Рабінзон Круза  Даніэль Дэфо

Рабінзон Круза

Даніэль Дэфо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 216с.
Мінск 1976
80.03 МБ
У аднаго з забітых засталіся лук і калчан са стрэламі. Я дазволіў Пятніцы ўзяць гэту зброю, і з таго часу ён не разлучаўся з ёю ні днём ні ўначы. Хутка мне давялося ўпэўніцца, што лукам і стрэламі мой дзікун валодае па-майстэрску. Апрача таго, я ўзброіў яго шабляй, даў яму адну сваю стрэльбу, а сам узяў дзве другія, і мы рушылі ў дарогу.
Калі мы прыйшлі на тое месца, дзе ўчора балявалі людаеды, нашым вачам адкрылася такое жахлівае відовішча, што ў мяне замерла сэрца ў грудзях і застыла ў жылах кроў.
Але Пятніца быў зусім спакойны: такія відовішчы былі яму не ўпершыню і зусім яго не здзіўлялі.
Зямля ў многіх мясцінах была заліта крывёю. Вакол валяліся кавалкі смажанага чалавечага мяса. Увесь бераг быў усыпаны касцямі людзей: тры чарапы, пяць рук, косці ад трох ці чатырох ног і мноства іншых частак шкілета.
Пятніца расказаў мне з дапамогай знакаў, што дзікуны прывезлі з сабою чатырох палонных: траіх яны з’елі, а ён быў чацвёрты. (Тут ён тыцнуў сябе пальцам у грудзі.)
Вядома, я зразумеў далёка не ўсё з таго, што ён расказваў мне, але сёе-тое ўсё ж здолеў сцяміць. Паводле яго слоў, некалькі дзён назад у дзікуноў, якія былі пад уладай аднаго варожага князька, адбылася вялікая бойка з тым племенем, да якога належаў ён, Пятніца. Чужыя дзікуны перамаглі і забралі ў палон вельмі многа народу. Пераможцы падзялілі палонных паміж сабою і павезлі іх у розныя мясціны, каб забіць і з’есці гэтак жа, як зрабіў той атрад дзікуноў, які выбраў месцам балявання адзін з берагоў майго вострава.
Я загадаў Пятніцы раскласці вялікае вогнішча, затым сабраць усе косці, усе кавалкі мяса, зваліць іх у гэта вогнішча і спаліць.
Я заўважыў, што яму вельмі хочацца паласавацца чалавечым мясам (ды яно і не дзіўна: ён жа таксама быў людаед!). Але я зноў рашуча паказаў яму знакамі, што мне здаецца агіднай і мярзотнай нават сама думка пра такі ўчынак, і тут жа прыгразіў яму, што заб’ю яго пры першай жа спробе парушыць маю забарону.
Пасля гэтага мы вярнуліся ў крэпасць, і я, не адкладваючы, узяўся абшываць свайго дзі-
куна.
Перш за ўсё я надзеў на яго штаны. У адной са скрынь, якія я забраў з загінуўшага карабля, знайшлася гатовая пара палатняных штаноў, іх давялося толькі крыху перашыць. Затым я пашыў яму куртку з казінага футра, прыклаўшы ўсе свае здольнасці і ўменне на тое, каб куртка атрымалася як найлепш (у той час я ўжо быў даволі спрактыкаваны кравец), і змайстраваў яму з заечых шкурак шапку, вельмі зручную і даволі прыгожую.
Такім чынам на першым часе ён быў апрануты з галавы да ног і застаўся, відаць, вельмі задаволены, што яго адзежа не горшая за маю.
Праўда, з непрывычкі яму было нязручна ў адзежы, таму што ён усё жыццё хадзіў голы; асабліва перашкаджалі яму штаны. Скардзіўся ён і на куртку: казаў, што рукавы ціснуць яму пад пахамі і націраюць плечы. Давялося сёе-тое перашыць, але мала-памалу ён прыцярпеўся і прывык.	•
На другі дзень я пачаў думаць, дзе б мне яго змясціць.
Мне хацелася ўладкаваць яго як зручней, але я яшчэ не зусім быў упэўнены ў ім і баяўся пасяліць яго разам з сабою. Я паставіў яму маленькую палатку на вольнай плошчы паміж дзвюх сцен мае крэпасці, і ён такім чынам апынуўся за агароджай таго двара, дзе стаяла маё жыллё.
Але гэта мая перасцярога аказалася зусім дарэмнай. Неўзабаве Пятніца даказаў мне на справе, як самааддана ён любіць мяне. Я не мог не прызнаць яго сваім сябрам і перастаў асцерагацца яго.
Ніколі ніводзін чалавек не меў такога вернага і адданага сябра, як мой Пятніца. Hi раздражнення, ні хітрасці не было ў яго ніколі ў адносінах да мяне; заўсёды прыветны і гатовы да паслугі, ён быў прыхільны да мяне, як дзіця да бацькі. Я ўпэўнены, што, калі б спатрэбілася, ён ахвяраваў бы дзеля мяне сваім жыццём.
Я быў вельмі шчаслівы, што ў мяне нарэшце з’явіўся таварыш, і даў сабе слова навучыць яго ўсяму, што магло прынесці яму карысць, а перш за ўсё навучыць яго гаварыць на мове мае радзімы, каб мы з ім маглі разумець адзін аднаго. Пятніца аказаўся такім здольным вучнем, што лепшага і пажадаць было нельга.
Але самае каштоўнае ў ім было тое, што ён вучыўся так старанна, з такой радаснай гатоўнасцю слухаў мяне, такі быў шчаслівы, калі разумеў, чаго я дабіваюся ад яго, што для мяне было вялікім задавальненнем вучыць яго і размаўляць з ім.
3 таго часу, як Пятніца застаўся са мною, жыццё маё зрабілася прыемным і лёгкім. I калі б я мог лічыць сябе ў бяспецы ад іншых дзікуноў, я, здаецца, сапраўды без шкадавання згадзіўся б застацца на востраве да канца маіх дзён.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ
Рабінзон размаўляе з Пятніцай і павучае яго
Дні праз два ці тры пасля таго, як Пятніца пасяліўся ў маёй крэпасці, мне прыйшло ў галаву, што, калі я хачу, каб ён не еў чалавечага мяса, я павінен прывучыць яго да мяса жывёл.
«Няхай ён паспытае казінае мяса»,— сказаў я сам сабе і вырашыў узяць яго з сабой на паляванне.
Раніцой мы пайшлі з ім у лес і, адышоўшы дзве ці тры мілі ад дома, убачылі пад дрэвам дзікую казу з казлянятамі.
Я схапіў Пятніцу за руку і зрабіў яму знак, каб ён не варушыўся. Потым на вялікай адлегласці я прыцэліўся, стрэліў і забіў адно казляня.
Бедны дзікун, не разумеючы, як можна забіць жывую істоту, не наблізіўшыся да яе (хоць ён і бачыў раней, як я забіў яго Bo­para), быў канчаткова ашаломлены. Ён задрыжау, захістаўся, і мне нават здалося, што ён зараз упадзе.
Ён не заўважыў казляня, якое я забіў, і яму здалося, што я хацеў забіць яго, Пятніцу, і ён пачаў абмацваць сябе, ці не ідзе часам у яго дзе кроў. Потым ён нават адхіліў палу свае курткі, каб паглядзець, ці не паранены ён, і, упэўніўшыся, што застаўся жывы і непашкоджаны, упаў перада мной на калені, абняў мае ногі і доўга штосьці тлумачыў мненасваёй мове.
Гаворка яго была незразумелая, але лёгка можна было здагадацца, што ён просіць мяне не забіваць яго.
Жадаючы супакоіць яго, даказаць, што я не маю намеру рабіць яму зло, я ўзяў Пятніцу за руку, засмяяўся і, паказаўшы на забітае казляня, загадаў яму пабегчы забраць яго. Пятніца выканаў мой загад. Пакуль ён разглядаў казляня, стараючыся зразумець, чаму яно аказалася забітым, я зноў зарадзіў стрэльбу.
Неўзабаве пасля гэтага я ўбачыў на дрэве, на адлегласці ружэйнага стрэлу ад мяне, вялікую птушку, падобную на коршака. Жадаючы растлумачыць Пятніцу, што такое стральба, я падазваў яго да сябе, паказаў яму спачатку
пальцам на птушку, потым на стрэльбу, потым на зямлю пад тым дрэвам, на якім сядзела птушка, як быццам кажучы яму: «Вось глядзі: зараз я зраблю так, што яна ўпадзе», і ўслед за тым стрэліў. Птушка ўпала і аказалася не коршакам, а вялікім папугаем. I на гэты раз, нягледзячы на ўсе мае тлумачэнні, Пятніца ад страху нібыта скамянеў.
Тут толькі я здагадаўся, што асабліва ўражвала яго, калі я страляў са стрэльбы: да гэтага часу ён яшчэ ні разу не бачыў, як я зараджаю стрэльбу, і, відаць, думаў, што ў гэтай жалезнай палцы сядзіць нейкая злая чарадзейная сіла, якая прыносіць на любой адлегласці смерць чалавеку, зверу, птушцы, наогул усякай жывой істоце, дзе б яна ні знаходзілася, блізка ці далёка.
Ён і потым яшчэ доўгі час не здольны быў адолець у сабе страх і здзіўленне перад кожным маім стрэлам.
Мне здаецца, калі б я толькі дазволіў яму, ён пачаў бы пакланяцца мне і маёй стрэльбе, нібыта мы былі багамі.
Першы час ён не адважваўся нават дакрануцца да стрэльбы, але затое размаўляў з ёю, калі думаў, што я не чую, як з жывою істотай. Пры гэтым яму здавалася, што стрэльба яму адказвае. Потым ужо ён мне прызнаўся, што ён упрошваў стрэльбу, каб яна злітавалася над ім.
Калі Пятніца крыху апамятаўся, я прапанаваў яму прынесці мне забітую дзічыну. Ён зараз жа пабег па яе, але вярнуўся не адразу, таму што яму давялося доўга шукаць птушку: як выявілася, я не забіў яе, а толькі параніў, і яна адляцела далёка ўбок. Нарэшце ён усё-такі знайшоў яе і прынёс; я ж выкарыстаў яго адсутнасць, каб зноў зарадзіць стрэльбу. Я лічыў, што да пэўнага часу будзе лепей не паказваць яму, як гэта робіцца.
Я спадзяваўся, што нам трапіцца яшчэ якаянебудзь дзічына, але больш нічога не траплялася, і мы вярнуліся дадому.
У той жа вечар я садраў шкуру з забітага казляняці і старанна выпатрашыў яго, потым распаліў вогнішча і, адрэзаўшы кавалак казляціны, зварыў яго ў гліняным гаршку. Атрымаўся цудоўны мясны навар. Я паспытаў яго і прапанаваў Пятніцу. Вараная страва яму вельмі
спадабалася, толькі ён здзівіўся, навошта я яе пасаліў. Ён пачаў паказваць мне на мігах, што соль — агідная, непрыемная яда. Узяўшы ў рот дробачку солі, ён пачаў пляваць і зрабіў выгляд, нібыта яго пачынае ванітаваць, а потым выпаласкаў рот вадою.
Каб запярэчыць яму, я ў сваю чаргу паклаў у рот кавалачак мяса без солі і таксама пачаў пляваць, паказваючы, што мне праціўна есці без солі.
Але Пятніца ўпарта стаяў на сваім. Мне так і не ўдалося прывучыць яго да солі. Толькі праз многа часу ён пачаў саліць сваю яду, ды і то вельмі патрошачку.
Накарміўшы свайго дзікуна варанай казляцінай і булёнам, я вырашыў пачаставаць яго на другі дзень той жа самай казляцінай, толькі ўжо ў выглядзе смажаніны. Смажыў я яе над вогнішчам, як гэта часта робіцца ў нас, у Англіі. 3 двух бакоў вогнішча ўтыкаюць у зямлю дзве жэрдкі, зверху прымацоўваюць паміж імі папярочную жэрдку, вешаюць на яе кавалак мяса і паварочваюць яго над агнём да таго часу, пакуль*яно не сасмажыцца.
Усё гэта збудаванне Пятніцу вельмі спадабалася. Калі ж ён паспытаў смажаніны, захапленню яго не было межаў. Самымі выразнымі жэстамі ён тлумачыў мне, як спадабалася яму гэта ежа, і, нарэшце, заявіў, што ніколі больш не будзе есці чалавечага мяса. Я вельмі ўзрадаваўся гэтаму.
На другі дзень я даручыў яму малоць і прасяваць збожжа, папярэдне паказаўшы, як гэта робіцца. Ён хутка зразумеў, у чым справа, і пачаў вельмі энергічна працаваць, асабліва калі даведаўся, дзеля чаго гэта робіцца. А даведаўся ён пра гэта ў той жа дзень, таму што я накарміў яго хлебам, спечаным з нашай мукі.
У хуткім часе Пятніца навучыўся працаваць не горш за мяне.
I таму, што цяпер я вымушаны быў карміць двух чалавек, мне патрэбна было падумаць пра будучыню. Перш за ўсё мне трэба было павялічыць свае пасевы і сеяць больш збожжа. Я выбраў вялікі ўчастак зямлі і ўзяўся абгароджваць яго. Пятніца не толькі старанна, але і вельмі весела і з задавальненнем памагаў мне ў працы.