Рабінзон Круза  Даніэль Дэфо

Рабінзон Круза

Даніэль Дэфо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 216с.
Мінск 1976
80.03 МБ
Над парусам мне давялося пастарацца самому. У мяне ў кладоўцы захоўваліся старыя парусы, або, лепш сказаць, кавалкі парусіны. Але гэта парусіна ляжала ўжо больш за дваццаць шэсць год.
Я ніколі не спадзяваўся, што мне давядзецца шыць з яе парусы, і таму не вельмі даражыў ёю і ніколькі не клапаціўся пра тое, каб захаваць яе. Я быў упэўнены, што ўся гэта парусіна даўно згніла. Так яно і аказалася: большая частка яе была гнілая. I ўсё ж сёе-тое магло зараз згадзіцца. Я выбраў два мацнейшыя кавалкі і ўзяўся за шытво.
Многа сілы патраціў я на гэту работу: у мяне ж не было нават іголак! I ўсё ж у рэшце рэшт я змайстраваў нейкае мізэрнае падабенства вялікага трохкутнага паруса, накшталт тых, якімі карыстаюцца ў Англіі (там такі парус называюць «нагою барана»), і, апрача таго, маленькі парус, так званы «блінд».
Такімі парусамі я ўмеў кіраваць лепш за ўсё, таму што дакладна такія ж парусы былі на той шлюпцы, на якой я некалі ўцякаў з Афрыкі.
Каля двух месяцаў прыладжваў я да лодкі мачту і парусы, але затое ўся работа была зроблена вельмі дасканала. Апрача двух парусаў я змайстраваў яшчэ трэці. Гэты парус я ўмацаваў на носе. Ён павінен быў памагаць нам паварочваць лодку пры перамене галса1, для таго каб ісці супроць ветру. А затым я зрабіў
1 Галс	КУРС судна адносна ветру; напрыклад, судна ідзе левым галсам, калі вецер дзьме ў левы бок судна.
выдатны руль і прыладзіў яго да кармы, што павінна было значна аблегчыць кіраванне лодкай.
У справе пабудовы марскіх суднаў я быў невук, але я добра разумеў усю карысць такога прыстасавання, як руль, і таму не пашкадаваў тут ні сілы, ні працы. Далося мне гэта нялёгка: на адзін гэты руль у мяне пайшло амаль столькі ж часу, колькі на пабудову і аснастку ўсяе лодкі.
Калі ўсё было гатова, я пачаў вучыць Пятніцу кіраваць маёй лодкай, таму што ні руля, ні паруса ён ніколі ў вочы не бачыў. На першым часе, калі ён убачыў, як я паварочваю лодку рулём і як парус надзімаецца то з аднаго, то з другога боку, ён быў такі ашаломлены, нібыта яму паказалі нейкае дзіва.
Тым не менш пад маім кіраўніцтвам ён хутка навучыўся кіраваць лодкай і зрабіўся ўмелым мараком. Адна толькі справа ніяк яму не давалася — карыстанне компасам. Але паколькі ў тых мясцінах туманы бываюць толькі ў час дажджоў, компас быў не вельмі патрэбны. Днём мы маглі кіраваць на ўзбярэжжа, якое віднелася ўдалечыні, а ноччу трымаць курс па зорках. Іншая справа ў перыяд дажджоў, але тады ўсё роўна нельга было падарожнічаць ні морам, ні па зямлі.
Надышоў дваццаць сёмы год майго зняволення ў гэтай турме. Праўда, тры апошнія гады можна было смела скінуць з разліку, бо пасля з’яўлення на востраве майго адданага Пятніцы жыццё маё зусім змянілася.
Набліжаўся сезон дажджоў, калі большую частку дня даводзіцца сядзець дома. Неабходна было перачакаць гэты ча'с і зрабіць захады да таго, каб дажджы не пашкодзілі нашу лодку. Мы прывялі яе ў тую бухтачку, у якую я прыставаў са сваімі плытамі, і, дачакаўшыся прыліву, падцягнулі яе да самага берага. Потым мы выкапалі на тым месцы, дзе стаяла лодка, даволі глыбокую яму такіх памераў, што лодка змясцілася ў ёй, як у доку. Ад мора мы адгарадзілі яе моцнай плацінай, пакінуўшы для вады толькі вузкі праход.
Калі з наступным прылівам наш маленькі док запоўніўся вадою, мы наглуха заклалі пла-
ціну, так што лодка засталася на вадзе, але марскія хвалі не маглі захліснуць яе і прыліў не мог знесці яе ў мора. Каб абараніць лодку ад дажджоў, мы прыкрылі яе тоўстым слоем галін, і яна такім чынам апынулася нібы пад страхой.
Цяпер мы маглі спакойна чакаць добрага надвор’я, каб у лістападзе ці снежні рушыць пад парусам у мора.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ
Вітва з дзікунамі.—Рабінзон выратоўвае іспанца.— Пятніца знаходзіць бацьку
Як толькі спыніліся дажджы і зноў засвяціла сонца, я пачаў з раніцы да ночы рыхтавацца да будучага плавання. Я загадзя разлічыў, колькі правізіі нам можа спатрэбіцца, і пачаў нарыхтоўваць неабходныя прыпасы.
Тыдні праз два, а то і раней, я меў намер разбурыць плаціну і вывесці лодку з дока.
Але нам не суджана было адправіцца ў дарогу.
Неяк аднойчы раніцой, калі я, як звычайна, быў заняты падрыхтоўкай да ад’езду, мне прыйшло ў галаву, што добра было б, апрача іншай ежы, прыхапіць з сабою невялікі прыпас і чарапашынага мяса.
Я паклікаў Пятніцу і папрасіў яго збегаць на бераг і злавіць чарапаху. (Мы палявалі на чарапах кожны тыдзень, таму што абодва любілі іх мяса і яйкі.)
Пятніца памчаўся выконваць маю просьбу, але не прайшло і чвэрткі гадзіны, як ён прыбег назад, перамахнуў, як на крылах, цераз агароджу і, раней, чым я паспеў спытаць у яго, што здарылася, закрычаў:
— Гора, гора! Бяда! Кепска!
— Што здарылася? Што такое, Пятніца? — спытаў я трывожна.
— Там, каля берага,— адказаў ён,— каля берага адна, дзве тры... адна, дзве, тры лодкі!
3 яго слоў я зразумеў, што ўсіх лодак было шэсць, але, як потым высветлілася, іх было толькі тры, а ён двойчы паўтарыў падлік, таму што быў вельмі ўсхваляваны.
— He трэба палохацца, Пятніца! Трэба быць адважным!— сказаў я, стараючыся падбадзёрыць яго.
Небарака быў страшэнна напалоханы. Ён чамусьці вырашыў, нібыта дзікуны з’явіліся па яго, нібыта яны яго парэжуць на кавалкі і з’ядуць. Ён увесь калаціўся. I я не ведаў, як яго супакоіць. Я казаў, што мяне, калі на тое пайшло, чакае такая ж небяспека: калі з’ядуць яго, то з’ядуць і мяне разам з ім.
— Але мы будзем бараніцца! — сказаў я.— Мы не дамося жывымі ім у рукі. Мы распачнём з імі бойку, і ты ўбачыш, што мы пераможам! Ты ж умееш страляць, ці не так?
— Я ўмею страляць,— адказваў ён,— толькі іх многа, вельмі многа.
— He страшна,— сказаў я,— адных мы заб’ём, а астатнія напалохаюцца нашых стрэлаў і разбягуцца. Я абяцаю табе, што не дам цябе ў крыўду. Я буду адважна бараніцца сам і цябе буду бараніць. Толькі абяцай мне, што таксама будзеш адважна бараніць мяне і выконваць усе мае загады.
— Я памру, калі ты загадаеш, Рабінзон Круза!
Пасля гэтага я прынёс з пячоры вялікую конаўку рому і даў яму выпіць (я так ашчадліва абыходзіўся са сваім ромам, што ў мяне заставаўся яго яшчэ ладны запас).
Затым мы сабралі ўсе нашы мушкеты і паляўнічыя стрэльбы, падрыхтавалі іх як след і зарадзілі. Апрача таго, я ўзброіўся, як заўсёды, шабляю, а Пятніцу даў сякеру.
Падрыхтаваўшыся такім чынам да бою, я ўзяў падзорную трубу і падняўся для разведкі на гару.
Накіраваўшы трубу на бераг мора, я хутка ўбачыў дзікуноў: іх было чалавек дваццаць, ды, апрача таго, на беразе ляжала трое звязаных людзей. Лодак, паўтараю аказалася толькі тры, не шэсць. Было зразумела, што ўвесь гэты натоўп дзікуноў з’явіўся на востраў з адзінай мэтай — адсвяткаваць сваю перамогу над ворагам. Прадбачылася жахлівае крывавае відовішча.
Я таксама заўважыў, што гэты раз яны высадзіліся не там, дзе высаджваліся тры гады назад, у дзень нашай першай сустрэчы з Пят-
ніцай, а куды бліжэй да мае бухтачкі. Тут бераг быў нізкі, і амаль да самае вады спускаўся густы лес.
Мяне страшэнна хвалявала злачынства, якое мела адбыцца неўзабаве. Марудзіць не было калі. Я збег з гары і сказаў Пятніцу, што трэба як мага хутчэй напасці на гэтых крыважэрных людзей.
Пры гэтым я яшчэ раз спытаўся ў яго, ці будзе ён мне дапамагаць. Ён цяпер зусім асмялеў (магчыма, гэтаму часткова садзейнічаў ром) і з бадзёрым, нават радасным выглядам паўтарыў, што гатовы памерці за мяне.
Усё яшчэ будучы ўзбуджаны, я схапіў пісталеты і стрэльбы (астатняе ўзяў Пятніца), і мы рушылі ў дарогу. На ўсякі выпадак я ўзяў у кішэню бутэльку рому і даў Пятніцу несці невялікі мяшэчак з запаснымі кулямі і порахам.
— Ідзі за мной,— сказаў я,— не адставай ні на крок і маўчы. He пытайся ў мяне нічога. Ды не надумайся страляць без мае каманды!
Падышоўшы да ўскрайку лесу з таго боку, які быў бліжэй да берага, я спыніўся, ціхенька паклікаў Пятніцу і, паказаўшы яму высокае дрэва, загадаў узлезці на верхавіну і зірнуць, ці відны адтуль дзікуны і што яны робяць. Ён амаль адразу ж злез з дрэва і паведаміў, што дзікуны сядзяць вакол вогнішча, даядаючы аднаго з палонных, якіх яны прывезлі, а другі, звязаны, ляжыць там жа, на пяску.
— Потым яны з’ядуць і таго,— дадаў Пятніца зусім спакойна. ,
Уся мая душа так і ўспыхнула ад раз’юшанасці пры гэтых словах.
Пятніца сказаў мне, што другі палонны не індзеец, а адзін з тых белых барадатых людзей, якія прыплылі да яго берага на лодцы. «Трэба дзейнічаць»,— вырашыў я. Я схаваўся за дрэва, дастаў падзорную трубу і выразна ўбачыў на беразе белага чалавека. Ён ляжаў нерухома, таму што яго рукі і ногі былі звязаны гнуткімі дубцамі. He было сумнення, што гэта быў еўрапеец: ён быў апрануты.
Наперадзе раслі кусты, і сярод гэтых кустоў стаяла дрэва. Кусты былі даволі густыя, так што можна было падкрасціся туды непрыкметна.
Хоць я і быў так страшэнна абураны, што мне хацелася кінуцца на людаедаў у той жа момант, нават не думаючы пра магчымыя вынікі, я ўсё ж стрымаў сваю раз’юшанасць і прабраўся тайком да дрэва. Дрэва стаяла на пагорку. 3 гэтага пагорка мне было відаць усё, што адбывалася на беразе.
Ля вогнішча, цесна прыціснуўшыся адзін да аднаго, сядзелі дзікуны. Іх было дзевятнаццаць
чалавек.
Крыху воддаль, схіліўшыся над звязаным еўрапейцам, стаялі яшчэ двое. Відаць, іх толькі што паслалі па палоннага. Яны павінны былі забіць яго, парэзаць на часткі і раздаць кавалкі яго мяса ўсім, хто быў на гэтым баляванні.
Я павярнуўся да Пятніцы.
— Глядзі на мяне,— сказаў я,— што я буду рабіць, тое рабі і ты.
3 гэтымі словамі я паклаў на зямлю адзін з мушкетаў і паляўнічую стрэльбу, а з другога мушкета прыцэліўся ў дзікуноў. Пятніца зрабіў тое ж самае.
— Ты гатовы? — спытаўся я ў яго.
— Так,— адказаў ён.
— Ну, тады страляй,— сказаў я, і мы стрэлілі абодва адначасова.
Прыцэл Пятніцы быў больш удалы за мой. Ён забіў двух чалавек і параніў трох, я ж толькі двух параніў і забіў аднаго.
Лёгка сабе ўявіць, якое страшэннае ўзрушэнне нарабілі нашы стрэлы сярод дзікуноў! Тыя, што засталіся жывыя, усхапіліся на ногі, не ведаючы, куды кінуцца, у які бок глядзець, таму што хоць яны разумелі, што ім пагражае смерць, але не бачылі, адкуль яна.
Пятніца, выконваючы мой загад, не зводзіў вачэй з мяне.