Рабінзон Круза
Даніэль Дэфо
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 216с.
Мінск 1976
Каля трох гадзін апоўдні разбойніцкі карабель дагнаў нас, але піраты зрабілі вялікую памылку: замест таго каб падысці да нас з кармы, яны падышлі з левага борта, дзе ў нас было восем гармат. Выкарыстаўшы іх памылку, мы навялі на іх усе гэтыя гарматы і далі залп.
Туркаў было не менш дзвюх соцень чалавек, таму яны адказалі на нашу страляніну не толькі гарматным, але таксама і ружэйным залпам з двухсот стрэльбаў.
На шчасце, у нас нікога не зачапіла, усе засталіся жывыя і не параненыя. Пасля гэтай сутычкі пірацкае судна адышло на паўмілі 1 і пачало рыхтавацца да новага нападу. Мы ж, у сваю чаргу, падрыхтаваліся да новай абароны.
На гэты раз ворагі падышлі да нас з другога борта і ўзялі нас на абардаж, гэта значыць зачапіліся за наш борт бусакамі, чалавек шэсцьдзесят уварваліся на палубу і перш за ўсё кінуліся секчы мачты і снасці.
Мы сустрэлі іх ружэйнай стралянінай і двойчы вызвалялі ад іх палубу, але ўсё роўна вымушаны былі здацца, таму што наш карабель ужо быў не прыгодны для далейшага плавання. Трое з нашых людзей былі забітыя, восем чалавек паранена. Нас як палонных завезлі ў марскі порт Салех, які належаў маўрам2.
Іншых англічан забралі і адправілі да fleapa жорсткага султана, а мяне капітан пірацкага судна пакінуў пры сабе і зрабіў сваім рабом, бо я быў малады і спрытны.
Я горка заплакаў: я ўспомніў прадказанне майго бацькі, што рана ці позна са мною здарыцца бяда і ніхто не прыйдзе мне на дапамогу. Я думаў, што менавіта цяпер такая бяда мяне і напаткала. Але дарэмна я так думаў. Наперадзе мяне чакалі яшчэ страшнейшыя няшчасці.
Я спадзяваўся, што мой новы ўладар, капітан разбойніцкага судна, пакінуўшы мяне пры сабе, калі ён зноў адправіцца рабаваць марскія караблі, возьме мяне з сабою таксама. Я быў цвёрда ўпэўнены, што, нарэшце, ён трапіць у палон да якога-небудзь іспанскага ці партугальскага ваеннага карабля і тады я атрымаю волю.
Але хутка я зразумеў, што гэтыя спадзяванні былі дарэмныя, таму што ў першы ж раз, калі мой уладар выйшаў у мора, мяне ён пакінуў дома выконваць чорную работу, якую звычайна выконваюць рабы.
1 М і л я — мера даўжыні каля 1609 метраў. .
2 М а ў р ы — паўночнаафрыканскія арабы-мусульмане.
3 гэтага дня я толькі і думаў пра ўцёкі. Але ўцячы было немагчыма: я быў знясілены і адзінокі.
Сярод палонных не было ніводнага англічаніна, каму я здолеў бы паверыць.
Два гады пакутваў я ў палоне, не маючы ніякай надзеі на выратаванне. Але на трэці год мне ўсё ж удалося ўцячы.
Адбылося гэта так: мой уладар заўсёды, раз ці два на тыдзень, браў карабельную шлюпку і плыў на ўзмор’е лавіць рыбу. У кожную такую паездку ён браў з сабою мяне і хлапчука, якога звалі Ксуры. Мы старанна веславалі і як умелі пацяшалі свайго ўладара. А паколькі я, у дадатак, яшчэ аказаўся і някепскім рыбаловам, ён часам пасылаў нас абаіх — мяне і гэтага Ксуры — па рыбу пад наглядам аднаго старога маўра, свайго далёкага родзіча.
Аднойчы мой гаспадар запрасіў двух вельмі важных маўраў пакатацца з ім на яго паруснай шлюпцы. Для гэтай паездкі ён нарыхтаваў вялікія запасы яды, якія звечара яшчэ адправіў да сябе на шлюпку. Шлюпка была прасторная. Гаспадар яшчэ гады два назад загадаў свайму карабельнаму цесляру зрабіць там невялікую каюту, а ў каюце — кладоўку для прадуктаў. У гэту кладоўку я і склаў усе прыпасы.
— Можа здарыцца, што госці пажадаюць наладзіць паляванне,— сказаў мне гаспадар.— Вазьмі на караблі тры стрэльбы і занясі іх у каюту.
Я зрабіў усё, што мне было загадана: вымыў палубу, узняў на мачце сцяг і на другі дзень з раніцы сядзеў у шлюпцы і чакаў гасцей. Раптам гаспадар прыйшоў адзін і сказаў, што госці сёння не паедуць, таму што іх затрымалі справы. Затым ён загадаў нам траім — мне, хлапчуку Ксуры і маўру — плыць у нашай шлюпцы на ўзмор’е па рыбу.
— Mae сябры прыйдуць да мяне вячэраць,— сказаў ён,— і таму вы, як толькі наловіце дастаткова рыбы, нясіце яе сюды ж.
Вось тады зноў і абудзілася ва мне даўняя мара пра волю. Цяпер у мяне было судна, і, як толькі гаспадар пайшоў, я пачаў рыхтавацца — не да рыбнай лоўлі, а ў далёкае плаванне. Праўда, я не ведаў, куды паплыву, але
ўсякая дарога добрая — абы-толькі ўцячы з няволі.
— Варта нам было б прыхапіць сабе якуюнебудзь яду,— сказаў я маўру,— не будзем жа мы без спросу есці тое, што гаспадар падрыхтаваў гасцям.
Стары згадзіўся са мною і хутка прынёс вялізную кашолку сухароў і тры збаны прэснай вады.
Я ведаў, дзе ў гаспадара стаіць скрыня з віном, і пакуль маўр хадзіў па прадукты, я перанёс усе бутэлькі на шлюпку і паставіў іх у кладоўку, нібыта яны яшчэ раней былі назапашаны для гаспадара.
Апрача таго, я прынёс вялізны кавалак восКУ (фунтаў на пяцьдзесят вагою) ды прыхапіў маток прадзіва, сякеру, пілу і малаток. 3 часамі усё гэта нам вельмі прыдалося, асабліва воск, з якога мы рабілі свечкі.
Я прыдумаў яшчэ адну хітрасць, і мне зноў удалося ашукаць даверлівага маўра. Яго імя было Ізмаіл, таму ўсе звалі яго Молі. Вось я яму і сказаў:
— Молі, на судне ёсць гаспадаровы паляўнічыя стрэльбы. He шкодзіла б нам мець трохі пораху ды некалькі зарадаў — магчыма, нам пашэнціць падстрэліць сабе на абед кулікоў. Гаспадар трымае порах і шрот на караблі, я ведаю.
— Добра,— сказаў ён,— прынясу.
I ён прынёс ладную скураную торбу з порахам — фунта паўтара вагою, а магчыма, і болей. I другую, са шротам — фунтаў пяць ці шэсць. Ён прыхапіў таксама і кулі. Усё гэта было складзена ў шлюпцы. Апрача таго, у гаспадаровай каюце знайшлося яшчэ крыху пораху, які я насыпаў у вялікую бутлю, выліўшы з яе папярэдне рэшткі віна.
Зрабіўшы такі запас усяго неабходнага для далёкага плавання, мы выйшлі з гавані, нібыта на рыбную лоўлю. Я закінуў у ваду свае вуды, але нічога не злавіў (я знарок не выцягваў вуды, калі рыба трапляла на кручок).
— Тут мы нічога не зловім,— сказаў я маўру.— Гаспадар нас не пахваліць, калі мы вернемся да яго з пустымі рукамі. Трэба плысці далей у мора. Магчыма, далей ад берага рыба будзе лепей браць.
He падазраючы падману, стары маўр згадзіўся са мною і, паколькі ён стаяў на носе карабля, узняў парус.
Я ж сядзеў за рулём на карме, і, калі судна адышло мілі на тры ў адкрытае мора, я лёг У дрэйф 1 — як быццам для таго, каб зноў узяцца лавіць рыбу. Затым, аддаўшы хлапчуку руль, я перайшоў на нос, падышоў да маўра ззаду і раптам прыўзняў яго і кінуў у мора. Ён зараз жа вынырнуў, таму што плаваў, як корак, і пачаў прасіцца, каб я ўзяў яго ў шлюпку. абяцаючы, што паедзе са мною хоць на край свету. Ён плыў так шпарка за суднам, што вельмі хутка дагнаў бы мяне (вецер быў слабы, і шлюпка ледзь рухалася). Бачачы, што маўр нас хутка дагоніць, я ўскочыў у каюту, узяў там паляўнічую стрэльбу, прыцэліўся ў маўра і сказаў:
— Я не жадаю табе зла, але зараз жа адчапіся ад мяне і хутчэй вяртайся дадому! Ты добры плывец, мора ціхае, ты лёгка даплывеш да берага. Паварочвай назад, і я цябе не зачаплю. Але калі ты не адстанеш ад шлюпкі, я прастрэлю табе галаву, таму што я цвёрда вырашыў здабыць сабе волю.
Ён павярнуў да берага і, я ўпэўнены, без цяжкасці даплыў да яго. Вядома, я мог узяць з сабою гэтага маўра, але старому нельга было давяраць.
Калі маўр адстаў ад шлюпкі, я звярнуўся да хлопчыка і сказаў:
— Ксуры, калі ты будзеш мне адданы, я зраблю табе многа дабра. Пакляніся, што ты ніколі не здрадзіш мне, інакш я і цябе кіну ў мора.
Хлопчык усміхнуўся, гледзячы мне проста ў вочы, і пакляўся, што будзе адданы мне да самае смерці і паедзе са мною, куды я захачу.
Гаварыў ён так шчыра, што я не мог яму не паверыць.
Пакуль маўр не наблізіўся да берага, я трымаў курс ў адкрытае мора, лавіруючы супроць ветру, каб усе думалі, што мы ідзём да Гібралтара.
1 Легчы ў д р э й ф — размясціць парусы на судне так, каб яно заставалася амаль нерухомым.
Але як толькі пайшло на адвячорак, я пачаў кіраваць на поўдзень, прытрымліваючыся патроху ўсходу, таму што мне не хацелася аддаляцца ад берага. Дзьмуў вельмі свежы вецер, але мора было роўнае, спакойнае, і таму мы ішлі добрым ходам.
Калі ж на другі дзень к тром гадзінам наперадзе ўпершыню паказалася зямля, мы былі ўжо міль на паўтараста паўднёвей Салеха, далёка ўжо за межамі ўладанняў мараканскага султана, ды і ўсякага іншага з афрыканскіх цароў. Бераг, да якога мы набліжаліся, быў зусім бязлюдны.
Але ў палоне я набраўся такога страху, так баяўся зноў трапіць да маўраў, што, карыстаючыся спрыяльным ветрам, які падганяў маю шлюпку на поўдзень, пяць дзён плыў наперад і наперад, не становячыся на якар і не выходзячы на бераг.
Праз пяць дзён вецер змяніўся: падзьмуў з поўдня, і паколькі цяпер я ўжо не баяўся пагоні, то вырашыў падысці да берага і кінуць якар у вусці нейкай маленькай рэчкі. He магу сказаць пэўна, што гэта за рэчка, дзе яна працякае і якія людзі жывуць на яе берагах. Берагі яе былі пустэльныя, і гэта мяне вельмі ўзрадавала, таму што ў мяне не было ніякага жадання сустракацца з людзьмі. Адзінае, што мне было патрэбна,— прэсная вада.
Мы зайшлі ў вусце пад вечар і вырашылі, калі сцямнее, дабрацца да сушы ўплаў і агледзець ўсё навокал. Але як толькі сцямнела, мы пачулі страшэнныя гукі: бераг кішэў звярамі, якія так шалёна вылі, рыкалі, раўлі і брахалі, што бедны Ксуры ледзь не памёр ад страху, і Ксуры пачаў упрошваць мяне не выходзіць на бераг да раніцы.
— Добра, Ксуры,— сказаў я яму,— пачакаем! Але можа здарыцца так, што пры дзённым святле мы ўбачым людзей, якіх нам трэба асцерагацца болып, чым лютых ільвоў і тыграў.
— А мы стрэлім у гэтых людзей са стрэльбы,— сказаў ён, смеючыся,— і яны ўцякуць.
Мне было прыемна, што хлапчук трымаецца малайцом. Каб ён і надалей не вешаў носа, я даў яму глыток віна.
Я паслухаў яго парады, і ўсю ноч мы прастаялі на якары, не выходзячы з лодкі і трымаючы напагатове стрэльбы. Да самай раніцы нам не давялося заплюшчыць вачэй ні на хвіліну.
Гадзіны праз дзве пасля таго, як мы кінулі якар, мы пачулі страшэнны рык нейкіх велізарных звяроў вельмі дзіўнай пароды (якой — мы і самі не ведалі). Звяры наблізіліся да берага, зайшлі ў рэчку і пачалі плюхацца і валтузіцца ў вадзе, жадаючы, відаць, асвяжыцца, і пры гэтым вішчалі, раўлі і вылі; такіх агідных гукаў я да таго часу ніколі не чуў-