Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў  Таццяна Кухаронак

Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў

Таццяна Кухаронак

12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 140с.
Мінск 2017
41.83 МБ
Таццяна Кухаронак
РАДЗІНЫ
I МАЛЕНСТВА
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
Таццяна Кухаронак
РАДЗІНЫ
IМАЛЕНСТВА
ў традыцыйнай культуры беларусаў
УДК [392.1+398](=161.3)
ББК 63.5(4Бен)
К95
Серыя заснавана ў 2014 голзе
Рэцэнзенты
доктар філалагічных навук Т. В. Валодзіна, доктар гістарычных навук Т. А. Навагродскі
Кухаронак, Т. I.
К95 Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў / Т. I. Кухаронак. Мінск : Беларуская навука, 2017. 140 с.: іл. (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2185-0.
У кнізе аўтар папулярна распавядае пра радзінныя звычаі і абрады беларускага народа як цэласную сістэму, якая ўзнікла ў глыбокай старажытнасці і ў традыцыйным грамадстве функцыянавала ў межах: сям’я род лакальная вясковая супольнасць. Падрабязна ахарактарызаваны народныя веды, рэгламентацыі адносна паводзін жанчын у перыяд цяжарнасці, родаў, дзейнасць бабы-павітухі, звычаі і абрады святкавання хрэсьбін і гадавання немаўляці. Кніга напісана на аснове дарэвалюцыйных даследаванняў і новых фальклорна-этнаграфічных экспедыцыйных матэрыялаў.
Кніга цікавая не толькі для спецыялістаў-гуманітарыяў, але і для ўсіх, хто захоча даведацца, як нашы продкі імкнуліся нарадзіць і выгадаваць здаровых нашчадкаў.
УДК [392.1+398](=161.3)
ББК 63.5(4Бен)
ISBN 978-985-08-2185-0	© КухаронакТ. I., 2017
©Афармленне. РУП «Выдавецкі дом
«Беларуская навука», 2017
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА
ЎТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
УВОДЗІНЫ
I іараджэнне і выхаванне дзяцей былі ў беларускага народа натуральным і галоўным прызначэннем сям'і. У народнай культуры дзеці спрадвечна лічыліся Божым дарам, дабраславеннем сям’і, былі ўвасабленнем шчасця, з імі звязваліся надзеі на бессмяротнасць прадаўжэнне роду. Дзеці гэта дагледжаная старасць, апрацаваная зямля, вясёлы смех унукаў у дзедаўскай хаце. Нездарма ж беларускі народ прыдумаў і захаваў у сваёй калектыўнай памяці столькі прыказак і прымавак пра дзяцей: «Многа дзяцей многа клопату, але і радасці шмат», «Багат Аляксей поўна хата дзяцей», «Адзін сын не сын, два паўсына, а тры цэлая гаспадарка» і іншыя. I, наадварот, бяздзетнасць разглядалася як вялікае гора.
Нашы продкі, у якіх не было магчымасці вучыцца ні ў педагагічных, ні ў медыцынскіх, ні ў якіх-небудзь іншых навучальных установах, тым не меней добра разумелі працэсы фізічнага, псіхалагічнага,
эмацыянальнага, разумовага развіцця дзіцяці, асаблівасці кожнага з этапаў яго сталення. Пазней эмпірычныя народныя веды беларусаў былі пацверджаны афіцыйнай педагагічнай навукай. Так, ва ўяўленнях нашых продкаў найбольш адказным перыядам у развіцці дзіцяці лічылася ранняе маленства час ад нараджэння да 2-3 гадоў, які пазней у афіцыйнай педагогіцы атрымаў назву «школа пеставання», або «мацярынская школа». Таксама ў традыцыйнай культуры захавалася шмат прыкладаў усведамлення нашымі продкамі ўзаемасувязі паміж усім жывым на зямлі, у адпаведнасці з чым дзіця разглядалася як неад'емная частка прыроды і Сусвету. Традыцыя прадпісвала будучым бацькам ужо на этапе зачацця і цяжарнасці клапаціцца не толькі аб фізічным здароўі дзіцяці, але і аб забяспячэнні шчаслівага лёсу для яго, аб развіцці духоўна-маральных пачаткаў. Згодна з народнымі ведамі і вераваннямі, лёс, характар, знешнасць чалавека былі абумоўлены абставінамі, якія папярэднічалі зачаццю, і паводзінамі маці ў час цяжарнасці. Час, калі дзіця знаходзілася ва ўлонні маці, справядліва лічыўся базай фарміравання будучай асобы, якая адпавядала б ідэалу чалавека ў дадзеным грамадстве. У сувязі з гэтым існаваў цэлы звод прадпісанняў і забаронаў, накіраваных на ахову плода ва ўлонні маці. Нашы продкі былі перакананы, што ўсе ўражанні і перажыванні будучай маці прама або ўскосна адаб’юцца на дзіцяці. Таму для цяжарнай жанчыны лічылася надзвычай карысным захоўваць добры настрой, часцей глядзець на што-небудзь прыгожае, слухаць меладычныя спевы. Сёння шматлікімі навуковымі даследаваннямі пацверджана, што гэты перыяд надзвычай важны для далейшага жыцця чалавека: менавіта ў гэты час закладваюцца асноўныя структуры арганізма, і любое негатыўнае ўздзеянне можа нанесці вялікую шкоду фізічнаму і псіхічнаму здароўю дзіцяці.
Вельмі важным быў сам момант нараджэння дзіцяці, з'яўлення на свет, калі, паводле традыцыйных вераванняў, вызначаўся ўвесь далейшы лёс чалавека, на які, акрамя звышнатуральных сіл, маглі паўплываць разнастайныя абрадава-магічныя дзеянні, слоўныя формулы, прадметы-сімвалы, якія выкарыстоўвалі павітуха, бацькі, родныя. Праграмаванне ўсяго далейшага жыццёвага шчаслівага лёсу дзіцяці з усімі яго складнікамі: моцнае здароўе, дабрабыт, удалы шлюб, станоўчыя маральныя якасці характару, прыгожая знешнасць у беларусаў у мінулым пачыналася задоўга да нараджэння і вельмі актыўна ажыццяўлялася ў першыя хвіліны, дні і месяцы жыцця. Акрамя таго з самага пачатку ўжо фарміравалася палавая ідэнтычнасць індывіда: мужчы-
на «работнік», «гаспадар», «абаронца», «муж», «бацька» і жанчына «работніца», «гаспадыня», «жонка», «маці», што было важнейшай умовай паспяховага засваення і далейшага выканання імі адэкватнай гендэрнай ролі, усведамлення свайго месца ва ўстойлівай сістэме грамадскіх і сакральных сувязей.
Традыцыйная сям’я была першай школай, дзе дзеці спасцігалі ўрокі роднай мовы і мыслення, духоўна-маральных нормаў чалавечых узаемаадносін, засвойвалі навыкі самаабслугоўвання і працы, арыентацыі ў навакольным асяроддзі. У перыяд ранняга маленства дзіця знаходзілася пад апекай маці, якая яго карміла, даглядала, песціла. Цесныя кантакты маці з дзецьмі з самага нараджэння стымулявалі і эмацыянальна цёплы клімат зносін паміж імі ў многіх пакаленнях беларусаў. Болынасць дзяцей, якіх маці называла ласкавымі словамі: «сыночак міленькі», «сыночак-галубочак», «сынок-сакалок», «дачушкасакатушка», «ягадка мая», «дзіцятушка», помняць бязмежную мацярынскую любоў, якая ўгадвала думкі дзіцяці, старалася дагаджаць яго хаценням, сачыла за кожным крокам. Адносіны паміж маці і дзіцем гэта цэлы комплекс розных па сваёй прыродзе кампанентаў, абумоўленых як біялагічнымі, фізіялагічнымі, псіхалагічнымі, так і соцыякультурнымі фактарамі. На працягу стагоддзяў у беларускага народа фарміраваліся ўяўленні пра мацярынства як жаночую сацыяльную ролю, што прадугледжвала канкрэтныя правілы, нормы, формы зносін маці і дзіцяці, метады і сродкі сацыялізацыі дзіцяці, правы і абавязкі жанчыны-маці ў межах традыцыйнай культуры.
З’яўленне на свет кожнага канкрэтнага дзіцяці было ўбудавана ў рытм жыцця яго бацькоў, вялікай сям’і і супольнасці трыма рознымі па працягласці перыядамі: дародавым, уласна нараджэннем і пасляродавым. У адпаведнасці з гэтым падзелам і выкладаецца матэрыял у кнізе. Тут прааналізаваны і сістэматызаваны адпаведныя працы дарэвалюцыйных даследчыкаў і палявыя запісы апошніх 10-20 гадоў уласныя і калег: A. М. Боганевай, Т. В. Валодзінай, У. А. Ганчара, У. А. Лобача. Для выкладання матэрыялу выкарыстоўваюцца назвы гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, якія прыняты і распрацаваны даследчыкамі матэрыяльнай культуры: Заходняе і Усходняе Палессе, Усходні (Падняпроўе), Цэнтральны, Паўночны (Паазер’е), Паўночна-Заходні (Панямонне) рэгіёны ці сучасныя адміністрацыйныя назвы абласцей і раёнаў Рэспублікі Беларусь. У аўтарскі тэкст арганічна ўплятаюцца аповеды вясковых жыхароў, іх успаміны, што дае магчымасць убачыць і адчуць найвялікшую таямніцу з’яўлення на свет новага чалавека скрозь
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУАЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
прызму пачуццяў і хваляванняў людзей, іх паўсядзённых побытавых клопатаў. Шчырая падзяка і нізкі паклон усім нашым суразмоўцам, якія не толькі захоўваюць звычаі і абрады, але і шчодра дзеляцца сваімі ведамі. Па магчымасці ў выказваннях інфармантаў захоўваюцца дыялектныя асаблівасці.
Кніга аздоблена фотаздымкамі А. Боганевай, Т. Валодзінай, Ю. Внуковіча, Л. Загорскага, Т. Кухаронак, В. Лабачэўскай, Ю. Пракоф’евай, Я. Пясецкага, I. Смірновай, А. Шрубок, фотаздымкамі і малюнкамі з архіва ІМЭФ НАН Беларусі, а таксама здымкамі з Інтэрнэту.
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА
ЎТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
ЦЯЖАРНАСЦЬ
Каб вяліся дзеткі
народнай культуры дзеці спрадвечна лічыліся Божым дарам, блаславеннем сям’і, бяздзетнасць жа разглядалася як няшчасце, як пакаранне за грахі ці наступства пракляццяў і порчы. Яна была пастаяннай крыніцай канфліктаў паміж мужам і жонкай. Бяздзетная, бясплодная жанчына падвяргалася некаторым абмежаванням, перш за ўсё непажаданым лічыўся яе ўдзел у сямейных і каляндарных святах і абрадах, звязаных з ідэяй плоднасці. Часта да бяздзетнай жанчыны адносіліся зняважліва, папракаючы ў тым, што яна не здольна выканаць абавязак, ускладзены на яе прыродай і грамадствам.
Ужо ў час вяселля старэйшыя вопытныя сваячкі рабілі пэўныя захады, выконвалі абрадава-магічныя дзеянні і прыёмы, каб у маладых мужа і жонкі нарадзіліся дзеткі. Паводле сведчання А. Сержпутоўскага, для прыгатавання каравая блізкая таварышка маладой прыносіла
ваду тры разы, тройчы сыпалі муку на рошчыну, цеста мясілі тры баяркі па чарзе, дзяжу накрывалі трыма кажухамі, пры пасадцы каравая ў печ тройчы клікалі, ці няма ў хаце каго чужога, калі хтосьці застанецца хаце, яго тройчы білі радлёўкай па галаве. «Усё гэто робляць па трэйко дзеля таго, каб тут была тройца: мужык, жонка й дзеці». Дровы для распальвання печы, каб выпякаць каравай, маглі браць з трох двароў і ад трох «шчаслівых» парод дрэва (прыкладам, альхі, бярозы, дуба ці сасны), але не з яліны, асіны.
Калі воз нявесты пераязджаў мост, яна павінна была ўстаць, «каб роды былі лёгкімі». У Віцебскай губерні лічылі, што, сядаючы на воз, нявеста не павінна станавіцца на кола інакш, паводле народнага меркавання, у яе столькі гадоў не будзе дзяцей, колькі спіц у коле. На Брэстчыне, каб нараджаліся дзеці, нявеста, калі садзілася на воз, выпраўляючыся да вянца, не станавілася на кола, ці, наадварот, станавілася і загадвала: колькі спіц у коле, столькі будзе і дзяцей. Каб нявеста магла забрацца на воз, не наступаючы на кола, бацька падстаўляў ёй нагу, тым самым дадаткова забяспечваючы дачцэ ў будучым лёгкія роды. 3 гэтай жа мэтай каб палегчыць першыя роды у той час, як маладая выязджала да жаніха, на хвіліну развязвалі хамут на кані. Наогул, яшчэ да вяселля дзяўчыне існуючымі нарматывамі забаранялася сядзець на стале (ці на яго куце), бо ў такім разе яе чакалі цяжкія роды. На Брэстчыне, каб у маладых былі дзеці абодвух палоў, у павозкі, якія везлі жаніха і нявесту ў царкву, запрагалі каня і кабылу, а, «каб дзеці не былі саплівыя, кабылу выціралі ручніком» (Г. Кабакова). У час провадаў маладых да вянца мужчыны кідалі шапку, каб у гэтай пары першым нарадзіўся сын. Паводле традыцыйных вераванняў, колькі разоў вясельнаму поезду маладых перагародзяць дарогу столькі ў іх будзе дзяцей.