Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў
Таццяна Кухаронак
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 140с.
Мінск 2017
Лічылася, што пара года. прыродныя пераўтварэнні маглі ўплываць на будучае жыццё дзіцяці: «Гавораць, што атучываць дзяцей няможна на голы лес, такая прыкмета, таму што будзе ўсю жызню беднае эта дзіця» (аг. Навасёлкі Ашмянскага р-на); «Восенню і вясной не нада атымаць <ад грудзей>. Як лісця падаець, як гола нельзя, дзіцёнак голый, бедный будзіць» (в. Трасцянка Талочынскага р-на); «Адлучаць увосень нядобра, бо дзіця потым доўгі час будзе маркоціцца; калі ж у гэтую пару адлучаць трэба абавязкова, то рабіць гэта трэба, прынамсі, не раней, чым жыта ўзыдзе» (Ф. Вярэнька).
Час адлучэння вызначаўся як сонечным, так і месяцовым цыкламі. Як вядома, поўны цыкл росту і ўтварэння месяца (каля 28 сутак) дзеляць на 4 фазы, ці квадры: маладзік, поўня, сход, ветах. Часцей за ўсё дзяцей адлучалі ад грудзей перад поўняю / на поўню: «Ауччы ўсяго атнімаць на поўню тады дзеткі поўненькія, харошыя» (в. Мышавое Касцюковіцкага р-на); «На месяц глядзелі, атымаліўпоўная тады дзеці здаровенькія» (в. Хутар Быхаўскага р-на); «Нада атнімаць поўнатай, каб вышла поўная жызь» (в. Бялькоўшчына Верхнядзвінскага р-на). Улічваліся асаблівасці і іншых квадраў месяца: «Хлопчыка і дзяўчынку лепш адлучаць веташком, гэта значыць у канцы апошняй квадры, бо ў такім разе дзіця хоць не вельмі добра расце, але бывае спакойнае. Калі дзіця адлучыць на маладзік, то яно расце добра, “як пухляк”, але затое будзе “наравістае”, “пражэрлівае”. Некаторыя маткі лічаць, што найлепшая пара адлучаць хлопчыка маладзік, а дзяўчынку KaHeu апошняй квадры. Часам таксама адлучаюць “у прыбытныя дні”, гэта значыць перад поўняю каб дзіця здаровае расло» (Ф. Вярэнька). Уяўленні аб уплыве кармлення дзяўчынкі на яе будучы менструальны
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
цыкл назіраюцца ў рэгламентацыі адлучэння яе ад грудзей: «Калі дзіця адлучыць на маладзік, дзяўчынка будзе мець доўгія месячныя / вялікія грудзі, якія звычайна маюць мала малака» (А. Сержпутоўскі).
Акрамя інтарэсаў дзіцяці, улічваліся і інтарэсы маці, уплыў часу адлучэння дзіцяці ад грудзей на яе здароўе, знешні выгляд, жаноцкую прыгажосць: «Як атымалі? На маладзік не атымалі, сходамі атымалі, каб грудзі не балелі» (в. Лаўрэнаўка Талочынскага р-на); «Свякрова мне казала, атнімай дзяцёнка пад поўна, штоб былі грудзі поўныя, маладзіком ілі схадком грудзі абвіслыя будуць, як панчоха» (в. SaxoAbi Шклоўскага р-на).
Абрадава-магічныя дзеі, звычаі, стэрэатыпы паводзінаў, звязаныя з гэтай падзеяй, сімвалізавалі пераход дзіцяці ў новы ўзроставы перыяд, да новай ежы: «Я, як атымала ад грудзей, эта мяне свякрова вучы ла, садзісь на парог, атрэж хлеба скібачку маленькую, пасып соллю, сядзь на парог, пакармі дзяцёнка груддзю і дай яму хлеб-соль / скажы: “Ідзі на свой хлеб-соль”. Іўсё. Я так дзелала» (в. Заходы Шклоўскага р-на).
Паўсюль на Беларусі ў ролі рытуальнай першай дарослай стравы часцей выступала яйка: «Пасля малітвы з дзіцем маці садзіцца на парог, перад вачыма ў дзіцяці мажа саскі сажай, плюе на іх і гаворыць: “А вось кака”, потым, падаючы цераз рукаў сваёй кашулі печанае яйка, дапаўняе: “А ета цаца!”. Дз/ця хутчэй “ператужыцца па сісьцы”» (М. Нікіфароўскі); «Каб дзіцятка па цыццы не нудзіла, то вечарам, апошні раз накарміўшы, трэба яго пасадзіць у адным канцы пасцелі, а самой сесці ў другом / пакаціць да дзіцятка тры вараныя яйкі і, палажыўшы дзіця ў калубелі, трэ тыя яйкі пры ем пакласці на цэлу ноч» (М. Федароўскі); «Ну ек дітыну от груді отучівае, еечко зварым, через окошко подают, коб не нудзіў. Маленькій у хаті, она на двір, кроз окошко подае» (в. Дубіца Брэсцкага р-на); «Варіш яечка, садзішся на парог, пакорміш і яечка даеш: “Ну. дачушачка, на табе хлеб-соль / солькай пасыпеш, і хлеба крошачку не надзейся болей на маміна» (г. п. Хоцімск).
Ад пакалення да пакалення жанчынам перадаваліся веды аб тым, што ні ў якім разе нельга зноў вяртаць дзіця да грудзей, бо яно будзе мець «урочлівыя вочы», ці само пастаянна падпадаць пад уздзеянне сурокаў; «Калі дзіця аднімалі ад грудзей два разы, яно будзе прыносіць сваім вокам “дужа ўрэду" не толькі маладому статку і птаству, але нават і чалавеку» (М. Нікіфароўскі); «Нам расказвалі старэйшыя, што як корміш дзіця і тады атучаеш яго ад грудзі. Дак некаторыя дзеці ж плачуць, не хочуць ні піць, ні есці, дак некаторыя паўторна даюць. Вот на такіх людзей гаварылі, што ў іх будуць дрэнныя надта вочы.
Сурочаць любога чалавека / ваабшчэ такі чалавек нехарошы» (аг. Навасёлкі Ашмянскага р-на); «Калі атымаеш дзіцёнка, другі раз нельзя прыкладваць, бо ён будзець баяцца сглазу, суроцы» (в. Ляды Дубровенскага р-на); «Гаварылі, гэта дзіця вельмі ўрочлівае, урэдныя вочы яго. Няльзя так дзелаць» (в. Дудзічы Калінкавіцкага р-на); «Як атняў, ужо нельзя прікладываць втарі раз будзець на глаза ўредный» (в. Паршына Горацкага р-на).
Каб пазбегнуць гэтага, маці туга перавязвалі грудзі, выварочвалі сарочку або мазалі грудзі сажаю / гарчыцаю, націралі часныком, давалі дзіцяці ў рот і казалі кака: «Калі дзіцяці не даюць болыв цыцкі, але каб яно вельмі не скучала без цыцкі, яе намазваюць мёдам з перцам і даюць ссаць. Дзіця папробуе да й пачне крывіцца й плакаць, а яму й кажуць, што цыца кака, да й даюць яйцо: “Ось гэта цаца” кажа матка» (А. Сержпутоўскі); «Мне нада было на работу выхадзіць, дак я, як атучала, мазала гарчыцай тады ўжо не бярэ» (аг. Навасёлкі Ашмянскага р-на); «Атучалі, нада было абманваць дзіця, штоб яно не лезла. Яно ж лезе, то чым-небудзь памажуць, бывае перцам, каб яно ўжо супрацівілася, адвесці яго ад гэтага» (в. Касцяшы Уздзенскага р-на); «У год адучала, перцам, часнычком мазала. Я дажа сваіх так тожа атучала: мазала перцам, ана саснёт оно горкае, плюёт, большэ не просіт, не плачэт» (в. Хаціслаў Маларыцкага р-на).
Некаторыя жанчыны клалі за пазуху шчотку і палохалі дзіця: «Садзіцца кала стала: пераксціла, пасасіла і шчотку заклала “Ой, вова там"» (в. Асвея Верхнядзвінскага р-на).
Таксама існаваў звычай аддаваць немаўля на некаторы час камусьці з родных, каб яно некаторы час не бачыла сваёй маці: «Атвучалі, паплача трохі і ўсё. Матка мая забярэ к сабе, пабудзе трохі ў яе, ды ўсё» (в. Дудзічы Калінкавіцкага р-на); «Маме аднясеш, каб сваю маму ня відзеў» (в. Мышавое Касцюковіцкага р-на); «Бацькам отдавалы, каб пэрэнудзілася» (в. Оса Кобрынскага р-на).
Пэўныя абрадавыя дзеянні здзяйсняліся і пры першым укладванні дзіцяці ў калыску (люльку, зыбку, гушкалку), каб забяспечыць здароўе і спакойны сон немаўляці. Калыска магла быць размешчана на падлозе, магла быць прымацавана да столі, яе выраблялі з дрэва, палатна, плялі з лазы ці саломы, надавалі ёй самыя разнастайныя формы. Гэта быў першы дзіцячы ложак, яго рабілі з дошак ці рэечак. У Заходняй Беларусі і Панямонні плялі з лазовых дубцоў, ракіты, карэнняў у выглядзе доўгага кошыка (часам з казырком). Плеценыя з лазы калыскі дэкаравалі спалучэннем розных спосабаў пляцення. Калыску падвешвалі на чатырох почапках да столі ці бэлькі, часцей да жэрдкі (галіны),
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Калыска. Драгічынскі р-н. Фотаздымак Т. Кухаронак
Люлька этнаграфічны экспанат ў этнаграфічным куткуў в. Барсукі. Кармянскі р-н. Фотаздымак Т. Кухаронак
якая адным канцом затыкалася за бэльку. 3 канца XIX ст. была пашырана калыска ў выглядзе невялікага ложка на ножках, падбітых папарна дугападобнымі брускамі. Яе часта аздаблялі прапілоўкай па краях дашчаных спінак, фігурнымі прафіляванымі накладкамі, точанымі ці разьбянымі элементамі, з якіх набіралі рашэцістыя бакавіны. Найбольш просты від калыскі ўяўляў сабою кавалак палатна, што нацягваўся на драўляную раму. Такую калыску было зручна браць у поле, дзе яе падвешвалі на трынозе, абгарнуўшы паверх абрусам ці посцілкай, нібы парасонам.
Для зручнасці калыхання ў хаце да калыскі мацавалі вяроўку (можна было калыхаць нагой ці рукой або на адлегласці): «Дзіця спала, дзеревянная люлька, с аборак пачопкі такія, павесіш на брус і калышаш» (в. Палядкі Краснапольскага р-на).
Спецыяльнымі правіламі рэгламентаваўся выраб калыскі (лічылася, што рабіць яе павінны староннія людзі, але штосьці дробязнае дарабляў бацька, інакш дзіця не будзе яго шанаваць). Забаранялася рабіць калыску да нараджэння першага дзіцяці, бо лічылася, што дзіця тады памрэ. Калі майстравалі калыску, выбіралі адзін матэрыял: часцей за ўсё гэта былі расліны або дрэвы, якія хутка растуць: вярба, арэх, «каб так жа хутка расло і дзіця». У народных казках калыска была з золата ці срэбра.
Калыска.
Драгічынскі р-н. Фотаздымак Т. Кухаронак
\ ^пчші
*■■■■■■*
Калыска.
Жлобінскі р-н. Фотаздымак Т. Кухаронак
Прынесеную ў хату, яе перш-наперш абкурвалі свянцонымі зёлкамі і ставілі так, каб на дзіця не падалі ні сонечныя, ні месяцовыя промні. Каб узмацніць ахову дзіцяці ў калысцы, падлогу вакол яе пасыпалі попелам свянцонай вярбы. Так, паўсюль на Беларусі, каб адагнаць ад дзіцяці злыя сілы, у/пад калыску клалі рэчы-абярэгі: вугельчык, хлеб-соль, вострыя ці металічныя прадметы, крыж, чацвярговую соль, якая была зашыта ў невялічкі мяшэчак з чырвонай тканіны. Ненадоўга клалі пірог і на некалькі хвілін садзілі ката. Над калыскай ве-
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА ЎТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Люлька.
Іванаўскі р-н. Фотаздымак Т. Кухаронак
Калыска.
Іванаўскі р-н. Фотаздымак Т. Кухаронак
шалі чырвоныя паясы, званочкі, мацавалі невялічкі абраз. Калыску накрывалі полагам, які часта выраблялі з вэлюму, у якім маці ішла да шлюбу, або з яе спадніцы.
Першае ўкладанне дзіцяці ў калыску, як лічылі нашы продкі, было даволі значнай падзеяй у яго жыцці, таму для гэтага выбіралі самы спрыяльны дзень: напрыклад, той, на які ў тым годзе прыпадала Раство, каб у далейшым дзіця было «багатае і шчаслівае». I наадварот, «прапускалі» той дзень тыдня, на які ў тым жа годзе прыпадала Дабравешчанне. Звычайна, нованароджанае дзіця клалі ў калыску, толькі пасля «хрэсту».
Люлька ў хаце Ніны Тарасаўны Петрашка з в. Вялікія Шылавічы.
Слонімскі р-н. Фотаздымак Т. Кухаронак
У полі дзіця ў люльцы.
(У кн.: Polesie: fotografie z lat dwudziestych / trzydziestych.
Front Cover. Grazyna Ruszczyk, Anna Engelking. Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 1996. 246 s.)