Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў
Таццяна Кухаронак
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 140с.
Мінск 2017
У павітухі быў багаты вопыт і практычныя веды па акушэрстве. Акрамя чыста ўтылітарных акушэрскіх функцый кожная бабка-павітуха выконвала цэлы шэраг магічна-абрадавых дзеянняў, якія маглі паўплываць на будучы лёс і характар чалавека. У кожнай вёсцы была свая хоць адна павітуха, а ў вялікіх дзве ці тры. У тагачасных умовах яна з’яўлялася не толькі акушэркай і дзіцячым лекарам, але і дарадчыцай парадзіхі, і памочніцай ёй па гаспадарцы ў першыя дні пасля родаў. Адсюль тая павага да бабкі-павітухі, асабліва калі яе майстэрства знаходзіла пастаяннае пацвярджэнне ў паспяховым зыходзе родаў.
Бабка ні пры якіх абставінах не павінна была адмовіцца ісці да парадзіхі, бо адмова ўспрымалася як цяжкі грэх, і бабка магла пазбавіцца сваёй прафесіі і павагі. Звалі да парадзіхі бабку-павітуху муж, свякруха ці іншая замужняя жанчына, але не дзяўчына. Адпраўляючыся да павітухі, адразалі акраец хлеба, пасыпалі яго соллю і бралі з сабою. Прыйшоўшы, гаварылі шэптам: «Хадз/, бабулічка, к нам. Нешта нашай маладусі ня дужа ладна дзелаецца» (Магілеўшчына). Звычайна бабка тут жа адгукалася на просьбу. Гэты момант шырока адлюстраваны ў беларускай радзіннай паэзіі:
To й не стук стучыць,
To й не грук гручыць
Па сенечках да па новенькіх -
To Кірылка ідзець да бабусечкі.
А бабусечка дагадалася, Паскарусенька ўбіралася, У адным чобаце да й без пояса, У руках нясець да пялёначкі.
На Палессі рытуал запрашэння прадугледжваў угаворы, бабка спачатку аднеквалася і толькі пасля запэўнівання ў яе выключнасці пагаджалася. He рэкамендавалася запрашаць павітуху, якая нядаўна прымала роды ў іншай парадзіхі, трэба было, паводле народнага меркавання, каб з таго моманту прайшоў хоць бы адзін месяц. Таксама павітусе забаранялася абмываць нябожчыка, бо выкупанае ёю дзіця магло памерці.
Акрамя таго ў асяроддзі беларускіх сялян шырока была распаўсюджана вера ў магічную сувязь паміж павітухай і прынятымі ў час родаў
«перабабленымі» ёю дзецьмі, у тое, што характар і паводзіны бабкі могуць станоўча ці адмоўна паўплываць на характар, здароўе, лёс дзіцяці. Па гэтай прычыне вясковая грамада прад’яўляла высокія патрабаванні да павітухі: яна павінна была быць веруючай, добразычлівай, акуратнай, справядлівай, на працягу жыцця ні разу не парушыць вернасць мужу. Амаральныя паводзіны бабкі-павітухі, на думку сялян, прыводзілі да таго, што павітыя ёю дзеці хварэлі, станавіліся калекамі ці паміралі.
Накіроўваючыся да парадзіхі, бабка брала з сабою пірог або кавалачак хлеба, часта спецыяльны «радзільны» ручнік, у арнаменце якога былі сімвалічныя выявы вобразаў Маці-Радзіцельніцы, Берагіні або парадзіхі падсвечнік з запаленымі свечкамі ці дзіцяці. На Палессіўдадзеным выпадку павітуха карысталася святочным ручніком, у які яна загортвала падарункі, што насіла
Радзінны ручнік з экспазіцыі Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Фотаздымак Ю. Пракоф’евай
на Вялікдзень сваім унукам. Лічылася, што гэты ручнік вельмі дапамагае ў час родаў і аблягчае пакуты парадзіхі. Універсальнае кола традыцыйных абавязкаў павітухі было даволі шырокім. Прыйшоўшы ў хату да парадзіхі, павітуха перш за ўсё малілася, запальвала перад іконамі свечкі, карысталася пасвяцонай вадой. Бабка прамаўляла спецыяль-
ныя малітвы-замовы:
«Шла Прачыстая Божая Маць чэраз мора, Несла ключы да ўсякай душы.
Адкрывала, адчыняла, атмукала / младзенца на свет божы выпускала. Аддала дзеткі, аддай насьледкі»
(в. Елянец Буда-Кашалёўскага р-на).
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
«Прэсьвятая Бугуродзіца пасылала сына свайго да трох сьвятых дарахоў, каторыя распаряжаюцца землянымі пладамі, марскімі вадамі / жэнскімі радамі. Прідзі на помашч к рабе Божай <імя> і памажыця ёй. Амінь! Трі раза» (в. Грудзінаўка Быхаўскага р-на); «Шоў Ісус Хрыстос у чыстым полі, нёс залатыя ключы ў прыполе, младзенцу вароты адкрываць і на рукі браць. Амінь!» (в. Белая Дуброва Касцюковіцкага р-на).
«Госпаду Богу памалюся, Гасподняй Мацеры пакланюся.
Ішла Маць Гасподня ў залатом венцэ, Пояс залатом абвіта, з залатымі ключамі. Залатыя замкі атмыкала і роды адкрывала.
Залатыя замкі, адмыканцесь, а роды адкрыванцесь» (в. Елянец Буда-Кашалёўскага р-на); «Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Божай Маці пакланюся, я са словамі, Бог с помаччу рабе божай <імя> роды аткрываці. Залатыя ключы, атамкніцеся, царскія вароты атчыніцеся, а ты, анёл, шавяліся,
Ручнік-радзільнік
А. Ц. Канстанцінавай
з в. Горы. Краснапольскі р-н.
Фотаздымак Т. Кухаронак
ножкамі упіранся, ручкамі памаганся, даверху дабірайся» (Полацкі р-н); «Сам Бог на таку ходзіць, пшаніцу сее, па пшаніцы сіні цвет, радзі, Божа, ангеліка на гэты свет» (в. Хатынічы Ганцавіцкага р-на). Бабка давала парадзісе піць ваду са сваіх рук і казала: «Як вада лёгка сходзіць, каб так дзіця з цябе лёгка вышла» (в. Клінок Чэрвеньскага р-на).
Баба выкарыстоўвала веды з народнай медыцыны, заварвала травы, якія ўмацоўвалі арганізм парадзіхі, найперш адвар кветак жыта, карэнні аеру, лісця крапівы, пырэю, давала мёд. Для стымулявання патуг павітуха прымушала парадзіху хадзіць па хаце, вакол стала ці дзяжы, пераступаць праз ганак, абавязкова тройчы: «Я вам раскажу яшчэ, як мы малыя былі з братам і ў нас раджала там саседка адна. Мужык разышоўся з ёй, / яна перя-
Радзінны ручнік. Гомельскі р-н. Фотаздымак I. Смірновай
шла к нам. / тады мама мая, шчэ там саседка адна вадзіла яе кругом стала, штоб яна быстрэй раджала» (в. Вялікія Шарыпы Горацкага р-на). Баба з чапялой у руках вадзіла парадзіху тры разы вакол стала і тры разы паўтарала: «Памагі табе Гасподзь». 3 гэтай жа мэтай узмацнення схватак павітуха таксама раіла парадзісе як мага гучней крычаць: «Бабка помогала рожаць, стара Печурыха. Я родыла пэрву Ксеню, раскажу Вам. Як мэнэ схваткі возьмуць, як прыперло мне, я залезла на піч і крычу. Свэкроў побачыла, як злякалася, побегла по бабку. Тая бабка прыходзіць. А ў свекрові была дочка, сын быў, свекроў выгоняе іх с хаты. ...А я крычу, это пэрвы роды, а бабка тая: “He слухай, унучка, не слухай, крычы, нажымайся, больш крычы”. А я крычу!» (пас. Гарадзішча Пінскага р-на).
Павітуха імкнулася дапамагчы ўсімі даступнымі ёй сродкамі адкрыцца целу парадзіхі для хуткага выхаду адтуль плода. 3 самага пачатку парадзіха здымала з сябе пярсцёнкі і завушніцы, расплятала косы, расшпіляла ўсе гузікі і зашпількі. Тое ж самае павінны былі зрабіць муж і астатнія, хто быў у хаце. Акрамя таго адкрывалі ўсе замкі, куфры, дзверы і вокны ў хаце, комін, развязвалі ўсе вузлы, нават самым малым дзецям у калысцы расшпілялі каўнерыкі сарочак і развязвалі паясы. Дзейсным сродкам аблягчэння пакут парадзіхі, вызвалення цела лічыўся наступны: зняць з дзяжы абруч і надзець яго тры разы на парадзіху зверху ўніз. У Слуцкім павеце шыю парадзіхі для аблягчэння яе пакут абмотвалі старой высахшай змяінай скурай. Бабка давала ёй піць «замоўленую» ваду.
Вопыт падказваў павітусе, што праграванне парадзіхі таксама паскарала працэс родаў, для чаго яна абгортвала жывот парадзіхі цёплымі ручнікамі, на жывот ёй клала бутэльку з цёплай вадой; палівала ваду на печ, дзе ляжала парадзіха, каб распарыць яе, падкурвала асвечанымі на Івана Купалу / Дзявятнік, Тройцу зёлкамі. Лічылася, што дамавы, што жыў у хаце, можа паспрыяць парадзісе, трэба толькі звяр-
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
нуцца да яго за дапамогай, пастукаўшы нагамі аб падлогу або венікам у столь. Пры цяжкіх зацяжных родах бабка разрывала рукамі каўнер сарочкі парадзіхі, вяла яе ў поле на перакрыжаванне дарог «на расходныя дарогі» і вадзіла яе там, пакуль не родзіць.
Акрамя таго, бабка павінна была ведаць усе абрадавыя дзеянні, накіраваныя на ахову маці і дзіцяці ад варожых, злых сіл, уздзеянню якіх яны, паводле народных уяўленняў, былі надзвычай падвержаны ў гэты пераломны момант. Паўсюль на Беларусі, каб адагнаць ад парадзіхі гэтыя варожыя сілы, павітуха клала ёй у ложак металічны прадмет або апаясвала яе жывот поясам, чырвонай ніткай.
Сама парадзіха таксама, выконваючы традыцыйныя правілы, магла аблегчыць свае пакуты падчас родаў: «Як ідзеш раджаць <у лазню>, выйдзі з дома і дзьвер не закрываць, а насьцеж кінуць. / вузялкі ўсе разьвязаць. Кольцы, часы пасьнімаць і палажыць на пароге. Перайці мужа штаны ці надзець іх. Гаварі: “Залатыя замкі, атамкніцеся, царскія вароты, атапріцеся, у мяне, рабы Божай <імя> косьці з касьцямі разайдзіцеся. Як Маць Марія Ісуса Хріста радзіла, не крічаўшы, не станаўшы / людзі не слыхаўшы, так і мне памагі, сьвятая Багародзіца, радзіць і не крічаць і не станаць. Амінь!» (в. Белая Дуброва Касцюковіцкага р-на).
У беларусаў верылі, што прысутнасць мужа ці яго пэўныя дзеянні ў час родаў паскараюць іх і аблягчаюць пакуты жонкі. Дапамога мужа была даволі разнастайнай: ён прыносіў і награваў ваду, падтрымліваў жонку пры патугах, выконваў загады і просьбы павітухі: «Тая бабка подывылася на мэнэ: “Ніц не получыцца, моя ўнучка". Зове мойго человіка, становіць на ўслоны, я йому на шыю / вона достае <дзіця> з мэнэ. Я повісла, вісну і крычу, крычу. (...) Я сухая вышла, а мой человік / сорочку скінуў, мокры ўвесь» (пас. Гарадзішча Пінскага р-на). На Беларускім Палессі лічылі, што ўмелая бабка магла перанесці боль парадзіхі на яе мужа, каб аблегчыць яе пакуты. Так, калі жанчына не магла доўга радзіць, муж ляжаў на лаўцы і гучна стагнаў або клаўся каля лаўкі, а жонка скакала праз яго з лаўкі; мужа прымушалі даваць парадзісе ваду са свайго рота ў яе рот; яе самую піць ваду праз заручальны пярсцёнак. Муж пераступаў праз парадзіху, якая ляжала на падлозе, ці, наадварот, яна тройчы пераступала праз яго ногі ці яго адзенне (штаны, пояс). Яшчэ нядаўна ўспаміны пра куваду (пакуты мужа падчас родаў жонкі) захоўваліся як расказы-анекдоты.
Павітуха ніколі не прымала дзіця голымі рукамі, а накрывала іх якім-небудзь старым споднім адзеннем бацькоў, каб у будучым дзіця жыло ў багацці і любіла родны дом. Кашуля маці ці бацькі была першай
пялёнкай немаўляці незалежна ад яго полу: «Як Мішу радзіла, беднасць была, якія пялёначкі. Можа, баба рубашку якую раздабыла старую, можа якую тряпінку нашла чісценькую, завярнула яго ды палажыла на печ, каб жа цёпленька было. Ён жа радзіўся ў дзекабре, самыя марозы былі» (в. Ляды Дубровенскага р-на).