• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рабінзон Круза  Даніэль Дэфо

    Рабінзон Круза

    Даніэль Дэфо

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 216с.
    Мінск 1976
    80.03 МБ
    Паколькі неўзабаве пачаўся прыліў, на бераг была адпраўлена шлюпка з рэчамі, якія я абяцаў пасяленцам. Да гэтых рэчаў капітан дадаў, па маёй просьбе, скрыню, напакаваную рознай адзежай. Яны ўзялі гэты падарунак з вялікай удзячнасцю.
    Трэба сказаць, што, развітваючыся з імі, я даў слова, што не забуду пра іх і што, калі толькі ў якім-небудзь порце мы сустрэнем Ka-
    рабель, шлях якога будзе ляжаць паўз мой востраў, я папрашу капітана таго карабля зайсці па іх і забраць у родныя краі.
    Калі я пакідаў гэты востраў, я ўзяў з сабою на памяць вялікую востраканечную шапку, якую я ўласнаручна пашыў з казінага футра, парасон і аднаго з маіх папугаяў.
    He забыў я ўзяць і грошы, але яны так доўга ляжалі ў мяне без ужытку, што зусім пацямнелі.
    Толькі старанна пачысціўшы іх, можна было ўбачыць, што гэта срэбра. Прыхапіў я таксама і залатыя манеты, якія знайшоў на разбітым іспанскім караблі.
    Як я потым удакладніў па карабельным журнале, мой ад’езд адбыўся 19 снежня 1686 года. Такім Чынам, я пражыў на востраве дваццаць восем год, два месяцы і дзевятнаццаць дзён.
    Вецер быў спадарожны. Карабель імчаўся на ўсіх парусах. Мне было радасна думаць, што з кожнай хвілінай я ўсё бліжэй да родных берагоў. Калі ж нарэшце паказаліся ў туманнай далечыні белыя скалы радзімы, якую я не бачыў столькі гадоў, я ледзь не страціў розум ад хвалявання і шчасця. Я толькі тое і рабіў, што падбягаў да капітана і крычаў: «Хутчэй! Хутчэй!»
    Як толькі мы кінулі якар, я развітаўся з усімі маімі спадарожнікамі і ў суправаджэнні адданага Пятніцы заспяшаўся ў той горад, дзе прайшло маё дзяцінства. Бацькоў я ўжо не спадзяваўся ўбачыць жывымі. Бо нават у тую далёкую пару, калі я ўпершыню толькі адплываў у далёкія краі, яны былі такія старыя і слабыя, а з таго часу мінулі дзесяткі гадоў!
    Вось і наша вуліца, вось і наш стары дом, які я так безразважна пакінуў. Са здзіўленнем сустрэлі мяне жыхары гэтага дома, калі я, усхваляваны да слёз, паведаміў, хто я такі. У першы момант мне не паверылі, але калі ўпэўніліся, што я сапраўды Рабінзон Круза, мяне ледзь не задушылі ў абдымках. Асабліва ўзрадаваліся мне мае сёстры і іх дзеці — хлапчукі і дзяўчаткі, якія ніколі раней не бачылі мяне. Усе даўно лічылі, што я памёр, і цяпер глядзелі на мяне, як на дзіва, нібыта я ўваскрэс з магілы.
    Пасля першых прывітанняў і абдымкаў усе наперабой пачалі распытваць, дзе я прападаў столькі гадоў, што я бачыў у заморскіх краінах, якія былі ў мяне прыгоды, і хто такі Пятніца, і адкуль узялася ў мяне такая дзівосная вастраверхая шапка, і чаму ў мяне такія доўгія валасы і такі загарэлы твар. Калі я ўбачыў, што іх распытванням не будзе канца, я пасадзіў іх усіх, і дарослых, і дзяцей, ля каміна і пачаў падрабязна расказваць ім усё тое, пра што напісана тут, у гэтай кнізе. Яны слухалі мяне з вялікім захапленнем. Расказваў я з раніцы да ночы, а папугай сядзеў у мяне на плечуку і часта перабіваў маё апавяданне выгукамі:
    — Робін, Робін, Робін Круза! Шчаслівы Робін Круза! Куды ты трапіў, Робін Круза? Куды ты трапіў? Дзе ты быў?
    ЗМЕСТ
    Карней Чукоўскі. Пра «Рабінзона Круза» . .	7
    Раздзел першы. Сям’я Рабінзона.— Уцёкі з бацькоўскага дому	9
    Раздзел д р у г і. Першыя прыгоды на моры 11
    Раздзел трэці. Рабінзон трапляе ў палон.— Уцёкі	18
    Раздзел ч а ц в ё р т ы. Сустрэча з дзікунамі 	29
    Раздзел пяты. Рабінзон селіцца ў Бразіліі.— Ен зноў выпраўляецца ў мора.— Карабель яго церпіць крушэнне ... 34
    Раздзел ш о с т ы. Рабінзон на бязлюдным востраве.— Ен здабывае рэчы з карабля і будуе сабе жыллё	41
    Раздзел сёмы. Рабінзон на наваселлі.— Каза і казлянё	51
    Раздзел в о с ь м ы. Каляндар Рабінзона.— Рабінзон уладкоўвае сваё жыллё.	55
    Раздзел дзевяты. Дзённік Рабінзона.— Землетрасенне	56
    Раздзел дзесяты. Рабінзов забірае рэчы з карабля. Хвароба і туга	61
    Раздзел адзінаццаты. Рабінзон працягвае даследаваць востраў .... 81
    Раздзелдванаццаты. Рабінзон вяртаецца ў пячору.— Палявыя работы ... 84
    Раздзел трынаццаты. Рабінзон вырабляе посуд		
    Раздзел чатырнаццат ы. Рабінзоь uyдуе лодку і шые сабе новае адзенне 92
    Раздзел пятнаццаты. Рабінзон будуе другую лодку, меншых памераў, і спрабуе аб’ехаць вакол вострава . . 98
    Раздзел шаснаццаты. Рабінзон прыручае коз	106
    Раздзел семнаццаты. Нечаканая трывога.— Рабінзон умацоўвае сваё жыл-
    лё	111
    Раздзел васемнаццаты. Рабінзон упэўніваецца, што на яго востраве бываюць людаеды	Цб
    Раздзел дзевятнаццат ы. Дзікуны зноў наведваюць востраў Рабінзона.— Крушэнне карабля	124
    Раздзел дваццаты. Рабінзон робіць намер пакінуць свой востраў	129
    Раздзел дваццаць першы. Рабінзон выратоўвае дзікуна і дае яму імя Пятніца 		
    Раздзел дваццаць другі. Рабінзон размаўляе з Пятніцай і павучае яго 145
    Раздзел дваццаць трэці. Рабінзон і
    Пятніца будуюць лодку	152
    Раздзел дваццаць чацвёрты. Бітва з дзікунамі.— Рабінзон выратоўвае іспанца.— Пятніца знаходзіць бацьку 162
    Раздзел д ва цца ць пят ы. Новыя жыхары вострава.— Прыбыццё англічан 173
    Раздзел дваццаць шост ы. Рабінзон сустракаецца з капітанам англійскага
    карабля		
    Раздзел дваццаць с ё м ы. Бойка з піратамі 		
    Раздзел дваццаць восьм ы. Капітан зноў становіцца камандзірам свайго карабля.— Рабінзон пакідае востраў 201
    Для детей младшего школыіого возраста
    На белорусском языке
    Рэдактар Ул. Г. Машкоў. Мастацкі рэдактар В. I. Клімевка. Тэхнічны рэдактар Л. М. Ш.іапо. Карэктары Л. Р. Законнікава і Я. Ф. Харко.
    Здадзена ў набор 25 V 1976 г. Падп. да друку 15/ХІ 1976 г. Тыраж 115 000 экз. Фармат 70X108'6«. Папера афс. № 2. Ум. друк. арк. 18,9. Ул.-выд. арк. 12.69. Зак. 3291. Цана 1 руб. 20 кап. Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаунага камітэта Савета Мівістраў БССР па справах выдавецтваў. паліграфіі і кніжнага гандлю. Мінск, Свярдлова, 4. Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа Дзяржаўнага каваітэта Савета Міністраў БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Мінск, Чырвоная. 23.