Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў
Таццяна Кухаронак
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 140с.
Мінск 2017
Віншуюць цяжарную на Юр'еў в. Ахонава. Дзятлаўскі р-н. Фотаздымак А. Боганевай
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Зажынкавы сноп для цяжарнай. Старадарожскі р-н. Фотаздымак Я. Пясецкага
Дзякуючы распаўсюджанню навуковых ведаў, нашы сучасніцы добра ўсведамляюць, што перыяд цяжарнасці надзвычай важны для далейшага жыцця чалавека: менавіта ў гэты час закладваюцца асноўныя структуры арганізма і любое негатыўнае ўздзеянне можа нанесці вялікую шкоду фізічнаму і псіхічнаму здароўю дзіцяці. Але і традыцыйныя павер’і і ўяўленні, звязаныя з цяжарнасцю, могуць быць карыснымі, таму сучасныя маладыя жанчыны засвойваюць іх ад сваіх маці і бабуль, старэйшых сучасніц. Сёння пераважна ў вясковым соцыуме найбольш актуалізаваны наступныя павер'і: не глядзець на пачварных людзей, “страшныя фільмы’’ па тэлебачанні, не працаваць у рэлігійныя святы, не глядзець на пажар, не прысутнічаць на пахаванні, не падстрыгаць валасы, не зашпіляць шпільку.
31
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА ЎТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
РАДЗІНЫ
Роды
традыцыйнай сям’і беларусаў роды хоць і былі частай падзеяй, аднак уяўлялі сабой адзін з самых напружаных момантаў у яе жыццядзейнасці. Роды, асабліва першыя, успрымаліся як адзін з самых важных псіхафізічных момантаў, звязаных з якаснай зменай стану і статусу не толькі самой жанчыны, але і яе сям’і: жанчына станавілася маці, яе муж бацькам, яе і мужа бацькі бабулямі і дзядулямі і да т. п. Пол дзіцяці ўплываў на адносіны блізкіх і супольнасці да маці. Так, вялікай павагай карысталася жанчына, у якой першым нараджаўся хлопчык: «Счыталася маладзіца, пакуль не народзіць дачку, а як народзіць сына то яшчэ маладзіца» (в. Ляды Дубровенскага р-на). У вачах мужа гэта служыла яшчэ адным доказам захавання яго жонкай дашлюбнай цнатлівасці.
У вялікай заможнай сям’і, дзе былі яшчэ працаздольныя жанчыны, цяжарную маглі тыдні за два да родаў вызваліць ад цяжкай фізічнай
працы. Але ў бедных сем’ях, дзе рабочых рук не хапала, яна працавала да самых родаў. Паводле сведчання А. Кіркора, «цяжарная жанчына амаль да апошняй хвіліны родаў выконвала ўсе знясільваючыя абавязкі гаспадыні хаты. Яна вымала цяжкія гаршкі з печы, мясіла хлеб, знаходзілася ў полі пад спякотным небам, укладвала сена і снапы на вазы». Шматлікія экспедыцыйныя матэрыялы, атрыманыя ад інфармантаў у розных куточках Беларусі, сведчаць, што, даволі часта жанчына раджала сама, без чыёй-небудзь дапамогі. на агародзе, на сенакосе, на дварэ, у полі падчас жніва: «Мая мама радзіла ў полі. У полі жала і жала, не пайшла дамой дажа» (в. Вялікае Жэжліна Лепельскага р-на); «Мяне мая мама радзіла, калі жалі ячмень. Быстра радзіла, казала. Бабулька жала, яна ёй памагла. Тады прыехаў дзедушка на кані і забраў маму і мяне малую» (в. Паршына Горацкага р-на); «Мама ж расказвала, шчо жаліўсе, дажа тыя, шчо былі ў палажэньні. Ражалі прама на полі, там пупавіну перавяжуць, /, шчытай, прыцеглі дадому на кані. Вот яна дома пабудзе тры дні і пашла зноў на работу» (в. Глыбоцкае Гомельскага р-на). У гэтым выпадку казалі: «сама сябе бабіла». Раней такіх дзяцей, якія нарадзіліся ў час жніва на жытнім полі, без дапамогі павітухі, называлі «жытнічкамі»: «Моя бабушка жыла 103 года. Расказвала: вот жне летом жыто сярпом, жала. Жала, і болі ўзялі радзіла. Спадніцу сподню ськінула, палатна з спадніцы разадрала, спавіла гэто дзіця, палажыла пад сноп і жаць пашла. Кончыла жаць, а тады палажыла ў прыпол і прынясла дадому жытнічка. А назаўтра зноў пайшла жаць і здаровыя былі» (в. Стаўпішчы Нясвіжскага р-на). У рэальным тагачасным жыцці сустракаліся і іншыя выпадкі экстрэмальных родаў: «Маму вязлі ў бальніцу, бацька на калёсах вёз. Я па дароге радзілася і ў юбке ў подале пріняслі мяне ў бальніцу. Надзяй назвалі, бо акушэрка была Надзя Маркаўна. А яшчэ майго мужыка баба гаваріла, расказвала, каля Мхініцкага кладбішча бульбу рыла, прыпаўзла і двайнят пад пуняй радзіла. Сама, без усякіх дактароў» (в. Буглаі Краснапольскага р-на).
Звычайна ж жанчына, адчуваючы набліжэнне родаў, імкнулася, каб пра гэта ведала як мага менш людзей, асабліва дзяўчат. Калі ж здаралася неспадзеўка і дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў, яна павінна была расплесці касу, набраць у рот вады і даць парадзісе выпіць са свайго роту інакш роды пройдуць вельмі цяжка і ўсе абвінавацяць у гэтым дзяўчыну. Лічылася, што роды будуць доўжыцца пакутліва для парадзіхі столькі гадзін, колькі чалавек будзе ведаць пра роды. Дзе-нідзе лічылі, што і родная маці не павінна ведаць пра час родаў дачкі: «Гаварілі толькі, штоб ніхто ня знаў, як раджаеш. Асобенна, каб
На жніве. Каля сяла Бычы [Бытча].
Фотаздымак С. М. Пракудзіна-Горскага. 1911 г.
маці ня знала, калі ты едзеш раджаць, бо будзе цяжола. Яна будзець перяжываць / цяжолыя роды будуць» (в. Гарадзецкая Краснапольскага р-на). Каліўдвары мелася іншая будыніна: лазня, варыўня, гумно парадзіха ішла туды: «Мая мама ражала ў сарае, дзе авечкі, штоб дзеці ня відзелі, у хлеве» (в. Хвасты Браслаўскага р-на). Найчасцей даводзілася раджаць у хаце, адкуль выправоджвалі лішніх людзей; «Я дома раджала: первую раджала, дак мучылася. / втарога дома тожа раджала. Жыта жала, дамоў прышла і радзіла. Пака свякроў кароў падаіла, я / сына радзіла, лёгка радзіла. Раньшэ ні дзякрэту, нічога не было» (в. Гарадзец Шклоўскага р-на); «Пузатая раджала дома, я тожа радзіла сваіх мальцаў у етай хаце. Первага мальчыка Мішу ў сорак дзевятам гаду <1949 г.>. У мяне забалеў жывот, я закрічала на яго <мужа>; «Андрей, ідзі скарей за мамай, у мяне дужа забалеў жывот». 4 мама вот жыла, черяз гарод. Ён пабег за мамай, тая прішла, мне паслала салому, тряпку нейкую тама кінула, я й дзіцёнка таго радзіла. Во яны
I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Лазніў в. Іванічы. Чэрвеньскі р-н. Фотаздымак I. Враіма. Архіў ІМЭФ НАН Беларусі. 1966 г.
мяне пад рукі і, палок быў кала печы, палажылі мяне на той палок / дзіцёначка таго кала мяне» (в. Ляды Дубровенскага р-на); «Я сама ражала дома, ніхто ка мне не прыхадзіў. Мужык паехаў у Воршу дасок купіць, пол перамасціць, у дваре не было, я была адна, но былі дзеці, мужыковы плямянніцы. Дзеці яблыкам вакно пабілі, я яшчэ дура была, первыя роды. Хаджу па хаце, сяредзіна забаліць, жывот, хаджу, хаджу, тады лягу. А вакно як раз пабіта проці маёй койкі, прастыла я, застудзіла сваю сяредзінку. Ну, і даждала ўжо рання. Тады на дзевачку ету, яго пляменніцу, кажу: “Ніначка, збегай к бабушке, к маме маей, няхай яна прідзець”. Мама пріходзіць: “А, Божа мой, а што мне с табой дзелаць?” “А што ты будзеш дзелаць, лезь бульбу выбірай у ямку, печ жа тапіць нада, свіней карміць нада, лезь бульбу выбірай". Пакуль яна карзіну бульбы навыбірала, я мальчыка радзіла. Быстренька і харашо, ну й слава Богу! Тады яна вылезла із ямкі: “Мама, йдзі вазьмі”. Мама дзярюгу ету паднясла, саматканая дзярюга была на мне, мальчыка етага ўзяла, увярцела. Кала печы ляжаў яшчэ мех памыты, яна яго ў еты мехды на печ» (в. Міхалінава Дубровенскага р-на).
На Беларусі былі вядомы тры асноўныя паставы пры родах: лежачы, стоячы і седзячы, часцей за ўсё на каленях у мужа. У аповедах інфармантаў дамінуюць успаміны пра роды, якія адбываліся на падлозе «на палу», «на далу», куды абавязкова слалі салому, і куды парадзіха клалася, рассоўвала ногі, сагнуўшы іх у каленях. Зімой у моцныя ма-
разы жанчына клалася на печ. Іншым жанчынам лягчэй было раджаць стоячы, калі парадзіха трымалася за ручнік ці вяроўкі, што былі замацаваны да кальца на столі, абапіралася на печ ці вілкі, паставіўшы ногі на зэдлік. Яна магла абапірацца і на мужа, які трымаў яе за плечы, стоячы ці ў яе за спіной, ці тварам да яе. Каб паскорыць схваткі, парадзіха разгойдвалася ў бакі. Зусім рэдка ў мемаратах узгадваюцца роды седзячы, калі парадзіха сядзела на каленях у мужа, павярнуўшыся да яго спіной.
Родавы перыяд быў кампактным па часе: лічылася, што лёгкія роды павінны адбыцца прыкладна за гадзіну, а цяжкія за суткі. Калі роды доўжыліся болей за суткі, то баяліся, што маці ці дзіця, ці яны абое могуць памерці. Тады для іх выратавання заказвалі малебен ці запрашалі адпаведную асобу памаліцца за паспяховае завяршэнне родаў. 3 гэтай жа мэтай у час задоўгіх родаў ішлі да святара прасіць адчыніць царскія вароты («райскія дзверы») у царкве.
У некаторых раёнах Цэнтральнай Беларусі жанчына падчас родаў вярталася ў хату сваіх бацькоў і там жыла пасля родаў шэсць-восем дзён: «Як роды прыспелі, то ражала ў хаце ў маці, а жыла ў свякрухі. У маці жыла нядзелю пасля родаў. Бабка была Ганна Раманчык, хадзіла к усім роды прымаць. Ёй давалі грошы, бабцы палівалі на рукі, хтонебудзь з жанчын, хто быўу хаце» (в. Клінок Чэрвеньскага р-на).
Дапамога бабы-павітухі
Перыяд уласна родаў пачынаўся з моманту першых схватак цяжарнай і прыходу ў хату павітухі. Якіх толькі найменняў для яе не прыдумалі: «баб(-к)а», «баба-пупавязніца», «баба-пупоўніца», «баба-пупарэзка / пупарэзная», «баба-прыродуха / родуха», «баба, якая / што бабіць дзеці», «баба, якая пуп завязваіць» і іншыя: «Бабу бралі, даўней жа больніц не было, бабы роды прынімалі. Мятлікі довалі бабом, хто бабіў дзіцё, полотно, яку хусточку» (в. Мілашэвічы Лельчыцкага р-на); «Раней бальніц не было, звалі бабку, бабка прыдзя, усё тое, што нада, зробіць, прымя роды. Ужо бабкуўгосцяць, бабке падарак» (в. Касцяшы Уздзенскага р-на).
Як правіла, павітуха была жанчына сталага веку, часцей за ўсё ўдава, якая сама ўжо перастала раджаць і ў яе мінуў клімакс «яна ўжо адмылася», бо ў адваротным выпадку ў нованароджанай дзяўчынкі доўга не наступіць менструацыя. Павітуха не павінна мець сексуальных стасункаў з мужам, а лепш каб была ўдава, галоўная ўмова не належаць да ўзроставай групы жанчын, здольных да дзетанараджэння. Жанчына, яшчэ здольная да дзетанараджэння, не магла, паводле
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
народных вераванняў, быць павітухай, бо ўспрымалася як канкурэнтка і маці, і дзіцяці. Менавіта па гэтай прычыне жанчыны і пазбягалі звяртацца да акушэрак, якіх яшчэ на пачатку XX ст. на Беларусі было вельмі мала. Павітуха была паважанай асобай, карысталася вялікім аўтарытэтам у вясковай грамады.