Рабінзон Круза
Даніэль Дэфо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 216с.
Мінск 1976
Няма чаго і казаць, што ўсе гэтыя дванаццаць дзён я кожную мінуту чакаў смерці, ды і ніхто з нас не спадзяваўся застацца жывы.
Аднойчы на світанні (вецер усё яшчэ дзьмуў з ранейшай сілай) адзін з матросаў крыкнуў:
— Зямля!
Але не паспелі мы выбегчы з кают, каб даведацца, паўз якія берагі нясе наша няшчаснае судна, як адчулі, што яно села на мель. У той жа момант ад нечаканага прыпынку на нашу палубу хлынула такая шалёная Mary тная хваля, што мы вымушаны былі зараз жа схавацца ў каютах.
Карабель так глыбока засеў у пяску, што не было чаго і думаць сцягнуць яго з мелі. Нам заставалася адно: паклапаціцца пра выратаванне свайго жыцця. У нас было дзве шлюпкі. Адна вісела за кармой; у час шторму яе разбіла і знесла ў мора. Заставалася другая, але ніхто не ведаў, ці здолеем мы спусціць яе на ваду. А між тым доўга думаць не было калі: карабель мог кожную хвіліну разламацца напалам.
Памочнік капітана кінуўся да шлюпкі і з дапамогай матросаў перакінуў яе цераз борт.
Мы ўсе, адзінаццаць чалавек, спусціліся ў шлюпку і аддалі сябе ва ўладу хваль. Хоць шторм ужо і супакоіўся крыху, на бераг усё яшчэ накочваліся велізарныя хвалі і мора ша-лела.
Наша становішча зрабілася ячшэ больш безнадзейным: мы добра бачылі, што шлюпку вось-вось захлісне і нам не выратавацца. Паруса ў нас не было, а калі б і быў, дык быў бы зусім бескарысны. Мы веславалі да берага з адчаем у сэрцы, як людзі, якіх вядуць на смяротную кару. Мы ўсе разумелі, што, як толькі шлюпка падыдзе да зямлі, прыбой яе адразу ж разаб’е на трэскі. Вецер нас падганяў, і мы налягалі на вёслы, уласнаручна набліжаючы сваю пагібель. Так несла нас мілі чатыры, і раптам раз’юшаны вал, высачэзны, як гара, набег з кармы на нашу шлюпку. Гэта быў апошні, смяртэльны ўдар. Шлюпка перакулілася. I ў той жа момант мы ўсе апынуліся пад вадой. Бура за адно імгненне раскідала нас у розныя бакі.
Немагчыма апісаць тыя пачуцці і думкі, якія зведаў я, калі мяне захліснула хваля. Я вельмі добра плаваю, але ў мяне не было сілы адразу вынырнуць з таго віру, каб перавесці дух, і я ледзь не задыхнуўся. Хваля падхапіла мяне, працягнула па зямлі, разбілася і адхлынула назад, пакінуўшы мяне ледзь жывога, бо я наглытаўся вады. Я перавёў дух і крыху апрытомнеў. Убачыўшы так блізка зямлю (куды бліжэй, чым я спадзяваўся), я ўскочыў на ногі і як мага хутчэй заспяшаўся да берага. Я спадзяваўся дасягнуць яго раней, чым мяне дагоніць і падхопіць наступная хваля, але хутка зразумеў, што мне ад яе не ўцячы: мора наступала на мяне, як вялізная гара; яно даганяла мяне, як быццам раз’ятраны вораг, з якім немагчыма змагацца. Я і не супраціўляўся тым хвалям, што неслі мяне да берага; але, ледзь толькі яны адыходзілі назад, я прыкладаў усе намаганні, каб яны не знеслі мяне ў мора.
Наступная хваля была велізарная: не менш дваццаці ці трыццаці футаў вышыні. Яна пахавала мяне глыбока пад сабою. Затым мяне падхапіла і з незвычайнай хуткасцю памчала да зямлі. Доўга я плыў па цячэнні, памагаючы
яму з усяе сілы, і ледзь не задыхнуўся ў вадзе, як раптам адчуў, што мяне нясе кудысьці ўгару. Хутка, на маё вялікае шчасце, мае рукі і галава апынуліся над паверхняй вады, і хоць секунды праз дзве на мяне нахлынула новая хваля, усё ж гэта кароткая перадышка надала мне сілы і бадзёрасці.
Новая хваля зноў захліснула мяне з галавою, але на гэты раз я прабыў пад вадою не вельмі доўга. Калі хваля разбілася і схлынула, я вытрымаў яе націск, паплыў да берага і хутка зноў адчуў, што ў мяне пад нагамі зямля.
Я пастаяў дзве-тры секунды, уздыхнуў на ўсе грудзі і з апошняй сілы кінуўся бегчы да берага.
Але і на гэты раз я не ўцёк ад раз’ятранага мора: яно зноў кінулася мне наўздагон. Яшчэ два разы хвалі даганялі мяне і неслі да берага, які ў гэтым месцы быў вельмі пакаты.
Апошняя хваля з такою сілай шпурнула мяне аб скалу, што я страціў прытомнасць.
Нейкі час я быў зусім бездапаможны, і калі б у гэты момант мора паспела дагнаць мяне, я абавязкова захлынуўся б у вадзе.
На шчасце, я ў час апрытомнеў. Убачыўшы, што мяне зараз зноў захлісне хваля, я моцна ўчапіўся за выступ скалы і, затрымаўшы дыханне, стараўся перачакаць, пакуль хваля схлыне.
Тут, бліжэй да зямлі, хвалі былі не такія велізарныя. Калі вада схлынула, я зноў пабег наперад і апынуўся зусім блізка ад берага. Наступная хваля хоць і абліла мяне ўсяго з галавой, але ўжо не здолела знесці ў мора.
Я прабег яшчэ некалькі крокаў і з радасцю адчуў, што стаю на сухой зямлі. Я пачаў карабкацца па ўзбярэжных скалах і, дабраўшыся да высокага пагорка, упаў на траву. Тут я быў у бяспецы: тут вада не магла захліснуць мяне.
Я думаю, не існуе такіх слоў, якімі можна было б выказаць пачуцці чалавека, які вярнуўся, можна лічыць, з таго свету! Я пачаў бегаць і скакаць, я размахваў рукамі, я нават спяваў і пусціўся ўпрысядкі. Уся мая істота, калі можна так сказаць, была ахоплена думкамі пра маё шчаслівае выратаванне.
Але тут я раптам успомніў пра сваіх сяброў, якія загінулі. Мне зрабілася шкада іх, таму што за час плавання я паспеў да многіх з іх адчуць прыхільнасць і палюбіць іх. Я ўспамінаў іх імёны і твары. Дарэмна, нікога з іх я болып не бачыў; ад іх і следу не засталося, апрача трох капелюшоў, якія належалі ім, каўпака і двух няпарных чаравікаў, цяпер выкінутых морам на сушу.
Зірнуўшы туды, дзе стаяў наш карабель, я ледзь разгледзеў яго за сцяною высокіх хваль — так ён быў далёка! I я сказаў сабе: «Якое гэта шчасце, вялікае шчасце, што я дабраўся ў такую буру да гэтага далёкага берага!»
Выказаўшы такімі словамі сваю гарачую радасць з выпадку выратавання ад смяртэльнай небяспекі, я ўспомніў, што зямля можа быць гэтакая ж страшная, як і мора, што я не ведаю, куды я трапіў і што мне неабходна ў самы кароткі час уважліва агледзець незнаёмую мясцовасць.
Як толькі я падумаў пра гэта, усё маё захапленне тут жа астыла: я зразумеў, што хоць я і выратаваў сваё жыццё, я не выратаваўся ад няшчасця, нягод і жахаў. Уся адзежа мая наскрозь вымакла, а перамяніцца мне не было ў што. У мяне не было ні ежы, ні прэснай вады, каб падмацаваць свае сілы. Якая будучыня чакала мяне? Або я памру з голаду, або мяне разарвуць лютыя звяры. I што самае сумнае, я не меў магчымасці паляваць на дзічыну, не мог абараніць сябе ад звяроў, бо ў мяне не было ніякай зброі. Наогул пры мне не засталося нічога, апрача нажа і бляшанкі з тытунём.
Гэта прывяло мяне ў такі адчай, што я пачаў бегаць берагам туды і сюды, як звар яцелы.
Набліжалася ноч, і я з сумам пытаў сам у сябе: «Што чакае мяне, калі ў гэтай мясцовасці водзяцца драпежныя звяры? Яны ж выходзяць заўсёды на паляванне ўначы?»
Непадалёку стаяла шырокае, разгалістае дрэва. Я вырашыў узлезці на яго і праседзець ноч у галлі да раніцы. Нічога іншага я не мог прыдумаць, каб ратавацца ад звяроў. «А пакуль надыдзе раніца,— сказаў я сабе,— я паспею па-
думаць пра тое, якою смерцю наканавана мне памерці, таму што жыць у гэтых пустэльных мясцінах немагчыма».
Мяне мучыла смага. Я пайшоў паглядзець, ці няма дзе паблізу прэснай вады. Адышоўшыся на чвэрць мілі ад берага, на вялікую радасць, я знайшоў ручай.
Напіўшыся і паклаўшы сабе ў рот тытуню, каб суцішыць голад, я вярнуўся да дрэва, узлез на яго і ўладкаваўся сярод галін такім чынам, каб не зваліцца на зямлю, калі засну. Затым выразаў сабе ёмкую сукаватую дубінку на выпадак нападу ворагаў, зручней сеў і ад страшнай стомы моцна заснуў.
Спаў я соладка, як, напэўна, мала каму спалася б на такой нязручнай пасцелі. I наўрад ці прачынаўся хто пасля такога начлегу такім свежым і бадзёрым.
РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ
Рабінзон на бязлюдным востраве.— Ён здабывае рэчы з карабля і будуе сабе жыллё
Прачнуўся я позна. Надвор’е было яснае, вецер суцішыўся, мора больш не шалела.
Я зірнуў на пакінуты намі карабель і са здзіўленнем убачыў, што на ранейшым месцы яго ўжо няма. Цяпер яго прыбіла бліжэй да берага. Ён апынуўся непадалёку ад той самай скалы, аб якую мяне ледзь не разбіла хваляй. Напэўна, уначы яго ўзняў прыліў, зрушыў з мелі і прыгнаў сюды. Цяпер ён стаяў не далей мілі ад таго месца, дзе я начаваў. Хвалі, відаць, не разбілі яго: ён добра трымаўся на вадзе.
Я вырашыў зараз жа прабрацца на карабель, каб зрабіць запас правізіі і розных рэчаў.
Злезшы з дрэва, я яшчэ раз агледзеўся кругом. Першае, што я ўбачыў, гэта была наша шлюпка, якая ляжала праваруч на беразе, мілі за дзве адсюль — там, куды яе шпурнуў ураган. Я спачатку пайшоў у тым кірунку, але выявілася, што проста туды не прайсці: у бераг глыбока ўрэзалася бухта, з паўмілі ў шырыню, яна і была перашкодай на дарозе.
Я павярнуў назад, таму што мне было куды важней трапіць на карабель: я спадзяваўся знайсці там яду.
Апоўдні хвалі зусім супакоіліся, і адліў быў такі моцны, што чвэрць мілі да карабля я прайшоў па сухім дне.
Тут зноў у мяне заныла сэрца: мне стала зразумела, што ўсе мы цяпер былі б жывыя, калі б не спалохаліся і не пакінулі свой карабель. Трэба было толькі дачакацца, каб мінуўся шторм, і мы шчасліва дабраліся б да берага, і я не вымушаны быў бы цяпер пакутаваць у гэтай бязлюднай пустыні.
Пры думцы пра сваю адзіноту я заплакаў, аднак успомніўшы, што слёзы ніколі не спыняюць няшчасце, вырашыў, чаго б гэта ні каштавала, дабрацца да разбітага судна. Распрануўшыся, я зайшоў у ваду і паплыў.
Аднак самае цяжкае было яшчэ наперадзе: я не мог узлезці на карабель. Ён стаяў на мелкім месцы, так што амаль цалкам выступаў з вады, а ўхапіцца не было за што. Я доўга плаваў вакол яго і раптам заўважыў карабельны канат (дзіўлюся, як ён адразу не кінуўся мне ў вочы!). Канат звешваўся з люка, і паколькі канец яго быў даволі высока над вадою, то я злавіў яго з вялікай цяжкасцю. Я падняўся па канаце да кубрыка1. Падводная частка карабля была прабіта, і трум быў запоўнены вадой. Карабель стаяў на пясчанай водмелі. Карма яго высока ўзнялася, a hoc быў амаль у вадзе. Такім чынам вада не трапіла ў карму, і нічога з рэчаў, што там былі, не падмокла. Я заспяшаўся туды, таму што перш за ўсё мне хацелася даведацца, якія рэчы сапсаваліся, а якія засталіся цэлыя.
Выявілася, што ўвесь запас карабельнай правізіі застаўся зусім сухі. I паколькі мяне мУчьіў голад, то перш за ўсё я пайшоў у клаДоўку, набраў сухароў і, працягваючы агляд карабля, еў на хаду, каб не губляць часу. У кают-кампаніі я знайшоў бутэльку рому і некалькі разоў добра глынуў з яе, таму што мне неабходна было падмацаваць свае сілы для працы, якая мяне чакала.