Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў
Таццяна Кухаронак
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 140с.
Мінск 2017
Нявеста развязвала на сабе ўсе вузлы, каб лёгка нарадзіць і каб любіў муж, ды расшпільвала сабе каўнер, каб не быць абмежаванай у жыцці (А. Сержпутоўскі). Хаця ў час вянчання забаранялася мець на сабе металічныя ўпрыгожанні, звычай патрабаваў, каб нявеста трымала пад левымі грудзьмі сярэбраную манету альбо іншую сярэбраную рэч: тады ў яе дзяцей будуць чыстыя галовы (не будзе хвароб скуры) (Т. Валодзіна).
Паўсюль у нашым краі нявесту і жаніха за вясельным сталом садзілі на разасланы воўнай наверх кажух: «Эта як свацьба, абізацельна на кажух садзілі маладых, каб дзеці былі кучаравыя» (в. Трасцянка Талачынскага р-на). Настойліва прапаноўвалі маладзёнам з’есці яечню ці яблык. Асаблівую цікавасць выклікае ўжыванне яйка / яечні, што
сімвалізуе сабой наогул універсальную патэнцыю быцця, яго пастаянную гатоўнасць да ўзнікнення і развіцця. На карысць гэтай высновы можна прывесці сюжэты шматлікіх беларускіх чарадзейных казак, дзе нараджэнне героя, а часта і яго багатырскага каня звязваецца з незвычайнай жыццядайнай сілай яйка.
А ў першую шлюбную ноч хросная маці падкладвала пад пасцель маладых нож або сякеру, мужчынскія нагавіцы і інш. I самае галоўнае: на традыцыйным вяселлі жаніх і нявеста ніколі не пілі гарэлкі, каб пазбегнуць зачацця непаўнавартаснага хворага дзіцяці ў стане алкагольнага ап'янення. Затое іх частавалі мёдам і не толькі на вяселлі, але і пасля яго на працягу месяца вось адкуль і пайшоў выраз «мядовы месяц».
Вельмі асцерагаліся шкоднага ўздзеяння злых сіл і чараўнікоў, якія маглі наслаць на маладых бясплоднасць, і імкнуліся, як умелі і ведалі, засцерагчы ад гэтага маладзёнаў. Да найболей вядомых сродкаў абароны адносяцца наступныя: праезд вясельнай працэсіі праз агонь, пырсканне на яе «святой» вадой, нашэнне маладым зімовай шапкі на працягу ўсяго вяселля, прымацоўванне да адзення маладой разнастайных металічных вырабаў, прадметаў чырвонага колеру, часнаку і г. д.
Але ж бясподнасць у жанчын сустракалася, і самай распаўсюджанай прычынай яе лічыўся няўдалы час нараджэння: ноччу ў канцы адной квадры месяца і на пачатку новай. Бясплоднасць імкнуліся вылечыць разнастайнымі сродкамі народнай медыцыны, магічнымі прыёмамі. Найбольш дзейснымі і эфектыўнымі лічыліся з’яданне зародка курыных яек, піццё настойкі дзіцячай плацэнты ці плацэнты кошкі, крыві з пупавіны нованароджанага і г. д. Шматлікія з зафіксаваных прыёмаў і спосабаў, накіраваных на лячэнне бясплоднасці ў жанчын, відавочна, звязваліся ў далёкім мінулым з культам урадлівасці. Сюды адносяцца піццё адвару разнастайнай расады, кары дрэў, абліванне бясплоднага дрэва вадой, у якой знаходзілася жаночая сарочка, памытая пасля менструацыі. Магла дапамагчы бяздзетнай пазбавіцца сваёй немачы іншая жанчына, якая знаходзілася ў стане цяжарнасці: «Я сама была бяременная, пріхадзіла ка мне саседка, дзяцей у яе не было. Яна бяременела, но не вынашувала. Так яна пріхадзіла ка мне, у мяне быў фартук, гаворя: “Ты бяременная, у фартук хлеба накладзі і дай мне". Ёй нада даць, штоб яна забеременела. Можна хлеб, можна якое яблыка, любое» (в. Гарадзецкая Краснапольскага р-на).
Культ продкаў, шырока распаўсюджаны ў мінулым сярод беларусаў, знайшоў адлюстраванне ў тым, што да іх звярталіся за дапамогай,
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Сяляне ў ваколіцах Гродна. Літаграфія Я. Лявіцкага. 1841 г.
Нявесцін камень, ля якога бяздзетныя жанчыны прасілі дзяцей. Ашмянскі р-н
калі ў сям’і не нараджаліся або паміралі дзеці. Бясплодныя жанчыны ішлі прасіць пра дзетак і да святых крыніц, і да святых камянёў, пілі там вадзічку, пакідалі аброкі: «Перш чым прасіць у камня, трэба згаварыць малітву, вот згаворыш малітву, а тады просіш у камня. Пра сябе гаворыш. Камень прасілі, камень абнімалі, лажылісь на камень, некаторыя залазілі наверх / садзілісь. Як чысцілі мы тады камень, дак жанчына адна расказвала, што ў Ашмянах адна жанчына не магла мець дзяцей. I яны кажды вечар прыязджалі да гэтага камня, дзве нядзелі. Но, каб іх ніхто ня відзеў, каб ні с кім яны не спаткаліся. 3 мужам удваіх ездзілі да гэтага камня. Гаварылі, што яна нарадзіла дзіця. Мая плямянніца
Аброкі каля Нявесціна камня. Ашмянскі р-н
прыязджала, дзесяць лет замужам -
і нет дзяцей. Пробавалі і ЭКО, не палучаецца. Да, маладыя едуць туда, усе свадзьбы едуць туда. Лентачкі эта цяпер сталі навязваць на дрэўца, раньша грошы лажылі пад камень, прасілі, хто чаго хацеў. Гаварылі, што была там такая выемачка» (аг. Навасёлкі Ашмянскага р-на).
Зачатак жыцця
Хто з нас у дзяцінстве хаця б адзін раз не звяртаўся да дарослых з пытаннем: «Адкуль або дзе вы мяне ўзялі?» або «Адкуль з’явіліся мой брацік ці мая сястрычка?» I часцей за ўсё чулі ў адказ: «Бусел прынёс» ці «У капусце знайшлі»: «У капусце нашлі, a то кажуць, бусел прынёс» (в. Паршына Горацкага р-на); «Бусел дзяцей нося, у капусце знайшлі, бо яна лапушыстая. Я ўжо вялікая была, крычала: “Бацян, бацян, дзіця прынясі” відзіш ляціць, так і гаворыш» (в. Паляны Ашмянскага р-на); «Дзед мне гаварыў: “Цябе ў капусце найшлі, дак ты такая кіслая, нягодная"» (в. Церабаў Петрыкаўскага р-на); “Матка гаварыла, штоў капусце нашла. А ў нас агарод возле речкі быў. Я думаю: “У капусце нашла” -
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА ЎТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
як-та пажмеш плячамі. I тады прідзеш паглядзіш на тую капусту нігдзе не відна таго дзіцяці» (в. Сідараўка Краснапольскага р-на).
Дык адкуль жа браліся дзеці? Безумоўна, у беларусаў існавалі рацыянальныя ўяўленні аб фізіялагічных працэсах, што працякалі ў чалавечым арганізме, паводле якіх плод унутры цела маці фарміруецца з мужчынскай субстанцыі, якая перадаецца семем. Гэтае ўяўленне знайшло адлюстраванне ў аповедах інфармантаў, калі яны падкрэсліваюць, што «дзіця нарадзілася з цела маці», «маці нарадзіла». Але побач з такім фізіялагічным комплексам у традыцыйнай культуры існавалі і міфалагічныя ўяўленні аб нараджэнні дзяцей, паводле якіх зародкі жьцця здольныя былі патрапіць у цела жанчыны звонку. Узгадаем хаця б сюжэты беларускіх чарадзейных казак, дзе галоўны герой, які ў далейшым становіцца асілкам, з’яўляецца на свет у выніку незвычайнага зачацця: жанчына з'ела гарошыну і зацяжарыла («Пакаці гарошак»), у цела жанчыны трапляе рыба нараджаецца хлопчык («Іван царскі сын»), яна зацяжарыла ад мядзведзя («Івашка мядзведжае вушка») і г. д.
Часцей за ўсё, паводле ўяўленняў нашых продкаў, іх прыносіў бусел або іншыя птушкі ці жывёлы як дзікія, так і хатнія: варона, сарока, куры; заяц, вавёрка, ліса, воўк, мядзведзь; сабака, карова: «Мне было год 5 ці 6, а наша суседка, бабка, была павітухай. To мы да яе ўсе прыставалі: “Бабочка, мілая, дзе Вы дзіця бярэце?” Бабка паказала на куст парэчак і кажа: “Ось там, мне іх туды бусел прыносіць”. Так мы пасля палкай паролі туды, усё дзіця шукалі, думалі знойдзем самі» (в. Саволеўка Гродзенскага р-на). Часта тлумачылі з’яўленне дзіцяці дарам з нябёсаў («Бог даў дзіця», «дзіця ўпала з неба», «упала з коміна», пазней «самалёт ляцеў і скінуў»): «Нада было мне раджаць, нада ў бальніцу ехаць, скорая не прыехала, прышлося ў дварэ раджаць. Галя ў школу хадзіла, прышла са школы, а мы ляжым: "Мама, дзе ты дзіця ўзяла? У лесе. Ляцеў самалёт і скінуў: дзевачку мы забралі, а мальчыка воўк схваціў» (в. Кучарына Шклоўскага р-на). Птушкі варона, сарока, куры, паводле выказванняў, маглі знайсці, выкапаць / выграбсці дзіця на сметніку ці «з ляпёшкі каня». Адзначаны матыў, у адрозненне ад іншых, лакалізуецца пераважна на тэрыторыі ўсходняй часткі Віцебскай вобласці. Акрамя агульнавядомай капусты, знайсці дзіця можна было і ў бульбе, бураках, гарбузах, бабах, моркве, гароху, агурках, якія раслі на ўласным агародзе або недалёка ад сядзібы, дзе вырошчвалі жыта, лён, грэчку, авёс, каноплі. Бацькі хадзілі шукаць дзяцей у лузе, полі, стозе сена, да рэчкі, возера, балота, дзе іх вылаўлівалі. Даволі часта сустракаюцца запісы, якія сведчаць, што дзіця знайшлі ў рэчцы / за рэчкай / у вадзе / у яме / у калодзежы. Магла прынесці
Буслы ў в. Добрае. Маларыцкі р-н. 1953 г. Фотаздымак М. Грынблата. Архіў ІМЭФ НАН Беларусі
Буслы ў в. Любішчыцы. Івацэвіцкі р-н. 1970 г. Фотаздымак М. Лобача. Архіў ІМЭФ НАН Беларусі
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Буслы.
Фотаздымак
Т. Валодзінай
дзіця і рыба. Маці ж часцей за ўсё знаходзіла дзіця ў жыце, як жала, а бацька ў час севу ў баразне ці на раллі. На пладовых дрэвах, што раслі каля хаты, таксама вельмі часта знаходзілі дзяцей: «на грушы знайшлі, туды бусел прынёс», «з грушы стрэслі». Адным з распаўсюджаных локусаў, дзе знаходзілі дзіця, з’яўлялася хата, а ў хаце менавіта печ і надворныя пабудовы: баня, хлеў, ток. Пастаянна ў аповедах інфармантаў фігуруе такі локус, як лес, а ў ім дзеці знаходзіліся на елцы або ў ягадах. Прасцей і хутчэй, паводле выказванняў інфармантаў, магчыма было знайсці дзіця на дарозе, вуліцы, мосце / пад мастом, якія ў фальклоры выступаюць як мяжа паміж «гэтым» і «іншым» светам.
Стараліся дапамагчы бацькам займець дзіця і міфалагічныя істоты (дамавы, Дзед Мароз), выпадковыя людзі баба / старуха / дзед, дзядзька, або хтосьці з радні: «Старшым дзецям гаварылі, што дзіця ў хвартусе прынесла бабка. Або бывала скажуць: “Картошку капалі і ў картошцы нашла”, то “бусел прынёс”, то “ў капусце нашлі”. А цяперака ўсе дзеці знаюць, дзе яны купляюцца» (в. Касцяшы Уздзенскага р-на). Тыя, хто прыносіў дзіця, маглі валодаць пэўнымі «магічнымі» якасцямі (ведзьма, чараўнік, што збліжае іх з міфічнымі істотамі), а таксама не адносіцца да бліжэйшага сацыяльнага асяроддзя дзіцяці цыган, анучнік.
У пазнейшыя часы паўсюль тлумачылі дзецям, што іх купілі на кірмашы, у краме, наогул у горадзе, ці проста ўзялі ў бальніцы, што звязана з сучасным развіццём медыцыны: «У бальніцы, у ванночке нашлі. У меня Галя ешчо спрашывала, когда Валя радзілась, у меня дзеці Галя, Валя, Толік / Валерык, дак Галя спрашывала: “Мама, где ты
взяла яе, прывязла откуда?”. Ужэ ей быў пяты годзік. Я гавару: “Там у бальніцы басейн такі, ванна такая бальшая / там плавают маленькія дзеці”. Она мне гаварыт: “А пачэму ты, мама, мальчыка не прывязла?” Я гавару: “Сказалі, што крайняе пападзецца ў ванне, то тваё. Крайняя была дзевачка”» (в. Хаціслаў Маларыцкага р-на).