• Газеты, часопісы і г.д.
  • Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў  Таццяна Кухаронак

    Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў

    Таццяна Кухаронак

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 140с.
    Мінск 2017
    41.83 МБ
    Першае пастрыжэнне («стрыжкі/ пастрыжыны»). На большай частцы тэрыторыі Беларусі стрыглі дзіця першы раз («первы волас здымалі»), калі яму спаўняўся год. Гэта вераванне найлепей захоўваецца не толькі ў памяці вяскоўцаў сталага веку, але часта сустракаецца і ў сённяшнім паўсядзённым жыцці маладзейшых прадстаўнікоў лакальнай супольнасці: «Да года валосікі не стріглі. Но і сечас да года не стрігуць. Валосікі заматаеш і ў грубку спаліш, штобы птушкі гнязда не вілі, a то, мол, галава ў малога будзе балець. Стріг абезацельна дзед, штоб у год прішоў і пастріг. Сечас жа дзень раждзенія атмечаеш, завеш дзеда з бабай, угашчаеш іх. I дзед пастріжэ ўнука. Дзед эта муж той бабкі, што купала первы раз» (в. Пачапы Краснапольскага р-на).
    Згодна з народным меркаваннем, калі абстрыгчы дзіця раней тады яно можа заўчасна памерці, ці ўсе жыццё пражыве ў вялікай
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    беднасці або ў яго будзе дрэнная («кароткая») памяць. Таксама забаранялася стрыгчы дзіця да года па той прычыне, што ў дзіцяці вырастуць вельмі рэдкія непрыгожыя валасы. У Віцебскай губерні, паводле сведчання М. Нікіфароўскага, пастрыжэнне дзяцей дапускалася ў выключных выпадках: дзяўчатак зусім не стрыглі, а ў хлопчыкаў валасы «падсікаліся», пры гэтым хлопчыка ставілі на «дзежку-хлебніцу», а адрэзаныя валасы старанна збіраліся і захоўваліся да наступнай «падсечкі», затым іх кідалі ў чыстую праточную ваду.
    Звычайна першае пастрыжэнне здзяйснялі бацька ці маці дзіцяці у каго на той момант было болей вольнага часу. Акрамя іх, дзіця маглі пастрыгчы яго хросныя бацькі або дзед з бабкай, малодшы ці старэйшы сваяк пажадана з бацькоўскага боку. Калі стрыгла маці, яна садзіла дзіця да сябе на калені і састрыгала яму валасы спачатку на макушцы, а затым усе астатнія. У тым выпадку, калі пастрыжэнне здзяйсняў бацька, дзіця ўладкоўвалі на стул, накрыты кажухом, пад які падкладвалі капейкі, а таксама хлопчыку кнігу, дзяўчынцы кудзелю, ніткі або садзілі на стол, «каб яму быў пачот». У час стрыжкі дзіця абвязвалі чырвонай ніткай або да яго адзення прымацоўвалі мяшочак з соллю. Часам, як стрыглі хлопчыка, у стол збоку ўтыркалі нож. Было і так: хросная маці трымала дзіця, а хросны бацька стрыг.
    Перад тым як прыступіць да пастрыжэння, маці расчэсвала валасы дзіцяці, пасля гаварыла: «Дай, Божачка, у добры час»; «Каб волас рос»; «Каб кудры завіваліся»; «Дай, Божа ласкавы, каб ты, сынок (дачушка), ніколі не заблудзіў і шоў простаю дарожкаю» (Гродзенскі павет) (П. Шэйн).
    Звычаем забаранялася кідаць састрыжаныя валасы «куды папала», «абы-дзе», іх старанна збіралі і ў залежнасці ад мясцовай традыцыі захоўвалі (затыкалі ў сцяну, дзверы, страху хаты, за бэльку, клалі за абразы): «Валаскі, як перва абстрыгуць, дзе за ўшак лажылі» (в. Бялькоўшчына Верхнядзвінскага р-на); «За ікону первыя валаскі клалі, торкалі як дастанеш вісока» (в. Асвея Верхнядзвінскага р-на); «Да года ня стрыглі, у год ці пазней пастрыгуць і валосікі пад бэльку, каб расло вялікая» (в. Касцяшы Уздзенскага р-на); «Да года не стрыглі, няльзя. Пастрыгуць первыя валосікі / паложаць высока над дзвярмі, каб ён хадзіў пад этымі валосікамі. Ці яна, ці ён» (в. Будагова Смалявіцкага р-на); «Крёсны бацька стріг к году. Старушкі сабіралі <валасы> і лажылі за ікону» (в. Печары Касцюковіцкага р-на).
    У іншых вёсках, згодна са звычаем, састрыжаныя валасы дзіцяці абавязкова нішчылі спальвалі ці кідалі на ваду: «Да года не стріглі, такой закон, што да года нельзя, таму што можна яму і век укараціць.
    Валосікі нельзя кідаць, нада спальваць са славамі: “Як этаму воласу гарець столька галаве балець"» (пас. Леніна Краснапольскага р-на); «Стрыглі ў год ці пасля года. Самі, найбольш мама. Еслі абстрыг, штоб нідзе не было ні аднаго воласа, сабірай і ў печку. A то будзе балець галава, еслі не спаліш / будуць валяцца» (аг. Навасёлкі Ашмянскага р-на); «Да года не стрыглі, а пасля года толька, стрыг бацька, а мо дзед, абыхто стрыг. Кажуць, не можна да года, кажуць птушкі схопяць, да гняздо саўюць галава балець будзе. Валосікі ў печку, спальвалі. Так ідзе па наследству, і цяпержа так» (в. Паварчыцы Салігорскага р-на).
    Паводле народнага меркавання, калі састрыжаныя валасы кінуць «абы-дзе», то іх можа падняць птушка і звіць з іх гняздо, пасля чаго ў дзіцяці саўецца каўтун і ўсё жыццё будзе балець галава: «До годыка не стрыглы, у годзік налыса стрыглы. Косы нельзя на ўліцу кыдаты, птушка возмэ каўтун будэ віцца. Його ж нэ рошчэшаш і отразаты нельга, почці што йон до кожы прыкліваецца» (в. Пінкавічы Пінскага р-на). Калі ж птушка занясе валасы ў якое-небудзь скрыпучае дрэва чалавек стане ўвесь час хварэць («скрыпець»), Таксама лічылася: «калі птушка возьме валасы чалавек зробіцца няпамятлівы і лысы» (Шаркаўшчынскі р-н); «птушкі кублаўюць валасы вылезуць» (Пінскі р-н).
    Небяспеку, паводле традыцыйных вераванняў, у дадзеным выпадку ўяўляла і мыш: «Мыш можа ўзяць валосікі ў гняздо тады очень галава баліць. Мышы забіраюць, гнёзда ўюць, плоха тады чалавеку» (пас. Леніна Краснапольскага р-на).
    Здзяйсняючы тыя ці іншыя дзеянні з састрыжанымі валасамі, адначасова выказвалі разнастайныя добрыя пажаданні дзіцяці. Напрыклад, кідаючы на ваду, каб раслі прыгожыя, шаўкавістыя, доўгія валасы, прыгаворвалі: «Паплывуць валасы коскі расці будуць»; затыкаючы валасы пад страху, жадалі высокага росту дзіцяці, асабліва хлопчыку: «Каб высокі рос». На Магілёўшчыне, калі стрыглі дзяўчынку, валасы кідалі на гной у хлеў, дзе стаяла карова, каб «косы раслі доўгія».
    Уяўленні, веды пра тое, калі першы раз стрыгчы дзіця, што належыць зрабіць з састрыжанымі валасамі і сёння добра захоўваюцца ў памяці вясковых людзей, аб чым сведчаць матэрыялы нават самых апошніх палявых экспедыцый: «Да года ня стріглі, я не стрігла, мне жэншчыны падсказвалі. / січас ня стрігуць. Валосікі етыя на загнет выкінеш ды згараць, а куды іх будзеш дзіваць» (в. Міхалінава Дубровенскага р-на).
    Паўсюдна на тэрыторыі Беларусі ў дзень першага пастрыжэння дзіцяці бацькі ладзілі невялікае застолле. На Магілёўшчыне бабка і хросная маці прыносілі яму падарункі: па 2-3 м яркага квяцістага паркалю для дзяўчынкі ці чорнага або ў палоску для хлопчыка.
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    Беларускія сяляне ўважліва сачылі за першым словам дзіцяці: калі яно было «тата», лічылася, што наступным у гэтай сям’і народзіцца хлопчык, калі «мама» дзяўчынка. На Гродзеншчыне існавала павер'е, што калі дзіця раней стане хадзіць, чым гаварыць, то яшчэ гаварыць доўга не будзе, бо «яно затаптала мову» (М. Федароўскі). Паводле традыцыйных вераванняў, забаранялася разам з грудным малаком адначасова даваць яйка, бо лічылася, што ў гэтым выпадку «дзіця не хутка пачне гаварыць» (М. Нікіфароўскі); «Помню, як мамуся пякла хлеб, дак нас садзіла перад печчу і цераз нас сунула хлеб у печ, каб мы чыста гаварылі» (в. Новыя Рубяжэвічы Стаўбцоўскага р-на).
    У асяроддзі беларускіх сялян у мінулым стагоддзі не рэкамендавалася да спаўнення дзіцяці аднаго года шыць яму кашулькі і іншае адзенне з новага палатна, а абавязкова са старога, каб дзіця добра расло, а як вырасце не выдаткоўвала марна грошы. Асаблівасць крою першай дзіцячай кашулькі надзвычайна простая на тканіне, перагнутай папалам, рабілі адтуліну для галавы, бакавых швоў і рукавоў не было. Першую кашульку з рукавамі шылі звычайна тады, калі дзіця пачынала сядзець, для хлопчыкаў і дзяўчатак яна была аднолькавая. Яшчэ і ў пасляваенны час маленькія дзеці абодвух палоў насілі аднолькавыя кашулькі, пашытыя з фабрычнай тканіны.
    Існавалі і іншыя прыкметы, штотычыліся малога дзіцяці, якія сведчаць пра вельмі ўважлівыя адносіны дарослых да яго. Так, паводле народнага меркавання, стоячы над дзіцём, забаранялася пацягвацца інакш дзіця вырасце гультаяватае (М. Федароўскі). У Панямонні існавала павер’е, згодна з якім, нельга было дзіця садзіць на стол, бо, як мер-
    Коля 9 месяцаў з в. Новы Двор. Поразаўскі р-н. Фотаздымак М. Грынблата. Архіў ІМЭФ НАН Беларусі. 1953 г.
    кавалі, калі яно пачне хадзіць, то будзе доўгі час на зямлю падаць (М. Федароўскі). Бытавала яшчэ і такое перакананне: калі дзіця ўпала і ляжыць на зямлі, то праз яго ні ў якім разе нельга пераступаць яно расці не будзе. Каб дзіця не вырасла ўпартае, што ў народзе лічылася даволі значным недахопам характару, яго не раілі браць задам (П. Шэйн). А каб дзіця не стала злое і капрызнае, яго, аддаючы камунебудзь на рукі, нельга было біць хоць бы нават жартам (П. Шэйн). Hi ў якім разе беларускія сяляне да спаўнення дзіцяці годзіка не давалі яму ў рукі люстэрка і не падносілі да люстэрка інакш у яго будуць вельмі цяжка і доўга прарэзвацца зубкі: «Некалі гаварылі, што да года і ў люстэрка няможна дзіця паказваць. Я пыталася ў адной старой бабулькі чаму? “Эта для таго, яна гаворыць, што ў дзіцяці будуць надта ж дрэнныя зубы”» (аг. Навасёлкі Ашмянскага р-на).
    Лічылася таксама, што такім чынам дзіця можа моцна спалохацца і захварэць: «Гаварілі, што не нада, штоб дзіцёнак бачыў сябе ў зеркале да года, a то спужаецца, закрічыць, можа заікацца» (в. Гарадзецкая Краснапольскага р-на); «Да года дзіця ў зеркала не паказваюць, штоб яно не пугалася само сябе. Ну, цяперь жа дзеткі развітыя, і ў сем, і ў восім месяцаў падпаўзе і паглядзіць у зеркала» (в. Пачапы Краснапольскага р-на).
    У выпадку, калі дзіця павалілася і ўдарылася, існавалі ў беларусаў разнастайныя магічныя спосабы лячэння ад сполаху з мэтай пазбегнуць непажаданых вынікаў. Напрыклад, на большай частцы тэрыторыі Беларусі быў распаўсюджаны наступны магічны прыём: на тое месца, дзе павалілася дзіця, у тую ж хвіліну вылівалі тройчы крыху вады або тры разы плявалі (П. Шэйн). Акрамя таго, трэба было адцягнуць дзіця з месца падзення за ногі, каб, паводле народнага меркавання, не прыпыніўся яго рост. Часта ў такіх выпадках з мэтай засцерагчы дзіця ад вывіху, пухліны на месца падзення ўтыркалі нож і не вымалі яго да таго часу, пакуль дзіця не пераставала плакаць (“пакулечкі не нарумзаіцца") (М. Нікіфароўскі).
    Калі немаўля было яшчэ зусім малое, дарослыя ўжо імкнуліся вызначыць характар яго будучай працоўнай дзейнасці. Як толькі яно пачынала праяўляць цікавасць да навакольнага свету, да рэчаў, што яго акружалі («бавіцца цацкамі»), бацькі клалі на стол грошы, сякеру, зерне, кнігу, для дзяўчатак кудзелю, нажніцы і глядзелі, за які прадмет перш за ўсё ўхопіцца дзіця. Паводле народнага меркавання, адпаведным рамяством яно і будзе займацца ўсё жыццё. У іншых месцах усе вышэйназваныя прадметы маці выпякала з цеста і таксама расклад-