• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рабінзон Круза  Даніэль Дэфо

    Рабінзон Круза

    Даніэль Дэфо

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 216с.
    Мінск 1976
    80.03 МБ
    «Як шкада, што ўсё маё войска складаецца з аднаго толькі чалавека! — падумаў я.— У мяне няма нават лазутчыкаў, якіх я здолеў бы паслаць у разведку».
    Што робіцца ў лагеры ворага, я не ведаў. Гэта няпэўнасць прыгнятала мяне. Я схапіў падзорную трубу, прыставіў лескі да крутога схілу гары і дабраўся да вяршыні. Там я лёг ніцма і направіў трубу на тое месца, дзе бачыў агонь. Дзікуны, іх было дзевяць чалавек, сядзелі вакол невялікага вогнішча зусім голыя.
    Вядома, вогнішча яны расклалі не для Ta­ro, каб пагрэцца,— у гэтым не было патрэбы, таму што стаяла страшэнная гарачыня. He, я быў упэўнены, што на гэтым вогнішчы яны смажылі свой жахлівы абед з чалавечага мяса! «Дзічына», вядома, была ўжо нарыхтаваная, толькі жывая ці забітая — гэтага я не ведаў.
    Людаеды прысталі да вострава на дзвюх пірогах, якія цяпер стаялі на пяску: быў час адліву, і мае жудасныя госці, відаць, чакалі прыліву, каб плыць назад.
    Так і здарылася: як толькі пачаўся прыліў, дзікуны кінуліся да лодак і адчалілі. Я забыў сказаць, што за гадзіну ці паўтары да ад’езду яны скакалі па беразе: з дапамогай падзорнай трубы я добра бачыў іх дзікія скокі.
    Як толькі я ўпэўніўся, што дзікуны пакінулі востраў і зніклі, я злез з гары, ускінуў на плечы абедзве стрэльбы, заткнуў за пояс два
    пісталеты, а таксама сваю вялізную шаблю без ножнаў і, не трацячы часу, накіраваўся да таго пагорка, адкуль рабіў свае першыя назіранні пасля таго, як заўважыў на беразе чалавечы след.
    Дабраўшыся да гэтага месца (што заняло часу не меней дзвюх гадзін, бо я быў нагружаны цяжкою зброяй), я зірнуў у бок мора і ўбачыў яшчэ тры пірогі з дзікунамі, якія плылі ад вострава да мацерыка.
    Гэта прывяло мяне ў жах. Я пабег да берага і ледзь не закрычаў ад гневу, калі ўбачыў рэшткі таго жудаснага балявання, якое там адбывалася: кроў, косці і кавалкі чалавечага мяса, якое гэтыя ліхадзеі толькі што паядалі ў скоках і весялосці.
    Мяне ахапіла такое абурэнне, я адчуў такую нянавісць да гэтых забойцаў, што мне захацелася жорстка адпомсціць ім за іх крыважэрнасць. Я пакляўся, што, калі наступны раз зноў убачу на беразе іх агіднае баляванне, я нападу на іх і знішчу ўсіх, колькі б іх ні было.
    «Няхай я загіну ў няроўным баі, няхай сабе яны разарвуць мяне,— казаў я сабе,— але не магу ж я дапусціць, каб у мяне на вачах людзі беспакарана елі людзей!»
    Аднак прайшло адзінаццаць месяцаў, а дзікуны не з’яўляліся. За ўвесь гэты час мой ваяўнічы запал ніколькі не астыў: я толькі і думаў пра тое, як бы мне знішчыць людаедаў.
    Я вырашыў напасці на іх знянацку, асабліва калі яны зноў падзеляцца на дзве групы, як гэта было ў апошні іх прыезд.
    Я не падумаў тады, што калі нават і пераб’ю ўсіх дзікуноў, што прыедуць да мяне (дапусцім, іх будзе дзесяць ці дванаццаць чалавек), то на другі дзень ці праз тыдзень, а можа, праз месяц мне давядзецца мець справу з новымі дзікунамі. А там зноў, зноў... I так бясконца, пакуль я сам не ператваруся ў такога ж жахлівага забойцу, як і гэтыя няшчасныя, што паядаюць уласных братоў.
    Пятнаццаць ці шаснаццаць месяцаў я правёў у няспыннай трывозе. Я кепска спаў, кожную ноч сніў жахлівыя сны і часта ўсхопліваўся з пасцелі, дрыжучы ад страху.
    Часам мне снілася, што я сам забіваю дзікуноў, і мне падрабязна маляваліся ў сне моманты нашых боек.
    Днём я таксама не меў ні хвіліны спакою. Зусім магчыма, што такое напружанне і трывога ў рэшце рэшт давялі б мяне да вар’яцтва, калі б раптам не здарылася падзея, якая адразу ж адцягнула ўсе мае думкі ў другі бок.
    Гэта адбылося на дваццаць чацвёртым годзе майго жыцця на востраве, у сярэдзіне мая, калі верыць майму несамавітаму драўлянаму календару.
    Увесь гэты дзень, шаснаццатага мая, грымеў гром, бліскала маланка і навальніца не сціхала ні на хвіліну. Позна вечарам я чытаў кнігу, стараючыся забыць свае хваляванні. Раптам я пачуў гарматны стрэл. Мне здалося, што ён данёсся да мяне з мора.
    Я сарваўся з месца, у момант прыставіў лескі да схілу гары і хутка-хутка, дарэмна баючыся патраціць нават адно імгненне, стаў карабкацца па лесках уверх. Якраз у тую мінуту, калі я апынуўся на вяршыні, перада мною далёка ў моры бліснуў агеньчык, а праз паўмінуты пачуўся другі гарматны стрэл.
    «У моры гіне карабель,— сказаў я сам сабе.— Ён падае сігналы, ён спадзяецца, што будзе выратаваны. Напэўна, непадалёку знаходзіцца другі які-небудзь карабель, у якога ён просіць дапамогі».
    Я быў вельмі ўсхваляваны, але ніколькі не разгубіўся і паспеў сцяміць, што хоць я і не маю сілы памагчы гэтым людзям, затое, можа, яны дапамогуць мне.
    У адзін момант я сабраў усё ламачча, якое ляжала паблізу, склаў яго ў кучу і падпаліў. Дрэва было сухое, і, нягледзячы на моцны вецер, полымя вогнішча ўзнялося так высока, што з карабля, калі гэта сапраўды быў карабель, не маглі не заўважыць майго сігналу. I агонь быў несумненна заўважаны, таму што, як толькі ўспыхнула полымя вогнішча, пачуўся новы гарматны стрэл, потым яшчэ і яшчэ, усё з таго ж боку.
    Я падтрымліваў агонь усю ноч — да раніцы, а калі зусім развіднела і перадранішні туман крыху развеяўся, я ўбачыў у моры, прама на ўсходзе, нейкі цёмны сілуэт. Але што гэта было:
    корпус карабля ці парус, я не мог разгледзець нават у падзорную трубу, таму што было вельмі далёка, а мора ўсё яшчэ засцілаў туман.
    Усю раніцу я назіраў за морам і тым прадметам і пераканаўся, што ён нерухомы. Можна было меркаваць, што гэта карабель, які стаіць на якары.
    Я не вытрымаў: схапіў стрэльбу, падзорную трубу і пабег на паўднёва-ўсходні бераг, да таго месца, дзе пачыналася каменная града, што выходзіла ў мора.
    Туман ужо развеяўся, і, забраўшыся на бліжэйшы ўцёс, я мог выразна распазнаць корпус карабля. Сэрца маё сціснулася ад гора. Відаць, няшчасны карабель наскочыў на нябачныя падводныя скалы і разбіўся на тым месцы, дзе яны заступалі шлях шалёнаму марскому цячэнню. Гэта былі тыя ж самыя скалы, што некалі пагражалі і мне.
    Калі б тыя, што пацярпелі крушэнне, заўважылі востраў, яны напэўна спусцілі б шлюпкі і паспрабавалі б дабрацца да берага.
    Але чаму яны стралялі з гармат адразу пасля таго, як я запаліў сваё вогнішча?
    Магчыма, убачыўшы касцёр, яны спусцілі на ваду выратавальную шлюпку і пачалі кіравацца да берага, але не мелі сілы адолець шалёную буру, іх знесла ўбок і яны ўсе патанулі? А магчыма, яшчэ да крушэння яны засталіся без лодак? У час жа буры здараецца і так: калі судна пачынае тануць, людзям часта даводзіцца, каб аблегчыць груз, выкідаць свае шлюпкі за борт. Магчыма, гэты карабель быў не адзін? Можа, разам з ім у моры было яшчэ два ці тры караблі і яны, пачуўшы сігналы, падплылі да няшчаснага сабрата і падабралі яго экіпаж? Праўда, гэтак наўрад ці магло здарыцца: другога карабля я не бачыў.
    Але які б лёс ні напаткаў тых няіпчасных, я не мог ім дапамагчы, і мне заставалася толькі аплакваць іх пагібель.
    Мне было шкада і іх і сябе.
    Яшчэ больш пакутліва, чым раней, я адчуў у гэты дзень увесь жах свае адзіноты. Ледзь толькі я ўбачыў карабель, я зразумеў, як страшэнна змаркоціўся я без людзей, як страшэнна мне хочацца бачыць іх твары, чуць іх галасы, паціскаць ім рукі, размаўляць з імі! Mae вус-
    ны міжвольна і бясконца маўтаралі словы: «Ах, калі б хоць два ці тры чалавекі... не, няхай сабе нават хоць адзін толькі выратаваўся і прыплыў да мяне! Ён быў бы мне таварышам, сябрам, і я здолеў бы дзяліць з ім гора і радасць».
    Hi разу за ўсе гады мае адзіноты не адчуваў я такога палкага жадання сустрэчы з людзьмі.
    «Няхай бы хоць толькі адзін! Ах, хоць бы адзін!» — паўтараў я тысячу разоў.
    I гэтыя словы распальвалі ва мне такі сум, што, вымаўляючы іх, я сутаргава сціскаў кулакі і так моцна сашчэпліваў зубы, што потым доўга не мог іх расцяць.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ
    Рабінзон робіць намер пакінуць свой востраў
    Да апошняга года майго жыцця на востраве я так і не даведаўся, ці выратаваўся хто-небудзь з таго карабля, які загінуў.
    Праз некалькі дзён пасля караблекрушэння я знайшоў на беразе, насупраць таго месца, дзе разбіўся карабель, цела юнгі. Я глядзеў на яго, шчыра сумуючы. У яго быў такі мілы, такі дабрадушны малады твар! Магчыма, калі б ён застаўся жывы, я палюбіў бы яго, і жыццё маё зрабілася б куды шчаслівейшым.
    Але не варта плакаць па тым, чаго ўсё роўна не вернеш. Я доўга блукаў па ўзбярэжжы, а потым зноў падышоў да тапельца. На ім былі кароткія палатняныя штаны і матроская куртка. He было ніякіх прыкмет, па якіх можна было б вызначыць, якой ён нацыянальнасці: у кішэнях у яго я не знайшоў нічога, апрача дзвюх залатых манет і люлькі.
    Бура сціхла, і мне страшэнна захацелася ўзяць лодку і дабрацца на ёй да карабля. Я не сумняваўся, што знайду там нямала карысных рэчаў, якія могуць мне спатрэбіцца. Але не толькі гэта спакушала мяне: больш за ўсё мяне хвалявала надзея, што, магчыма, на караблі засталася якая-небудзь жывая істота, якую я здолею выратаваць ад смерці.
    «I калі я выратую яе,— казаў я сабе,— маё жыццё будзе куды больш светлым і радасным».
    Гэта думка завалодала ўсім маім сэрцам: я адчуваў, што ні днём ні ноччу не буду ведаць спакою, пакуль не наведаю разбітае судна. I я сказаў сабе:
    «Няхай будзе што будзе, а я паспрабую дабрацца туды. Чаго б гэта мне ні каштавала, я павінен адправіцца ў мора, калі не хачу, каб мяне замучыла сумленне».
    3 гэтым рашэннем я паспяшаўся вярнуцца да сябе ў крэпасць і пачаў рыхтавацца да цяжкай і небяспечнай паездкі.
    Я ўзяў хлеба, вялікі збан прэснай вады, бутэльку рому, карзіну з разынкамі і компас. Узваліўшы сабе на плечы ўсю гэту каштоўную паклажу, я накіраваўся да таго берага, дзе стаяла мая лодка. Вычарпаўшы з яе ваду, я склаў у яе рэчы і вярнуўся па новы груз. На гэты раз я прыхапіў з сабою вялікі мяшок рысу, другі збан прэснай вады, дзесяткі два ячменных праснакоў, бутэльку казінага малака, кавалак сыру і парасон.
    Усё гэта я з вялікай цяжкасцю перанёс у лодку і адчаліў. Спачатку я пайшоў на вёслах і трымаўся, па магчымасці, бліжэй да берага.
    Калі я дасягнуў паўночна-ўсходняга канца вострава і трэба было ўзняць парус, каб пусціцца ў адкрытае мора, я спыніўся ў нерашучасці.
    «Ісці ці не ісці? Рызыкаваць ці не?» — пытаўся я сам у сябе.
    Я зірнуў на хуткі струмень марскога цячэння, што абгінала востраў, і ўспомніў, якая страшэнная небяспека пагражала мне ў час мае першай паездкі. I памалу мая рашучасць пачала слабець. Тут абодва цячэнні сутыкаліся, і я добра бачыў, што ў якое б цячэнне я ні трапіў, любое з іх знясе мяне далёка ў адкрытае мора.