Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў
Таццяна Кухаронак
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 140с.
Мінск 2017
«няўкусная, крывая, нехачуяе». Пасля, аднак, бралі і елі. Падарункі для дзіцяці, частку грошай, сабраных ад гасцей, баба аддавала парадзісе, частку забірала сабе.
Бацьку дзіцяці таксама надавалі ўвагу на хрэсьбінах. Пад канец урачыстасці разам з кашай для гасцей для яго падавалася лыжка моцна падсоленай кашы. Ён з’ядаў яе і клаў грошы на талерку (Полацкі павет, Віцебская губерня). А ў іншых вёсках гатаваўся для бацькі спецыяльны «хрысцінны збіцень»: сумесь рэдзькі, мёду, хрэну, солі, гарэлкі і г. д. Як патрабаваў этыкет, радасны бацька павінен быў яго праглынуць, сказаць яшчэ які-небудзь жарт і пакласці на талерку грошы. Часта, з’еўшы такую «страву», бацька высока, аж да столі, падскокваў і выкрыкваў: «Так расці і прыгай, маё ражонае дзіцятка». V гэты час жанчыны спявалі песню накшталт наступнай:
Да спасіба кавалю, Што ўстроіў нам гульню. Малаточкам ня стукаў, / ў ручанькі ня хукаў. Толькі жоначку патрос, Нам гарэлачкі прынёс
(Радзіны: Абрад. Песні. С. 222).
На хрэсьбінах выконваліся разнастайныя абрадавыя гульні. Папулярнай у мінулым сярод гасцей была гульня «падстаўныя роды»: адна з жанчын разыгрывала ролю парадзіхі, клалася на лаўку, прывязаўшы да жывата падушку, стагнала, крычала, другая бабкі-павітухі, якая прымала роды. Бабка-павітуха падыходзіла да яе і пыталася: «“Што з табой? “Ой, радзіць буду”». Прыбягала другая жанчына, апранутая доктарам, шчупала жывот: «Паціша, паціша, скора будзя лёгка, яшчэ мінутачку пацярпіця». А парадзіха ўсё стогне. Тут і «роды» адбываюцца, на жывот кладуць ляльку, крычаць: «Дзіця, дзіця!» Ляльку спавіваюць у пялюшкі. Доктар кажа: “Усё, усё, радзіўся ў цябе сынок”. Парадзіха супакойваецца. Усе яе віншуюць. Потым яна ўстае» (в. Рубанаўка Мсціслаўскага р-на). Лічылася, што такім чынам можна было ўвесці ў зман злыя сілы, каб яны не нанеслі шкоду сапраўднаму дзіцяці.
Усе прысутныя не толькі самі елі бабіну кашу, але абавязкова неслі па кавалачку сваім дзецям як пачастунак і «каб багата жылі»: «I дамой, канешне, неслі, гаворя: “Бабіна каша", “Бабіна каша”. Я помню і мае бацькі хадзілі на крезьбіны к роцсцвеннікам і прінасілі нам, да» (в. Гарадзецкая Краснапольскага р-на); «I кашу бралі, і канфеткі бралі, кашу ўкрашалі канфеткамі кругом гаршчочка, дзецям атдавалі» (в. Палядкі Краснапольскага р-на).
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА ЎТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Калі ў якіх палескіх вёсках не было прынята разбіваць гаршчок з кашай, там кашу раздавала павітуха, госці кідалі грошы ў талерку ці ў калыску дзіцяці: «Вот поедзят, вып’ют і ставяць пад канец кашу, пшонную, сладкую. I все, хто на хрысцінах, кладуць дзеньгі ребёначку. / патом разыходзяцца» (в. Хаціслаў Маларыцкага р-на); «Кашу варылы, грошы клалы, сітца на пілёнку. Просто раздовалы кашу, кашу з’ілі, грошы положылы / конэц» (в. Оса Кобрынскага р-на). У Столінскім р-не грошы часта наогул не збіралі. У Кобрынскім р-не гаршчок з кашай разбівала сама бабка-павітуха з пажаданнямі: «Каб к нашэй дзеўцы хадзілі кавалерцы» або для хлопчыка: «Каб жаніўся, у пары жыў». Затое на Заходнім Палессі гасцей частавалі вадкай малочнай кашай у самым пачатку хрэсьбіннага застолля. Там, дзе бабінай кашай з’яўлялася яечня, пасля падзелу і з'ядання яе, міску, у якой была абрадавая страва, кум біў аб стол ці кідаў яе на падлогу і таптаў нагамі ці кідаў да ганка, пры гэтым прыгаворваючы: «Гэта, каб за дзеўку, як яна вырасце, так біліся хлопцы». Як бачым, адносна дзяўчынкі асабліва важнае значэнне мелі шлюбная стратэгія і дзетанараджэнне ў шлюбе.
На хрэсьбінах спявалі шмат песень. Яны групуюцца пераважна вакол важнейшых дзеючых асоб сямейнай урачыстасці: саміх яе «віноўнікаў» бацькоў і дзіцяці, а таксама бабкі, кума і кумы. Ім прысвечаны песні-велічанні, песні-зычэнні, песні апавядальнага характару, застольныя і бяседныя. Большасць беларускіх хрэсьбінных песень пранізаны імкненнем выпрасіць-вымаліць шчаслівую долю дзіцяці ў Бога ці іншых нябесных сіл. Добрую долю немаўляці даюць бабкапавітуха, кум з кумою або просяць яе ў Бога. Сярод розных доляў найбольш важнымі былі тры «хлебавая», «грашавая» і «вянчальная», што азначала матэрыяльны дабрабыт і сямейнае суладдзе. У песнях згадваюцца таксама долі «збожжавая», «багатырская», «свабодная», «здаравейкая»:
А ў нядзелечку спараненечку На небе развіднела, Кумочак ходзіць, дзіцяцю носіць. А ў Бога долі просіць: А дай, Божа, етай дзіцяці Усякую долю ўзяці: I хлебавую, і салявую, Трэцяю здаравейкаю
(Радзінная паэзія. С. 127).
Або:
Арэшанька-чарушанька, Што ж ты рана расцвіла? Маладая ты, Зіначка, Што ж ты рана радзіла? А радзёмшы сына, Ты добрую долю дала, Эх, штоб быў здароў, вялік рос / нам шчасце прынёс
(Радзінная паэзія. С. 144).
У сучасным побыце асабліва шмат жартоўных песень.
А бабуля, бабуля, Таўчы-малоць нядужа. Таўчы-малоць нядужа, А на падаркі дасужа. Таўчы-малоць дык няма, Па падаркі дык сама.
(в. Слабодка Клічаўскага р-на).
Наша бабка падпіла / пад прыпячак лягла. А мышы пашалелі / бабе дырачку праелі
(в. Малыя Бортнікі Бабруйскага р-на).
Ай, упілася кума1, Пад парогам лягла. Паглядзіце, хлопцы, Ці ўтонкай сарочцы. А калі ў тонкай, Хай ляжыць шчэ столькі. А калі ў паскадной, Палажыце пад скам’ёй
(в. Асавец Бялыніцкага р-на).
* * *
Эх, кум куме рад, Павёў кумуў віныград: Еш, кума, ягодкі, Каторыя салодкі.
1 Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУАЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Каторыя горькі, Будуць маёй жонкі. Каторыя сладкі, Эта маёй маткі
(в. Бяседавічы Хоцімскага р-на).
5^
Эх, кумка-кума, Кума любліная, Што жу цябе рубашачка He падрубленая?
Буду кумку любіць / рубашку рубіць. І-іх!
(в. Бяседавічы Хоцімскага р-на).
* *
Хто ж ета йдзець? кум да кумы. Што ж ён нясець? куль саломы. А што ў том кулю, кулю? Чаравічкі куме, куме, Кумка мая, ты галубка мая. Ох ты, кумка мая, Ты, галубка мая, Атвары-ка судака, Штобы юшка была.
Да звары жа судака, Штобы юшка была, Штобы юшачка да з пятрушачкай. Штобы юшачка да і з пятрушачкай, Кума-люба, кума-люба, кума-душачка
(в. Малыя Бортнікі Бабруйскага р-на).
На хрэсьбінах гучалі прыказкі, прымаўкі, выслоўі, жарты, разнастайныя пажаданні дзіцяці, яго бацькам. Сярод тых шматлікіх якасцей, якія хацелі б бачыць бацькі і вясковая грамада ў сваіх нашчадкаў, асноўнае месца займалі працавітасць, адпаведныя «мужчынскія» ці «жаночыя» працоўныя навыкі, высокія маральныя якасці, прыгожая знешнасць. Напрыклад, у Магілёўскай губерні бабка-павітуха, падносячы кожнаму з гасцей на чарапках ад разбітага гаршка кашу, прыгаворвала: «Во, пасылаець Вам пані палагавая (парадзіха) кашу і масла к ней, кушайце за здароўе нашай радзіны, штоб здароў быў / добра малаціў». На Міншчыне дзяўчынцы бабка жадала: «Каб мая ўнучка не была беларучка, рана ўставала і добра працавала». Добрае дзіця тое, якое шануе сваіх бацькоў, даглядае іх у старасці, што таксама знаходзіла сваё месца
ў хрэсьбінных прыгаворках: «Каб мой унучак здаровенькі падрастаў і бацьку з маткай шанаваў»; «Жадаю бацькам у Алесю мець пацеху, у старасці (горасці) уцеху». Шчасце, паводле народных уяўленняў, было неразрыўна звязана са здароўем, дабрабытам. Адсюль і адпаведныя словы: «Каб ты быў крэпак, як вада, багат, як зямля, вясёл, як пчала, а красен, як вясна». Формулы-пажаданні на хрэсьбінах таксама сцвярджалі абавязковасць будучага шлюбу дзіцяці: «Як відзялі пад храстом, штоб так відзялі / пад вянцом».
Вялікае значэнне на хрэсьбінах меў абмен падарункамі паміж парадзіхай, з аднаго боку, і кумамі і бабкай-павітухай з другога. Звычайна ў якасці падарункаў для бабкі і кумоў выкарыстоўваліся наміткі (прычым пад гэтым тэрмінам выступалі не толькі ўласна наміткі, але і іншае палатно, кавалкі якога адмяраліся з такім разлікам, каб кум мог пашыць з яго штаны, а кума і бабка сарочкі ці спадніцу). Часта парадзіха дарыла ручнікі, абрус, хустку. У намітку парадзіха загортвала хлеб, у некаторых месцах спецыяльна выпечаны для хрэсьбіннай урачыстасці. У Цэнтральнай Беларусі хлеб упрыгожваўся зверху, па скарынцы, рознымі геаметрычнымі фігуркамі. У Магілёўскай губерні пасля падзелу бабінай кашы парадзіха давала бабцы намітку і вялікі бохан хлеба, куму ручнік і хлеб, куме кавалак палатна і хлеб (Е. Раманаў).
У чарговы раз, пасля атрымання падарункаў, павітуха выходзіла на першы план, бо, паводле народных уяўленняў, павінна была выканаць неабходныя абрадава-магічныя дзеянні, каб прынесці дзіцяці шчасце, здароўе, багацце. а таксама забяспечыць дабрабыт у хаце яго бацькоў. Так, у Полацкім павеце Віцебскай губерні, “бабка накрывалася хусткай, падыходзіла да стала, станавілася на лаву і, прыгаворваючы разнастайныя добрыя пажаданні дзіцяці, тры разы перакручвалася на сваім месцы, пляскала ў далоні, затым саскоквала на падлогу” (П. Шэйн). У Магілёўскай губерні, па сведчанні Е. Р. Раманава, «...бабка, атрымаўшы намётку, узлазіла на лаўку і скакала там, прыгаворваючы: “На палу рабяткі, пад палом ягняткі, в хлеві парасяткі". Іншая павітуха, атрымаўшы падарунак, перакручвалася на месцы тры разы, столькі ж разоў падскоквала ўверх, па магчымасці вышэй, і гаварыла: “Каб мой унук вялік рос, шчасліў быў. Каб на яго долю паслаў Бог усяго уволю”. Або так: бабка надзявала намітку на галаву і пачынала падскокваць сярод хаты ўверх, прыгаворваючы: “Радзі, Божа, у маіх унукаў жыта, пшаніцу і ўсякую пашніцу. Дай Божа, сколькі ў гэтай хаце сучкоў, каб у маіх унучкаў столькі было дзіцючкоў, а сколькі дзірачак, каб столькі дзевачак!» (в. Аслянка Мсціслаўскага павета).
Да сённяшняга дня звесткі пра гэты звычай добра захоўваюцца ў памяці інфармантаў, жанчын сталага веку: «Бабке мацер’ял давалі,
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА ЎТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
яна на лаўку лезла, гулялі, а счас не гуляюць» (в. Буглаі Краснапольскага р-на); «Тады бабуля, ёй жа радзішка дае намётку, бабуля лезець на лаўку с етай намёткай, увязваець намётку сюда на шыю, лезець на лаўку, скачэць: “Каб мой унук ціўнучка, вялік рос, шчасліў быў, добрым людзям наўвагу, бацькуз маткай на пацеху”» (в. Міхалінава Дубровенскага р-на); «На крезьбінах парадзіха давала падаркі бабе, куме, куму. Мацерьял атразалі і давалі. Што тады было? У маё ужо ўремя пакрывала давалі, скацерць, на юбку. Бабцы дадуць падарак, яна танцуя, скача па лаўках. Яшчэ гаворяць, нада падарак зарубіць, штоб баба паставіла бутылку. Ёсць яшчэ такая прымаўка: “Ой, бабка мая, бабка любленая, а твая намётачка не зарубленая”. Нада, штоб бабка абязацельна бутылку паставіла за падарак» (в. Гарадзецкая Краснапольскага р-на); «Бабуля, як дадуць падарак, на лаўке скакала. Скамейка стаяла, бабуля станець на ету скамейку: “Каб дзіцё расло бальшое, здаровый быў да разумный быў". А ей возьмець хто-небудзь нарочна вады лінець / гаворіць: “Вой, бабуля абасцалась”. Ну, смех, ну, і ўсё» (в. Ляды Дубровенскага р-на); «Бабка з наміткай залазіла на лаўку і падскоквала там тры раза: “Дай, Божа, майму ўнучачку шчасліваму быць і здароваму быць. Гоп, баба!” / падскокне. Тады апяць: “Дай, Божа, майму ўнучку ў клеці мяшкамі, на стале пірагамі”. Апяць падскокне і дальша: “Каб мая ўнучка не была бела ручка, рана ўставала, тонка прала, намётку ткала, бела бяліла і бабе намётку падарыла”. Так тры раза» (в. Асавец Бялыніцкага р-на); «Баба варыла кашу і прынасіла. А рожаніца купляла бабкі намётку і сваей матке, і сьвякрусі. У магазіне бралі мацяр’ялу называлася намётка. Палатно насілі. Дажа я пасьледнюю <дачку> радзіла і купляла і сьвякрусі, і мамінай сястры, што глядзела» (в. Баркалабава Быхаўскага р-на); «А ўжо як хрэсьбіны, дак ужо абязацельна той бабе, што роды прымала, нада мацерыялу на плацця даць, і пярэдніка, і хустку, ці палатна, ці палаценца давалі» (в. Церабаў Петрыкаўскага р-на); «Намётку давалі бабе, а куму штаны, куме мацерыю завязвалі. А цяперь кум куме даець шампанскае і канхвет» (в. Паршына Горацкага р-на); «Парадзеля дае падаркі куму, куме, бабе, свякрыві дае, свёкру» (в. Паварчыцы Салігорскага р-на); «Бабе давалі намётку, яна за шыю завяжець / скакала, і гопала, / пела нешта: “Сколька сучкоў столька будзець сынкоў» (в. Сава Горацкага р-на).