Рабінзон Круза
Даніэль Дэфо
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 216с.
Мінск 1976
Ніхто, я думаю, не валодаў такім велізарным складам рэчаў, як я цяпер. Але мне ўсё здавалася мала. Карабель быў цэлы, і пакуль яго не знесла ўбок, пакуль на ім заставалася хоць адна рэч, якую я мог выкарыстаць, я лічыў неабходным вывезці адтуль на бераг усё, што магчыма. Таму кожны дзень я накіроўваўся туды ў час адліву і прывозіў усё новыя і новыя рэчы.
Асабліва паспяховым было маё трэцяе падарожжа. Я разабраў усе снасці і забраў з сабою ўсе вяроўкі. Гэты раз я прывёз вялікі кавалак запаснога брызенту, якім у нас карысталіся, калі трэба было рамантаваць парусы; і бочачку пораху, якая падмокла і якую спачатку я пакінуў на караблі. Нарэшце, я пераправіў на бераг усе парусы; толькі давялося парэзаць іх на кавалкі і перавезці часткамі. Зрэшты, мне не было чаго шкадаваць: парусы мне патрэбны былі зусім не для мараплавання. Уся каштоўнасць іх заключалася ў тым, што яны былі пашыты з брызенту.
Цяпер на караблі не засталося нічога, чаго б не здолеў забраць адзін чалавек. Засталіся толькі грувасткія рэчы, за якія я і ўзяўся ў наступны рэйс. Я пачаў з канатаў. Кожны канат я разразаў на кавалкі такой велічыні, каб мне не вельмі цяжка было з імі спраўляцца, і кавалкамі перавёз тры канаты. Апрача таго, я забраў на караблі ўсе жалезныя часткі, якія толькі здолеў ададраць з дапамогай сякеры. Затым я ссек усе рэі, якія яшчэ заставаліся на караблі, пабудаваў плыт болыны за ранейшыя і, склаўшы на яго ўвесь гэты цяжар, паплыў да берага.
На гэты раз мне не пашанцавала: мой плыт быў такі цяжкі, што кіраваць ім было амаль немагчыма. Калі я, нарэшце, зайшоў у бухтач' ку і накіраваўся да берага, дзе была складзена ўся мая маёмасць, плыт раптам перакуліўся, і я апынуўся ў вадзе з усім маім грузам. Я не патануў таму, што гэта адбылося непадалёк ад берага, аднак амаль увесь мой груз быў пад вадою; галоўнае, што патанула жалеза, якім я так даражыў.
Праўда, калі пачаўся адліў, я выцягнуў на бераг амаль усе кавалкі каната і некалькі кавалкаў жалеза. Гэта мяне вельмі стаміла, бо за кожным кавалкам мне даводзілася ныраць у ваду.
Mae паездкі на карабель працягваліся з дня ў дзень, і кожны раз я прывозіў што-небудзь іншае.
• Ужо трынаццаць дзён жыў я на востраве і за гэты час адзінаццаць разоў пабыў на караблі і перавёз на бераг усё, што толькі здолелі зрушыць дзве чалавечыя рукі. He сумняваюся, што, калі б ціхае надвор’е пратрымалася яшчэ, я перавёз бы па частках і ўвесь карабель.
Рыхтуючыся да дванаццатага рэйса, я заўважыў, што ўзнімаецца вецер. Тым не менш, дачакаўшыся адліву, я накіраваўся да карабля. Мне здавалася, што я так аблазіў нашу каюту, што знайсці там што-небудзь ужо было немагчыма. Аднак раптам на вочы мне трапіла маленькая шафа з дзвюма скрынкамі; у адной я знайшоў тры брытвы, нажніцы і з тузін цудоўных відэльцаў і нажоў; у другой скрынцы ляжалі грошы, часткова еўрапейскай, часткова бразільскай срэбнай і залатой манетай,— усяго каля трыццаці шасці фунтаў стэрлінгаў.
Я пагардліва ўсміхнуўся, гледзячы на гэтыя грошы.
— Непатрэбнае смецце,— прамовіў я.— Навошта ты мне цяпер патрэбна? Усю кучу золата я з ахвотай зараз аддаў бы за любы з гэтых капеечных нажоў. Нават калі б ты ляжала цяпер на падлозе, я і тады не сагнуўся б, каб падняць цябе. Мне няма чаго з табою рабіць. Дык ідзі ж на дно марское.
Але, падумаўшы крыху, я ўсё-такі загарнуў грошы ў кавалак брызенту і забраў іх з сабою.
Мора бушавала ўсю ноч, і калі раніцой я выглянуў са свае палаткі, ад карабля не засталося і следу. Цяпер я мог цалкам займацца пытаннем, якое непакоіла мяне з першага дня: што мне рабіць, каб на мяне не напалі драпежныя звяры ці дзікія людзі? Якое жыллё сабе збудаваць? Выкапаць пячору ці паставіць палатку?
Нарэшце я вырашыў зрабіць і тое і другое.
К гэтаму часу я ўжо ўпэўніўся, што месца, якое я аблюбаваў на беразе, не прыгоднае для пабудовы жылля: гэта была нізкая балоцістая мясціна каля самага мора. Жыць у такіх мясцінах вельмі шкодна. Да таго ж там не было паблізу прэснай вады. Я вырашыў адшукаць іншае месца, больш прыгоднае для жылля. Мне патрэбна было, каб жыллё маё мела засцярогу ад сонечнай спёкі і ад драпежнікаў; каб яно стаяла ў такім месцы, дзе няма вільгаці; каб непадалёку была прэсная вада. Апрача таго, я абавязкова хацеў, каб з майго дома было бачна мора.
«Можа здарыцца, што непадалёк ад вострава з’явіцца карабель,— казаў я сабе,— а калі я не буду бачыць мора, я здолею прапусціць гэты выпадак».
Як бачыце, мяне ўсё яшчэ не пакідала надзея.
Пасля доўгіх пошукаў я нарэшце знайшоў прыдатную мясціну для пабудовы жылля. Гэта была невялікая гладкая пляцоўка на схіле высокага пагорка. Ад вяршыні да самай палянкі пагорак спускаўся крутой сцяной, так што я мог не баяцца нападу зверху. У гэтай сцяне каля самай палянкі было невялікае паглыбленне, як быццам уваход у пячору, аднак ніякай пячоры там не было. Вось тут, якраз супроць гэтага паглыблення, на зялёнай палянцы я і вырашыў паставіць палатку.
Мясціна гэта знаходзілася на паўночна-заходнім схіле пагорка, і таму яна амаль да самага вечара заставалася ў цяні. А пад вечар яе асвятляла сонца.
Перш чым ставіць палатку, я ўзяў завостраны кій і выпісаў ім перад самым паглыбленнем паўкруг, ярдаў 1 каля дзесяці ў дыяметры.
1 Я р д — англійская мера даўжыні; роўны 0,9144 метра.
Затым па ўсяму паўкругу я набіў у зямлю ў два рады высокіх моцных калоў, завостраных зверху. Паміж двух радоў калоў я пакіНУЎ невялікі прамежак і забіў яго да верху абрэзкамі канатаў, прывезеных з карабля. Я склаў іх у рады, адзін на другі, а з сярэдзіны ўмацаваў агароджу падпоркамі. Агароджа ў мяне атрымалася выдатная: ні пралезці праз яе, ні пералезці цераз яе не здолеў бы ні звер, ні чалавек. Гэта праца патрабавала многа часу і сілы. Асабліва цяжка было насекчы ў лесе жэрдак, перанесці іх на месца набудовы, абчасаць і ўбіць у зямлю.
Плот быў суцэльны, дзвярэй не было. Заходзіў я ў сваё жыллё і выходзіў з яго, карыстаючыся лескамі. Калі мне патрабавалася зайсці ці выйсці, я прыстаўляў іх кожны раз да частаколу.
РАЗДЗЕЛ СЁМЫ
Рабінзон на наваселлі.— Каза і казлянё
Цяжка было мне перацягваць у крэпасць усё маё багацце — правізію, зброю і іншыя рэчы. Ледзь справіўся я з гэтай работай, як тут жа давялося брацца за новую: ставіць вялікую трывалую палатку.
У трапічных краінах дажджы, як вядома, вельмі моцныя і ў пэўную пару года лыоць без перапынку многа дзён. Каб захаваць сябе ад вільгаці, я зрабіў двайную палатку, гэта значыць спачатку паставіў адну палатку, меншую, а зверху яе — другую, болыпую. Знадворную палатку я пакрыў брызентам, які я прыхапіў на караблі разам з парусамі.
Цяпер я спаў ужо не на посцілцы, якая ляжала проста на зямлі, а ў вельмі зручным гамаку, які належаў памочніку нашага KaniTana.
Я перанёс у палатку ўсе харчовыя прыпасы і іншыя рэчы, якія маглі сапсавацца ад дажджу. Калі ўсё гэта было занесена ў сярэдзіну агароджы, я шчыльна забіў ход, які часова служыў мне замест дзвярэй, і пачаў хадзіць па прыстаўных лесках, пра якія казаў раней. Такім чынам я жыў усё роўна як у крэпасці,
ахаваны ад усякай небяспекі, і мог спаць зусім спакойна.
Умацаваўшы агароджу, я ўзяўся капаць пячору, паглыбляючы тую выемку, якую мела гара. Пячора знаходзілася якраз за палаткай і служыла мне склепам. Выкапанае каменне я зносіў у дворык і складаў уздоўж агароджы. Туды ж ссыпаў я і зямлю, і таму глеба ў дворыку ўзнялася футы на паўтара.
Нямала часу адабрала ў мяне гэта работа. Да таго ж было ў мяне тады і многа іншых спраў і здарылася некалькі прыгод.
Аднойчы, у той час, калі я яшчэ толькі рыхтаваўся ставіць палатку і капаць пячору, набегла раптам чорная хмара і лінуў праліўны дождж. Потым бліснула маланка і ўдарыў страшэнны гром.
У гэтым, вядома, не было нічога незвычайнага, і мяне напалохала, вядома, не сама маланка, а адна думка, якая прамільгнула ў маёй галаве хутчэй маланкі: «Порах!..»
У мяне спынілася сэрца. Я з жахам падумаў: «Адзін удар маланкі можа знішчыць увесь мой порах! А без пораху я не здолею ні абараніцца ад драпежных звяроў, ні здабыць сабе ежы». Дзіўная справа, але ў той час я нават не падумаў пра тое, што калі порах узарвецца, то перш за ўсё загіну я сам.
Гэты выпадак зрабіў на мяне такое моцнае ўражанне, што я, як толькі прайшла навальніца, адклаў на час усе свае будаўнічыя работы і адразу ж узяўся за сталярнае рамяство і шытво: я шыў мяшэчкі і рабіў скрыначкі на порах. Неабходна было падзяліць порах на некалькі частак і кожную хаваць асобна, каб яны не маглі ўспыхнуць усе адразу.
На гэту работу ў мяне пайшло амаль два тыдні. Усяго пораху ў мяне было каля двухсот сарака фунтаў. Я высыпаў яго ў мяшэчкі і скрыначкі, падзяліўшы ўвесь запас прыкладна на сто частак.
Мяшэчкі і скрыначкі я пахаваў у расколіны гары, у такіх мясцінах, куды не магла пранікнуць вільгаць, і дакладна прыкмеціў кожную схованку. За бочачку з адсырэлым порахам я не баяўся — гэты порах усё роўна быў кепскі — і таму паставіў яе, як яна была, у пячору, ці ў сваю «кухню», як я называў яе ў думках.
Увесь гэты час раз на дзень, a то і болей я выходзіў з дому, узяўшы стрэльбу — на праходку, а таксама, каб пазнаёміцца з мясцовай прыродай і, калі будзе выпадак, падстрэліць якую-небудзь дзічыну.
Першага разу, калі накіраваўся ў такую экскурсію, я зрабіў адкрыццё, што на востраве водзяцца козы. Я вельмі ўзрадаваўся, але хутка выявілася, што козы незвычайна чуйныя і спрытныя і падкрасціся да іх няма ніякай магчымасці. Аднак гэта мяне не збянтэжыла: я не сумняваўся, што некалі ўсё роўна навучуся паляваць на іх.
Хутка я заўважыў адну дзіўную з’яву: калі козы знаходзіліся на вяршыні гары, а я ў гэты час паказваўся ў даліне, увесь статак зараз жа ўцякаў ад мяне далей; калі ж, наадварот, козы хадзілі ў даліне, а я быў на гары, тады яны як быццам нават не заўважалі мяне. 3 гэтага назірання я зрабіў заключэнне, што вочы іх маюць тую асаблівасць, што яны не бачаць таго, што знаходзіцца ўгары. 3 таго часу я і пачаў так паляваць: я падымаўся на якуюнебудзь гару і страляў з вяршыні па козах.
Першым жа стрэлам я забіў маладую казу, якая хадзіла з сысунком. Мне страшэнна шкада было казляняці. Калі маці ўпала, яно ўсё гэтак жа рахмана стаяла каля яе і глядзела на мяне з даверам. Мала таго, дык яно пабегла за мною следам, калі я ўзваліў забітую казу на плечы і панёс яе дадому. Так мы дайшлі да самага дома. Я паклаў казу на зямлю, узяў казляня і перакінуў яго цераз агароджу ў двор. Я спадзяваўся, што выгадую яго і прыручу, але казляня яшчэ не ўмела есці травы, і я вымушаны быў зарэзаць яго. Таго мяса мне хапіла надоўга. Еў я ўвогуле мала, імкнучыся, па магчымасці, ашчаджаць свае прыпасы, асабліва сухары.