Рабінзон Круза
Даніэль Дэфо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 216с.
Мінск 1976
Але абставіны склаліся зусім інакш.
Бандыты, відаць, не мелі намеру забіваць сваіх палонных.
Напалохаўшы і наздзекаваўшыся з іх, бандыты разбегліся па востраве, відаць, каб агледзець мясцовасць, дзе яны апынуліся.
Палонных яны пакінулі пад наглядам двух сваіх таварышаў.
Але тыя, напэўна, былі п’яныя: як толькі астатнія пайшлі, абодва яны залезлі ў лодку і адразу ж заснулі.
Такім чынам палонныя засталіся адны. Але, замест таго каб выкарыстаць момант і дзейнічаць, яны сядзелі на пяску і азіраліся па баках у поўным адчаі.
Гэта нагадала мне першы дзень майго з’яўлення на востраве. Гэтаксама і я тады сядзеў на беразе, безнадзейна азіраючыся наўкол, і таксама лічыў сябе загінуўшым. Я быў упэўнены тады, што мяне разарвуць драпежныя звяры, залез на дрэва і праседзеў там усю ноч. Наогул не было такіх жахаў, якія б не здаваліся мне на тым першым часе. А між тым як ціхамірна пражыў я ўсе гэтыя гады! Але нічога гэтага я тады не прадбачыў.
Таксама і гэтыя трое няшчасных былі ў адчаі, не ведаючы, што выратаванне блізка.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ Рабінзон сустракаецца
з капітанам англійскага карабля
Бандыты высадзіліся на востраве ў час прыліву. Пакуль яны здзекаваліся з палонных, якіх яны прывезлі з сабой, а потым блукалі па незнаёмым востраве, прайшло вельмі многа часу: пачаўся адліў, і лодка апынулася на мелі.
У ёй, як ужо гаварылася, заставалася два чалавекі, якія вельмі хутка заснулі.
Праз гадзіну адзін з іх прачнуўся і, убачыўшы, што лодка стаіць на зямлі, паспрабаваў сцягнуць яе да вады, але не здолеў. Тады ён пачаў клікаць астатніх. Тыя прыбеглі і ўзяліся памагаць яму, але лодка была такая цяжкая, a пясок быў такі мокры і рыхлы, што ў іх не хапіла сілы спусціць яе на ваду.
Тады яны, як сапраўдныя маракі — a MapaKi, як вядома, самы бесклапотны народ на ўсім свеце і ніколі не думаюць пра будучыню,— кінулі лодку і зноў пайшлі гуляць. Перад тым як пайсці, адзін з іх моцна гукнуў другому:
— Ды кінь ты, Джэк, яе! Ахвота табе мазоліць рукі! Вось будзе прыліў, яна сама і ўсплыве.
Гэта гаварылася па-англійску. Значыць, яны і сапраўды былі мае землякі.
Пакуль яны не пайшлі, я то сядзеў, стаіўшыся за агароджай крэпасці, то сачыў за імі з вяршыні пагорка.
Да пачатку прыліву заставалася не меней дзесяці гадзін.
Значыць, увесь гэты час іх лодка пралежыць на пяску. If
Вечарам, калі сцямнее, я выйду са свайго I сховішча, падкрадуся да гэтых матросаў бліжэй; буду сачыць за кожным іх учынкам, за I
кожным рухам і, магчыма, я здолею падслу- [I
хаць, пра што яны будуць гаварыць. I
А пакуль не сцямнела, трэба было рыхтавацН ца да бою. Цяпер у мяне быў куды больш моцны і небяспечны праціўнік, чым раней, і рых11 тавацца трэба было куды болып старанна. if
Я доўга рыхтаваў стрэльбы, чысціў і зара/Я джаў іх, а потым загадаў Пятніцу, які пад маім Ж кіраўніцтвам зрабіўся вельмі ўдалым стралком, ЖдЛі узброіцца з ног да галавы. Я ўзяў сабе дзве Нп паляўнічыя стрэльбы, а яму даў тры мушкеты. І | Астатнюю зброю мы таксама размеркавалі па£ ' між сабою. I
Трэба сказаць, што ў гэтых даспехах у мяне I L быў вельмі ваяўнічы выгляд. На мне была мая грубая куртка з казінага футра і вялізная калматая шапка, на баку вісела голая шабля, за поясам былі два пісталеты, на кожным плечуку па стрэльбе.
Як ужо гаварылася, я вырашыў не распачынаць нічога, пакуль не сцямнее. Але гадзіны ў дзве, калі сонца пачало прыпякаць асабліва моцна, я заўважыў, што матросы пайшлі ў лес і не вярнуліся.
Відаць, іх змарыла спёка, і яны заснулі ў цяньку.
Іх палонным было не да сну. Няшчасныя панура сядзелі пад нейкім вялізным дрэвам, прыгнечаныя сваім горкім лёсам. Паміж імі і мною было не болей чвэрці мілі.
Іх ніхто не вартаваў, і я вырашыў, не чакаючы вечара, прабрацца да іх і пагутарыць з імі. Мне карцела даведацца, што яны за людзі і чаму яны тут. I я пайшоў да іх з тым дзіўным узбраеннем, якое я толькі што апісваў. За мною следам крочыў Пятніца. Ён таксама быў узброены з галавы да ног, хаця і не здаваўся такім страшыдлам, як я.
Я падышоў да трох палонных зусім блізка (яны сядзелі да мяне спіною і не бачылі мяне) і гучна спытаў іх па-іспанску:
— Хто вы такія, сеньёры?
Яны здрыгануліся ад нечаканасці, але, здаецца, напалохаліся яшчэ больш, калі ўбачылі, якое страшыдла падышло да іх. Ніхто з іх не адказаў ні слова, і мне здалося, што яны збіраюцца ўцякаць ад мяне.
Тады я загаварыў па-англійску.
— Джэнтльмены,— сказаў я,— не палохайцеся. Магчыма, вы сустрэнеце сябра там, дзе менш за ўсё чакаеце сустрэць яго. Я англічанін і хачу вам дапамагчы. Вы бачыцес нас толькі двое; у нас ёсць зброя і порах. Кажыце ж адразу, якім чынам мы можам аблегчыць ваш лёс, якое няіпчасце надарылася з вамі?
— Нашых няшчасцяў так многа, што апісваць іх было б вельмі доўга,— адказаў адзін палонны,— між тым нашы мучыцелі непадалёку і кожную хвіліну могуць вярнуцца сюды. Але вось вам уся наша гісторыя ў некалькіх кароткіх словах. Я капітан карабля; мой экіпаж узбунтаваўся. Я заўсёды любіў матросаў, і яны мяне любілі. Пад маёй камандай ім жылося выдатна. Але іх збіла з панталыку шайка мярзотнікаў, якія завяліся на судне ў апошні час. Гэтыя мярзотнікі падбухторылі іх зрабіцца піратамі — марскімі бандытамі, каб рабаваць і паліць караблі. Таварышы мае, якіх вы тут бачыце (адзін — мой памочнік, другі — пасажыр), ледзь упрасілі гэтых людзей не забіваць нас, і, нарэшце, яны згадзіліся, з той умоваю, што высадзяць нас на якім-небудзь бязлюдным беразе. Так яны і зрабілі. Мы былі ўпэўнены, што нас чакае тут галодная смерць,— мы лічылі гэту зямлю бязлюднай. Цяпер жа высветлілася, што тут жывуць людзі, якія гатовы самааддана выратаваць нас ад смерці.
— Дзе гэтыя бандыты? — спытаўся я.— Куды яны пайшлі? У які бок?
— Яны ляжаць пад тымі вунь дрэвамі, сэр,— паказаў капітан на пясок, што віднеўся непадалёку.— Сэрца ў мяне абмірае ад страху: я баюся, што яны ўбачаць вас і пачуюць, пра што мы зараз гаворым. Калі так, то мы загінулі! Яны бязлітасна заб’юць нас усіх да аднаго.
— У Іх ёсць зброя? — спытаў я.
— Толькі дзве стрэльбы і яшчэ адна, якую яны пакінулі ў лодцы.
— Цудоўна,— сказаў я.— Астатняе я бяру на сябе. Усе яны спяць, і нам было б няцяжка падкрасціся да іх і ўсіх іх перабіць, але ці не лепей захапіць іх жывымі? Магчыма, яны адумаюцца, пакінуць разбой і захочуць стаць сумленнымі людзьмі.
Капітан сказаў, што сярод іх ёсць два небяспечныя бандыты, якія і пачалі бунт; наўрад ці трэба пакідаць іх, але, калі пазбавіцца ад гэтых двух, астатнія, ён упэўнены, раскаюцца і зноў вернуцца да свае ранейшай справы.
Я папрасіў яго паказаць мне гэтых двух. Ён адказаў, што наўрад ці пазнае іх на такой вялікай адлегласці, але пры выпадку, вядома, пакажа.
— Наогул, я і мае таварышы,— сказаў капітан,— гатовы падпарадкавацца вам ва ўсім. Мы аддаёмся поўнасцю пад вашу ўладу. Кожны ваш загад будзе для нас законам.
— Калі так,— сказаў я,— давайце адыдземся далей, каб яны не ўбачылі нас і не падслухалі нашай гаворкі. Няхай сабе спяць, а мы пакуль вырашым, што нам рабіць.
Усе трое ўсталі і пайшлі за мною.
Я павёў іх у лясны гушчар і там, звяртаючыся да капітана, сказаў:
— Я паспрабую выратаваць вас, але папярэдне стаўлю вам дзве ўмовы.
Ён не даў мне дагаварыць.
— Я прымаю ўсе вашы ўмовы, сэр,— сказаў ён.— Калі вам пашчасціць адабраць у бандытаў мой карабель, камандуйце мною і маім караблём, як вы захочаце. Калі ж ваша задума вам не ўдасца, я застануся тут, разам з вамі, і буду да канца сваіх дзён вашым старанным памочнікам.
Такое ж абяцанне далі і яго таварышы.
— Добра,— сказаў я,— вось мае дзве ўмовы. Па-першае, пакуль вы не падымецеся на свой карабель, вы забудзеце, што вы капітан, і будзеце без усякіх пярэчанняў падпарадкоўвацца кожнаму майму загаду. I, калі я дам вам зброю, вы ні пры якіх умовах не накіруеце яе ні супроць мяне, ні супроць маіх блізкіх і вернеце яе мне па першаму запатрабаванню. Па-другое,
калі вам будзе вернуты ваш карабель, вы даставіце ў Англію на ім мяне і майго друга.
Капітан прысягнуў мне ўсімі прысягамі, якія толькі здольны прыдумаць чалавечы розум, што абодва мае патрабаванні ён і яго таварышы свята выканаюць.
— I не таму толькі,— дадаў ён,— што я лічу гэтыя патрабаванні мэтазгоднымі, але, галоўнае, таму, што я абавязаны вам жыццём і да самае смерці буду лічыць сябе вашым даўжніком.
— У такім разе не будзем цягнуць,— адказаў я.— Вось вам тры мушкеты, вось порах і кулі. А цяпер кажыце, што, па-вашаму, нам трэба рабіць.
— Дзякую вам, што вы звяртаецеся да мяне за парадай,— сказаў капітан,— але ці маю права я даваць вам парады? Вы — наш начальнік, і ваша справа даваць нам загады, а наша — выконваць іх.
— Мне здаецца,— сказаў я,— што нам лягчэй усё-такі будзе расправіцца з імі, калі мы нячутна падкрадземся, пакуль яны спяць, і выстралім у іх адразу з усіх нашых стрэльбаў. Каму суджана быць забітым, той будзе забіты. Калі ж тыя, што застануцца жывыя, папросяць літасці, іх, бадай, можна будзе памілаваць.
Капітан нерашуча заўважыў, што яму не хацелася б праліваць столькі крыві, што, калі можна, ён хацеў бы ўстрымацца ад такой жорсткасці.
— 3 гэтых людзей,— дадаў ён,— толькі два безнадзейныя нягоднікі, гэта яны падбухторвалі на злачынства астатніх. Калі яны ад нас уцякуць і вернуцца на карабель, мы прапалі, таму што яны наляцяць сюды з астатнімі матросамі і пераб’юць нас усіх.
— Значыць, трэба прыняць маю параду,— сказаў я.— Вы самі бачыце, што мы вымушаны быць жорсткімі: для нас гэта адзіны сродак выратавання.
Але было відаць, што капітану не хочацца забіваць і калечыць столькі сонных людзей, хоць гэтыя людзі і пакідалі яго на галодную смерць.
Заўважыўшы гэта, я сказаў яму, каб ён ішоў са сваімі таварышамі наперад і рабіў так, як лічыць больш мэтазгодным.
Пакуль у нас ішлі гэтыя перагаворы, піраты пачалі прачынацца. 3 лесу пачуліся іх галасы. Я ўбачыў, што двое з іх ужо стаяць на нагах, і спытаў капітана, ці не гэта завадатары бунту.
— He,— адказаў ён,— гэтыя людзі былі верныя свайму абавязку да апошняй мінуты і прымкнулі да змоўшчыкаў пад уздзеяннем пагрозы.
— Тады няхай сабе яны ідуць,— сказаў я.— He будзем перашкаджаць ім. Відаць, сам лёс паклапаціўся пра тое, каб выратаваць невінаватых ад кулі. Але крыўдуйце потым на сябе, калі вы дасце магчымасць астатнім уцячы. Яны схопяць нас, і вам тады літасці ўжо не будзе.