• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рабінзон Круза  Даніэль Дэфо

    Рабінзон Круза

    Даніэль Дэфо

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 216с.
    Мінск 1976
    80.03 МБ
    Затым ён сказаў, што ён гатовы, не адкладваючы, зараз жа прысягнуць мне на вернасць.
    — Клянуся, што буду служыць вам да смерЦІІ — так скончыў ён сваю палкую прамову.— Вы выратавалі мне жыццё, і я аддаю яго вам. Я пільна буду сачыць, каб мае суайчыннікі не парушылі прысягі, якую яны дадуць вам, і заўсёды буду біцца за вас да апошняй кроплі крыві. Аднак я магу паручыцца за сваіх землякоў: усе яны людзі сумленныя, вельмі надзейныя, і сярод іх няма ніводнага здрадніка.
    Пасля такіх шчырых слоў усе мае сумненні зніклі, і я вырашыў паспрабаваць выратаваць гэтых людзей. Я сказаў іспанцу, што адпраўлю да іх яго і старога дзікуна.
    Але, калі ўсё ўжо было гатова да адплыцця, іспанец раптам загаварыў пра тое, што лепей было б адкласці наш намер на некалькі месяцаў, а магчыма, і на год.
    — Перш чым перавозіць гасцей,— сказаў ён,— нам варта паклапаціцца пра іх харчаванне.
    Ён меў рацыю. Правізіі ў нас было мала. Яе ледзь хапала на чацвярых, а калі прыедуць госці, яны знішчаць усе нашы прыпасы за тыдзень, і ўсе мы будзем асуджаны на галодную смерць.
    — Таму,— сказаў іспанец,— я прашу ў вас дазволу ўзараць новую дзялянку зямлі. Дару-
    чыце гэта нам тром, мы зараз жа возьмемся за работу і пасеем усё збожа, якое вы здолееце выдзеліць на сяўбу. Потым дачакаемся ўраджаю, збяром хлеб, і, калі яго хопіць на тое, каб пракарміць новых людзей, тады я і бацька Пятніцы накіруемся па іх. Калі ж яны прыедуць на гэты востраў зараз, ім пагражае люты голад, а гэта можа выклікаць паміж імі разлад і ўзаемную нянавісць.
    Разумная прадбачлівасць гэтага чалавека спадабалася мне. Я ўбачыў, што ён і сапраўды клапоціцца пра мой дабрабыт і адданы мне ўсім сэрцам.
    Патрэбна было яго параду прывесці ў выкананне.
    I ўсе чацвёра мы ўзяліся ўзорваць новае поле. Мы старанна рыхлілі глебу (наколькі гэта магчыма з драўлянымі прыладамі), і праз месяц, калі настаў час пасеву, у нас была вялікая дзялянка старанна ўзаранай зямлі, на якой мы пасеялі дваццаць два бушалі ячменю і шаснаццаць бушалёў рысу, гэта значыць усё збожжа, якое я змог даць на сяўбу.
    Цяпер, калі нас было чацвёра, дзікуны маглі б напалохаць нас толькі тады, калі б яны нечакана напалі на нас у вельмі вялікай колькасці. Мы не баяліся дзікуноў і вольна хадзілі па ўсім востраве. А паколькі ўсе мы марылі толькі пра тое, як бы хутчэй адсюль з’ехаць, кожны з нас стараўся як мага, каб здзейсніць гэту мару. У час сваіх блуканняў па востраве я прыкмячаў дрэвы, прыдатныя для пабудовы карабля. Іспанец і Пятніца з бацькам узяліся секчы гэтыя дрэвы.
    Я паказаў ім, якія неверагодныя цяжкасці давялося адолець мне, каб вычасаць з цэлага дрэва кожную дошку, і мы пачалі ўсе разам рыхтаваць новы запас дошак. Мы начасалі іх каля тузіна. Гэта былі моцныя дубовыя дошкі каля трыццаці пяці футаў у даўжыню, двух футаў шырыні і ад двух да чатырох дзюймаў таўшчыні. Кожнаму зразумела, якая гэта цяжкая была праца.
    У той жа час я імкнуўся па магчымасці павялічыць свой маленькі статак. 3 гэтай мэтай двое з нас кожны дзень хадзілі лавіць дзікіх казлянят, так што хутка ў нас было каля дваццаці галоў.
    Затым нас чакала яшчэ адна важная справа: трэба было паклапаціцца пра нарыхтоўку разынак, бо вінаград пачынаў паспяваць ужо. Мы назбіралі і насушылі яго велізарную колькасць. Адначасова з хлебам разынкі складалі аснову нашага харчавання. Мы ўсе вельмі любілі разынкі. Сапраўды, я не ведаю болып смачнай і спажыўнай ежы.
    Надышоў час жніва. Ураджай ячменю і рысу быў някепскі. Праўда, мы чакалі, што ён будзе лепшы, але ўсё роўна ён быў нішто сабе, і цяпер мы здолелі б пракарміць хоць пяцьдзесят чалавек. Больш таго, з такім запасам правіянту мы смела маглі рушыць у плаванне і дабрацца да любога берага Паўднёвай Амерыкі.
    Куды ж ссыпаць увесь рыс і ячмень? Для гэтага патрэбны былі вялікія карзіны, і мы адразу ж узяліся плесці іх.
    Іспанец пры гэтым паказаў сябе як выдатны майстар гэтай справы.
    Цяпер, калі ў мяне было дастаткова мяса і хлеба, каб пракарміць гасцей, я дазволіў іспанцу ўзяць лодку і ехаць па іх. Я строга загадаў яму не прывозіць ніводнага чалавека, не ўзяўшы з яго прысягі, што ён не толькі не зробіць мне ніякага зла, не нападзе на мяне са зброяй у руках, але, наадварот, будзе бараніць мяне ад розных ворагаў. Гэту прысягу яны павінны будуць напісаць на паперы, і кожны павінен будзе распісацца пад ёю.
    У той момант я неяк забыў, што іспанцы, якія пацярпелі крушэнне, не мелі ні паперы, ні чарніла.
    3 гэтымі павучаннямі іспанец і стары дзікун рушылі ў дарогу на той самай пірозе, на якой іх прывезлі на мой востраў.
    Як весела было мне збіраць іх у гэту дарогу! За ўсе дваццаць сем год майго зняволення на востраве я ўпершыню мог спадзявацца на тое, што вырвуся адсюль на волю. Я даў гэтым людзям вялікі запас хлеба і разынак, каб хапіла ім і нашым будучым гасцям.
    Нарэшце я пасадзіў іх у пірогу і пажадаў ім добрай дарогі. Развітваючыся, я дамовіўся з імі, што калі яны будуць везці ў сваёй пірозе іспанцаў, яны ўзнімуць сцяг у адкрытым моры, каб я мог здалёк пазнаць іх пірогу.
    Адчалілі яны пры свежым ветры ў дзень поўні, у кастрычніку.
    На жаль, я не магу назваць больш дакладную дату, бо, аднойчы згубіўшы правільны падлік дзён і тыдняў, я потым ужо не здолеў аднавіць яго.
    Мінула даволі многа часу з моманту ад’езду маіх вандроўнікаў. Я чакаў іх з дня на дзень. Мне здавалася, што яны позняцца, што ўжо дзён восем назад павінны былі яны вярнуцца на востраў. Раптам адбыўся адзін зусім не прадбачны выпадак, якога яшчэ ніколі не здаралася за ўсе гады майго жыцця на востраве.
    Неяк на досвітку, калі я яшчэ спаў моцным сном, прыбягае да мяне Пятніца і моцна крычыць:
    — Едуць! Едуць!
    Я падхапіўся, у момант апрануўся, пералез цераз агароджу і выбег у гай (ён к гэтаму часу так разросся, што яго смела можна было ўжо зваць лесам).
    Я да такой ступені забыўся пра небяспеку, што, насуперак звычаю, не ўзяў з сабою ніякай зброі. Я быў цвёрда ўпэўнемы, што гэта вяртаецца іспанец са сваімі сябрамі.
    Якое ж было маё здзіўленне, калі я ўбачыў у моры, міляў за пяць ад берага, незнаёмую лодку з трыкутным парусам! Лодка трымала курс прама на востраў, яе падганяў моцны спадарожны вецер, і яна хутка набліжалася. Ішла яна не з боку мацерыка, а з паўднёвага канца вострава.
    Адным словам, гэта была зусім не тая лодка, якую мы чакалі.
    На ўсякі выпадак трэба было падрыхтавацца да абароны.
    Я прапанаваў Пятніцу схавацца ў гаі і ўважліва сачыць за людзьмі, якія знаходзіліся ў лодцы, таму што нам невядома было, сябры гэта ці ворагі. Затым я вярнуўся дадому, прыхапіў падзорную трубу і пры дапамозе лесак узлез на вяршыню гары, каб, не будучы бачны сам, агледзець усю мясцовасць; так рабіў я заўсёды, калі баяўся нападу ворагаў.
    He паспеў я падняцца на гару, як адразу ж убачыў карабель.
    Ён стаяў на якары каля паўднёва-ўсходняга берага вострава, міляў за восем ад майго жылля. Ад берага да яго было не болыіі пяці міляў.
    Карабель, несумненна, быў англійскі, ды і лодка, як я цяпер мог упэўніцца, аказалася англійскім баркасам.
    He магу выказаць, якія разнастайныя пачуцці выклікала ў мяне гэтае адкрыццё.
    Маю радасць ад таго, што я ўбачыў карабель, прытым англійскі, радасць ад чакання сустрэчы з маімі суайчыннікамі (значыць, з сябрамі) немагчыма апісаць.
    Разам з тым нейкая патаемная трывога, якую я не мог растлумачыць, вымушала мяне лаводзіць сябе асцярожна.
    Перш за ўсё я задаў сабе пытанне: навошта спатрэбілася англійскаму купецкаму судну заходзіць у гэтыя мясціны, якія ляжалі, як мне было вядома, у баку ад усіх гандлёвых шляхоў англічан? Я ведаў, што яго не магла прыгнаць бура, таму што апошнім часам на моры буры не было. Калі нават на караблі сапраўды знаходзіліся англічане, мне ўсё роўна няварта да пары да часу паказвацца ім на вочы, бо зусім верагодна, што з'явіліся яны сюды не з добрым намерам. Лепей ужо мне і надалей заставацца на востраве, чым даверыцца падазроным людзям і аказацца ў руках якіх-небудзь бандытаў ці забойцаў.
    Стоячы на гары, я не пераставаў сачыць за лодкай, якая набліжалася да вострава.
    Раптам яна зрабіла круты паварот і пайшла ўздоўж берага ў напрамку да бухтачкі, дзе я калісьці прычальваў з плытамі. Відаць, тыя, што сядзелі ў лодцы, выглядалі, дзе б лепей прычаліць. Яны не заўважылі бухтачкі і прычалілі ў другім месцы, за паўмілі ад яе.
    Я быў шчаслівы, што яны высадзіліся менавіта там, бо, калі б яны зайшлі ў бухтачку, яны апынуліся б, можна сказаць, у мяне на парозе і — хто ведае! — магчыма, выгналі б мяне з мае крэпасці і абрабавалі б да ніткі.
    Людзі выйшлі на бераг, і я мог упэўніцца, што гэта сапраўды англічане, ва ўсякім разе большасць з іх. Аднаго ці двух, праўда, я палічыў за галандцаў, але я памыліўся, як потым выявілася. Усіх было адзінаццаць чалавек.
    Трое з іх, відаць, былі прывезены сюды ў якасці палонных, таму што пры іх я не заўважыў ніякай зброі і мне здалося, што ў іх звязаны ногі. Я бачыў, як пяць чалавек, што першыя выскачылі на бераг, выцягвалі іх з лодкі.
    Адзін з палонных, відаць, нечага прасіў: рухі яго рук выказвалі і пакуту, і мальбу і роспач. Відаць, ён быў у адчаі. Двое другіх таксама аб нечым упрошвалі, працягвалі наперад рукі, але ўвогуле яны як быццам былі спакайнейшыя і не так яскрава выказвалі сваё гора.
    Я глядзеў на іх і нічога не разумеў. Раптам Пятніца крыкнуў мне:
    — О, Робін Круза! Глядзі: белыя чалавекі таксама ядуць чалавекаў, як дзікія!
    — Ты звар’яцеў, Пятніца! — сказаў я яму.— Няўжо ты думаеш, што яны іх з’ядуць?
    — Вядома, з’ядуць,— адказаў ён.
    — He, не, Пятніца, ты памыляешся,— запярэчыў я.— Баюся, што яны іх заб’юць, але можаш быць упэўнены, што есці іх яны не будуць.
    Я яшчэ не ўсё разумеў, што адбываецца ў мяне на вачах, але ўвесь дрыжаў ад жаху пры думцы, што зараз можа адбыцца крывавая расправа.
    Мне нават здалося, што адзін з бандытаў занёс над галавой сваёй ахвяры нейкую зброю, накшталт цесака ці шаблі.
    Уся кроў застыла ў мяне ў жылах: я быў упэўнены, што няшчасны паваліцца нежывым. Як я шкадаваў у той момант, што каля мяне няма іспанца і старога дзікуна!
    Я заўважыў, што ні ў кога з бандытаў не было з сабою зброі.
    «Добра было б,— падумаў я,— падкрасціся да іх цяпер, стрэліць ва ўпор і вызваліць гэтых палонных».