Рабінзон Круза  Даніэль Дэфо

Рабінзон Круза

Даніэль Дэфо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 216с.
Мінск 1976
80.03 МБ
Пакуль ён балбатаў такім чынам, баркас і шлюпка прычалілі да борта.
Капітан і яго памочнік першыя ўскочылі на палубу са зброяй у руках і адразу ж збілі з ног ударамі прыкладаў двух піратаў, якія, ні аб чым не здагадваючыся, выйшлі ім насустрач; выявілася, што гэта карабельны цясляр і другі памочнік капітана, якія перайшлі на бок піратаў.
Увесь капітанскі атрад дзейнічаў дружна і адважна. Усе матросы, што знаходзіліся на палубе, былі схоплены, пасля чаго капітан загадаў замкнуць люкі, каб усіх астатніх затрымаць унізе.
Тым часам падаспелі камандзір і матросы другой шлюпкі; яны занялі ход у карабельную кухню і ўзялі ў палон яшчэ трох чалавек.
Калі на палубе і на шканцах1 не засталося ўжо ніводнага ворага, капітан загадаў свайму памочніку ўзяць трох чалавек з каманды і пайсці ўзламаць дзверы галоўнай каюты, дзе, пачуўшы першыя гукі трывогі, замкнуўся новы капітан, абраны піратамі, і з ім два матросы і юнга.
1 Ш к а н ц ы — пляцоўка на верхняй палубе судна.
Яны паспелі захапіць з сабой зброю, так што, калі памочнік капітана са сваімі людзьмі высадзілі дзверы каюты, іх сустрэлі стралянінай. Памочніку раздрабіла руку мушкетнай куляй, двух матросаў таксама параніла, але ніхто не быў забіты.
Памочнік капітана крыкнуў: «На дапамогу!» He звяртаючы ўвагі на сваю цяжкую рану, ён уварваўся ў каюту з пісталетам у руцэ і прастрэліў новаму капітану галаву. Той зваліўся, не паспеўшы прамовіць і слова: куля трапіла яму ў рот. Пасля гэтага астатнія здаліся без бою, так што болып не пралілося ні кроплі крыві.
Як толькі капітан стаў гаспадаром свайго карабля, ён загадаў даць сем гарматных стрэлаў. Гэта быў умоўны сігнал, якім ён паведаміў мне пра паспяховае заканчэнне справы. Чакаючы гэтага сігналу, я праседзеў на беразе дзве гадзіны і быў невыказна рады, калі пачуў яго.
3 супакоеным сэрцам я адразу ж вярнуўся дадому, лёг і імгненна заснуў, таму што быў вельмі стомлены трывогамі гэтага дня.
Мяне абудзіў новы стрэл. Я ўскочыў і пачуў, што нехта кліча мяне:
— Начальнік! Начальнік!
Я адразу ж пазнаў голас капітана. Ён стаяў над маёй крэпасцю, на гары. Я схапіў лескі і ўзлез да яго. Ён абняў мяне і сказаў, паказваючы на мора:
— Мой дарагі друг! Мой выратавальнік! Вось ваш карабель. Ён ваш, і ўсё, што на ім, ваша таксама! I ўсе мы таксама вашы!
Я глянуў у той бок, куды ён паказваў: карабель стаяў ужо на другім месцы, менш чым за паўмілі ад берага.
Выявілася, што, расправіўшыся з піратамі, мой сябар капітан зараз жа загадаў зняцца з якара і, карыстаючыся спадарожным ветрыкам, падышоў да тае бухты, дзе я некалі прычальваў са сваімі плытамі, затым, дачакаўшыся прыліву, ён на яліку зайшоў у бухту і заспяшаўся да мяне, каб паведаміць, што яго карабель знаходзіцца, можна сказаць, ля маіх дзвярэй.
Ад гэтай нечаканай радасці я ледзь не страціў прытомнасць: я ж на ўласныя вочы бачыў цяпер сваю доўгачаканую волю! Яна была тут,
у мяне ў руках! Да маіх паслуг быў вялікі карабель, які гатовы быў везці мяне, куды я захачу.
Я да таго ўзрадаваўся, што ў першы момант не здолеў адказаць капітану ні слова, і пэўна паваліўся б на зямлю, калі б ён не падтрымаў мяне.
Убачыўшы, што я канчаткова знясілеў ад раптоўнага шчасця, ён выцягнуў з кішэні шклянку з нейкімі лекамі, якія ён прыхапіў для мяне. Сербануўшы глыток, я ціха апусціўся на зямлю. I хоць свядомасць вярнулася да мяне, усё ж я доўга не мог загаварыць.
Бедны капітан быў усхваляваны не менш, чым я. Каб вярнуць мне мае душэўныя сілы, ён шаптаў мне тысячы ласкавых шчырых слоў. Але грудзі мае былі перапоўнены нахлынуўшым шчасцем, і я кепска разумеў, што ён гаворыць. Нарэшце я заплакаў ад радасці, і толькі пасля гэтага да мяне вярнулася здольнасць гаварыць. Тут я, у сваю чаргу, абняў свайго новага сябра і ад усяго сэрца павіншаваў яго. Мы абодва былі радасныя і ўсцешаныя.
Калі ж мы крыху апамяталіся, капітан сказаў мне, што прывёз мне сякія-такія рэчы, якія, на шчасце, не паспелі раскрасці бандыты, якія столькі часу гаспадарылі на яго караблі.
— Мне здаецца, што гэтыя рэчы будуць не зусім бескарысныя для вас,— сказаў капітан.
Ён крыкнуў сваім матросам, якія заставаліся ў лодцы:
— Гэй, цягніце сюды пакункі, якія мы прывезлі начальніку вострава.
Гэта быў сапраўды багаты падарунак: капітан прывёз так многа самых разнастайных рэчаў, як быццам я збіраўся заставацца на востраве да канца свайго жыцця.
У пакунках былі: дванаццаць велізарных кавалкаў саланіны, шэсць кумпякоў вяндліны, мех гароху, каля ста фунтаў сухароў. Ён прывёз мне таксама скрынку цукру, скрынку мукі, мех лімонаў і дзве бутэлькі лімоннага соку.
Але, вядома, у тысячу разоў больш патрэбна была мне адзежа. I таму я бясконца ўзрадаваўся, калі выявілася, што мой сябар KaniTan прывёз мне паўтузіна новых, зусім чыстых сарочак, шэсць цудоўных хусцінак на шыю, дзве пары пальчатак, капялюш, чаравікі, nan-
чохі і свой выдатны, зусім новы яшчэ гарнітур — словам, ён апрануў мяне з галавы да ног.
Падарунак быў прыемны і вельмі карысны, але вы не можаце сабе ўявіць, які быў у мяне няўклюдны выгляд, калі я апрануўся ў новы гарнітур, як мне на першым часе было ў ім нязручна!
Закончыўшы агляд падарункаў, я загадаў занесці іх у маю крэпасць і пачаў раіцца з капітанам, як нам абысціся з нашымі палоннымі: забраць іх з сабою ці пакінуць тут.
— Браць іх з сабою вельмі небяспечна,— казаў капітан.— Гэта сапраўдныя галаварэзы. Асабліва ненадзейныя двое з іх, непапраўныя зладзеі і разбойнікі. Калі б я нават і рызыкнуў везці іх на сваім караблі, то не інакш як арыштантаў. Я закаваў бы іх у кайданы і аддаў бы ў рукі судовых улад у першай жа англійскай калоніі, у якую давядзецца нам зайсці.
— У такім выпадку,— сказаў я капітану,— лепей будзе пав.інуць іх тут. I я бяруся зрабіць так, што гэтыя два разбойнікі самі пачнуць нас упрошваць, каб мы пакінулі іх на востраве.
— Калі вам гэта ўдасца, буду вельмі задаволены,— адказаў капітан.
— Добра,— сказаў я,— я зараз пагавару з імі ад вашага імя.
Затым я паклікаў да сябе Пятніцу і двух матросаў-заложнікаў (якіх мы цяпер вызвалілі, бо таварышы іх стрымалі слова, якое давалі) і загадаў ім перавесці пяцярых нашых палонных з пячоры ў будан.
Праз некаторы час мы з капітанам накіраваліся туды (я ў сваім новым гарнітуры і на гэты раз ужо ў якасці начальніка вострава). Падышоўшы да агароджы мае дачы, я загадаў вывесці да сябе арыштаваных і сказаў ім наступнае:
— Мне вядомы ўсе вашы злачынствы. Я ведаю, што вы напалі на безабаронных пасажыраў і забілі іх. Ведаю і тое, што вы хацелі зрабіцца піратамі, каб рабаваць мірныя караблі... Цяпер ведайце, што па майму загаду карабель вернуты капітану. Варта мне загадаць — і вас павесяць як разбойнікаў, злоўленых на месцы злачынства. Таму, калі ў вас ёсць што сказаць у сваё апраўданне, кажыце, бо я маю намер пакараць вас як забойцаў і здраднікаў.
Адзін з іх адказаў за ўсіх, што ім няма чаго сказаць у сваё апраўданне.
— Але, калі нас арыштавалі, капітан абяцаў нам літасць, і мы пакорна молім вас зміласцівіцца над намі і дараваць нам жыццё.
— Я не ведаю, якую літасць я здолею зрабіць для вас,— адказаў я.— Я маю намер пакінуць востраў з усімі маімі людзьмі: мы ад’язджаем на радзіму. Што ж датычыць вас, то паводле слоў капітана ён павінен закаваць вас у кайданы і, прыехаўшы ў Англію, аддаць вас пад суд за здраду. А суд адразу ж вынесе вам смяротны прысуд. Іншага прысуду і быць не можа. Смерць на шыбеніцы — вось што чакае вас у Англіі. I таму наўрад ці будзеце вы задаволены, калі мы возьмем вас з сабою. У вас ёсць адно выратаванне — вы павінны застацца на востраве. Толькі пры гэтай умове я здолею вас памілаваць.
Яны з радасцю згадзіліся на маю прапанову і доўга дзякавалі мне.
— Лепей жыць у пустыні,— казалі яны,— чым вярнуцца на радзіму, дзе нас чакае шыбеніца.
Я загадаў развязаць іх і сказаў:
— Ідзіце ў лес на тое месца, дзе вас схапілі, і заставайцеся там, пакуль па вас не прышлюць. Я загадаю пакінуць вам сякую-такую зброю, харчовыя запасы і дам неабходныя ўказанні на першы час. Вы здолееце цудоўна тут жыць, калі будзеце настойліва працаваць.
Пасля гэтых перагавораў я вярнуўся дадому і пачаў рыхтавацца ў далёкае плаванне. Я, аднак, папярэдзіў капітана, што мне спатрэбіцца некаторы час, каб сабрацца ў дарогу, і папрасіў яго адпраўляцца на карабель аднаго, без мяне, а раніцой прыслаць па мяне шлюпку.
Калі капітан адчаліў, я загадаў паклікаць да сябе палонных і завёў з імі сур’ёзную гутарку.
Я зноў сказаў ім, што, па-мойму, яны робяць разумна, застаючыся на востраве, таму што калі б капітан узяў іх з сабою, іх абавязкова павесілі б.
Я падрабязна расказаў ім, як я сам трапіў на гэты востраў, як патроху паляпшаў сваю гаспадарку, як збіраў вінаград, як сеяў рыс і ячмень, як навучыўся пячы хлеб.
Я паказаў ім сваё ўмацаванне, свае каморы, свае палі і загоны — словам, зрабіў для іх усё, каб жыццё іх на востраве не здавалася такім цяжкім.
Я пакінуў ім сваю зброю (гэта значыць пяць мушкетаў, тры паляўнічыя стрэльбы і тры шаблі), паўтары бочачкі пораху і даў падрабязныя парады, як даглядаць коз, як даіць і адкормліваць іх, каб яны былі тлусцейшыя, як рабіць масла і сыр.
Такім чынам, мне давялося расказаць гэтым людзям усю доўгую гісторыю майго цяжкага, працавітага і адзінокага жыцця на востраве на працягу дваццаці васьмі год.
Развітваючыся з імі, я абяцаў, што папрашу капітана пакінуць ім яшчэ дзве бочачкі пораху, а таксама насенне гародніны, і расказаў ім, як цяжка было без гэтага насення.
Мех гароху, які капітан прывёз мне, каб я ўжываў яго ў ежу, я таксама аддаў ім і пры гэтым параіў выкарыстаць для пасеву ўвесь гарох, каб яго потым было больш.
Пасля гэтай гутаркі я на другі ж дзень, раніцой, перабраўся на карабель.
Хоць нам і вельмі не цярпелася хутчэй падняць парусы і рушыць у далёкае плаванне, усётакі на якары мы прастаялі яшчэ цэлыя суткі.
На другі дзень раніцой мы ўбачылі, што да карабля плывуць два чалавекі. Выявілася, што гэта двое з тых пяцярых, якіх мы пакінулі на востраве.
— Вазьміце нас з сабою! — крычалі яны.— Лепей павесьце нас, толькі не пакідайце на востраве! Там усё роўна нас заб’юць.
У адказ на іх просьбу капітан заявіў, што не можа ўзяць іх без майго дазволу. У рэшце рэшт, прымусіўшы іх даць урачыстую прысягу, што яны выправяцца і будуць паводзіць сябе добра, мы ўзялі іх на карабель.