Рабінзон Круза  Даніэль Дэфо

Рабінзон Круза

Даніэль Дэфо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 216с.
Мінск 1976
80.03 МБ
павярнуць да берага hi звярнуць убок, не было чаго нават і думаць. Усё, што я мог зрабіць, гэта трымацца каля самага краю цячэння і старацца не трапіць у сярэдзіну.
Між тым мяне зносіла ўсё далей і далей. Калі б быў хоць невялікі ветрык, тады б я здолеў узняць парус. Але на моры стаяў поўны штыль. Я працаваў вёсламі з усяе сілы, аднак справіцца з цячэннем не мог і ўжо развітваўся з жыццём. Я ведаў, што праз некалькі міляў тое цячэнне, куды я трапіў, сальецца з другім цячэннем, якое абгінала востраў, і што, калі да таго часу я не здолею звярнуць убок, я беззваротна загінуў.
А між тым я не бачыў ніякай магчымасці звярнуць.
Выратавання не было: мяне чакала верная смерць — і не ў марскіх хвалях, таму што мора было спакойнае, а з голаду. Праўда, на беразе я знайшоў чарапаху, такую вялікую, што ледзь здолеў падняць яе, каб узяць з сабой у лодку. Быў у мяне таксама добры запас прэснай вады — прыхапіў свой самы большы гліняны збан. Але што гэта азначала для няшчаснай істоты, якая трапіла ў бязмежны акіян, дзе можна праплыць тысячу міляў і не ўбачыць нават прыкмет зямлі!
Пра свой пустэльны, закінуты востраў я ўспамінаў цяпер як пра зямны рай, і адзіным маім цяпер жаданнем было вярнуцца ў гэты рай. Я аддана прасціраў да яго рукі.
О мая пустыня! Ты падаравала мне шчасце! — усклікваў я.—Мне ўжо ніколі цябе не пабачыць. О, што цяпер будзе са мною? Куды занясуць мяне бязлітасныя хвалі? Які ж няўдзячны я быў, калі наракаў на сваю адзіноту і праклінаў гэты цудоўны востраў!
Цяпер ён для мяне быў такі дарагі і мілы, і мне было горка думаць, што я павінен ужо навек развітацца з надзеяй яго ўбачыць зноў.
Мяне несла і несла ў бясконцую водную далячынь. Але хоць я і адчуваў смяртэльны страх і адчай, я ўсё ж не паддаваўся гэтым пачуццям і веславаў з усяе сілы, стараючыся скіраваць лодку на поўнач, каб перасекчы цячэнне і абагнуць рыфы.
Раптам апоўдні пацягнуў ветрык. Гэта мяне падбадзёрыла.
Але ўявіце сабе маю радасць, калі ветрык пачаў хутка свяжэць і праз паўгадзіны зрабіўся ўжо добрым ветрам!
К гэтаму часу мяне адагнала ўжо далёка ад майго вострава. I каб выпадкова ў тую пару ўзняўся туман, мне быў бы канец!
У мяне не было компаса, і калі б я згубіў з вачэй свой востраў, я не ведаў бы, куды кіраваць шлях. Але, на маё шчасце, быў сонечны дзень і нішто не прадказала туману.
Я паставіў мачту, узняў парус і пачаў кіраваць на поўнач, каб выбіцца з цячэння.
Як толькі мая лодка павярнула з ветрам і пайшла насуперак цячэнню, я заўважыў у ім змену: вада зрабілася куды святлейшая. Я зразумеў, што цячэнне па нейкай прычыне пачынае слабець, тады як раней, калі яно было хуткае, вада ўвесь час была ўскаламучаная. I сапраўды, хутка я ўбачыў справа ад сябе на ўсходзе скалы (іх можна было адрозніць здалёку па белай пене хваль, што бурліла вакол кожнай з іх). Вось гэтыя скалы і запавольвалі цячэнне, перапыняючы яму шлях.
Неўзабаве я ўпэўніўся, што яны не толькі запавольваюць цячэнне, а яшчэ і разбіваюць яго на два струмені, з якіх галоўны толькі крыху адхіляецца на поўдзень, пакідаючы скалы злева, а другі крута паварочвае назад і накіроўваецца на паўночны захад.
Толькі той, хто з вопыту ведае, што значыць атрымаць памілаванне, стоячы на эшафоце, ці выратавацца ад бандытаў у тую апошнюю хвіліну, калі нож прыстаўлены да горла, толькі той зразумее маю радасць пры гэтым адкрыцці.
Маё сэрца білася ад радасці, калі я накіраваў сваю лодку ў адваротны струмень, што цёк назад, падставіў парус спадарожнаму ветру, які яшчэ больш пасвяжэў, і весела паплыў да вострава.
Каля васьмі гадзін вечара я падплыў да берага і, нагледзеўшы зручнае месца, прычаліў.
Немагчыма апісаць тую радасць, якая перапаўняла мяне, калі я адчуў пад сабою цвёрдую зямлю!
Якім мілым здалося мне кожнае дрэўца майго цудоўнага вострава! 3 гарачай пяшчо-
тай глядзеў я на гэтыя ўзвышшы і даліны, якія толькі ўчора яшчэ выклікалі сум і тугу ў маім сэрцы. Як я быў рады, што зноў убачу свае палі і гаі, сваю пячору і свайго адданага сабаку, сваіх коз! Якой прыгожай здалася мне дарога ад берага да майго будана.
Быў ужо вечар, калі я дабраўся да свае лясной дачы. Я пералез цераз плот, лёг у цень і, адчуваючы страшэнную стому, неўзабаве заснуў.
Але якое ж было маё здзіўленне, калі мяне абудзіў нечы голас. Так, гэта быў чалавечы голас! Тут, на востраве, быў чалавек, і ён моцна крычаў сярод начы:
— Робін! Робін! Робін Круза! Бедны Робін Круза! Куды ты трапіў, Робін Круза? Куды ты тРап*Ў? Дзе ты быў?
^2^* Змучаны доўгім веславаннем, я спаў такім моцным сном, што не адразу здолеў абудзіцца, жЖ і мне доўгі час здавалася, што я чую гэты голас у сне.
Але крык настойліва паўтараўся:
— Робін Круза! Робін Круза!
Нарэшце я прачнуўся і зразумеў, дзе я. Першым маім пачуццём быў жахлівы страх. Я ўсхапіуся, дзіка азіраючыся вакол, і раптам узняў галаву і ўбачыў на агароджы свайго папугая.
Вядома, я адразу ж здагадаўся, што гэта ён і выкрыкваў гэтыя словы: дакладна такім жа жаласным голасам я сам часта казаў пры ім гэтыя словы, і ён добра іх завучыў. Сядзе, бывала, мне на палец, наблізіць дзюбу да майго твару і пачынае паныла паўтараць: «Бедны Рабінзон Круза! Дзе ты быў і куды ты трапіў?»
Але нават упэўніўшыся, што гэта быў папугай, і, разумеючы, што, апрача папугая, тут няма каму быць, я яшчэ доўга не мог супакоіцца.
Я зусім не разумеў, як ён, па-першае, трапіў на маю дачу, па-другое, чаму ён прыляцеў менавіта сюды, а не ў іншае месца.
Але таму, што ў мяне не было ніякага сумнення, што гэта ён, мой верны Попка, я паклікаў яго і працягнуў яму руку. Гаманкая птушка адразу ж села мне на палец і паўтарыла зноў:
— Бедны Рабінзон Круза! Куды ты трапіў?
Попка нібыта радаваўся, што зноў бачыць мяне. Пакідаючы будан, я пасадзіў яго на плячук і панёс з сабою.
Непрыемныя прыгоды мае марской экспедыцыі надоўга адбілі ў мяне ахвоту плаваць морам, і многа дзён успамінаў я пра тую небяспеку, якая пагражала мне, калі мяне несла ў акіян.
Вядома, добра было б мець лодку на гэтым баку вострава, бліжэй да майго дома, але як прывесці яе адтуль, дзе я пакінуў яе? Абагнуць мой востраў з усходу— толькі ад аднае думкі пра гэта ў мяне сціскалася сэрца і стыла кроў. Што там робіцца, на другім баку вострава, я не меў ніякага ўяўлення. А што, калі цячэнне і з таго боку гэтакае ж імклівае, як і з гэтага? Хіба не можа яно шпурнуць мяне на ўзбярэжныя скалы з той жа сілай, з якою другое цячэнне зносіла мяне ў адкрытае мора? Адным словам, хоць на пабудову гэтай лодкі і спуск яе на ваду я паклаў і нямала сілы, аднак я вырашыў, што ўсё ж лепей застацца без лодкі, чым рызыкаваць праз яе жыццём.
Трэба сказаць, што цяпер я ўжо добра налаўчыўся ва ўсіх ручных работах, якіх патрабавалі ўмовы майго жыцця. Калі я адразу апынуўся на востраве, я не ўмеў трымаць сякеры ў руках, а цяпер, пры выпадку, я мог бы палічыцца неблагім цесляром, асабліва калі ўзяць у разлік тыя абставіны, што ў мяне было зусім мала інструментаў.
Я і ў ганчарнай справе (зусім нечакана!) зрабіў прыкметны крок наперад: наладзіў станок з кругам, які круціўся. Таму работа мая стала і больш хуткай і лепшай: цяпер замест нязграбных вырабаў, на якія не хацелася глядзець, у мяне атрымліваўся зусім прыстойны посуд даволі правільнай формы.
Але ніколі я, здаецца, так не радаваўся і не ганарыўся сваім вынаходніцтвам, як у той дзень, калі мне ўдалося зрабіць люльку. Вядома, мая люлька мела першабытны выгляд — са звычайнай абпаленай гліны, як і ўсе мае ганчарныя вырабы, і атрымалася яна не вельмі <прыгожая. Але яна была дастаткова моцная і A добра прапускала дым, а галоўнае—гэта была ўсё-такі люлька, пра якую я столькі марыў, таму што прывык курыць з вельмі даўняга
часу. На нашым караблі былі люлькі, але, перавозячы адтуль рэчы, я не ведаў, што на востраве расце тытунь, і вырашыў, што не варта іх браць.
К гэтаму часу я заўважыў, што мае запасы пораху пачынаюць прыкметна змяншацца. Гэта надзвычай устрывожыла і засмуціла мяне, таму што новага не было дзе ўзяць. Што ж я рабіць буду, калі ў мяне выйдзе ўвесь порах? Як я тады буду паляваць на коз і птушак? Няўжо да канца сваіх дзён я застануся без мясной стравы?
РАЗДЗЕЛ ШАСНАЦЦАТЫ Рабінзон прыручае коз
На адзінаццатым годзе майго жыцця на востраве, калі порах у мяне пачаў канчацца, я пачаў сур’ёзна думаць, як бы знайсці спосаб лавіць дзікіх коз жывымі. Больш за ўсё мне хацелася злавіць матку з казлянятамі.
Спачатку я ставіў сілкі, і козы нярэдка траплялі ў іх. Але мне ад гэтага было мала карысці: козы з’ядалі прынаду, а потым разрывалі сілкі і зусім спакойна ўцякалі на волю. На жаль, у мяне не было дроту, і сілкі даводзілася рабіць вераўчаныя.
Тады я вырашыў пакапаць воўчыя ямы. Ведаючы мясціны, дзе козы хадзілі часцей за ўсё, я выкапаў там тры глыбокія ямы, накрыў іх пляцёнкамі ўласнаручнай работы і паклаў на кожную пляцёнку ахапак каласоў рысу і ячменю. Хутка я ўпэўніўся, што козы наведваюць мае ямы: каласы былі з’едзены і вакол былі відаць сляды казіных капытоў. Тады я прыдумаў сапраўдныя пасткі і на другі ж дзень знайшоў у адной яме вялізнага старога казла, а Ў другой трох казлянят: аднаго самца і дзвюх самак.
Старога казла я выпусціў на волю, бо не ведаў, што з ім рабіць. Ен быў такі дзікі і злосны, што ўзяць яго жывога было немагчыма (я баяўся зайсці да яго ў яму), а забіваць яго не было патрэбы. Як толькі я падняў пляцёнку, ён выскачыў з ямы і прыпусціў з усіх ног наўцёкі.
Пазней мне давялося ўпэўніцца, што голад утаймоўвае нават ільвоў. Але тады я гэтага не ведаў. Калі б я прымусіў казла пагаладаць дні тры-чатыры, а потым прынёс яму вады і крыху каласоў, ён бы ўціхамірыўся і быў бы спакойны не горш за маіх казлянят.
Козы наогул вельмі разумныя і паслухмяныя. Калі з імі добра абыходзіцца, іх зусім не цяжка прыручыць.
Але, паўтараю, у той час я гэтага не ведаў. Выпусціўшы казла, я падышоў да тае ямы. дзе сядзелі казляняты, выцягнуў іх усіх траіх па аднаму, звязаў разам вяроўкаю і ледзьве прывалок іх дадому.
Даволі доўга я не мог прымусіць іх есці. Апрача малака мацеры, яны яшчэ не ведалі іншай ежы. Але калі яны добра выгаладаліся, я кінуў ім некалькі сакавітых каласоў, і яны памалу ўзяліся за яду. Неўзабаве яны прывыклі да мяне і зрабіліся зусім ручныя.