Рабінзон Круза  Даніэль Дэфо

Рабінзон Круза

Даніэль Дэфо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 216с.
Мінск 1976
80.03 МБ
Пасля таго калі я канчаткова ўладкаваўся ў сваім новьім жыллі, мне прыйшло на думку скласці сабе печ ці ўвогуле які-небудзь ачаг. Неабходна было таксама назапасіць дроў.
Як я рабіў усё гэта, як пабольшыў свой склеп, як паступова жыццё маё набывала нават некаторыя выгоды, я падрабязна раскажу на наступных старонках.
РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ
Каляндар Рабінзона.— Рабінзон уладкоўвае сваё жыллё
Неўзабаве пасля таго як я пасяліўся на востраве, мне раптам прыйшло ў галаву, што калі я не завяду сабе каляндар, то я вельмі хутка згублю лік дням і нават не буду адрозніваць нядзелі ад будзённага дня.
Каляндар я прыдумаў такі: абчасаў сякераю тоўстае бервяно і ўкапаў яго на беразе ў пясок, на тым самым месцы, куды мяне выкінула бура. Да гэтага слупа я прыбіў перакладзіну, на якой выразаў вялікімі літарамі такія словы:
ТУТ Я ЎПЕРШЫНЮ СТУПІЎ НА ГЭТЫ ВОСТРАЎ 30 ВЕРАСНЯ 1659 ГОДА.
3 таго часу кожны дзень на сваім слупе я рабіў зарубку ў выглядзе кароткай рысачкі. Праз шэсць рысачак я рабіў адну даўжэйшую, якая азначала нядзелю; зарубкі ж, якія значылі першае чысло кожнага месяца, я рабіў яшчэ даўжэйшыя.
Такім чынам я вёў свой каляндар, адзначаючы дні, тыдні, месяцы і гады.
Пералічваючы рэчы, якія я перавёз з карабля, як я казаў ужо, за адзінаццаць разоў, я не ўпамянуў пра розную драбязу, якая хоць і не мела асаблівай каштоўнасці, але ўсё роўна зрабіла мне вялікую паслугу. Так, напрыклад, у каютах капітана і яго памочніка я знайшоў чарніла, пер’і і паперу, тры ці чатыры компасы, некаторыя астранамічныя прыборы, падзорныя трубы, геаграфічныя карты і карабельны журнал. Усё гэта я склаў на ўсякі выпадак у адзін з куфраў, не ведаючы нават, ці спатрэбіцца мне што-небудзь з гэтых рэчаў. Затым мне трапілася некалькі кніг на партугальскай мове. Я забраў іх таксама.
Былі ў нас на караблі два каты і сабака. Катоў я перавёз на бераг на плыту; сабака ж яшчэ ў час самае першае мае паездкі сам скочыў у ваду і паплыў услед за мною. Многа гадоў ён быў маім надзейным памочнікам і служыў мне шчыра і аддана. Ён амаль замяняў мне адносіны з людзьмі, толькі не ўмеў гава-
рыць. О як бы дорага я заплаціў, каб ён загаварыў толькі!
Чарніла, пер’і і паперу я стараўся як мага берагчы. Пакуль у мяне было чарніла, я старанна запісваў усё, што са мною здаралася, і калі ж чарніла скончылася, запісы давялося спыніць, таму што я не ўмеў рабіць чарніла і не мог дадумацца, чым яго замяніць.
Наогул, хоць у мяне і быў такі вялікі склад разнастайных рэчаў, мне, апрача чарніла, яшчэ многа чаго не хапала: у мяне не было ні кіркі, ні рыдлёўкі — ніякага інструмента для земляных работ. He было ні іголак, ні нітак. Мая бялізна знасілася, але хутка я прывык абыходзіцца зусім без бялізны і не адчуваў у ёй вялікай патрэбы.
У мяне не хапала патрэбных прылад, і таму ўсякая работа ў мяне рабілася вельмі марудна і з вялікімі цяжкасцямі. Той частакол, якім я абгарадзіў сваё жыллё, я гарадзіў амаль цэлы год. Насекчы ў лесе тоўстых жэрдак, начасаць з іх калоў, перацягаць гэтыя калы да палаткі — на ўсё гэта патрабавалася шмат часу. Калы былі вельмі цяжкія, і таму я мог падняць і прынесці за адзін раз не больш аднаго кала. Часам я траціў і два дні толькі на тое, каб вычасаць кол і прынесці яго дадому, a трэці дзень — на тое, каб убіць яго ў зямлю.
Заганяючы калы ў зямлю, я спачатку карыстаўся цяжкой дубінай, а потым успомніў, што ў мяне ёсць жалезныя ламы, якія я прывёз з карабля. Я пачаў працаваць ломам, аднак не скажу, што гэта прынесла мне вельмі вялікую палёгку. Наогул самая цяжкая і стамляючая для мяне работа было ўбіваць у зямлю калы. Але што мне тут было выдумляць? Усё роўна ж у мяне не было на што траціць часу, і другой справы ў мяне не было, апрача блукання па востраве ў пошуках ежы; гэтым я займаўся акуратна штодня.
Часам на мяне нападаў адчай, у такія моманты я адчуваў смяртэльны сум. Каб перамагчы гэтыя горкія пачуцці, я ўзяў пяро і паспрабаваў даказаць сам сабе, што ў маім адчайным становішчы ёсць усё ж нямала і добрага. Я падзяліў старонку папалам і напісаў злева «кепска», а справа «добра», і вось што ў мяне атрымалася:
К е п с к a
1.
Я закінуты на панылы бязлюдны востраў, і ў мяне няма ніякай надзеі на выратаванне.
2.
Я адарваны ад усяго чалавецтва; я пустэльнік, назаўсёды пазбаўлены свету і людзей.
3.
У мяне мала адзежы, і хутка мне не будзе чым прыкрыцца.
4.
Я не здолею абараніцца, калі на мяне нападуць злыя людзі ці дзікія звяры.
5.
Мне няма каму сказаць слова, і ніхто мяне не падбадзёрыць і не суцешыць.
Д о б р a
1.
Але я застаўся жывы, хоць мог бы патануць, як усе мае спадарожнікі.
2.
Але я не памёр з голаду і не загінуў у гэтай пустыні.
3.
Але клімат тут гарачы, і можна абысціся без адзежы.
’	4.
Але тут няма ні людзей, ні звяроў. I я магу лічыць сябе шчаслівым, што мяне не выкінула на бераг Афрыкі, дзе столькі драпежнікаў.
5.
Але я паспеў назапасіць усяго неабходнага для жыцця і забяспечыць сабе пражытак да канца сваіх дзён.
Гэтыя разважанні былі для мяне вялікай падтрымкай. Я ўбачыў, што мне не варта сумаваць і адчайвацца, таму што нават пры самых цяжкіх выпрабаваннях можна і неабходна знайсці суцяшэнне.
Я супакоіўся і стаў куды больш бадзёры. Да гэтага часу я толькі і думаў, як мне пакінуць востраў; гадзінамі ўглядаўся я ў марскую далячынь — ці не пакажацца дзе-небудзь карабель. Цяпер жа, скончыўшы з дарэмнымі надзеямі, я пачаў думаць пра тое, як мне лепей наладзіць сваё жыццё на востраве.
Я ўжо апісваў сваё жыллё. Гэта была палатка, пастаўленая на схіле гары і абнесеная моцным двайным частаколам. Але цяпер маю агароджу можна было назваць сцяной ці валам,
таму што з надворнага боку ўшчыльную да яе я зрабіў земляны насып, таўшчынёй у два футы.
Праз нейкі час (гады праз паўтара) я паклаў на свой насып жэрдкі, прыхіліўшы іх да адхону гары, а зверху зрабіў насціл з галін і доўгага шырокага лісця. Такім чынам, мой дворык аказаўся пад страхой, і цяпер я мог не баяцца дажджу, які, як я казаў ужо, у пэўную пару года бязлітасна паліваў мой востраў.
Чытач ужо.ведае, што ўсю маёмасць я перанёс у сваю крэпасць, спачатку толькі за агароджу, а затым і ў пячору, якую я выкапаў у гары за палаткай. Але я павінен сказаць, што на першым часе ўсе мае рэчы былі бязладна звалены ў кучу і загрувашчвалі ўвесь двор. Я бясконца спатыкаўся на іх, і мне зусім не было дзе павярнуцца. Каб скласці ўсё як мае быць, мне давялося пашырыць пячору.
На шчасце, гара складалася з рыхлага пясчаніку. Пракапаўшы зямлю ўправа, колькі па майму разліку было патрэбна, я ўзяў яшчэ правей і вывеў ход за агароджу.
Гэты скразны падземны ход — чорны ход майго жылля — даў мне магчымасць не толькі смела пакідаць двор і вяртацца дадому, але і значна павялічыў плошчу мае кладоўкі.
Скончыўшы гэты занятак, я ўзяўся майстраваць сабе мэблю. Болып за ўсё мне патрэбен быў стол і крэсла: без стала і крэсла я не меў асалоды нават ад таго, чым я валодаў у маёй адзіноце,— я не мог ні есці па-людску, ні пісаць, ні чытаць.
I вось я зрабіўся сталяром.
Ніколі ў жыцці да таго часу не трымаў я ў руках сталярнага інструмента, і тым не менш, дзякуючы прыроджанай кемлівасці і настойлівасці ў працы, я памалу так налаўчыўся, што, калі б у мяне былі ўсе патрэбныя прылады, я мог бы змайстраваць любую мэблю.
Аднак і без інструмента, ці амаль без інструмента, з адной толькі сякераю і рубанкам, я зрабіў мноства рэчаў, хоць, напэўна, ніхто яшчэ не рабіў іх такім першабытным спосабам і не траціў на гэта столькі працы. Толькі для таго, каб зрабіць дошку, я павінен быў спілаваць дрэва, ачысціць ствол ад галін і часаць яго з абодвух бакоў да таго часу, пакуль
з яго не атрымаецца нешта накшталт дошкі. Спосаб гэты быў і нязручны і мала карысны, таму што з цэлага дрэва атрымлівалася ўсяго адна дошка. Але што было рабіць, даводзілася мірыцца. Да таго ж і мой час і мая праца каштавалі вельмі танна, дык ці не ўсё роўна было, што я буду рабіць.
Такім чынам, перш за ўсё я зрабіў сабе стол і крэсла. На гэта мне прыдаліся кароткія дошкі, якія я прывёз з карабля. Затым сваім першабытным спосабам я начасаў даўгіх дошчак і прыладзіў у маім склепе некалькі паліц, футаў на паўтара шырынёю. Я склаў на іх інструменты, цвікі, кавалкі жалеза і іншую дробязь — словам, зрабіў парадак, каб, як спатрэбіцца, я мог знайсці любую рэч.
Апрача таго, у сцяну свайго склепа я ўбіў калкі, на якіх павесіў стрэльбы, пісталеты і іншыя рэчы.
Калі б хто ўбачыў тады маю пячору, напэўна, падумаў бы, што гэта склад разнастайных гаспадарчых прылад. I я меў сапраўдную радасць, калі заглядваў на гэты склад — так многа было там рознага дабра, у такім парадку былі раскладзены і развешаны ўсе рэчы, і кожная дробязь была ў мяне пад рукою.
3 таго часу і пачаў я весці свой дзённік, запісваючы ўсё, што я рабіў на працягу дня. На першым часе мне было не да запісаў: я быў завалены работай; да таго ж у мяне тады быў такі змрочны настрой, што я баяўся, каб ён не адбіўся і на маім дзённіку.
Але цяпер, калі мне, нарэшце, удалося адолець сваю самоту, калі я пакінуў цешыць сябе бескарыснымі марамі і надзеяй, я ўзяўся цяпер абсталёўваць сваё жыллё. Прывёў да ладу сваю хатнюю гаспадарку, змайстраваў сабе стол і крэсла, наогул уладкаваўся па магчымасці зручна і ўтульна і ўзяўся за дзённік. Прыводжу яго тут поўнасцю, хоць значная частка падзей, якія тут апісаны, чытачу вядома ўжо з папярэдніх раздзелаў. Паўтараю, я вёў свой дзённік акуратна, пакуль у мяне было чарніла. Калі ж чарніла скончылася, дзённік міжволі давялося спыніць.
РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ
Дзённік Рабінзона.— Землетрасенне
30 верасня 1659 года. Наш карабель, захоплены страшэнным штормам у адкрытым моры, пацярпеў крушэнне. Увесь экіпаж апрача мяне, патануў; мяне ж, няшчаснага Рабінзона Круза, выкінула ледзь жывога на бераг гэтага праклятага вострава, які я назваў востравам Адчаю.
Да самай ночы мяне прыгняталі змрочныя пачуцці: я ж застаўся без ежы, без жылля; у мяне не было ні адзежы, ні зброі; я не меў дзе схавацца, калі б на мяне напалі ворагі. Чакаць выратавання было дарэмна. Наперадзе мне бачылася толькі смерць: або мяне разарвуць драпежныя звяры, або заб’юць дзікуны, або я памру з голаду.
Калі надышла ноч, я ўзлез на дрэва, таму што баяўся звяроў. Усю ноч я праспаў як забіты, нягледзячы на тое, што ішоў дождж.