Рабінзон Круза
Даніэль Дэфо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 216с.
Мінск 1976
3 14 па 26 жніўня дажджы не спыняліся, і я амаль не выходзіў з дому, таму што пасля хваробы асцерагаўся трапляць пад дождж, баючыся прастуды. Але пакуль я сядзеў у пячоры і чакаў добрага надвор’я, мае харчовыя прыпасы пачалі падыходзіць к канцу, і таму я разы два нават рызыкнуў схадзіць на паляванне. Першы раз я падстрэліў казу, а другі, 26-га, злавіў вялізную чарапаху, з якой згатаваў сабе цэлы абед. Наогул у той час маё харчаванне размяркоўвалася так: на снеданне гронка разынак, на абед кавалак казляціны або чарапашынага мяса (спечанага на вуголлі, таму што, на жаль, у мяне не было ў чым варыць ці смажыць), на вячэру два ці тры чарапашыныя яйкі.
Усе гэтыя дванаццаць дзён, пакуль я хаваўся ў пячоры ад дажджу, я штодня па дзве ці па тры гадзіны займаўся землянымі работамі, бо даўно ўжо надумаўся павялічыць свой склеп. Я капаў і капаў яго ўсё ў адзін бок і, нарэшце, вывеў за агароджу.
Цяпер у мяне быў скразны ход, і я зрабіў тут патайныя дзверы, праз якія мог заходзіць і выходзіць, не карыстаючыся прыстаўнымі лескамі. Гэта, вядома, было зручна, але затое не так спакойна, як раней: раней маё жыллё было агароджана з усіх бакоў, і я мог спаць, не баючыся ворагаў; цяпер жа прабрацца ў пячору было проста: доступ да мяне быў адкры-
ты! He разумею толькі, як я тады не даўмеўся, што баяцца мне няма каго, таму што за ўяееь час я не сустрэў на востраве ніводнае жывёліны, большай за казу.
30 верасня. Сёння сумная гадавіна майго жыцця на востраве. Я падлічыў зарубкі на слупе, і выявілася, што жыву я тут роўна трыста шэсцьдзесят пяць дзён!
Пашанцуе мне ці не калі-небудзь вырвацца з гэтай турмы на волю?
Нядаўна я выявіў, што ў мяне засталося вельмі мала чарніла. Трэба будзе абыходзіцца з ім больш ашчадна. Да гэтага часу я вёў свае запісы штодня і запісваў розныя дробязі, цяпер буду запісваць толькі выдатныя падзеі майго жыцця.
К гэтаму часу я паспеў заўважыць, што перыяды дажджоў чаргуюцца тут вельмі дакладна з сухім сезонам, і, такім чынам, я меў магчымасць загадзя падрыхтавацца і да засухі і да дажджоў.
Аднак вопыт гэты каштаваў мне вельмі дорага. Пра гэта сведчыць хоць бы такая падзея, якая здарылася са мною ў той час. Адразу ж пасля дажджоў, калі сонца прайшло ў Паўднёвае паўшар е, я вырашыу, што настаў зручны час, каб пасеяць тыя мізэрныя запасы рысу і ячменю, пра якія гаварылася вышэй. Я пасеяў іх і з нецярпеннем пачаў чакаць ураджаю. Але надышлі сухія месяцы, у зямлі не засталося ні кроплі вільгаці, і ні адно зерне не ўзышло. Добра, што я адклаў у запас па жменьцы рысу і ячменю. Я так і сказаў сабе: «Лепш не высяваць усяго насення; я ж не ведаю добра яшчэ тутэйшы клімат, і я не ведаю напэўна, калі сеяць і калі збіраць ураджай». Я вельмі хваліў сябе за гэту перасцярогу, бо быў упэўнены, што ўвесь той пасеў загінуў ад засухі. Але ж як я быў здзіўлены, калі праз некалькі месяцаў, як толькі пачаліся дажджы, амаль усё маё зерне ўзышло, як быццам я толькі што яго пасеяў!
Пакуль рос і паспяваў мой хлеб, я зрабіў адно адкрыцце, якое потым прынесла мне немалую карысць.
Як толькі спыніліся дажджы і надвор’е ўсталявалася, недзе прыблізна ў лістападзе, я сабраўся на сваю лясную дачу. Я не быў там
некалькі месяцаў і з радасцю ўпэўніўся, што ўсё там засталося без змены, у тым самым выглядзе, як было і пры мне. Змянілася толькі агароджа вакол майго будана. Яна была, як вядома, з двайнога частаколу. Агароджа была цэлая, толькі частаколіны, на якія я высек маладыя дрэўцы не вядомай мне пароды, што раслі паблізу, частаколіны мае пайшлі ў рост, гэтак як расце ў нас лаза, калі зрэзаць верхавінку. Я вельмі здзівіўся, убачыўшы гэтыя свежыя галіны, і мне было вельмі прыемна, што агароджа мая ўся ў зеляніне. Я падстрыг кожнае дрэўца, каб па магчымасці надаць ім усім аднолькавы выгляд, і яны дзівосна разрасліся.
Хоць круглая плошча мае дачы мела каля дваццаці пяці ярдаў у дыяметры, дрэвы (так я мог цяпер называць свае частаколіны) хутка засланілі яе сваімі галінамі і давалі такі густы цень, што ў ім можна было хавацца ад сонца ў любую пару дня. Таму я вырашыў ссекчы яшчэ некалькі дзесяткаў гэтакіх жа калоў і ўбіць іх паўкругам вакол агароджы майго старога дома. Так я і зрабіў. Я ўбіў іх у зямлю ў два рады, адступіўшы ад сцяны ярдаў на восем. Яны прыняліся, і неўзабаве ў мяне вырасла жывая агароджа, якая спачатку бараніла мяне ад спякоты, а пазней саслужыла мне і зусім іншую, больш важную службу.
К гэтаму часу я канчаткова ўпэўніўся ў тым, што на маім востраве поры года трэба падзяляць не на летні і зімовы перыяды, а на сухі і дажджлівы, прычым гэтыя перыяды размяркоўваюцца прыблізна так:
Палова лютага.
Сакавік.
Палова красавіка.
Дажджы.
Сонца
стаіць у зеніце.
Палова красавіка.
Май.
Чэрвень.
Ліпень.
Палова жніўня.
Суха.
Сонца
рухаецца да поўначы.
Палова жніўня.
Верасень.
Палова кастрычніка.
Дажджы.
Сонца
ў зеніце.
Палова кастрычніка.
Лістапад.
Снежань.
Студзень.
Палова лютага.
Суха.
Сонца
рухаецца на поўдзень.
Дажджавы сезон можа быць даўжэйшы і карацейшы — гэта залежыць ад ветру,— а ўво-
гуле я вызначыў іх правільна. Паступова, з практыкі, я ўпэўніўся, што мне вельмі небяспечна ў перыяд дажджоў знаходзіцца пад адкрытым небам: гэта шкодзіць здароўю. Таму перад пачаткам дажджоў я кожны раз рабіў запас правізіі, каб як мага радзей выходзіць за парог, і ўсе дажджлівыя месяцы стараўся сядзець дома.
РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ
Рабінзон працягвае даследаваць востраў
He раз спрабаваў я сплесці сабе кош, але дубцы, якія мне трапляліся, былі такія крохкія, што ў мяне нічога не атрымлівалася.
Дзіцем яшчэ любіў я хадзіць да карзіншчыка, які жыў у нашым горадзе. Я ўважліва назіраў, як ён робіць кашы. I цяпер гэта мне вельмі прыдалося. Усе дзеці назіральныя і любяць дапамагаць дарослым. Прыгледзеўшыся да работы карзіншчыка, я неўзабаве скеміў, як ён пляце свае кашы і карзіны, і, як умеў, хутка пачаў і сам памагаць яму. Паступова я навучыўся плесці не горш за свайго прыяцеля... I вось цяпер у мяне не было толькі адпаведнага матэрыялу. Нарэшце мне прыйшла ў галаву думка: а ці не паспрабаваць мне дубцы тых дрэў, з якіх я гарадзіў свой частакол? У іх жа галіны павінны быць гэтакія ж гнуткія, як у нашае лазы ці вярбы. I я вырашыў паспрабаваць.
На другі ж дзень я пайшоў на дачу, выбраў і зрэзаў некалькі самых тонкіх дубцоў і ўпэўніўся, што яны як лепш не трэба прыгодныя для пляцення кашоў. У наступны раз я прыйшоў з сякераю, каб адразу насекчы дубцоў як найбольш. Мне не прыйшлося доўга шукаць іх, таму што дрэвы гэтай пароды раслі тут скрозь. Насечаныя дубцы я перанёс за агароджу майго будана і схаваў там.
Як толькі пачаліся дажджы, я сеў за працу і пачаў плесці кашы. Яны служылі мне на розныя патрэбы: я насіў імі зямлю, складаў у іх розныя рэчы і г. д. Праўда, кашы ў мяне атрымліваліся не вельмі каб зграбныя, але яны
81
6 Зак. 3291
былі трывалыя і добра апраўдвалі сваё прызначэнне. А мне гэта толькі і трэба было.
3 таго часу мне нярэдка даводзілася плесці кашы. старыя ламаліся і зношваліся і патрэбны былі новыя. Я плёў розныя кашы — і вялікія маленькія, але галоўным чынам назапашваў глыбокія і шчыльныя кашы, каб хаваць збожжа: я хацеў, каб яны служылі мне замест мяхоў. Праўда, цяпер у мяне збожжа было яшчэ мала, але ж я меў намер назапашваць яго на працягу некалькіх год.
Я казаў ужо, што мне вельмі хацелася абысці ўвесь востраў і што я некалькі разоў даходзіў да ручая і яшчэ вышэй — да таго месца, дзе я збудаваў будан.
Адтуль лёгка можна было прайсці да супрацьлеглага берага, якога я яшчэ ні разу не бачыў. Я ўзяў стрэльбу, сякеру, добры запас пораху, шроту і куляў, прыхапіў на ўсякі выпадак два сухары і вялікую гронку разынак і падаўся ў дарогу. За мною, як заўсёды, пабег сабака.
. „ Калі я дайшоў да свайго будана, я не спыніўся і рушыў далей на захад. I раптам, прайшоўшы з паўгадзіны, я ўбачыў перад сабою мора, а ў моры, на маё вялікае здзіўленне, паласу зямлі.
Быў яркі сонечны дзень, я добра бачыў зямлю, але не мог пэўна вызначыць, мацярык гэта ці востраў. Высокае пласкагор е цягнулася з захаду на поўдзень і знаходзілася ад майго вострава вельмі далёка — па майму разліку, міляў за сорак, калі не больш.
Я не меў аніякага ўяўлення, што гэта была за зямля. Адно я ведаў пэўна: гэта, безумоўна, частка Паўднёвай Амерыкі, што ляжала, як відаць, непадалёку ад іспанскіх уладанняў. Зусім магчыма, што там жывуць дзікуны-людаеды і што, калі б я трапіў туды, становішча маё было б куды горшае, чым зараз.
Гэта думка міжволі ўзрадавала мяне.
Значыць, зусім дарэмна праклінаў я свой горкі лёс. Жыццё маё магло б скласціся куды горш. Значыць, я зусім дарэмна мучыў сябе марным шкадаваннем, навошта бура выкінула мяне менавіта сюды, а не ў нейкае іншае месца. Значыць, я павінен радавацца, што жыву тут, на бязлюдным востраве.
Разважаючы такім чынам, я не спяшаўся і паволі ішоў наперад, і пры гэтым на кожным кроку ўсё больш і больш пераконваўся, што гэта частка вострава, дзе я знаходзіўся зараз, была куды болып прывабнай, чым тая, дзе я збудаваў сваё першае жыллё. Усюды тут распасціраліся зялёныя квітнеючыя паляны, цудоўныя гаі, звінела спевам птаства.
Я заўважыў, што тут вадзілася мноства папугаяў, і мне захацелася аднаго злавіць: я спадзяваўся прыручыць яго і навучыць гаварыць. Пасля некалькіх няўдалых спроб мне ўсё ж удалося злавіць маладога папугая: я падбіў яму палкаю крыло. Аглушаны маім ударам, ён зваліўся на зямлю. Я падняў яго і прынёс дадому. Пазней мне ўдалося дабіцца, каб ён клікаў мяне маім імем.
Я дайшоў да марскога берагаі ўпэўніўся,што лёс закінуў мяне на самую горшую частку вострава.
Тут увесь бераг быў усеяны чарапахамі, а там, дзе я жыў, за паўтара года я знайшоў толькі тры. Тут была безліч птушак разнастайных парод. Былі і такія, якіх я ніколі не бачыў. Мяса некаторых здалося мне вельмі смачным, хоць я нават не ведаў, як іх завуць. Сярод вядомых мне птушак самымі лепшымі былі пінгвіны.
Зноў паўтараю: гэты бераг быў лепшы ва ўсіх адносінах і больш прывабны за мой. I ўсё роўна я не меў ніякага жадання перасяляцца сюды. Пражыўшы ў сваёй палатцы каля двух гадоў, я паспеў прывыкнуць да тых мясцін; тут жа я адчуваў сябе падарожнікам, госцем, тут я адчуваў сябе ніякавата, і мяне цягнула дадому.