не тое каб хлеб (мне не было ў чым яго пячы), а хутчэй праснакі, якія замянялі хлеб. Праўда, праз нейкі час я ўсё ж прыдумаў спосаб, як пячы хлеб.
    Але вяртаюся да свайго дзённіка.
    14	красавіка. Агароджа была зусім скончана і завалена знадворку зямлёй. Я глуха забіў уваход, таму што вырашыў дзеля бяспекі заходзіць і выходзіць па прыстаўных лесках, каб знадворку нельга было здагадацца, што за агароджай схавана чалавечае жыллё.
    16	красавіка. Скончыў лескі. Пералажу цераз сцяну і кожны раз падымаю лескі за сабою. Цяпер я агароджаны з усіх бакоў. У маёй крэпасці дастаткова прасторна, і пранікнуць сюды можна толькі цераз сцяну.
    Аднак на другі дзень пасля таго, як я канчаткова замураваў сваю агароджу, здарылася адна падзея, якая страшэнна мяне напалохала; уся мая праца ледзь не прапала марна, ды і сам я ледзь застаўся жывы.
    Вось як усё адбылося.
    Я чымсьці быў заняты на дварэ, за палаткай, ля самай пячоры, як раптам са столі пячоры, з краю, якраз над маёй галавой, пасыпалася зямля і пярэднія палі, якія я паставіў, каб змацаваць скляпенне, абваліліся са страшэнным трэскам. Я вельмі напалохаўся, але не зразу-
    меў, што адбылося. Мне здалося, што скляпенне абвалілася, як гэта здаралася і раней, таму што была рыхлая глеба.
    «Калі я застануся тут,— падумаў я,— мяне засыпле новым абвалам. Трэба хутчэй уцякаць адсюль, каб на мяне не абвалілася гара!»
    Я схапіў лескі і пералез цераз сцяну.
    He паспеў я ступіць на зямлю, як зразумеў, што прычынай абвалу гэты раз было землетрасенне. Зямля хадзіла ў мяне пад нагамі, і на працягу некалькіх хвілін здарылася тры такіх моцных штуршкі, што магло рассыпацца самае моцнае збудаванне. Я бачыў, як ад скалы, што высілася над морам, раптам адкалолася вяршыня і абвалілася з такім грукатам, якога я не чуў ні разу за ўсё сваё жыццё.
    Усё мора страшэнна бушавала і пенілася, і мне здаецца, што на моры падземныя штуршкі былі куды мацнейшыя нават, чым на востраве.
    Нічога падобнага раней я не чуў і не бачыў і таму зараз быў страшэнна здзіўлены і ўзбуджаны. Ад ваганняў зямлі ў мяне пачалася марская хвароба, як ад карабельнай гайданкі. Мяне пачало ванітаваць. Мне здавалася, што я паміраю.
    У гэты час са страшэнным грукатам абвалілася скала. Да мяне вярнулася свядомасць, і мне прыйшла ў галаву страшэнная думка: што здапыцца са мною, калі на маю палатку абваліццй гара і назаўсёды пахавае ўсе мае рэчы, маю яду — усё, без чаго я не здолею пражыць? I сэрца зноў замерла.
    Пасля трэцяга штуршка надышло зацішша. Я адчуў сябе лепш, але ў мяне ўсё-такі не хапала адвагі адразу вярнуцца дадому. Доўга яшчэ, панылы, сядзеў я на зямлі, не ведаючы, што в .рашыць, з чаго пачаць.
    Між тым хмары засланілі неба і як перад дажджом сцямнела. Падзьмуў ветрык, спачатку невялікі, амаль непрыкметны, потым ён усё мацнеў і мацнеў, і праз паўгадзіны наляцела бура. Мора ўспенілася, закіпела і з шалёным выццём пачало кідацца на берагі. Дрэвы выварочвала з карэннем. Так працягвалася гадзіны тры. Ніколі не бачыў я такое раз’юшанай буры. Потым бура пачала патроху сціхаць. Гадзіны праз дзве надышла цішыня, і тады хлынуў лівень.
    WWW
    Увесь наступны дзень 18 к р а с ав і к а я праседзеў дома, таму што дождж ішоў не сціхаючы. Патроху я супакоіўся і пачаў цвяроза ўзважваць сваё становішча. Я так разважаў. Жыць у пячоры я больш не здолею, таму што гэта вельмі небяспечна: калі на востраве здараюцца землетрасенні, цяпер ці пасля гара абавязкова абваліцца і пахавае мяне жывога; трэба, значыць, перанесці палатку куды-небудзь на голае месца. А каб пазбегнуць небяспекі ад нападу дзікуноў ці звяроў, давядзецца зноў будаваць высокую сцяну.
    Два наступныя дні 19-га і 20-г а я з раніцы да вечара падшукваў сабе новую мясціну для жылля. Паступова я ўсвядоміў, што на перасяленне спатрэбіцца многа часу і што пакуль мне ўсё роўна давядзецца рызыкаваць і мірыцца з небяспекай абвалу, бо на неабгароджаным месцы жыць яшчэ больш небяспечна. I ўсё-такі я меркаваў узяцца за пабудову агароджы на новым месцы, не трацячы часу, каб пазней, калі яна будзе скончана, перанесці туды сваю палатку. 21 красавіка я канчаткова вырашыў узяцца за справу.
    3 22 па 27 красавіка. Усю раніцу 22-га я думаў пра тое, як ажыццявіць мой план. Галоўная цяжкасць была ў недахопе інструмента. У мяне былі тры вялікія сякеры і мноства маленькіх сякерак (мы везлі іх, каб гандляваць імі), але ўсе яны даўно ўжо былі зазубраныя і ступіліся, бо мне заўсёды даводзілася секчы вельмі цвёрдыя, сукаватыя дрэвы. Праўда, у мяне было тачыла, але аднаму чалавеку справіцца з ім было немагчыма, таму што некаму іншаму трэба было прыводзіць камень У РУХ.
    Я думаю, што ні адзін дзяржаўны дзеяч, ламаючы галаву над важнымі палітычнымі пытаннямі, не траціў столькі разумовай сілы, колькі патраціў я, развязваючы складаную задачу: як круціць маё тачыла без удзелу рук.
    Нарэшце я змайстраваў такое кола, якое з дапамогай паса нагою прыводзілася ў рух і круціла тачыльны камень, вызваляючы абедзве рукі. Над гэтым прыстасаваннем я змарнаваў цэлы тыдзень.
    Заўвага. Да таго часу я ніколі не бычыў тачыла з нажным прыводам, а калі і бачыў,
    то не ўглядаўся, як яно зроблена; значна пазней я ўпэўніўся, што ў Англіі такія тачылы вельмі распаўсюджаныя, толькі там звычайна тачыльны камень меншы, чым той, што быў у мяне: мой быў вельмі вялікі і цяжкі.
    28 і 29 к р a с а в і к a. I сёння і ўчора цэлы дзень я тачыў свой інструмент; маё тачыла дзейнічае выдатна.
    30 красавіка. Сёння заўважыў, што ў мяне засталося вельмі мала сухароў. Трэба быць вельмі ашчадным. Пералічыў усе мяхі і вырашыў з’ядаць не болып чым адзін сухар у дзень. Гэта сумна, але нічога не зробіш.
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕСЯТЫ
    Рабінзон забірае рэчы з карабля.— Хвароба і туга
    1	мая. Сёння раніцой у час адліву я заўважыў на беразе нейкую рэч, здалёку падобную на бочку. Пайшоў паглядзець, і выявілася, што гэта сапраўды бочка.
    Тут жа былі раскіданы абломкі карабля. Напэўна, усё гэта выкінула на бераг бура. Я паглядзеў у той бок, дзе тырчаў каркас карабля, і мне здалося, што ён выступае над вадой больш, чым звычайна.
    У бочцы быў порах, пашкоджаны вадой: ён увесь прамок і зацвярдзеў. Але я ўсё роўна выкаціў бочку вышэй, каб яе не знесла ў мора, а сам па аголеным дне накіраваўся да разбітага карабля — паглядзець, ці не трапіцца там яшчэ чаго-небудзь вартага для мяне.
    Падышоўшы бліжэй, я заўважыў, што карабель трымаецца неяк вельмі дзіўна. Ужо даўно яго карма зусім ад яго адкалолася, але цяпер яна была адкінута ўбок, і хвалі разбілі яе на кавалкі. Насавая ж частка карабля, якая раней амаль утыкалася ў пясок, паднялася, напэўна, футаў на шэсць. Апрача таго, з боку палубы карма была занесена пяском, і з гэтага ж боку, да берага, утварылася пясчаная водмель, так што цяпер я мог упрытык падысці да карабля. Раней яшчэ за чвэрць мілі да яго пачыналася водмель, і, як памятае чытач, мне даводзілася плаваць. Я доўга не мог зразумець, чаму так