• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рабінзон Круза  Даніэль Дэфо

    Рабінзон Круза

    Даніэль Дэфо

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 216с.
    Мінск 1976
    80.03 МБ
    моцна паранены (ён сканаў гадзіны праз дзве), трэці ж здолеў уцячы.
    Пачуўшы стрэлы, я адразу ж рушыў наперад усю сваю армію, якая налічвала цяпер восем чалавек. Вось яна ў поўным складзе: я — першы фельдмаршал, Пятніца — генерал-лейтэнант, затым капітан з двума афіцэрамі і трое радавых — ваеннапалонныя, якім мы даверылі зброю.
    Калі мы падышлі да праціўніка, было ўжо зусім цёмна, таму нельга было разабраць, колькі нас.
    Я паклікаў да сябе аднаго з ваеннапалонных — таго самага матроса, якога піраты пакінулі ў шлюпцы (цяпер ён ваяваў у нашых шэрагах), і загадаў яму паклікаць яго былых таварышаў па імёнах.
    Перш чым страляць, я хацеў паспрабаваць весці з імі перагаворы і, у выпадку, калі яны будуць паспяховыя, скончыць справу мірна.
    Мая спроба ўдалася поўнасцю. Зрэшты, інакш і быць не магло: вораг быў даведзены да адчаю, яму толькі і заставалася, што здацца.
    Тым часам мой матрос крычаў на ўсё горла: — Том Сміт! Том Сміт!
    Том Сміт зараз жа адгукнуўся:
    — Хто мяне кліча? Ты, Джымі Рой?
    Ён, відаць, пазнаў гэтаі;а матроса па голасе.
    Джымі Рой адказваў:
    — Гэта я! Том Сміт, кідай стрэльбу і здавайся, а не, дык вы загінулі! Вас у адну хвіліну ўкакошаць.
    — Ды каму ж здавацца? Дзе яны там? — крыкнуў зноў Том Сміт.
    — Тут,— адазваўся Джымі Рой.— Іх пяцьдзесят чалавек, і з імі наш капітан. Вось ужо дзве гадзіны, як яны гоняцца за вамі. Боцмана забілі, Біл Фрэй паранены, а мяне ўзялі ў палон. Калі вы не здасцеся зараз жа, развітвайцеся з жыццём — вам не будзе літасці!
    Тады Том Сміт закрычаў:
    — Спытай у іх, ці памілуюць яны нас. Калі памілуюць, мы зараз жа здамося, так ім і скажы.
    — Добра, я скажу,— адказаў Джымі Рой. Але тут перагаворы пачаў ужо сам капітан. — Гэй, Сміт! — закрычаў ён.— Пазнаеш мой голас? Дык слухай: калі вы адразу ж складзяце
    зброю і здасцеся, я абяцаю вам літасць, усім, апрача Біла Аткінса.
    — Капітан, злітуйцеся нада мною,— пачуўся голас Біла Аткінса.— Чым я горшы за іншых? Іншыя гэтакія ж вінаватыя, як і я.
    Гэта была сапраўдная хлусня, таму што Біл Аткінс, закаранелы пірат і разбойнік, даўно падбухторваў матросаў заняцца марскім разбоем. Ён першы кінуўся на капітана і звязаў яму рукі, абражаючы і лаючы яго. Таму капітан сказаў Білу Аткінсу, каб ён здаваўся, без якіх бы там ні было ўмоў, а там няхай ужо начальнік вострава вырашае, пакінуць яго жывога ці пакараць. (Начальнік вострава — гэта я: так цяпер усе мяне звалі.)
    Біл Аткінс вымушаны быў здацца.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ
    Капітан зноў становіцца камандзірам свайго карабля.— Рабінзон пакідае востраў
    Такім чынам, піраты склалі зброю, пакорна молячы злітавацца над імі. Той матрос, які гаварыў з імі, і яшчэ два чалавекі па майму загаду звязалі іх усіх, пасля чаго мая грозная армія з пяцідзесяці чалавек (а на самай справе іх было ўсяго толькі восем, уключаючы сюды і трох палонных) акружыла звязаных піратаў і завалодала іх шлюпкай. Сам я, аднак, не паказваўся ім з некаторых меркаванняў вышэйшай палітыкі.
    Капітан цяпер мог як належыць гутарыць са сваімі матросамі. Ён абвінавачваў іх у здрадзе і жорстка папракаў за вераломства.
    — Вы хацелі адабраць у мяне мой карабель, каб заняцца марскім разбоем і зрабіцца піратамі,— сказаў ён ім.— Гэта подла і агідна. Вы зганьбілі сябе на ўсё жыццё, самі выкапалі сабе яму і павінны быць удзячнымі лёсу, калі не трапіце на шыбеніцу.
    Злачынцы каяліся, відаць, шчыра і малілі толькі аб адным, каб ім даравалі жыццё.
    — Я не маю на гэта ўлады,— адказваў капітан.— Цяпер ваш лёс залежыць ад начальніка вострава. Вы думалі, што высадзілі нас на
    	201	
    13 Зак 3291
    пустынны бязлюдны бераг, але вы памыліліся: на гэтым востраве многа людзей і кіруе імі сумленны высакародны начальнік. Па дабрыні свайго сэрца ён памілаваў вас і, відаць, адправіць у Англію, дзе ваш лёс будзе вырашаны па закону. Але Білу Аткінсу начальнік загадаў рыхтавацца да смерці: заўтра раніцой ён будзе павешаны.
    Усё гэта капітан, вядома, выдумаў, але яго думка зрабіла моцнае ўражанне: Аткінс упаў на калені, молячы капітана хадайнічаць за яго перад начальнікам вострава; астатнія таксама пачалі прасіць, каб іх не адпраўлялі ў Англію.
    Бачачы такую пакору гэтых людзей, напалоханых пагрозай смерці, я сказаў сабе:
    «Вось калі прыйшоў да мяне час збавення! Гэтыя няшчасныя так напалоханы, што, вядома, выканаюць любое наша патрабаванне: варта нам загадаць, і яны дапамогуць нам завалодаць караблём».
    I, адышоўшыся далей за дрэвы, каб яны не здолелі разгледзець, як несамавіта выглядае грозны начальнік вострава, я крыкнуў:
    — Паклікаць да мяне капітана!
    Адзін з нашых людзей урачыста падышоў да капітана і сказаў:
    — Капітан, вас кліча начальнік!
    А капітан не меней урачыста адказаў:
    — Перадайце яго сіяцельству, што я зараз з’яўлюся.
    Пачуўшы гэта, піраты зусім паніклі. Яны паверылі, што непадалёку ад іх знаходзіцца сам губернатар з атрадам у пяцьдзесят чалавек.
    Калі капітан падышоў да мяне, я паведаміў яму, што хачу завалодаць караблём з дапамогай нашых палонных. Капітан быў у захапленні. Мы вырашылі заўтра ж прывесці гэты намер у выкананне.
    — Але для таго, каб дзейнічаць пэўна,— сказаў я,— нам патрэбна адлучыць адных палонных ад другіх. Аткінса з двума такімі ж бандытамі мы пасадзім у падзямелле; няхай Пятніца і ваш памочнік адвядуць іх туды. Астатнім жа я знайду адпаведнае месца.
    Так мы і зрабілі: трох адвялі ў пячору, якая і сапраўды нагадвала даволі-такі змрочнае скляпенне, астатніх жа я адправіў на сваю лясную дачу, туды, дзе стаяў мой будан. Высокая
    агароджа рабіла яе таксама даволі надзейнай турмой, тым болып што вязні былі звязаныя і ведалі, што іх лёс залежыць ад іх паводзін.
    На другі дзень я паслаў да гэтых матросаў капітана. Ён павінен быў пагутарыць з імі, даведацца, які сапраўдны ў іх настрой і пачуцці, а потым зрабіць мне падрабязную справаздачу пра сваю гутарку. Я хацеў ведаць, у якой ступені можна давяраць гэтым людзям і ці не будзе небяспечна ўзяць іх з сабой на карабель.
    Капітан павёў справу разумна і рашуча. Ён нагадаў матросам, у якім крытычным становішчы яны апынуліся па ўласнай жа віне, і сказаў, што хоць начальнік вострава цяпер і памілаваў іх сваёй уладай, але, калі карабель прыйдзе ў Англію, іх будуць судзіць як здраднікаў і, няма сумнення, павесяць.
    Але,— дадаў ён,— калі вы дапаможаце мне адабраць у піратаў мой карабель, тады начальнік вострава, прымаючы да ўвагі, што вы па сваёй волі паслужылі добрай справе, паспрабуе прасіць, каб вам даравалася ваша злачынства.
    Няцяжка здагадацца, з якім захапленнем сустрэлі гэтыя людзі яго прапанову.
    Яны ўпалі перад капітанам на калені і кляліся, што будуць біцца за яго да апошняй кроплі крыві, што, калі ён выпрасіць ім памілаванне, яны будуць усё сваё жыццё лічыць сябе яго даўжнікамі, пойдуць за ім, куды ён загадае, хоць на край свету, і будуць шанаваць яго, як роднага бацьку.
    — Цудоўна,— сказаў капітан,— пра ўсё гэта я далажу начальніку вострава і, са свайго боку, буду прасіць яго, каб ён памілаваў вас.
    Затым ён вярнуўся да мяне, зрабіў мне падрабязную справаздачу пра сваю гутарку з матросамі і дадаў, што па яго перакананню мы пэўна можам спадзявацца на гэтых людзей.
    Але я быў той думкі, што асцярожнасць ніколі не пашкодзіць, і таму сказаў капітану:
    — Вось што мы зробім: мы возьмем пакуль што толькі пяцярых. Няхай не думаюць, што мы маем патрэбу ў людзях. Ідзіце і скажыце ім, што хоць у нас і дастаткова людзей, але, так, для выпрабавання, мы возьмем і пяцярых з іх; астатнія ж двое, разам з тымі трыма, што сядзяць у крэпасці (гэта значыць, у маёй пячо-
    ры), будуць пакінуты начальнікам вострава ў якасці заложнікаў, і, калі іх таварышы, якія будуць прымаць удзел у нашай бойцы, парушаць сваю прысягу, усе пяцёра заложнікаў будуць павешаны.
    Гэта была выключна суровая ўмова. Калі капітан перадаў палонным мой адказ, яны зразумелі, што з начальнікам вострава жарты кепскія. I, вядома, ім заставалася адно: прыняць мае ўмовы.
    Заложнікі самі пачалі горача ўпрошваць сваіх вызваленых таварышаў, каб тыя не здрадзілі капітану.
    Вось поўны склад нашай арміі напярэдадні вялікай бітвы:
    па-першае, капітан, яго памочнік і пасажыр;
    па-другое, двое вызваленых палонных, за якіх паручыўся сам капітан;
    па-трэцяе, яшчэ двое, тыя, што сядзелі ў маім будане (цяпер па просьбе капітана іх таксама вызвалілі);
    па-чацвёртае, тыя пяцёра з другой партыі, якіх мы вызвалілі пазней за іншых;
    такім чынам, усяго дванаццаць чалавек, апрача тых пяцярых, якія засталіся ў маім скляпенні заложнікамі.
    Я спытаў капітана, як ён мяркуе, ці магчыма напасці на карабель з такой малой сілай. Мне і Пятніцу немагчыма было адлучацца: у нас на руках заставалася сямёра чалавек, якіх мы павінны былі вартаваць і карміць.
    Пяцярым заложнікам, якія сядзелі ў пячоры, я вырашыў ні ў чым не патураць. Два разы ў дзень Пятніца насіў ім яду і ваду і сам карміў іх, таму што мы нават не развязалі ім рукі. Астатнім жа мы далі некаторае паслабленне.
    Гэтым двум я вырашыў нарэшце паказацца. Я прыйшоў да іх разам з капітанам. Ён сказаў ім, што я — давераная асоба начальніка вострава, які даручыў мне нагляд за ваеннапалоннымі, таму яны не маюць права нікуды адлучацца без майго дазволу, і пры першай жа спробе непаслушэнства іх закуюць у кайданы і пасадзяць у губернатарскую крэпасць.
    3 гэтага часу я ні разу не паказваўся палонным у якасці начальніка вострава, а заўсёды як яго давераная асоба, прычым кожны раз я
    нагадваў пра начальніка, пра гарнізон, пра гарматы і крэпасць.
    Цяпер заставалася толькі падрыхтавацца да будучай бітвы: старанна адрамантаваць абедзве лодкі, прыладзіць снасці і прызначыць каманду на кожную з іх.
    Усе гэтыя клопаты я ўсклаў на капітана.
    Ён прызначыў камандзірам шлюпкі свайго пасажыра і даў яму чатырох чалавек; сам жа каігітан, яго памочнік і з ім пяцёра матросаў складалі экіпаж баркаса. Капітан сцвярджаў (зусім справядліва), што лепш за ўсё падысці да карабля ў цемры, і ў бліжэйшы ж вечар адчаліў ад берага.
    Калі апоўначы на караблі пачулі ўсплёскі вёсел і, паводле марскога звычаю, аклікнулі шлюпку, капітан загадаў Джымі Рою, каб ён адзін адгукнуўся, а астатнія каб маўчалі.
    Джымі Рой крыкнуў, што ён прывёз усіх матросаў, але прыпазніўся, бо доўга шукаў іх, а потым пачаў падрабязна плесці і выдумляць розныя байкі наконт гэтага.