• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рабінзон Круза  Даніэль Дэфо

    Рабінзон Круза

    Даніэль Дэфо

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 216с.
    Мінск 1976
    80.03 МБ
    1	кастрычніка. Прачнуўшыся раніцой, я ўбачыў, што наш карабель прылівам знесла з мелі і прыгнала бліжэй да берага. Гэта надало мне надзеі, што, калі вецер сціхне, я здолею дабрацца да карабля і зраблю сабе запас харчоў і іншых неабходных рэчаў. Я крыху падбадзёрыўся, хоць мяне і не пакідаў сум па маіх таварышах, якія загінулі. Мне ўсё думалася, што калі б мы засталіся на караблі, то мы абавязкова выратаваліся б. Цяпер з яго абломкаў мы здолелі б збудаваць баркас, на якім і выбраліся б з гэтага прапашчага месца.
    Як толькі пачаўся адліў, я накіраваўся на карабель. Спачатку я ішоў па аголеным дне мора, а потым паплыў. Увесь гэты дзень не спыняўся дождж, але ветру зусім не было.
    3 1 па 24 кастрычніка я перавозіў рэчы: Я адплываў на карабель, як толькі пачынаўся адліў, і плыў назад разам з прылівам. Рэчы перавозіў на плытах. Увесь час ішлі дажджы, і часам выяснівалася, але ненадоўга: відаць, на гэтай шырыні зараз час дажджоў.
    25	кастрычніка. Усю ноч і ўвесь дзень ішоў дождж і дзьмуў моцны парывісты вецер.
    1	Э к і п а ж судна — матросы і наогул уся каманда карабля.
    Карабель за ноч разбіла на трэскі; на тым месцы, дзе ён стаяў, тырчаць нейкія панурыя абломкі, ды і яны бачны толькі ў час адліву. Увесь гэты дзень я клапаціўся пра рэчы: закрываў і ўкручваў іх, каб не папсаваў дождж.
    26	к а с т р ы ч н і к а. Знайшоў, як мне здаецца, зручнае месца для жылля. Трэба будзе абгарадзіць яго частаколам.
    3	27 па 30 кастрычніка. Настойліва працаваў: перацягваў сваю маёмасць у новае жыллё, хоць амаль увесь час ішоў дождж.
    31	кастрычніка. Раніцой блукаў па востраве са стрэльбай, спадзеючыся падстрэліць якую-небудзь дзічыну і адначасова агледзець наваколле. Забіў казу. Яе казляня пабегла за мною і правяло мяне да самага дома, але неўзабаве давялося зарэзаць і яго — яно было яшчэ такое малое, што не ўмела скубці траву.
    1	лістапада. Паставіў на новым месцы, каля самае гары, вялікую палатку і павесіў у ёй на калах гамак.
    4	лістапада. Размеркаваў свой час, вызначыўшы пэўныя гадзіны на паляванне, для работы, для адпачынку і сну. 3 раніцы, калі няма дажджу, гадзіны дзве ці тры блукаю са стрэльбай па востраве, затым да адзінаццаці працую, у адзінаццаць снедаю, з дванаццаці да дзвюх адпачываю (таму што гэта самая гарачая пара дня), з дзвюх зноў бяруся за работу. Усе рабочыя гадзіны за апошнія два дні я майстраваў стол. У той час я быў яшчэ кепскім сталяром. Але чаму не навучыць бяда! Я раблюся майстрам на ўсе рукі. Безумоўна, такога ж майстэрства дасягнуў бы кожны іншы, каб ён апынуўся ў маім становішчы.
    13	лістапада. Ішоў дождж. Зямля і паветра прыкметна асвяжыліся, і стала лягчэй дыхаць, але ўвесь час былі страшэнныя грымоты, бліскала маланка, і я напалохаўся, каб не ўспыхнуў мой порах. Калі скончылася навальніца, я вырашыў увесь свой запас пораху падзяліць на маленькія часцінкі і захоўваць у розных месцах, каб порах не ўзарваўся ўвесь разам.
    14	, 15 і 16 лістапада. Усе гэтыя дні я майстраваў скрыначкі для пораху; у кожную такую скрыначку можна ўсыпаць адзін-два фунты. Сёння рассыпаў увесь порах у скры-
    начкі і схаваў іх у расколінах гары, як мага далей адну ад адной. Учора забіў вялізную птушку. Якая гэта птушка, не ведаю. Але мяса ў яе смачнае.
    17 лістапада. Сёння пачаў быў капаць пячору ў пясчанай гары, што за маёй палаткай, каб зручней уладкаваць усю маёмасць. Але для гэтай работы неабходна мець тры рэчы: кірку, рыдлёўку і тачку або кош, каб выносіць накапаную зямлю, а ў мяне нічога гэтага няма. Давялося спыніць работу. Доўга ламаў галаву, што прыдумаць замест гэтых рэчаў ці як зрабіць іх. Замест кіркі паспрабаваў працаваць жалезным ломам; ён нічога, але вельмі цяжкі. Застаецца рыдлёўка і тачка. Без рыдлёўкі як без рук, але я ўсё роўна нічога не здольны прыдумаць — ні як яе зрабіць, ні чым замяніць.
    18 лістапада. Знайшоў у лесе тое самае дрэва (ці той жа пароды), якое ў Бразіліі называюць «жалезным», таму што яно незвычайна трывалае. Ледзьве ссек адно дрэва. Мая сякера зусім ступілася. Я адсек ад ствала вялікі цурбан і ледзь данёс яго да свайго жылля — такі цяжкі ён быў! Я вырашыў зрабіць з яго лапату. Дрэва было такое цвёрдае, што гэта работа адабрала ў мяне вельмі многа часу і працы. Але лапату я ўсё-такі зрабіў. Дзяржанне атрымалася не горшае, чым тыя, што робяць у нас, у Англіі, а сама лапата аказалася нетрывалай. He шкодзіла б абабіць яе жалезам, але лістовага жалеза ў мяне няма, таму яна праслужыла мне нядоўга. I ўсё ж на першым часе я пакарыстаўся ёю на земляных работах, хоць, думаю, ніводная лапата ў свеце не рабілася такім мудрагелістым спосабам, ні на адну не было патрачана столькі працы.
    Мне не хапала яшчэ тачкі ці каша. Пра кош не было чаго і думаць; каб сплесці яго, патрэбны былі гнуткія дубцы, а я, нягледзячы на ўсе пошукі, так і не знайшоў іх у лесе. Змайстраваць тачку ў мяне, бадай, хапіла б умення, але ж да тачкі неабходна мець кола, а я не меў ніякага ўяўлення, як робяцца колы. Апрача таго, кола неабходна было надзець на жалезную вось, якой у мяне таксама не было. I таму давялося адмовіцца ад гэтай задумы. Замест тачкі я змайстраваў з дошчак невялікую
    скрынку, накшталт тых, у якіх муляры трымаюць вапну.
    У гэтай скрынцы я і выносіў накапаную зямлю.
    Скрынку зрабіць было лягчэй, чым лапату. Але ўсё разам — скрынка, лапата і дарэмная спроба зрабіць тачку — усё гэта забрала ў мяне чатыры дні, за выключэннем тых ранішніх гадзін, калі я хадзіў са стрэльбай на паляванне. Наогул я рэдкі дзень че хадзіў на паляванне, і амаль не было выпадку, каб я не прынёс якой-небудзь дзічыны.
    23	лістапада. Закончыў рабіць лалату і скрынку. Як толькі яны былі гатовы, зноў узяўся капаць пячору. Капаў цэлы дзень, колькі меў сілы. Мне патрэбна было вельмі прасторнае памяшканне, якое адначасова магло б служыць і склепам, і кладоўкаю, і кухняй, і сталовай.	-
    10	снежня. Я працаваў роўна васемнаццаць дзён і ўжо лічыў сваю работу скончанай, як раптам сёння з аднаго краю абвалілася зямля. Відаць, я зрабіў пячору вельмі шырокай. Абвал быў такі, што я напалохаўся: гэта пэўна ўжо, што калі б я сам знаходзіўся ў гэты час у пячоры, то мне ўжо не спатрэбіўся б магільшчык. Гэты сумны выпадак нарабіў мне шмат клопату: трэба будзе выносіць з пячоры ўсю абваленую зямлю, а галоўнае — давядзецца цяпер рабіць падпору да скляпення, інакш не будзе ўпэўненасці, што абвал не паўторыцца.
    11	снежня. 3 сённяшняга дня ўзяўся за работу. Пакуль што паставіў дзве палі і на кожнай па дзве дошкі крыж-накрыж.
    17	снежня. Канчаткова ўмацаваў першыя дзве палі і паставіў яшчэ некалькі, таксама з дошкамі наверсе, як і першыя дзве. Цяпер мяне ўжо не палохае ніякі абвал. Палі я паставіў у рад, так што яны будуць служыць у маім склепе і за перагародку. Гэта праца забрала ў мяне цэлы тыдзень. 3 гэтага дня па 20 снежня прымацоўваў я ў склепе паліцы, забіваў у перагародку цвікі і развешваў усе рэчы, якія можна павесіць.
    20	снежня. Перанёс у пячору ўсё начынне і расклаў на месца. Цяпер мая гаспадарка ў парадку. Зрабіў яшчэ адно крэсла і прыбіў некалькі маленькіх палічак для правізіі — ат-
    рымалася нешта накшталт буфета. Дошак у мяне застаецца вельмі мала.
    24	снежня. Усю ноч і ўвесь дзень ішоў лівень. He выходзіў з дому.
    26	снежня. Дождж спыніўся. Праяснела. Пахаладнела.
    27	снежня. Падстрэліў двое казлянят: адно забіў, а другое параніў у нагу, так што яно не здолела ўцячы. Злавіў яго і прывёў дадому на вяроўцы. Дома агледзеў яго нагу: яна была перабіта; я забінтаваў яе.
    Заўвага: я адхаяў гэтае казляня; перабітая нага зраслася, і казляня пачало цудоўна бегаць. Але ад мяне яно не ўцякала: я так доўга даглядаў яго, што яно прызвычаілася да мяне і не хацела мяне пакідаць. Яно хадзіла на пашы непадалёк ад мае палаткі. Назіраючы за ім, я падумаў, што добра было б мне развесці хатнюю жывёлу, каб падрыхтаваць сабе харч к таму часу, калі ў мяне скончацца зарады і порах.
    28	, 29, 30 і 31 снежня. Страшэнная спякота, і зусім няма ветру. Выходзіў з дому на паляванне толькі вечарам. Навёў канчатковы парадак у сваёй гаспадарцы.
    1	студзеня 1660 года. Гарачыня не спадае, і ўсё роўна сёння я хадзіў двойчы на паляванне: на досвітку і вечарам. Днём адпачываў. Пад вечар прайшоўся далінаю ў глыбіню вострава і бачыў многа коз, але яны такія палахлівыя, што падысці да іх блізка зусім немагчыма. Хачу паспрабаваць паляваць на іх з сабакам.
    2	студзеня. Сёння ўзяў сабаку і нацкаваў яго на коз, але нічога не атрымалася: увесь статак павярнуў раптам насустрач сабаку^ Сабака, напэўна, выдатна зразумеў небяспеку, якая яму пагражала, кінуўся наўцёкі і нізашто не хацеў болып наблізіцца да коз.
    3	студзеня. Вырашыў зрабіць агароджу і насыпаць вакол яе земляны вал, таму што ўсё яшчэ баюся раптоўнага нападу ворага. Паспрабую зрабіць гэты вал як мага мацнейшым...
    Сваю агароджу я апісаў ужо на папярэдніх старонках і таму не паўтараю нічога з таго, пра што ідзе гаворка ў маім дзённіку.
    Разам з тым, паміж справаю і калі, вядома, дазваляла надвор’е, я працягваў сваё штодзённае блуканне па востраве, адшукваючы дзічы-
    	65
    ну. У час гэтых блуканняў я зрабіў нямала карысных адкрыццяў. Я, напрыклад, натрапіў на пароду дзікіх галубоў, якія, у адрозненне ад нашых, майстравалі свае гнёзды не на дрэвах, а ў расколінах скал, так што чалавеку дабрацца да іх было куды лягчэй.
    Аднойчы я забраў з гнязда птушанят і прынёс іх дадому, каб выкарміць і прыручыць. Я многа патраціў на іх часу, але як толькі яны падраслі і ў іх падужэлі крылы, яны паляцелі адно за адным. Магчыма, аднак, гэта адбылося таму, што я не меў для іх адпаведнага корму.
    Пасля гэтага выпадку я нярэдка забіраў птушанят з гнязда, таму што яны былі вельмі смачныя і з іх можна было прыгатаваць цудоўны абед.
    За гэты час я зрабіўся сапраўдным сталяром і дзейнічаў сякераю і рубанкам ужо з вялікім майстэрствам.
    Але ўсё ж былі і такія рэчы, якія я так і не здолеў змайстраваць. Напрыклад, бочачкі. У мяне было, як я казаў раней, дзве ці тры оочачкі з карабля, якія маглі паслужыць мне ўзорам, але колькі я ні біўся, хоць і патраціў на гэта некалькі тыдняў, у мяне нічога не атрымалася. Я не здолеў ні ўставіць дно, ні падагнаць настолькі шчыльна клёпкі, каб яны не прапускалі вады. Так я і кінуў гэту сваю задуму.