Рабінзон Круза
Даніэль Дэфо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 216с.
Мінск 1976
Прауда, я адважна вырашыў яе знішчыць: трэба было зняць усю лішнюю зямлю такім чынам, каб ад лесу да берага ўтварыўся пакаты нахіл. Страшна ўспомніць, колькі сілы ўклаў я ў гэту працу, але хто пашкадуе свае апошнія сілы, калі гаворка ідзе пра тое, каб дабіцца волі!
Такім чынам першая перашкода была знішчана. дарога для лодкі гатова. Але гэта не дало вынікаў: колькі я ні біўся, я не мог зрушыць з месца маю пірогу, як раней не мог зрушыць карабельную шлюпку.
Тады я змераў адлегласць, якая аддзяляла пірогу ад мора, і вырашыў выкапаць канал: калі нельга было правесці лодку да вады, тады заставалася ваду прывесці да лодкі. I я пачаў быў ужо капаць, але калі прыкінуў у думках патрэбную глыбіню і шырыню маючага быць канала, калі падлічыў, за які прыкладна час здолее зрабіць такую работу адзін чалавек, то выявілася, што, каб давесці яе да канца, мне спатрэбіцца не меней дзесяці — дванаццаці год.
Нічога не зробіш, сціснуўшы зубы, давялося адмовіцца і ад гэтай задумы.
Я быў бясконца засмучаны, аднак тут жа разважыў, што брацца за справу, не разлічыўшы папярэдне, колькі часу і працы на яе спатрэбіцца, не ўзважыўшы, ці хопіць у цябе сілы скончыць яе,— неразумна.
За гэтым бязглуздым заняткам сустрэла мяне чацвёртая гадавіна майго жыцця на востраве. „ . „ „
К гэтаму часу большасць рэчау, якія я узяу на караблі, або зусім у мяне ўжо знасілася, або канчала свой век. Карабельныя харчовыя запасы таксама былі ўжо на астатку.
Адразу ж за чарнілам у мяне скончыўся запас хлеба, дакладней не хлеба, а карабельных сухароў. Я эканоміў іх як толькі мог. За апошнія паўтара года я з’ядаў у дзень не болей аднаго сухара. I ўсё роўна да таго часу, калі я сабраў са свайго поля ўжо столькі збожжа, што яго можна было ўжываць і ў ежу, я амаль год не спытваў і крошкі хлеба.
Адзежа мая к гэтаму часу канчаткова знасілася. У мяне былі толькі кашулі ў клетку (каля трох тузін), якія я знайшоў у куфэрках матросаў. Іх я насіў асабліва ашчадліва; на маім востраве вельмі часта было так горача, што даводзілася хадзіць у адной кашулі, і не ведаю, што б я рабіў, каб у мяне не было гэтага запасу.
Вядома, у гэтым клімаце я здолеў бы хадзіць і голы. Але, калі на мне была адзежа, я лягчэй пераносіў спякоту. Ад пякучых промняў трапічнага сонца на скуры заставаліся пухіры, кашуля ж бараніла яе ад сонца, і, апрача таго, мяне ахалоджваў рух паветра паміж кашуляй і целам. He мог я таксама звыкнуць хадзіць на сонцы з голай галавой; кожны раз, як толькі я выходзіў без шапкі, у мяне пачынала балець галава.
Патрэбна было найлепш выкарыстаць тыя запасы адзежы, якія ў мяне яшчэ заставаліся.
Перш за ўсё мне патрэбна была куртка; усе, якія ў мяне былі дагэтуль, я знасіў. Таму я вырашыў паспрабаваць перашыць на курткі матроскія бушлаты, якія ўсё яшчэ ляжалі ў мяне без патрэбы. У такіх бушлатах матросы стаяць зімовымі начамі на вахце.
I вось я ўзяўся за кравецтва! Кажучы шчыра, я быў даволі-такі няўдалы кравец, але, як там ні кажы, дзве ці тры курткі я ўсё ж сяк-так агораў.
На мой разлік, іх павінна было хапіць мне надоўга.
Пра першую ж маю спробу пашыць сабе штаны лепш і не казаць: скончылася яна сорамам і няўдачай.
Аднак неўзабаве пасля таго я вынайшаў новы спосаб апранацца і з таго часу не меў недахопу ў адзежы.
Справа ў тым, што ў мяне захаваліся шкуры ўсіх жывёл, на якіх я паляваў. Кожную шкуру я высушваў на сонцы, расцягнуўшы яе на жэрдках. Толькі спачатку я, не маючы практыкі, вельмі доўга трымаў іх на сонцы, і таму першыя шкуры былі такія каляныя, што іх нельга было выкарыстаць. Затое астатнія былі выдатныя. 3 іх я і пашыў перш за ўсё сабе вялікую шапку поўсцю наверх, каб яна не баялася дажджу. Футравая шапка была такая ўдалая, што я вырашыў з такога ж матэрыялу змайстраваць сабе яшчэ і поўны гарнітур, гэта значыць штаны і куртку. Штаны я пашыў кароткія, да каленяў, і вельмі прасторныя; куртку таксама зрабіў вольную, таму што і тое і другое патрэбна было мне не так для цеплыні, як для таго, каб бараніцца ад сонца.
Мой крой і шытво, кажучы шчыра, не варты былі добрага слова. Цясляр я быў ніякі, а кравец — і яшчэ горшы. I тым не менш, мая адзежа, пашытая ўласнаручна, служыла мне як не трэба лепш, асабліва калі мне здаралася выходзіць з дому ў дождж: уся вада сцякала па доўгай поўсці, і я заставаўся зусім сухі.
Пасля курткі і штаноў я надумаўся змайстраваць сабе парасон.
Я бачыў, як робяць парасоны ў Бразіліі. Там гарачыня такая страшэнная, што без парасона нелыа абысціся. А на маім востраве было не халадней, наадварот, бадай, нават яшчэ гарачэй, таму што ён бліжэй да экватара. Хавацца ад гарачыні я не мог, большую частку свайго часу я праводзіў пад адкрытым небам. Неабходнасць прымушала мяне выходзіць з доМУ Ў рознае надвор’е, а часам і падоўгу блукаць
7 a V
4OQ1
пад дажджом і сонцам. Адным словам, без парасона я быў як без рук.
Доўга я калупаўся і многа часу адабрала ў мяне гэта работа, перш чым здолеў змайстраваць нешта крыху падобнае на парасон. Разы два ці тры, калі я думаў, што ўжо дасягнуў мэты, у мяне атрымлівалася такое непадабенства, што даводзілася зноў пачынаць усё спачатку. Але ў рэшце рэшт я ўсё ж дабіўся свайго і зрабіў даволі прыстойны парасон. Справа ў тым, што я хацеў, каб ён раскрываўся і закрываўся,— у гэтым вось і была ўся загваздка. Вядома, зрабіць яго нерухомым было вельмі лёгка, але тады давялося б насіць яго заўсёды раскрытым, а гэта было нязручна. Як я ўжо сказаў, я адолеў і гэту цяжкасць, і мой парасон адкрываўся і закрываўся. Я нацягнуў на яго казіныя шкуры поўсцю наверх: дажджавая вада сцякала па поўсці, як па нахіленай страсе, і самыя гарачыя сонечныя промні не маглі пранікнуць скрозь мой парасон.
3 гэтым парасонам я не баяўся ніякага дажджу і не пакутаваў ад сонца нават у самае гарачае надвор’е.
Калі ён быў мне не патрэбны, я складваў яго і нёс пад пахай.
Так я і жыў на сваім востраве, спакойны і задаволены.
РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ
Рабінзон будуе другую лодку, меншых памераў, і спрабуе аб’ехаць вакол вострава
Мінула яшчэ пяць гадоў, і за гэты час, як я памятаю, не адбылося нічога асаблівага.
Жыццё маё ішло па-ранейшаму — ціха і спакойна, жыў я на старым месцы, і па-ранейшаму ўвесь мой час быў у працы і на паляванні.
Цяпер у мяне было ўжо столькі збожжа, што майго ўраджаю хапала мне на цэлы год; вінаграду таксама было ўдосталь. Але з гэтай прычыны мне даводзілася працаваць у лесе і ў полі яшчэ болып, чым раней.
Аднак галоўным маім клопатам было збудаванне новай лодкі. На гэты раз я не толькі зрабіў лодку, але і спусціў яе на ваду: я вывеў яе ў бухтачку па вузкім канале, які мне давялося выкапаць на працягу паўмілі.
Першую сваю лодку, як ужо ведае чытач, я зрабіў такога велізарнага памеру, што вымушаны быў пакінуць яе на месцы пабудовы, як помнік уласнай дурноце. Ён заўсёды нагадваў мне пра тое, што ў далейшым мне трэба быць больш разумным.
Цяпер я ўжо быў спрактыкаваны. Праўда, на гэты раз я збудаваў лодку амаль за паўмілі ад вады, таму што бліжэй не знайшоў адпаведнага дрэва, але я быў упэўнены, што здолею спусціць яе на ваду, бо бачыў, што справа, якую задумаў, гэтым разам была мне па сіле, і цвёрда вырашыў давесці яе да канца. Амаль два гады пайшло ў мяне на збудаванне лодкі. Мне так страшэнна хацелася атрымаць нарэшце магчымасць плаваць па моры, што я не шкадаваў ніякае працы.
Трэба, аднак, заўважыць, што будаваў я гэту новую пірогу зусім не для таго, каб пакінуць свой востраў. 3 гэтай марай я даўно ўжо развітаўся. Лодка была такая малая, што не было чаго і думаць пераплысці на ёй сорак ці болей міль, якія ляжалі паміж маім востравам і мацерыком.
Цяпер у мяне была больш сціплая мэта: аб’ехаць вакол вострава — і толькі. Я ўжо аднойчы пабываў на супрацьлеглым беразе, і адкрыцці, якія я там зрабіў, так зацікавілі мяне, што мне яшчэ тады захацелася агледзець усё ўзбярэжжа, якое мяне акружала.
I вось цяпер, калі ў мяне з’явілася лодка, я вырашыў, чаго б гэта ні каштавала, аб’ехаць свой востраў морам. Перш чым рушыў у дарогу, я старанна падрыхтаваўся да свайго падарожжа. Я змайстраваў для свае лодкі невялічкую мачту і пашыў такі ж невялічкі napy^ з кавалкаў парусіны, якой у мяне было яшчэ дастаткова ў запасе.
Калі лодка была аснашчана, я выпрабаваў яе ход і ўпэўніўся, што пад парусам яна ідзе даволі прыстойна. Тады я прыбудаваў на карме і на носе невялічкія скрынкі, каб захаваць ад дажджу і хваль правізію, зарады і іншыя
неабходныя мне рэчы, якія я буду браць з сабой у дарогу. Для стрэльбы я выдзеўбаў у дне лодкі вузкі жолаб.
Затым я ўмацаваў раскрыты парасон, нахіліўшы яго так, каб ён быў якраз над маёй галавой і бараніў мяне ад сонца ўсё роўна як стрэшка.
Дагэтуль час ад часу я рабіў невялікія прагулкі морам, але ніколі не заходзіў далёка ад свае бухты. Цяпер жа, калі я меў намер агледзець межы свае маленькае дзяржавы і падрыхтаваў сваё судна для далёкага плавання, я занёс на яго палову казінай тушы, гліняны гаршчок падсмажанага рысу і ячменныя праснакі, якія я ўжо сам пёк.
6 лістапада я накіраваўся ў дарогу.
Праездзіў я куды больш, чым разлічваў. Справа ў тым, што хоць мой востраў і быў сам па сабе невялікі, але калі я павярнуў да ўсходняй часткі яго ўзбярэжжа, перада мной узнікла непрадбачаная перашкода. У гэтым месцы ад берага адыходзіць вузкая града скал; іншыя з іх тырчаць з вады, іншыя схаваны ў вадзе. Града заходзіць міль на шэсць у адкрытае мора, а далей, за скаламі, яшчэ мілі на паўтары цягнецца пясчаная водмель. Такім чынам, каб абагнуць гэту касу, давялося даволі далёка ад’ехаць ад берага. Гэта было вельмі небяспечна.
Я хацеў нават павярнуць назад, таму што не мог з дакладнасцю вызначыць, як далёка мне давядзецца прайсці ў адкрытым моры, пакуль я абагну граду падводных скал, і баяўся рызыкаваць. I, апрача таго, я не ведаў, ці здолею павярнуць назад. Таму я кінуў якар (перад тым як адправіцца ў дарогу, я змайстраваў сабе нешта накшталт якара з абломка жалезнага крука, які я знайшоў на караблі), узяў стрэльбу і сышоў на бераг. Убачыўшы непадалёку даволі высокую горку, я ўзлез на яе, змераў на вока даўжыню скалістай грады, якая адсюль была добра відаць, і вырашыў рызыкнуць.
Але не паспеў я дабрацца да гэтай грады, як апынуўся на страшнай глыбіні і следам затым трапіў у магутны струмень марскога цячэння. Мяне закруціла, як у шлюзе вадзянога млына, падхапіла і панесла. Пра тое, каб