Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў
Таццяна Кухаронак
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 140с.
Мінск 2017
Старэйшыя сваячкі перасцерагалі жанчыну прысутнічаць на пахаваннях, глядзець на нябожчыка, бо ў дзіцяці магла быць цяжкая хвароба ці жоўты хваравіты колер твару: «Я была бярэменная і пашла на похараны і стала глядзець. А там была старая Рыміхіна бабка Варка, яна мяне сразу выгнала с хаты: “Выхадзі вон, ідзі на вуліцу”» (в. Кучарына Шклоўскага р-на). Калі цяжарная ўсё ж вымушана была ісці на пахаванне, яна, каб пазбегнуць непрыемнасцей, прывязвала да пояса чырвоную нітку ці завязвала на галаву чырвоную хустку.
Каб дзіця не нарадзілася калекам, паўсюль на Беларусі цяжарным забаранялася працаваць у святы, пэўныя перыяды каляндарнага года (калядныя вечары, велікодны, траецкі / духаўскі тыдзень), у нядзелю: «Прывязлі маладзіцу ражаць. Яна радзіла хлопчыка, но нікому не паказалі, кажуць, рассечана і губа, / дзясны урода было. Дак яна гаворыць, што на траецкай ці велікоднай нядзелі, мужык п’яніца быў, да палена расколваў, і эта случылася дзіцяці яго. Яно й памерла. Дзейсцівецельна, ета праўда: велікодная, траецкая нядзеля ета апасная для дзяцей і жэншчын» (в. Слабодка Акцябрскага р-на); «Гаварат, кагда ты бярэменная, нельзя ў празьнікі бяллё сціраць і вот во яго круціць a то пупавіна закруціцца ў малога на шыі» (в. Кучарына Шклоўскага р-на); «Вот святая нядзеля есь после Пасхі, после Духа тая нядзеля, Усегда гаварілі бярэменным: “Дзеткі, беряжыцеся”. Можэць калечка радзіцца, што ты здзелаў ці зашыеш што, ці залап/ш, ці ўвабёш што усё на дзіцёнка атражаецца» (в. Вялікія Шарыпы Горацкага р-на); «Бяременнай Бог так сказаў: “Шесць дней тваіх рабочых, а сядзьмой аддай Богу". Нічога ня дзелай у васкрасенне, еслі ты бяременная, хватая такіх дней для работы. Абезацельна нада празьнік саблюдаць бяременнай» (в. Пачапы Краснапольскага р-на).
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Цяжарная жанчына ведала няпісаны звод прыкмет, абмежаванняў, забаронаў і прытрымлівалася яго, каб не зашкодзіць будучаму немаўляці. Так, «тоўстай» нельга было тушыць нагамі галавешку, што выпадзе з печы, бо ў дзіцяці будзе балець жываток; грызці пазногці у дзіцяці будзе грыжа; плявацца ў прыбіральнік ці, пачуўшы дрэнны пах, заціскаць нос, каб у дзіцяці з рота не смуродзіла: «Бярэменнай ні на кога казаць нельзя, хоць і чуеш, што ваняе, маўчы бо будзе з роціку ў дзіцяці ваняць» (в. Дудзічы Калінкавіцкага р-на). Цяжарнай забаранялася стукаць чапялой аб падлогу дзіця будзе губатае («грыбатае»), Як раілі ёй, цяжарная жанчына імкнулася не насіць за пазухай птушанят, кацянят, арэхі, гарбузікі, яйкі у немаўляці будуць скулы на целе; не насіць у хвартуху крупы у дзіцяці з’явяцца болькі на целе; не хадзіць басанож па апілках («пілавінні») у дзіцяці будзе балець страўнік («рэзі»). Паўсюль на Беларусі бытавала наступнае павер’е: цяжарным нельга нічога браць голымі рукамі з агню і перадаваць другому чалавеку што-небудзь праз агонь, бо ў народзе лічылі, што ў гэтым выпадку дзіця вырасце злодзеем («будзе ўсё красці, бы з агню хапаць»), У прысутнасці цяжарнай асцерагаліся на ганку калоць дровы, а яе самую папярэджвалі, каб не пераступала праз сякеру, моцна не стукала нажом па стале, што магло прывесці да нараджэння дзіцяці з рассечанай («заячай») губой: «Пераступаць праз тапор бярэменнай няльзя, дзе сякуць дровы няльзя хадзіць, a то будзя заячча губа ў дзіцяці» (в. Клінок Чэрвеньскага р-на); «Нельзя, когда готовншь, ножом стучать по столу у ребенка может быть заячья губа» (в. Гошава Драгічынскага р-на). У сям’і раілі маладой цяжарнай жанчыне, каб яна, выграбаючы попел з печы, прыгатаванай для выпечкі хлеба, не тушыла галавешку нагамі, што магло прывесці да працяглай хваробы страўніка ў дзіцяці.
Старэйшыя ёй пастаянна нагадвалі, што нельга зашываць адзенне на сабе будуць цяжкія роды, спяшацца пры размове дзіця будзе заікацца, падстрыгаць валасы, каб «не ўкараціць дзіцяці розум». Таксама цяжарнай жанчыне забаранялася зашпільваць шпільку на грудзях у дзіцяці, лічылася, будзе крывы нос; вітаць іншых людзей з ежай у роце у гэтым выпадку дзіця будзе шапялявіць. Цяжарныя жанчыны стараліся не пакідаць смецця на прыпечку, калі палілі ў печы, не каштаваць у час прыгатавання кісялю на Каляды, не ўмывацца дажджавой вадой, якая сцякала са страхі, не хавацца ад дажджу пад паветкаю, бо верылі, што ў такім разе іх дзіця ўсё жыццё не пазбавіцца насмарку. Лічылася таксама, што калі цяжарная вылье рэшткі вады з посуду, то дзіця будзе ўвесь час ванітаваць ці адліваць назад ежу: «Казалі <цяжарнай>, як цягае воду з калодзежа, з вядра ліць назад нельзя, піць нельзя, бо будзе
дзіця атліваць» (в. Дудзічы Калінкавіцкага р-на). Забаранялася цяжарнай штосьці піць ці есці, седзячы на ложку, бо, лічылася, што дзіця будзе мачыцца ў ложак, нават стаўшы дарослым. У час цяжарнасці жанчына засцерагалася глядзецца ў люстэрка, каб дзіця не нарадзілася касавокае; глядзець у лужыну ці калодзеж: калі ўбачыш там свой адбітак дзіця будзе сляпое. Народная традыцыя не раіла цяжарнай станавіцца на той круг на падлозе, які заставаўся ад мокрага вядра, інакш, прадказвалі, што ў дзіцяці ўсё цела будзе пакрыта лішаём.
Цяжарныя жанчыны таксама асцерагаліся, каб не апрануць адзення навыварат ці мужчынскага адзення дзіця магло нарадзіцца двухполым ці ў далейшым змяніць пол, што, паводле народных уяўленняў, складала найвялікшую кару для ўсёй сям'і і роду (Віцебская губерня).
Другая група павер’яў павінна была забяспечыць фарміраванне станоўчых, паводле нормаў народнай маралі, якасцей характару будучага чалавека. Напрыклад, цяжарнай жанчыне забаранялася красці, маніць, зайздросціць, лаяцца, каб не нарадзіць манюку, злодзея, зайздросніка, грубіяна: «Бярэменнай нада сябе глядзець, нада асцярагацца, каб не ўкрала яна нічога бо і дзіця будзя красці» (в. Касцяшы Уздзенскага р-на); «Мне мая свякруха расказвала. Як яна выйшла замуж, у яе маці ўмярла маладая, яна засталася падрашчаком, бедная была. / вышла за беднага, і ў яго маці не было, адзін бацька. А знаеця, як у тое ўрэмя без маці цяжка было. А ў яе дзеці былі адзін за адным, настолька цяжка было, мусіла бярэменная і на работу хадзіць, / ўсё. I, гаворыць, пашла лён трапаць. А некалі ж самі кужэль пралі, і яна жменьку скруціць і сабе за пазуху і за пояс украдзе. I ўсё прыносіла сабе, бо нада ж было прасьці, ткаць. / Валодзю этага радзіла, но эта ўжо точна. Яна мне гаварыла: “Толькі глядзі нідзе нічога не бяры”. Гаворыць, маленькі, годзікі чатыры, возле хаты бегае, гуляе і ўсе камушкі пасабірая. Прыходзіць во такі во тоўсты. I прасіла, і плакала, і сама сабе думая: “Эта ж я сваё дзіця скалечыла, сама скалечыла”. Надта ж баяліся, што будзе красьці. Усё неяк яму гаварылі, прасілі. Праўда, вырас, не стаў красьці» (аг. Навасёлкі Ашмянскага р-на); «Гаварілі, што як мама <дрэнна сябе паводзіць>, так і дзіцёнак будзець непутный, будзець красці, біцца і с людзьмі, і ў сям'е. Нехарошый будзець дзіцёнак» (в. Міхалінава Дубровенскага р-на).
Непажаданым лічылася саступаць каму б ні было дарогу пры сустрэчы на сцежцы ці ў дзвярах, каб дзіця ў жыцці мела поспех і ўдачу. На Віцебшчыне лічылі, што цяжарная жанчына павінна часцей хадзіць у царкву і станавіцца там наперадзе, каб не маліцца ў патыліцы і спіны астатніх, бо гэта магло прывесці да адставання дзіцяці ва ўсіх жыццёвых справах ад іншых людзей («будзе ў паследышах»).
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Цяжарную жанчыну засцерагалі ад усяго, што магло выклікаць у яе адмоўныя эмоцыі, такія, як жах, гнеў, крыўда, прыкрасць, злосць. Справядліва лічылася, што ўсе ўражанні і перажыванні прама або ўскосна адаб’юцца на дзіцяці. Цяжарным нельга было глядзець на пачварных людзей, смяяцца з іх фізічных ці псіхічных недахопаў, бо будучае дзіця магло пераняць тыя ж недахопы. Нездарма ж у беларусаў кажуць: «Хто з каго смяецца тое яму імецца»: «Як убачыш калеку, нельзя смяяцца над ім, старыя бабы гаварылі так» (в. Кучарына Шклоўскага р-на); «У палажэнні нельзя на плахое глядзець. Вот чалавек які плахі, калека, ці скаціна якая нехарошая, нельзя глядзець, бо ўсё атражаецца на рябёнка» (в. Вялікія Шарыпы Горацкага р-на).
Іншыя забароны таксама адлюстроўвалі агульнапрынятыя нормы паводзін: цяжарныя не павінны нявечыць жаб, разбураць гнёзды ластавак, падглядваць, рабіць што-небудзь употай ад мужа ці іншых членаў сям’і, выкідваць хлеб, есці з гаршка і г. д.
Вельмі клапаціліся пра забяспячэнне паспяховых родаў і вучылі маладых жанчын, як для гэтага сябе паводзіць. Так, цяжарнай жанчыне забаранялася сядзець на камні, сядзець або стаяць на ганку, парозе, у варотах роды будуць цяжкія: «На парозе няльзя стаяць, бо роды доўга будуць, пака дзіця асвабодзіцца» (в. Касцяшы Уздзенскага р-на); «Жанчынам <цяжарным> многа гаварылася: неможна пад вяроўкі пралазіць, праз пералаз, забор, на парозе нельга сядаць цяжка будзе ражаць» (аг. Навасёлкі Ашмянскага р-на).
Шырокавядомай па ўсёй Беларусі была забарона для цяжарных пераступаць праз вяроўку, пралазіць пад жэрдкамі, вязаць, плесці, выкручваць бялізну, бо дзіця можа заблытацца ў пупавіне і памерці ў час родаў: «Як бярэменная ходзіш, нельзя бяллё круціць, як палошчаш» (в. Лаўрэнаўка Талачынскага р-на); «Патом вяроўкі былі, штоб не пераступала вяроўку, аглоблі a то будзе пупавіна за шыю заматана» (в. Баркалабава Быхаўскага р-на); «От свекровн я переняла много ценной ннформацнн, когда я была беременная. Вот она мне все говорнла, что можно делать, что нельзя. Вот там много еш,е загорожено жердямн, нельзя под этнмн жердямн проходнть, нельзя через веревку переступать, a то пупавнна закрутнтся» (в. Гошава Драгічынскага р-на); «Чараз вяроўку няльзя пераступаць бярэменнай, каня прывяжаш і лейцы атайдзі, не пераступай, a то пупавіна заматаецца» (в. Паварчыцы Салігорскага р-на); «Хадзілі раньша на рэчку бяллё мыць і круцілі, а бярэменным няльзя круціць пупавіна ў дзяцёнка закруціцца за шыю» (в. Заходы Шклоўскага р-на). На Віцебшчыне цяжарным не раілі трымаць або цягнуць за рогі цельную карову інакш у час родаў будуць слабыя патугі і роды будуць доўга цягнуцца.
На працягу стагоддзяў у сям'і ад старэйшых жанчын да маладзейшых перадаваліся веды, што цяжарнай нельга хадзіць да каго-небудзь пазычаць разнастайныя прадметы і рэчы, бо маглі не даць таго, што яна прасіла, а кінуць услед пясок або гліну тады дзіця ўсё жыццё будзе жыць у вялікай беднасці: «Бярэмяннай не трэба хадзіць пазычаць, a то хто кіня ўслед пясок ці гліну дзіця будзя жыць у беднасці» (в. Клінок Чэрвеньскага р-на); «Ей <цяжарнай> нічога не нада прасіць, a то возь мець хто гліны кініць ззаду, вугля. Тады рабёнак будзець есці вуглі ці гліну. А калі нічога ня кініш тваё мышы з'ядуць» (в. Бялькоўшчына Верхнядзвінскага р-на); «Пазычаць нельга, таму што адзін можа пазычыць, а другі кіне што-нібудзь і пажадае плахое. I дзіцятку будзе дрэнна. Напрымер, сыпане пясок будзе дзіцятка пясок есці» (аг. Навасёлкі Ашмянскага р-на). У некаторых жа раёнах Палесся, наадварот, цяжарнай раілі часцей хадзіць пазычаць што-небудзь у суседзяў і знаёмых, таму што яна магла натрапіць на чалавека з «лёгкай рукой» і роды ў яе пройдуць хутка і паспяхова. Паводле народнага меркавання, калі цяжарная прыйшла пазычыць ці купіць якую-небудзь рэч, трэба ёй даць тое, што яна просіць, бо ўсё роўна гэта рэч прападзе («яе з’ядуць мышы»): «Еслі тоўста прыдзет позычаць, попросіць, надо не отказываць, надо даваць, потому што мышы будуць все в хаце есць» (в. Хаціслаў Маларыцкага р-на); «Я была Мішам бярэменная і пашла к Сіняковым купіць цыбулі, а яны ўжо прадалі. А баба іх кажа, нада хоць сколькі ёй прадаць, няльзя яе пусціць с хаты, бо яна бярэменная. Яны мне тры кілаграмы прадалі» (в. Кучарына Шклоўскага р-на).