Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў
Таццяна Кухаронак
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 140с.
Мінск 2017
fliradiHSHA u л-РДА1,1
ditto "■ Wf'/ h i echo
dni. i vA4 h. u Ml.
KiUlickin Porachljahym Kascieie */’ “ ' '
касці дзён y гаспадарцы святара, на полі ці сенажаці. «Зразу назвалі імянем, там, Таццяна, Хрысціна, Паўліна, Воля. Назнакуюць дома, a non дась» (в. Рог Салігорскага р-на). Звычайна святар даваў імя дзіцяці ў адпаведнасці з царкоўным календаром (святцамі), але зрэдку і тое, якое хацелі самі бацькі, калі апошнія былі яго сябрамі, «любімчыкамі», як іх называлі ў народзе. А пасварыўшыся з кім-небудзь ці тым,
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУАЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
хто, на яго думку, прынёс невялікі падарунак, святар мог даць для іх дзіцяці нетрадыцыйнае, немілагучнае імя (напрыклад, Пуд, Пакталій, Кісар), якое не сустракалася ў дадзенай мясцовасці, і ўладальнік яго ў наступным падвяргаўся кпінам з боку аднавяскоўцаў. Незаконнанароджаным дзецям часцей за ўсё даваліся біблейскія імёны Адам і Ева.
Выбар хросных бацькоў (кумоў)
Першым крокам у падрыхтоўцы да хрышчэння дзіцяці быў выбар хросных бацькоў кумоў, якія выконвалі ў першую чаргу патранажныя функцыі ў адносінах да дзіцяці. Але не толькі гэтыя абставіны вызначалі такое сур’ёзнае стаўленне да кумаўства. Яно было абумоўлена жыццёвым укладам беларускай дарэвалюцыйнай вёскі. Побач з суседскімі, сваяцкімі, сяброўскімі ўзаемаадносінамі, якія існавалі паміж жыхарамі пэўнага пасялення, значная роль належала адносінам кумаўства. Да кумоў пасля здзяйснення абраду ставіліся пэўныя патрабаванні, выкананне якіх кантралявалася грамадскай думкай вёскі. Напрыклад, рэзкае асуджэнне з боку аднавяскоўцаў выклікала сварка паміж кумамі. Яны павінны былі дапамагаць адзін аднаму пры сельскагаспадарчых работах, прымаць агульны ўдзел у святах і важнейшых падзеях жыцця. Запрашэнне кумоў паўсюдна на тэрыторыі Беларусі ажыццяўлялася аднолькава. Часцей запрашаў у кумы бацька немаўляці, але маглі гэта зрабіць таксама свякруха ці маці парадзіхі. Яны абавязкова неслі з сабою хлеб. Запрашэнне ў кумы суправаджалася разнастайнымі магічнымі дзеяннямі. Так, той, хто запрашаў, не меў права садзіцца ў гэтым доме інакш, лічылася, дзіця не будзе доўга хадзіць. Ніколі не бралі за кумоў бяздзетных людзей. Паводле народнага меркавання, ад выбару і паводзін хросных бацькоў дзіцяці таксама шмату чым залежаў яго будучы лёс. Звычайна бралі людзей маладзейшых за родных бацькоў, такіх, якія мелі ў наваколлі рэпутацыю сумленных, працавітых, разумных. Паводле ўяўленняў, першым хроснікам у хроснага бацькі павінна быць дзяўчынка, а ў хроснай маці хлопчык.
Згодна з народнымі звычаямі, адмаўляцца ад кумаўства не раілася, хоць такія выпадкі зрэдку і здараліся. Асабліва ахвотна ішлі хрысціць незаконнароджаных дзяцей «байструкоў», бо верылі, што кумам пасля будзе ва ўсім удача. 3 гэтай мэтай кум запіхваў сабе за пояс аброць, каб у яго вяліся коні, клаў за пазуху каласы жыта, аўса, каб быў багаты ўраджай. Кума брала з сабою лён, каб ён добра рос, за пазуху клала «цадзілку», каб у каровы было шмат малака і г. д. (А. Сержпутоўскі). У кумы да «байструкоў» імкнуліся ісці дзеўкі, якіх доўга не бралі замуж:
існавала павер’е, што яна выйдзе замуж, як толькі яе хроснік пачне хадзіць. Паводле народнага меркавання, тая дзяўчына будзе мець шмат кавалераў, у якой першы хроснік быў хлопчык, і той хлопец будзе мець поспех у дзяўчат, у якога першая хросніца дзяўчынка. У кумы запрашалі сваіх і чужых аднолькава: «За кумоў бралі, хто захочыць, саседзей, падружак. Я сваю падружку кумой брала, мы ў школе ўчылісь. гуляліўмесце, а кум сасед наш» (в. Вялікія Шарыпы Горацкага р-на).
Кумоў, што хрысцілі першынца, імкнуліся захаваць для ўсіх наступных дзяцей: «Так не гожа, што дытынка, то новынка» (Палессе). На Віцебшчыне, напрыклад, лічылі, што ў таго чалавека. які часта мяняе кумоў, будуць нядобрасумленныя дзеці. На Гродзеншчыне стараліся браць за кумоў чужых людзей, «каб болей было радні», »каб тут больш сваіх было». 3 гэтай жа мэтай ва ўказаным рэгіёне да кожнага наступнага дзіцяці запрашалі новую пару кумоў. Замена кумоў адбывалася таксама ў выпадку смерці аднаго з іх, доўгатэрміновага ад'езду, цяжарнасці кумы.
Паўсюдна на Беларусі замянялі кумоў, калі папярэднія дзеці паміралі, для чаго бралі за кумоў выпадковых людзей («(у-)стрэчных», «збожжых», «спатыканых»), Калі нованароджаны быў хлопчык, бацька адразаў «крайчык» хлеба, пасыпаў яго соллю, загортваў у ручнік, браў пад паху правай рукі і ішоў на скрыжаванне дарог. Калі ж была дзяўчынка, бацька адразаў «скібку» (адрэзаны па крузе кавалак хлеба) і, паклаўшы яе пад паху левай рукі, ішоў туды ж. Сустрэўшы на дарозе мужчыну ці жанчыну, ён адламваў кавалак хлеба, даваў ім і казаў: «Я бяру цябе за хрёснага (хрёсную)»: «Бывая, як ня гадуюцца дзеці, то бяруць за кумоў каго стрэнуць на вуліцы: старога, малога, маладога тагоўжо бяруцьза кумоў, штобдзеці гадаваліся» (в. Касцяшы Уздзенскага р-на).
Звычайна ніхто не адмаўляўся, калі толькі ў людзей не было вельмі тэрміновай справы. «Устрэчных» кумоў перад адпраўленнем у царкву абавязкова кармілі. Пасля вяртання з царквы кумы не заходзілі ў хату, а перадавалі дзіця бацькам праз акно. Дзейсным сродкам захаваць дзіцяці жыццё лічылася імітацыя яго продажу: бацькі, калі ў іх паміралі дзеці, «прадавалі» немаўля праз акно чужым людзям: жанчыне або мужчыну, у якіх усе дзеці былі жывыя. «Пакупнік» даваў бацькам крыху грошай і заносіў дзіця назад у хату, аддаваў яго са словамі: «Выгадуйця яго, зара гэта дзіця мае» (Заходняе Палессе). Бацькі, калі страчвалі надзею, рабілі так і на Магілёўшчыне: «Раньшы дзяцей куплялі. Няўрослыя дзеці, гаворюць. Радзіўся харошы памёр, і так пяць ці сколька. У Тамарінай бабы дзед прішоў са службы і жаніўся на маладой дзеўкі у іх было 15 дзяцей, і мёрлі ўсё, трое асталася. Ну дык вот у каго
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
многа дзяцей / расьлі, дык куплялі. Во, на табе дзенежку, а мне прадай этага дзіцёнка. Ужо ня твой ён, а як мой будзець і так расьлі. У мяне была такая і саседка, у яе ўміралі дык купляла бабушка, у каторай было восем сваіх» (в. Канічы Касцюковіцкага р-на).
Даволі часта на Беларусі ў выпадку смерці папярэдніх дзяцей да наступных бралі ў кумы малалетніх брата і сястру. Усё гэта рабілася, каб увесці ў зман злыя сілы, якія маглі пашкодзіць здароўю дзіцяці і прывесці да яго смерці.
Хрэсьбіны
Значнай падзеяй у жыцці традыцыйнай сям'і з’яўлялася хрышчэнне дзіцяці паводле царкоўнага абраду, якое адбывалася ў адзін з нядзельных дзён у першыя два-тры тыдні пасля нараджэння дзіцяці. Яно давала дзіцяці ахову не толькі на небе (анёл-апякун, святы), але і на зямлі ў асобе хросных бацькоў. Хросныя бацькі на працягу зямнога жыцця хросніка выступалі ў якасці духоўных дублёраў кроўных бацькоў. У выпадку смерці кроўных бацькоў выхаванне і адказнасць за дзіця неслі хросныя бацькі. У важных сямейных пытаннях, якія тычыліся хросніка, абавязкова раіліся з хроснымі бацькамі, і яны маглі карэктаваць дзеянні і меркаванні кроўных бацькоў. У праваслаўнай традыцыі хросныя павінны былі ўсё жыццё маліцца аб сваіх хросніках і клапаціцца аб іх духоўна-маральным выхаванні.
Кожны з запрошаных у кумы нёс хлеб ці ручнік. Кума несла яшчэ кавалак палатна («крыжма», «мятлік», «прокстак»), на які клалі дзіця пасля хрышчэння: «Кум і кума несуць у цэркаў, адна пара. Маць хросная
Хрышчэнне. Фотаздымак Я. Пясецкага
далжна сваю рубашачку, распашоначку палажыць после крэста і пара пелёначак, ужэ ана заварачывает» (в. Хаціслаў Маларыцкага р-на). Святар упершыню надзяваў на дзіця крыжык і кашулю.
Паралельна з царкоўным існаваў старадаўні народны абрад далучэння дзіцяці да сям’і, хатняга ачага, супольнасці. Ён выконваўся часцей за ўсё да хрышчэння, але зрэдку і пасля яго. Для гэтага пасярэдзіне хаты ставілі стол і па яго вуглах клалі па кавалачку хлеба з соллю. Пакупаўшы дзіця і спавіўшы яго, бабка разам з кумам тры разы абыходзіла стол, кожны раз хрысцячыся і цалуючы хлеб. Стол і печ з'яўляліся сакральнымі месцамі ў хаце беларусаў. Часам павітуха пасля купання дзіцяці клала яго на кажух, разасланы на падлозе каля ганка ці каля печы, пераступала праз дзіця некалькі разоў, прыгаворваючы: «Каб вялікае расло, каб добра спала» ці «Як шуба касмата, будзь так багаты». Затым павітуха са словамі: «Даём Вам нараджонае, а нам прынясіце хрышчонае» аддавала дзіця куме, якая разам з кумам адпраўлялася да святара: «Кумы абносяць дзіця так во кругом стала: кросная трымая на руках дзевачку, а кросны хлопчыка. Абышлі тры разы / паехалі ў цэркаў» (в. Паварчыцы Салігорскага р-на).
Шэраг магічных дзеянняў і прыёмаў здзяйсняўся перад адпраўленнем і па дарозе ў царкву / касцёл. На Віцебшчыне перад дарогай кум сядаў на лаўку, а кума на тачыльны камень, што, паводле народнага меркавання, садзейнічала таму, каб дзіця расло здаровым і моцным. Тут і ў паўночных раёнах Міншчыны, калі везлі хрысціць хлопчыка, каля ганка хаты клалі сякеру, пілу, долата, каб кумы, едучы ў царкву/ касцёл, пераступалі праз іх тады іх хроснік вырасце добрым майстрам. Калі кумы неслі хрысціць дзяўчынку, то каля ганка з той жа мэтай клалі лён, нажніцы, верацяно, іголку. У Навагрудскім павеце, калі прыходзіў час везці дзіця да святара, кумы падносілі яго спачатку да бацькоў, а потым да ўсіх прысутных, звяртаючыся да іх са словамі: «Бацьке, дзядзьке, дзядзіны і цёткі, суседзі і прыяцелі, благаславіце яго да хрысту». На такі зварот хто-небудзь з прысутных адказваў: «Няхай яго Бог гадуе, шчасце і долю гатуе, бацьку і мацеры на пацеху і па паслугу». Павітуха ў гэты час купала дзіця і загортвала хлопчыка у мужчынскую сарочку, дзяўчынку у жаночую, у рукаў якой завязвалі хлеб, соль, жыта, каб уберагчы дзіця ад сурокаў. Акрамя таго, лічылася, калі ў сям’і былі толькі дзяўчаткі, а бацькі хацелі, каб наступны нарадзіўся хлопчык тады дзяўчынку перад адпраўленнем да хросту таксама загортвалі ў мужчынскую сарочку (А. Сержпутоўскі). Кум у сваю чаргу аддаваў дзіця куме: хлопчыка на ганку, дзяўчынку праз грэбень.
Пры ад'ездзе ў царкву / касцёл сярод гасцей адбываўся наступны абрад: жанчыны зрывалі шапкі з мужчын і кідалі іх на воз. Паводле на-
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ