Рабінзон Круза  Даніэль Дэфо

Рабінзон Круза

Даніэль Дэфо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 216с.
Мінск 1976
80.03 МБ
змянілася становішча карабля, а потым здагадаўся, што гэта адбылося ў выніку землетра-
сення.
Землетрасенне да такой ступені разбіла і раскалола карабель, што цяпер да берага штодня пачало прыбіваць ветрам і цячэннем розныя рэчы, якія вада вымывала з адкрытага
трума.	-
Здарэнне з караблём цяпер захапіла ўсе мае думкі. Цяпер я і думаць забыўся пра мой намер перасяляцца на новае месца. Увесь наступны дзень я думаў пра тое, як мне прабрацца ўнутр карабля. Задача была няпростая, таму што ўсё аказалася забіта пяском. Але гэта мяне не спыніла: я ўжо навучыўся ніколі не адступацца перад цяжкасцямі і не адчайвацца. Я пачаў разбіраць карабель па частках, таму што добра разумеў: у маім становішчы можа стаць прыдатны любы хлам.
3	м а я. Я прыхапіў з сабою пілу і паспрабаваў распілаваць ацалелыя часткі кармы, але давялося спыніць працу, бо пачаўся прыліў.
4	м а я. Лавіў рыбу, але няўдала: усё траплялася такая, якую нельга есці. Гэта мне надакучыла, і я сабраўся ўжо ісці, але яшчэ раз закінуў вуду і выцягнуў невялікага дэльфіна. Вуда ў мяне самаробная: лёску я змайстраваў з пянькі ад старой вяроўкі, а кручкі зрабіў з дроту, таму што сапраўдных рыбалоўных кручкоў у мяне няма. I ўсё роўна я часам лавіў сваёй вудай столькі рыбы, што з мяне было дастаткова. Еў я рыбу сушаную, добра правэндзіўшы яе на сонцы.
5	мая. Працаваў на караблі. Падпілаваў бімс ададраў ад палубы тры вялікія сасновыя дошкі, звязаў іх разам і, дачакаўшыся прыліву, паплыў на плыце да берага.
24	мая. Усё яшчэ працую на караблі. Многа рэчаў у труме было састаўлена вельмі цесна, цяпер я рассунуў іх ломам, і з першым жа прылівам яны ўсплылі наверх: некалькі бочачак і два матроскія куфэркі. На жаль, іх знесла ў мора — вецер дзьмуў з берага. Але сёння вецер змяніўся і хвалі выкінулі на бераг бочку з рэшткай бразільскай свініны, якая, дарэчы,
1 Б і м с — папярэчная бэлька, якая падтрымлівае палубу.
была не прыгодная для яды, таму што ў бочку трапіла многа салёнай вады і пяску.
16 чэрвеня. Знайшоў на беразе вялізную чарапаху. Раней я ніколі не бачыў тут чарапах.
17 чэрвеня. Спёк чарапаху на вуголлі. Знайшоў у ёй каля шасцідзесяці яек. Ніколі ў жыцці я, здаецца, не еў такога смачнага мяса! He дзіва: да гэтага дня мая мясная ежа на востраве складалася толькі з казлінага і птушынага мяса.
18	чэрвеня. 3 раніцы да вечара лье дождж, я не выходжу з дому. Увесь дзень мяне б’е ліхаманка, хоць, наколькі мне вядома, у гэтых мясцінах не бывае халоднага дажджу.
19	ч э р в е н я. Мне ўсё яшчэ нядужыцца: дрыжу ад холаду, нібыта зімой.
20	чэрвеня. Усю ноч не заплюшчыў вачэй: баліць галава і трасе ліхаманка.
21	чэрвеня. Мне вельмі кепска! Баюся расхварэцца і страціць сілу. Што тады са мною будзе?
22	ч э р в е н я. Сёння мне як быццам лепш, але не ведаю, ці надоўга.
24	ч э р в е н я. Куды лепш.
25	чэрвеня. Страшэнная ліхаманка. Сем гадзін запар мяне кідала то ў гарачку, то ў холад. Скончылася потам і амаль непрытомнасцю.
26	ч э р в е н я. Мне лягчэй. У мяне скончыўся ўвесь запас мяса, і я павінен быў пайсці на паляванне, хоць і адчуваў страшэнную слабасць. Забіў казу, ледзь прыцягнуў яе дадому, спёк кавалачак мяса на вуголлі і з’еў. Вельмі хацелася зварыць супу, але ў мяне няма ні каструлі, ні гаршка.
27	чэрвеня. Зноў ліхаманка, такая моцная, што я ўвесь дзень праляжаў без яды і вады. Я паміраў ад смагі, але не меў сілы ўстаць і пайсці па ваду.
28	ч э р в е н я. Ноччу мучыўся ад смагі, але ні ў палатцы, ні ў пячоры не было ні кроплі вады, і мне давялося пакутаваць да раніцы. Толькі пад раніцу здолеў заснуць. Падрыхтаваў сабе лекі: тытунёвую настойку і ром. Выпіў яго, і мяне пачало ванітаваць. Але ўсё ж крыху палягчала.
30 чэрвеня. Я адчуваў сябе здаровым увесь дзень. Ліхаманкі не было. Пахадзіў са стрэльбай, але нядоўга: пабаяўся заходзіць далёка. У абед з апетытам з’еў чарапашыныя яйкі. Вечарам паўтарыў тыя ж лекі, якія памаглі мне ўчора.
I ўсё роўна на другі дзень, 1 ліпеня, мне зноў зрабілася кепска: мяне зноў калаціла ліхаманка, хоць гэты раз і менш, чым раней.
3 3 ліпеня мая ліхаманка больш не вярталася. Але канчаткова я ачуняў толькі тыдні праз два-тры...
Так пражыў я дзесяць месяцаў на гэтым самотным востраве. Мне было зразумела, што выратавацца адсюль у мяне няма ніякай магчымасці. Я быў цвёрда ўпэўнены, што да мяне тут ніколі не ступала нага чалавека.
Цяпер, калі маё жыллё было абнесена трывалай агароджай, я вырашыў самым старанным чынам даследаваць востраў, каб даведацца, ці няма на ім якіх-небудзь іншых жывёл і раслін, якія здолелі б прынесці мне карысць.
3 15 ліпеня я пачаў агляд. Перш за ўсё я накіраваўся да той маленькай бухты, куды я прычальваў свае плыты. У бухту ўпадаў ручай. Прайшоўшы мілі дзве ўверх па цячэнні, я ўпэўніўся, што прыліў туды не даходзіць, таму што на гэтым месцы і вышэй вада ў ручаі аказалася прэснай, празрыстай і чыстай. Мясцінамі ручай перасох, бо ў гэту пару года тут не ідуць дажджы.
Берагі ручая былі нізкія; ручай працякаў прыгожым лугам. Кругом зелянелі густыя, высокія травы, а далей, на схіле пагорка, у вялікай колькасці рос тытунь. Разліў не даходзіў да гэтых мясцін, і таму тытунь тут аж буяў. Там былі і іншыя расліны, якіх раней я ніколі не бачыў; магчыма, калі б я ведаў іх асаблівасці, я мог бы выкарыстаць іх з вялікай карысцю для сябе.
Я шукаў касаву 3 кораня яе індзейцы, якія жывуць у гарачым клімаце, робяць хлеб. Але я не знайшоў яе. Затое бачыў цудоўныя экземпляры альясу 2 і цукровага трыснягу. Але
1 К a с а в a — дрэўца, якое разводзіцца ў Амерыцы; у карэнні касавы многа спажыўнага крухмалу.
2 А л ь я с — трапічная расліна з сямейства лілейных.
я не ведаў, ці можна прыгатаваць якую-небудзь ежу з альясу, а цукровы трыснёг быў дзікі і таму не прыгодны для вырабу цукру.
На ДРугі дзень, 16-г а, я зноў пабыў у тых мясцінах і прайшоў крыху далей — туды, дзе канчаліся лугі. Там я знайшоў многа розных пладоў. Больш за ўсё было дыняў. А па ствалах дрэў вілася вінаградная лаза. А над галавой віселі цяжкія спелыя гронкі. Гэта адкрыццё і здзівіла і ўзрадавала мяне. Вінаград аказаўся вельмі салодкі. Я вырашыў нарыхтаваць яго ў запас — высушыць на сонцы і, калі з яго атрымаюцца разынкі, хаваць яго ў кладоўцы: разынкі такія прыемныя на смак і карысныя здароўю. Для гэтага я сабраў, колькі здолеў, вінаградных гронак і развесіў іх на дрэвах.
У гэты дзень я не вярнуўся начаваць, мне захацелася застацца ў лесе. Непакоячыся, што ўначы на мяне можа напасці які-небудзь драпежнік, я, як і ў першы дзень, калі трапіў на востраў, ускарабкаўся на дрэва і так прабыў усю ноч.
Спаў я добра, а раніцой накіраваўся далей. Я прайшоў яшчэ мілі чатыры ў ранейшым кірунку на поўнач. У канцы дарогі я адкрыў новую цудоўную даліну. 3 вяршыні аднаго з пагоркаў браў свой пачатак сцюдзёны і быстрацечны ручай. Ён прабіваўся на ўсход.
Я пайшоў далінаю. Справа і злева ўзвышаліся пагоркі. Усё вакол зелянела, квітнела. Мне здавалася, што я ў духмяным садзе, дагледжаным стараннем чалавека. Кожны куст, кожнае ДРэЎЦа і кожная кветка стаялі ў пышным уборы. Какосавыя пальмы, апельсінавыя і лімонныя дрэвы раслі тут скрозь, але яны былі дзікія, і толькі некаторыя з іх мелі плады. Я нарваў зялёных лімонаў і потым піў ваду з лімонным сокам. Гэты напітак мяне вельмі асвяжаў і быў карысны для майго здароўя.
Толькі праз тры дні я вярнуўся дадому (так буду цяпер называць сваю палатку і пячору). Я з захапленнем успамінаў цудоўную маляўнічую даліну, якую я знайшоў, уяўляў яе гаі, з багаццем пладовых дрэў, думаў пра тое, як яна добра затулена ад вятроў, колькі там крынічнай вады, і я прыйшоў да заключэння, што месца, дзе я збудаваў сабе дом,
я выбраў няўдала: гэта найгоршая мясціна на ўсім востраве. А зрабіўшы такое заключэнне, я, натуральна, пачаў марыць пра тое, як бы мне перасяліцца ў тую квітнеючую зялёную даліну, дзе такое багацце розных пладоў. Трэба было толькі адшукаць у той даліне адпаведнае месца і абгарадзіць яго ад нападу драпежнікаў.
Гэта думка доўга хвалявала мяне: свежая зеляніна цудоўнай даліны так і клікала мяне да сябе. Мара аб перасяленні захапляла мяне і радавала. Але калі я дакладна абдумаў гэты план, калі разважыў, што зараз з мае палаткі я заўсёды бачу мора, а гэта азначае, маю хоць маленькую надзею на шчаслівую змену ў маім лёсе, я сказаў сабе, што мне ні ў якім разе не варта перабірацца ў даліну, з усіх бакоў закрытую пагоркамі. Можа ж так здарыцца, што хвалі занясуць на гэты бераг другога небараку, пацярпеўшага караблекрушэнне ў моры, і хто б ён ні быў, той няшчасны, я буду рады яму, як лепшаму сябру. Вядома, на такую выпадковасць надзеі было мала, але схавацца сярод гор і лясоў, у глыбіні вострава, удалечыні ад мора, азначала б назаўсёды замураваць сябе ў гэтай турме і да самае смерці забыць усякія мары пра волю.
I ўсё роўна я так палюбіў тую даліну, што прабыў там амаль увесь канец ліпеня і зладзіў сабе там другое жыллё. Я паставіў у даліне будан, абгарадзіў яго наглуха моцным двайным частаколам вышэй чалавечага росту, а прамежкі паміж частаколінамі залажыў ламаччам; выходзіў жа з двара і заходзіў у двор, як і ў маім старым жыллі, па прыстаўных лесках.
Такім чынам, мне і тут не было чаго баяцца нападу дзікіх звяроў. Мне так падабалася быць у гэтых новых мясцінах, што я часам затрымліваўся там па некалькі сутак, і дзветры ночы запар я спаў у будане, і мне вельмі лёгка дыхалася.
«Цяпер у мяне на беразе мора ёсць дом, а ў лесе дача»,— казаў я сам сабе. Работы па збудаванню гэтай «дачы» забралі ў мяне ўвесь час да пачатку жніўня.
3 жніўня я ўбачыў, што мае развешаныя гронкі вінаграду ўжо высахлі і з іх атрымалі-
ся выдатныя разынкі. Я адразу ж пачаў іх збіраць. Трэба было спяшацца, інакш іх сапсаваў бы дождж, і я пазбавіўся б амаль усіх сваіх зімовых прыпасаў, а прыпасы ў мяне былі багатыя: напэўна, каля двухсот вельмі буйных гронак. I ледзь толькі паспеў я зняць з дрэва і занесці ў пячору апошнюю гронку, як насунуліся чорныя хмары і хлынуў лівень. Ён ішоў без супынку два месяцы: з 14 жніўня да паловы кастрычніка. Часам гэта быў сапраўдны патоп, і тады я не меў магчымасці выйсці з пячоры па некалькі дзён.
За гэты час, на маё вялікае задавальненне, у мяне павялічылася сям’я. Адна мая кошка даўно ўжо сышла з дому і дзесьці прападала, я думаў, што яна загінула, і мне было шкада яе, як раптам у канцы жніўня яна вярнулася і прывяла траіх кацянят.