Рабінзон Круза  Даніэль Дэфо

Рабінзон Круза

Даніэль Дэфо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 216с.
Мінск 1976
80.03 МБ
Але ўсё роўна галоўная мая задача заставалася нявырашанай. Мне патрэбен быў посуд, у якім бы я здолеў варыць: ён павінен быў вытрымліваць агонь і не прапускаць ваду, а для гэтага мае гаршкі былі не прыгодныя.
Але вось аднойчы я расклаў вялікі агонь, каб падсмажыць на вуголлі мяса. Калі яно спяклося, я хацеў затушыць вуголле і выпадкова ўбачыў чарапок, які трапіў у агонь ад разоітага глінянага збана. Чарапок так накаліўся, што быў чырвоны, як чарапіца, і заЦвярдзеў, як камень. Мяне гэта адкрыццё прыемна ўразіла.
«Калі гліняны чарапок так зацвярдзеў на агні, то значыць з такім жа поспехам можна абпальваць на агні і гліняны посуд»,— вырашыў я.
Я думаю, што ніводзін чалавек у свеце не радаваўся гэтак з такой нязначнай прычыны, як радаваўся я, упэўніўшыся, што мне ўдалося вырабіць гаршкі, якія не баяцца ні вады, ні агню.
Я ледзь здолеў дачакацца, калі астынуць мае гаршкі, каб можна было наліць у адзін з іх вады, паставіць зноў на агонь і зварыць у ім мяса. Гаршчок аказаўся выдатны. Я зварыў саое з казляціны вельмі смачны булён, хаця, вядома, калі б пакласці ў яго капусты і цыбулі ды заправіць яшчэ аўсянкаю, ён атрымаўся б яшчэ лепшы.
Цяпер я задумаўся аб тым, як зрабіць каменную ступку, каб малоць, ці, дакладней, таўчы ў ёй збожжа; таму што пра такое выдатнае вынаходніцтва, як млын, і гаворкі не магло быць: адной пары чалавечых рук не пад сілу оыло ажыццявіць гэткую работу.
Але зрабіць ступку было таксама не проста: у рамястве каменячоса я быў такім жа невукам, як і ва ўсіх іншых, і, апрача таго, у мяне не было патрэбных прылад. He адзін дзень змарнаваў я на пошукі адпаведнага каменя, але
нічога не знайшоў. Тут патрэбны быў вельмі цвёрды камень і да таго ж дастаткова вялікі, каб у ім можна было выдзеўбаць паглыбленне.
На маім востраве былі скалы, але пры ўсіх маіх намаганнях я не мог адкалоць ад іх абломка патрэбнага памеру. Да таго ж на ступку гэты крохкі порысты камень з пароды пясчанікаў усё роўна быў непрыгодны: пад цяжкім таўкачом ён бы крышыўся і ў муку трапляў бы пясок.	-
Такім чынам, змарнаваўшы шмат часу на бескарысныя пошукі, я адмовіўся ад думкі пра каменную ступу і вырашыў змайстраваць яе з дрэва — матэрыял знайсці было лягчэй.
Сапраўды, я хутка адшукаў у лесе вельмі цвёрдую калоду, такую вялізную, што з цяжкасцю здолеў зрушыць яе з месца. Я абчасаў яе сякераю, каб надаць ёй па магчымасці патрэбную форму, а затым распаліў агонь і пачаў выпальваць у ёй паглыбленне. Так робяць бразільскія чырвонаскурыя, калі будуюць лодкі. Няма чаго і казаць, што гэта работа каштавала мне немалых намаганняў.
Скончыўшы ступу, я вычасаў з так званага жалезнага дрэва цяжкі таўкач. I ступу і таўкач я схаваў да наступнага ўраджаю. Тады, па маіх разліках, я павінен буду атрымаць дастаткова збожжа, частку якога здолею стаўчы на муку.
Цяпер трэба было падумаць пра тое, як я буду замешваць хлеб, калі нарыхтую мукі.
Перш за ўсё я не меў закваскі; зрэшты, гэтай бядзе ўсё роўна немагчыма было памагчы, і таму пра закваску я не клапаціўся. Але як было абысціся без печы? Вось гэта была сапраўды галаваломка. I тым не менш я ўсё ж даўмеўся, чым яе замяніць.
Я зляпіў з гліны некалькі вельмі шырокіх і мелкіх пасудзін накшталт талерак, як мае быць абпаленых на агні. Я падрыхтаваў іх яшчэ задоўга да пачатку жніва і паставіў у кладоўцы. Яшчэ раней у мяне быў зроблены ачаг — роўная пляцоўка на зямлі з квадратных (вядома, калі казаць усур’ёз, далёка ад квадратных) цаглін, таксама ўласнага вырабу і таксама добра абпаленых.
Калі прыйшла пара пячы хлеб, я расклаў на гэтым ачагу вялікі агонь. I калі дровы
выгаралі, я разгроб вуголле па ўсім ачагу і даў яму паляжаць з паўгадзіны, каб ачаг напаліўся да чырвані. Тады я згроб жар у адзін бок і паклаў на ачаг свой хлеб, накрыўшы яго перавернутым дагары блюдам, а блюда засыпаў гарачым вуголлем.
I што ж? Мой хлеб пёкся, як у самай лепшай печы.
Прыемна было мне паспытаць свежага, толькі што спечанага хлеба! Мне здавалася, што ніколі ў жыцці не спытваў я такога ласунку.
Наогул за вельмі кароткі тэрмін я зрабіўся выдатным пекарам; не кажучы пра звычайны ўжо хлеб, я навучыўся пячы пудзінгі і праснакі з рысу. Толькі пірагоў я не пёк, бо, апрача казляціны і птушынага мяса, у мяне не было ніякай іншай начынкі.
На гэтыя гаспадарчыя работы ў мяне пайшоў увесь трэці год майго жыцця на востраве.
РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ
Рабінзон будуе лодку і шые сабе новае адзенне
Вы можаце не сумнявацца, што ўвесь гэты час мяне не пакідалі думкі пра зямлю, што відаць была з другога берага. У глыбіні душы я не пакідаў шкадаваць, што пасяліўся не на тым беразе: мне ўсё здавалася, што, калі б я бачыў перад сабою тую зямлю, як-небудзь я знайшоў бы магчымасць дабрацца да яе. А ўжо калі б я дабраўся да яе, то мне, магчыма, удалося б і выбрацца з гэтых мясцін на волю.
Вось калі я не раз успамінаў свайго маленькага прыяцеля Ксуры і сваю доўгую шлюпку з бакавым парусам, на якой я прайшоў уздоўж афрыканскіх берагоў болып за тысячу міляў.
Я вырашыў зірнуць на наш карабельны бот, які яшчэ ў тую буру, калі мы пацярпелі караблекрушэнне, выкінула на востраў за некалькі міляў ад майго жылля. Гэта лодка ляжала непадалёку ад таго месца, куды яе выкінула. Прыбоем яе перакуліла дагары дном і аднесла крыху вышэй, на пясчаную водмель; яна ляжала на сухім месцы, і вады вакол яе не было.
Калі 5 я здолеў адрамантаваць і спусціць на ваду гэту шлюпку, я змог бы без асаблівай цяжкасці дабрацца да Бразіліі. Але для такой работы адной пары рук было мала. Мне няцяжка было зразумець, што аднаму мне зрушыць гэту шлюпку з месца гэтак жа немагчыма, як, скажам, зрушыць з месца мой востраў. I ўсё роўна я вырашыў паспрабаваць. Я накіраваўся ў лес, насек тоўстых жэрдак, якія павінны былі служыць мне рычагамі, вычасаў з чурбакоў два каткі і ўсё гэта перацягнуў да шлюпкі.
«Каб толькі мне здолець перавярнуць яе на дно,— казаў я сабе,— а адрамантаваць яе — справа няцяжкая. Атрымаецца такая выдатная лодка, што на ёй смела можна будзе рушыць у мора».
I я не пашкадаваў сілы на гэту бескарысную работу.
Я патраціў на яе тры ці чатыры тыдні. Мала таго: калі я, нарэшце, зразумеў, што ў мяне не хопіць сілы зрушыць такое цяжкае судна, у мяне ўзнік новы план. Я ўзяўся адкідаць пясок ад аднаго борта лодкі, разлічваючы, што, калі лодка пазбавіцца пункту апоры, яна сама перавернецца і стане на дно; адначасова я падкладаў пад яе аскабалкі дрэва, каб, перавярнуўшыся, яна стала менавіта туды, куды было мне патрэбна.
Лодка сапраўды стала на дно, але гэта зусім не наблізіла мяне да мае мэты: я ўсё роўна не мог спусціць яе на ваду. Я нават не мог падвесці пад яе рычагі і нарэшце быў вымушаны адмовіцца ад свае задумы. Але гэта няўдача не адбіла ў мяне ахвоты зрабіць яшчэ спробу дабрацца да мацерыка. Наадварот, калі я ўбачыў, што ў мяне зусім няма ніякай магчымасці адплыць ад абрыдлага берага, маё жаданне пусціцца ў акіян не толькі не аслабела, а, наадварот, зрабілася яшчэ мацнейшае.
Нарэшце мне прыйшло ў галаву: а ці не паспрабаваць мне самому зрабіць лодку або, яшчэ лепш, пірогу, накшталт тых, якія робяць у тутэйшых шырынях туземцы?
«Каб зрабіць пірогу,— разважаў я,— не патрэбна амаль ніякіх прылад, таму што яе выдоўбваюць з суцэльнага ствала дрэва; такую работу адолее і адзін чалавек».
Адным словам, зрабіць пірогу, здавалася мне, не толькі магчыма, але нават і вельмі лёгка, і думка пра гэту работу была для мяне вельмі прыемная. 3 вялікім задавальненнем думаў я пра тое, што мне будзе лягчэй нават чым дзікунам справіцца з гэтай справай.
Я не задаваў сабе пытання, як я спушчу сваю пірогу на ваду, калі яна будзе гатова, а між тым гэта перашкода была куды болып істотная, чым недахоп інструмента.
Я з такім захапленнем марыў пра маё будучае падарожжа, што ні на секунду не спыняўся на гэтым пытанні, хоць было зусім відавочна, што куды лягчэй правесці лодку сорак пяць міляў морам, чым цягнуць яе сорак пяць ярдаў па зямлі, якая аддзяляе яе ад мора.
Адным словам, у гэтай гісторыі з пірогай я паводзіў сябе такім дзіваком, якога толькі можа разыграць чалавек пры поўным розуме.
Я цешыўся сваёй выдумкай, нават не паспрабаваўшы ўзважыць, а ці хопіць у мяне сілы, каб здзейсніць яе.
Нельга сказаць, каб думка пра спуск пірогі на ваду не прыходзіла мне ў галаву — не, яна прыходзіла, але я не даваў ёй ходу, заглушаючы яе кожны раз недарэчным довадам: «Спачатку зробім лодку, а там падумаем ужо, як яе спусціць. He можа быць, каб я нічога не прыдумаў!»
Вядома ж, усё гэта было вар’яцтва! Але мая распаленая мара аказалася мацней за ўсякія развагі, і я, доўга не думаючы, узяўся за сякеру. Я ссек цудоўны кедр, які меў пяць футаў дзесяць дзюймаў у папярэчніку ўнізе ля камля, а ўверсе, на вышыні дваццаці двух Футаў, чатыры футы адзінаццаць дзюймаў; затым ствол паступова танчэў і, нарэшце, разгаліноўваўся.
Можна ўявіць сабе, як лёгка было мне зваліць гэта велізарнае дрэва!
Дваццаць дзён я сек толькі адзін ствол, заходзячы то з аднаго, то з другога боку, ды яшчэ чатырнаццаць дзён мне спатрэбілася, каб ацерабіць галіны. Цэлы месяц часаў я сваю калоду, намагаючыся вычасаць хоць нешта падобнае на кіль, таму што без кіля пірога не здолела б трымацца на вадзе прама. А тры месяцы пайшло яшчэ на тое, каб выдаўбаць
яе знутры. На гэты раз я абышоўся без агню: усю гэту непамерную работу я зрабіў малатком і долатам. Нарэшце ў мяне атрымалася цудоўная пірога, якая смела магла падняць чалавек дваццаць пяць, а гэта значыць і мяне з усім маім грузам.
Я быў у захапленні ад цуда свае працы: ніколі ў жыцці я не бачыў такое вялікай лодкі з цэлага дрэва. Затое ж і каштавала яна мне дорага! Колькі разоў давялося мне, знемагаючы ад стомы, прыкласціся да гэтага дрэва сякерай!
Аднак, як бы там ні было, палавіна справы была зроблена. Заставалася толькі спусціць лодку на ваду, і я не сумняваюся, што, калі б гэта мне ўдалося, я накіраваўся б у самае вар яцкае і самае адчайнае з усіх марскіх падарожжаў, якія калі-небудзь распачыналіся на зямным шары. Але ўсе мае намаганні спусціць яе на ваду аказаліся марныя: мая пірога засталася там, дзе была!
Ад лесу, дзе я збудаваў сваю лодку, да вады было не больш за сто ярдаў, але лес стаяў у катлавіне, а бераг быў высокі, абрывісты. Гэта была першая перашкода.