Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў
Таццяна Кухаронак
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 140с.
Мінск 2017
Але ж існавалі не толькі забароны, штосьці і раілі цяжарным зрабіць, каб паспрыяць дабру для свайго будучага дзіцяткі: «Я слышала, кагда бярэменная, нада ат булкі хлеба аткусваць ребенак будзе такі кругленькі, пышненькі, здаровенькі. Раньшэ ж хлеб свой пяклі» (в. Кучарына Шклоўскага р-на). На Віцебшчыне, напрыклад, цяжарным раілі красці гарох у суседзяў, каб у дзіцяці былі курчавыя валасы (в. Верхняе Глыбоцкага р-на). Каб дзіця не баялася сурокаў, паўсюль на Беларусі цяжарная ўвесь час павінна была насіць фартух.
Нашым продкам, як і нам зараз, хацелася загадзя ведаць, хто ж народзіцца: хлопчык ці дзяўчынка? Ультрагукавой дыягностыкі тады не існавала, таму ўважліва назіралі за цяжарнай, яе знешнасцю, паводзінамі і паступова назапасіліся разнастайныя прыкметы для вызначэння полу будучага дзіцяці. Варажылі пра пол будучага дзіцяці і сама цяжарная, свякруха, маці, іншыя сваячкі. Так, лічылі, калі ў цяжарнай твар чысты, ярка-чырвоныя шчокі, выпуклы жывот народзіцца хлопчык, калі ж твар у плямах, бледны, жывот пляскаты дзяўчынка. Больш
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
вопытныя старэйшыя сваячкі адзначалі: калі цяжарная часцей просіць салёнай ці кіслай ежы у яе народзіцца хлопчык, а калі малака, мучных страў, салодкага народзіцца дзяўчынка. Назіралі за формай валасоў на палыліцы ў жанчыны: калі валасы звіваліся ў касу чакалі дзяўчынку, калі ж ляжалі роўна хлопчыка. Меркавалі: калі, седзячы, цяжарная выцягвала правую нагу народзіцца хлопчык, калі левую дзяўчынка. Сустракалася і такая прыкмета: калі цяжарная ў адказ на пытанне: «Каго народзіш?» саромелася, чырванела, лічылі, што ў яе будзе дзяўчынка, калі ж адказвала смела чакаўся сын. Вопытная павітуха магла вызначыць, хто народзіцца па месцазнаходжанні плода ці першым яго варушэнні: калі плод быў у правым баку прадказвалася нараджэнне хлопчыка, калі ў левым дзяўчынкі.
Існавалі і іншыя больш складаныя і апасродкаваныя прыкметы: калі ў хату, у якой знаходзілася цяжарная, на вялікае свята зойдзе першым мужчына, то ў яе народзіцца сын, калі жанчына дачка: «У нас, як бяременная жанчына, тады гаворя(-ю)ць так: еслі ў Каляды прыдзе первая жанчына то тады будзе дзевачка, а еслі мужык то будзе мальчык. / яшчэ, вот жанчыны ткалі кросны і тады Паска пріходзя. Мама дае мне такую палачку, што затыкалі кросна, / гаворя: “Бяжы на вуліцу, хто там табе ўстреціцца мужык ці баба”. Я збегаю, устреціла таго й таго, значыць, тая родзіць мальчыка ці дзевачку, ну, хто на падходзе ражаць» (в. Пачапы Краснапольскага р-на).
Імкнуліся вызначыць пол наступнага дзіцяці, аглядаючы немаўля, што толькі нарадзілася. Так, калі ў нованароджанай дзяўчынкі на цемечку было болей валасоў, чым ззаду на патыліцы, меркавалі, што другое дзіця ў гэтай сям'і будзе хлопчык. Прыслухоўваліся да першага слова малога, бо, паводле народнага меркавання, «тата» азначала нараджэнне наступнага хлопчыка, «мама» дзяўчынкі. Імкнуліся вызначыць пол наступнага дзіцяці на хрэсьбінах папярэдняга. Напрыклад, пасля таго як павітуха ставіла на стол міску з кашай, што была завязана ў абрус, усе прысутныя назіралі, у які бок нахіліцца вузел ад абруса: калі ў бок ложка народзіцца дзяўчынка, калі ў бок «кута» хлопчык.
Усе гэтыя прыкметы, павер’і, абмежаванні былі шырокавядомы ў кожнай беларускай вёсцы, у кожнай сям’і, іх строга выконвалі, бо кожная жанчына хацела нарадзіць здаровае, прыгожае дзіця. Гэты звод правілаў з’яўляўся складовай часткай сацыяльна-псіхалагічнага механізма, які непасрэдна ўздзейнічаў на цяжарную жанчыну. У час калектыўных работ, у паўсядзённых зносінах адбывалася назіранне за яе паводзінамі, асуджэнне адхіленняў ад агульнапрынятых у дадзенай мясцовасці нормаў і ўяўленняў. Старанна прытрымліваючыся ўсіх мяс-
цовых звычаяў, жанчына набывала ўпэўненасць у паспяховым зыходзе родаў, псіхалагічна была да іх падрыхтавана. Падабенства ўмоў вясковага ладу жыцця, агульнасць сацыяльна-эканамічных працэсаў садзейнічалі захаванню ў дародавым цыкле адзінай асновы на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Адрозненні выяўляліся не столькі па этнаграфічных рэгіёнах, колькі ўнутры раёнаў у выглядзе некалькіх варыянтаў таго ці іншага звычаю, веравання, той ці іншай забароны.
Будучы бацька. муж цяжарнай, таксама павінен быў сачыць за сваімі паводзінамі, прытрымлівацца пэўных традыцыйных абмежаванняў і забаронаў: «Крівая нядзеля после Тройцы ні рубіць, ні резаць, ні шыць нельзя целую нядзелю. Казалі грех бальшэй дужа, калі зацясывалі згароду, зацясывалі колікі якія. У нас быў случай такей. Яна мне сама расказывала. Яна гаворіць: “Фёдар, ні цяшы ты колікі", крівая нядзеля была тады. А ён уся раўно, пашоў і зацясаў / радзілась дзевачка з адной ножкай, і зацесана, точна колічак. Людзі, каторыя панімаюць, саблюдаюць еты закон» (в. Засценкі Дубровенскага р-на); «Праводная нядзеля пасля Вялікання, такі дзень, як і Вяліканне, ніхто нічога ня дзелаў, празнавалі. Баяцца Бога, што накажэць, нельзя дзелаць нічога. Усе празьнікі бальшыя няльзя нічога дзелаць. Бальшыя эта Вяліканне, Мікола, Міхайла есць, многа празьнікаў, у каторыя нічога ня дзелаюць. Яны ж есць такія празьнікі, сдзелаеш. <...> Асобенна ў Каляды! Я як замуж вышла, у нас тама рядам жыла саседка. Дак тожа мужык быў раньша ж дзелалі бораны дзеревянные, што скародзіць. Ну, / ён узяў у празьнік кляцы етыя надзелаў і пазабіваў. I жонка радзіла, і на нагах, на руках у дзевачкі пальцы былі, як кляцы» (в. Вудага Чэрыкаўскага р-на); «Градавая серада после Паскі, няльзя нічога дзелаць у эты дзень, можа случыцца плахое ў доме, асцярагаліся. Вот этых празнічкаў баялісь сільна. Вот раскажу вам. У маёй падругі, яна ў Трасне жыве, яна бярэменная была і мужык плёў карзіны. I после Паскі эта нядзеля няльзя нічога дзелаць абсалютна, а ён карзіны плёў на этай нядзелі і радзілася ў яго дзеўка: і ногі, і рукі ўсё пазакручана, як карзіна. Праляжала сямнаццаць гадоў, толькі маначку кармілі, малаком кармілі, гадоў мо пятнаццаць, як яна памёрла, тая дзяўчонка. Такое гора. Бывала прыду, дак ён плача, плача, во, гавора, якое гора я сабе сдзелаў, карзіны, гавора, плёў. “Чаго ж ты не асцярагаўся?” Няльзя, як жэншчына бярэменная і карова цельная, нічога дзелаць, дажа цыплята могуць павывесціць і пазакручаныя ногі. Такая страшная эта нядзеля была. Старыя людзі сільна ўсё глядзелі, асцерагаліся, а цяпер жа ніхто нічога не глядзіць» (в. Хутар Быхаўскага р-на). У Віцебскай губерні муж павінен быў асцерагацца, каб не паламаць граблі ў руках цяжарнай
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
жонкі, не сказаць дрэннае слова ў «дрэнную» хвіліну інакш яе чакаюць цяжкія роды. На Палессі муж цяжарнай імкнуўся не гаварыць нецэнзурных слоў і не разбураць гнёздаў ластавак, каб іх дзіця не нарадзілася мёртвым.
Сваякі, суседзі, аднавяскоўцы таксама прытрымліваліся ў адносінах да цяжарнай пэўных звычаёвых нормаў, каб не нанесці ёй шкоды: «Адна была бярэменная, а ён узяў і кінуў мыш ей на плечы ззаду. Яна іспугалася / ў дзіцяці была пляма, як мыш на спіне» (в. Кучарына Шклоўскага р-на). На Палессі забаранялася кідаць у цяжарную вуглём, гарачым жалезам, лучынаю дзіця магло нарадзіцца з «вогнікам», сыпаць на яе попел у дзіцяці будуць вугры. У Паазер’і стараліся не патрапіць у цяжарную запалкаю, што гарэла, каб да немаўляці не прыкінуўся вогнік. Яе нельга было пужаць маглі пачацца заўчасныя роды ці, як лічылася, дзіця народзіцца балбатуном. Здаралася, цяжарныя лезлі ў спрэчку, нават бойку, ведаючы, што іх ніхто не зачэпіць. Сялянская грамада часта выкарыстоўвала гэта ў сваіх інтарэсах: цяжарных жанчын пасылалі туды, дзе вырашалася якая-небудзь спрэчная справа, і яны звычайна выходзілі пераможцамі.
Адносіны да цяжарнай у асяроддзі беларускіх сялян былі дваістымі: з аднаго боку, яна карысталася вялікай павагай, з другога перад ёй зведвалі некаторы страх, які вынікаў з пераканання, што цяжарная істота загадкавая, носіць у сабе другую душу. У сувязі з гэтым яна перад самымі родамі падвяргалася некаторай ізаляцыі. Так, непажаданай з’яўлялася сустрэча з цяжарнай для чалавека, які ехаў сеяць хлеб ці вёз хлеб з поля, таму што ў гэтым выпадку, лічылася, што ўвесь хлеб з’ядуць мышы. Разам з тым цяжарныя жанчыны, у якіх падвойваліся іх магічныя прадукавальныя, жыватворныя здольнасці, маглі дабратворна ўплываць на паспяховасць любога новага пачынання, урадліваць зямлі і раслін. Так, цяжарную жанчыну прасілі першай увайсці ў новую хату, каб там былі дабрабыт і багацце; вясной пасадзіць першыя бульбіны ў зямлю, каб ураджай бульбы быў вельмі багаты; даць праз вароты хлеб карове, пабіць тую сваім фартухом дзеля паспяховай злучкі і г. д. У Заходнім Палессі для прыгатавання каравая на вяселле, калі ў родзе была на той час цяжарная жанчына яе прызначалі першай каравайніцай, што, лічылася, будзе спрыяць прыбытку ў маладой сям'і.
Сем'і, у якіх меліся цяжарныя жанчыны, ушаноўваліся вясковай супольнасцю падчас пэўных каляндарных святаў. Так, на Гродзеншчыне, на свята Юр'я гурт жанчын абавязкова заходзіў да цяжарнай, каб павіншаваць і пажадаць нараджэння дзяцей. Наўзамен цяжарная іх
адорвала прадуктамі харчавання і ручніком ці поясам. На Міншчыне падчас зажынак да цяжарнай заносілі першы сноп, сімвал дабрабыту і шчаслівага жыцця сялянскай сям'і і ўсёй грамады: “Сноп на покуць ставілі. Падарак нявестка клала на еты сноп для свякрові, а свякруха для нявесткі. Жней пачастуюць, яны папяюць там, патанцуюць" (в. Семежава Капыльскага р-на).
Штучнае перарыванне цяжарнасці асуджалася, замужнія жанчыны ражалі «колькі Бог пашле». Свядомае папярэджанне цяжарнасці і аборты лічыліся адным з найвялікшых грахоў, за які жанчыну пасля смерці чакае жудаснае пакаранне: «Сколькі яна абортоў зробіць, столькі ў яе пасьля сьмерці вужоў у грудзі ўпіўшыся. <„.> Гэта праўда. Страшны грэх, страшны грэх. Гэта тое, што ўб'еш чалавека. Раней сколькі было, столькі і радзілі» (в. Сарокі Шчучынскага р-на); «Аборт гріх, сама страшній. Кажуць так: "Думала, матка, што нас нэ будэ, а мы стоімо пэрэд Богом, бы добры люды”. Это надо 70 раз каяцца, да Бога просыць, шоб простылы. Раней аборты нэ робылы» (в. Карсынь Іванаўскага р-на).
Шмат чаго змянілася ў нашым сённяшнім жыцці, але нязменным застаецца імкненне нарадзіць здаровае, разумнае, прыгожае дзіця.