Рабінзон Круза
Даніэль Дэфо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 216с.
Мінск 1976
Падышоўшы да вострава на тым месцы, дзе стаяў іх баркас, матросы прычалілі, выйшлі са шлюпкі і выцягнулі яе на бераг. Гэтаму я быў вельмі рады, бо, прызнацца, баяўся, што яны з абачлівасці стануць на якар, не даходзячы да берага, і што два ці тры матросы застануцца пільнаваць шлюпку,— і тады мы не здолелі б яе захапіць.
Выйшаўшы на бераг, яны перш за ўсё кінуліся да свайго баркаса.
Няцяжка сабе ўявіць іх здзіўленне, калі яны ўбачылі, што ўсе снасці з яго і ўвесь груз зніклі, а ў днішчы чарнее вялізная дзірка.
Яны стаўпіліся вакол баркаса і доўга абмяркоўвалі між сабою, як магло здарыцца з іх лодкаю такое няшчасце, а потым узяліся моц-
на крычаць, клікаць сваіх таварышаў. Але ніхто не адклікнуўся.
Тады яны сталі ў кружок і далі залп з усіх сваіх стрэльбаў. Лясное рэха падхапіла іх стрэл і паўтарыла яго некалькі разоў. Але і гэта нічога не дало: тыя, што сядзелі ў пячоры, не маглі пачуць стрэлу; тыя ж, што былі з намі, хоць і чулі, але не адважыліся абазвацца.
Між тым піраты, упэўніўшыся, што ўсе іх заклікі застаюцца без адказу, страшэнна перапалохаліся і вырашылі адразу ж вярнуцца да сяое на карабель і паведаміць астатнім, што ў баркасе прабіта дно, а людзі, якія прыплылі на востраў, забітыя, таму што інакш яны абавязкова адклікнуліся б.
Капітан, які да гэтага часу ўсё яшчэ спадзяваўся, што мы здолеем захапіць карабель, цяпер канчаткова страціў надзею.
— Усё прапала!—сказаў ён панура.— Як толькі на караблі даведаюцца, што матросы, якія прыплылі на востраў, знікді, новы капітан аддасць загад зняцца з якара, і тады бывай, мой карабель!
Аднак хутка адбылася падзея, якая яшчэ болей напалохала капітана.
He прайшло і дзесяці мінут, як мы ўбачылі, што шлюпка, якая адчаліла ад берага, раптам павярнула назад і зноў накіроўваецца да нашага вострава. Напэўна, па дарозе матросы параіліся між саоою, і ў іх з’явіўся нейкі другі план.
Мы моўчкі сачылі за імі.
Прычаліўшы да берага, яны пакінулі ў шлюпцы трох чалавек, а астатнія сямёра ўзбеглі ўверх па гарыстым схіле і накіраваліся ў глыбіню вострава — відаць, шукаць таварышаў. Гэта моцна ўстрывожыла нас.
Калі нам нават пашанцуе захапіць семярых, якія выйшлі на бераг, наша перамога будзе дарэмная, бо мы не дагонім шлюпку, на якой засталіся трое астатніх. А тыя, вярнуўшыся на карабель, раскажуць таварышам пра тое няшчасце, якое здарылася на востраве, карабель адразу ж знімецца з якара, і мы страцім яго назаўсёды.
Што было рабіць? Нам не заставалася нічога іншага, як цярпліва чакаць, чым усё гэта скончыцца. Пасля таго як сямёра матросаў вый-
шлі на бераг, шлюпка з трыма астатнімі адышла даволі далёка ад берага і стала на якар, так што мы пазбавіліся магчымасці захапіць яе і схаваць.
Тыя, што выйшлі на бераг, відаць, вырашылі не разыходзіцца. Яны ішлі адзін пры адным і пачалі падымацца на гару, пад якою знаходзіўся мой дом. Мы бачылі іх добра, яны ж не маглі нас бачыць. Мы былі б вельмі рады, калі б яны падышлі да нас бліжэй і каб мы маглі стрэліць у іх.
Мы спадзяваліся, што яны накіруюцца да супрацьлеглага берага вострава, таму што, пакуль яны заставаліся на гэтым яго баку, мы не здолелі б пакінуць нашу крэпасць. Але, дабраўшыся да вяршыні гары, адкуль відаць была ўся паўночна-ўсходняя частка вострава, яго лясы і даліны, яны спыніліся і зноў пачалі моцна крычаць.
Нарэшце, не дачакаўшыся адказу і, напэўна, баючыся аддаляцца ад берага, яны селі пад дрэвам і пачалі раіцца.
Добра было б, калі б яны леглі і заснулі, як тыя, што прыехалі раніцой; тады мы хутка здолелі б з імі расправіцца.
Але яны і не думалі спаць. Яны адчувалі, што на востраве адбываецца штосьці нядобрае, і вырашылі трымацца асцярожна, хоць і не ведалі, якая небяспека ім пагражае і адкуль яна можа прыйсці.
Убачыўшы, што яны раяцца, капітан выказаў адну, вельмі вартую ўвагі, думку.
— Зусім магчыма,— сказаў ён,— што яны на сваім вайсковым савеце вырашаць яшчэ раз падаць сігнал загінуўшым таварышам і ўсе адразу стрэляць. Тут бы нам і кінуцца на іх, пакуль іх стрэльбы будуць разраджаныя. Тады ім нічога больш не застанецца, як здацца, і ўсё абыдзецца без кровапраліцця.
План, па-мойму, быў някепскі, але для таго, каб яго ажыццявіць, нам неабходна было быць на вельмі блізкай адлегласці ад ворагаў. Бо мы ж павінны былі кінуцца на іх у тую самую хвіліну, як яны дадуць залп. Але яны знаходзіліся ад нас так далёка, што не магло быць і думкі пра раптоўны напад на іх.
Ды яны і не стралялі.
Мы не ведалі, на што рашыцца.
Нарэшце я сказаў:
— Па-мойму, да наступлення ночы нам няма чаго рабіць. А ўначы, калі гэтыя сямёра не вернуцца ў лодку, мы зможам непрыкметна прабрацца да мора і завабіць якой-небудзь хітрасцю тых траіх, што засталіся ў лодцы.
Мы доўга сядзелі ў засадзе і з нецярпеннем чакалі, калі ж піраты крануцца з месца. Нам здавалася, што іх нарадзе не будзе канца.
Раптам яны адр.азу ўсхапіліся і накіраваліся проста да мора. Наііэўна, ім здалося, што заставацца на востраве небяспечна, і яны вырашылі вярнуцца на карабель, пакінуўшы шукаць сваіх таварышаў.
«Кепскія нашы справы! — падумаў я.— Відаць, нам давядзецца назаўсёды развітацца з караблём».
Я сказаў пра гэта капітану, ён прыйшоў у такую роспач, што ледзь не страціў прытомнасць. .
Але тут я прыдумаў вайсковую хітрасць, якую і пусціў у ход. Хітрасць не складаная, але план мой удаўся выдатна. Паклікаўшы да сябе Пятніцу і памочніка капітана, я загадаў ім спусціцца да бухтачкі (той самай, якую Пятніца некалі пераплыў, калі за ім гналіся людаеды), затым, абагнуўшы яе, звярнуць на паўмілі да захаду, падняцца на пагорак і крычаць з усяе сілы, пакуль не пачуюць матросы, якія вяртаюцца да лодкі. Калі ж матросы адгукнуцца, перабегчы на другое месца і зноў крычаць і клікаць, і, такім чынам, мяняючы кірунак, завабліваць ворагаў усё далей і далей у глыб вострава, пакуль яны не заблудзяць у лесе, а потым кружным шляхам вярнуцца сюды да мяне.
Матросы ўжо садзіліся ў лодку і гатовы былі адчаліць, як раптам з боку бухтачкі пачуліся моцныя крыкі: гэта крычалі Пятніца з памочнікам капітана.
Ледзь толькі піраты пачулі іх галасы, яны зараз жа адгукнуліся і з усіх ног кінуліся бегчы ўздоўж берага ў той бок, адкуль чуліся гэтыя крыкі, але бухта загарадзіла ім дарогу, таму што быў прыліў і вада ў бухце стаяла вельмі высока. Тады яны паклікалі тых, што засталіся ў шлюпцы, каб яны пад’ехалі і перавезлі іх на другі бераг.
Я гэтага толькі і чакаў.
Яны перабраліся цераз бухту і пабеглі далей, прыхапіўшы з сабою яшчэ аднаго чалавека. Такім чынам у шлюпцы засталося толькі двое. Я бачыў, як яны адвялі яе ў самы канец бухты, бліжэй да зямлі, і прывязалі там да чэзлага дрэўца.
Гэта вельмі мяне ўзрадавала. Даўшы магчымасць Пятніцы і памочніку капітана рабіць сваю справу, я загадаў астатняму атраду ісці за мною.
Хаваючыся ў густым і высокім хмызняку, мы абагнулі бухту і раптоўна ўзніклі перад тымі піратамі, якія засталіся ля берага. Адзін з іх сядзеў у шлюпцы, другі ляжаў на беразе і драмаў. Убачыўшы нас за тры крокі ад сябе, ён памкнуўся быў ускочыць, каб уцячы, але капітан, які стаяў спераду, кінуўся на яго і стукнуў прыкладам. Затым, не даючы апамятацца другому матросу, ён крыкнуў яму:
— Здавайся— або смерць!
Гэта быў адзін з тых матросаў, пра якіх капітан казаў, што яны прымкнулі да бунтаўшчыкоў не па сваёй волі, а пад пагрозай. Матрос не толькі здаўся па першаму нашаму патрабаванню, але адразу ж выказаў жаданне ўступіць у наш атрад. Хутка ён даказаў сваімі ўчынкамі, што ён варты нашага даверу.
Тым часам Пятніца з памочнікам капітана не пераставалі крычаць і клікаць. Адгукваючыся на крык матросаў, яны вадзілі іх па ўсім востраве з пагорка на пагорак, з аднаго гаю ў другі, пакуль не завялі ў такую непралазную гушчэчу, адкуль нельга было выбрацца на бераг да надыходу ночы. Можна сабе ўявіць, як стамілі і знясілілі яны непрыяцеля, калі і самі вярнуліся да нас смяртэльна стомленыя.
Цяпер нам заставалася толькі падпільнаваць піратаў, калі яны будуць вяртацца да таго месца, дзе яны пакінулі шлюпку, і, ашаламіўшы іх нечаканым нападам з цемры, прымусіць іх здацца нам у палон.
Яны вярнуліся не хутка. Нам давялося прачакаць некалькі гадзін, і толькі тады мы пачулі, што яны паволі прабіраюцца да берага. Ішлі яны паасобку, далёка адзін ад аднаго. Пярэднія крычалі на задніх:
— Хутчэй! Хутчэй!
Заднія адказвалі:
— Мы не можам, мы стаміліся...
Усё гэта было нам на руку.
Нарэшце яны падышлі да бухты. За гэтыя некалькі гадзін пачаўся адліў, і шлюпка, якая была прывязана да дрэва, апынулася зараз на сушы.
Немагчыма апісаць, што сталася з піратамі, калі яны ўбачылі, што шлюпка на мелі, а людзі зніклі. 3 гучнымі праклёнамі кідаліся яны па беразе, яны крычалі, што іх занесла на зачараваны востраў, што тут жывуць або разбойнікі, якія ўсіх іх перарэжуць, або водзяцца чэрці, якія з’ядуць іх жывымі.
Некалькі разоў браліся яны клікаць сваіх таварышаў, называючы іх імёны і прозвішчы, але, вядома, адказу не атрымлівалі.
Пры слабым вячэрнім асвятленні нам відно было, як бегаюць яны ўперад і назад, ламаючы ў роспачы рукі. Стаміўшыся ад гэтай бязмэтнай беганіны, піраты кінуліся ў лодку, каб перадыхнуць, але не праходзіла і хвіліны, як яны зноў выскаквалі на бераг і зноў бегалі ўперад і назад.
Mae спадарожнікі прасілі ў мяне дазволу напасці на ворага, як толькі сцямнее. Але я не хацеў кровапраліцця і вырашыў расправіцца з піратамі больш мірным чынам. А галоўнае, я ведаў, што вораг узброены з галавы да ног, і не хацеў рызыкаваць жыццём сваіх людзей. Трэба было пачакаць, ці не падзеляцца сілы праціўніка на два ці тры атрады, а пакуль што я загадаў свайму войску наступаць на ворага.
Пятніцу і капітана я паслаў наперад. Яны павінны былі падкрасціся да піратаў паўзком і, калі спатрэбіцца, страляць у іх ва ўпор.
Але нядоўга ім давялося паўзці: на іх самі амаль наткнуліся тры піраты, якія выпадкова адлучыліся ад астатніх, у тым ліку і боцман, які, як ужо было сказана, быў галоўным завадатарам, а цяпер трымаўся, як самы апошні баязлівец.
Ледзь толькі капітан пачуў голас віноўніка ўсіх сваіх няшчасцяў і зразумеў, што той у яго ўладзе, ён прыйшоў у такое шаленства, што не вытрымаў, усхапіўся на ногі і стрэліў бандыту проста ў грудзі. Тады, вядома, стрэліў і Пятніца. Боцман быў забіты напавал, другі пірат