• Часопісы
  • Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў  Таццяна Кухаронак

    Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў

    Таццяна Кухаронак

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 140с.
    Мінск 2017
    41.83 МБ
    Ладкі-ладушкі, прыляцелі птушкі, Селі на варотах у чырвоных ботах, Сталі шчабятаці, што дзіцяці даці: Адна кажа піражок, а другая кока, 3 вароніна вока
    (в. Клінок Чэрвеньскага р-на).
    * * *
    Ладушкі-ладкі,
    Дзе былі? у бабкі.
    Шчо вы елі? кашку.
    Шчо вы пілі? брашку.
    Шчо вы елі? ко-ко-ко.
    Шчо вы пілі? молоко.
    Мы і заўтра пойдзем да бабулькі нашай, Абяцала бабка бярозавай кашы
    (в. Чыжаха Бярэзінскага р-на).
    •к -к -к
    Ладачкі, ладачкі,
    Дзе жылі? У бабачкі.
    Што елі? Аладачкі.
    Аладачкі с алеем,
    А мы есці ня ўмеем
    (в. Касцяшы Уздзенскага р-на).
    У вялікае захапленне прыводзіла дзіця гульня з яго пальчыкамі, якая таксама суправджалася рытмічнымі прыгаворамі-песенькамі:
    Сарока-варона,
    Дзеткам кашу варыла, На прыпечкі дзяліла, Гэтаму дала, гэтаму не дала.
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    Гэты воды не насіў, Гэты цеста не мясіў, Гэты кашкі не прасіў. Кыш-кыш-кыш
    (в. Галаўныя Ляды Бярэзінскага р-на).
    * * *
    Сорока-варона.
    По прыпечку скакала, Дзеткам кашку давала, Етаму дала, етаму дала. А етаму не дала, Ён вады не носіў, Кашы не варыў
    (в. Рог Салігорскага р-на).
    •к -к -к
    Чэ-чэ, сарока, А дзе была? далёка. А ў пана на таку, Намалола на муку, Дзецям кашку варыла, На прыпечку студзіла, Качаргою мяшала, Усім дзеткам давала. Я й гэтаму дала1, А гэтаму не дала, I дубчыкам пацяла, А ты дроўцаў не насіў, I ты кашкі не варыў
    (в. Крычкі Мінскага р-на).
    * * *
    Варона, сарока, Па прыпечку скакала, Дзеткам кашку мяшала: Гэтамудала, гэтамудала, А гэтаму не дала, Бо ён дроў не насіў, Вады не прыносіў, Кашы не мясіў.
    «Усё гэта ўжо прыгаворвалі на кажны пальчык, маленькаму пальчыку
    нічога недавалі, бо ён нічога не рабіў» (в. Касцяшы Уздзенскага р-на).
    1 Паўтараецца тры разы.
    «3 рукамі гулялі, я й сама прыказвала:
    
    Сарока-варона, На прыпечку сядзела, Дзеткам кашу варыла, Етаму дала, етаму дала, А етаму не дала, Бо ён пальчык-гультайчык, Дроў не насіў, вады не насіў.
    Цяпер унуку 5 гадоў, расказвала, да ён: "Баба, а чаму не дала? Нада ж было хоць нямножачка даць. Ён другі раз будзе насіць» (в. Церабаў Петрыкаўскага р-на).
    Праяўляючы клопат аб умацаванні мышц спіны, аб развіцці смеласці ў малога, яго падкідвалі ўверх на адной руцэ, прытрымліваючы другой, што суправаджалася рытмічна пабудаванымі вершамі:
    
    Чук-чук-чук,
    Налавіў дзед шчук,
    А баба плотак, Ды пазвала цётак
    (в. Крычкі Мінскага р-на).
    Адпаведнымі дзіцяці:
    забаўлянкамі суправаджалася і казытанне ножак
    Кую-кую ножку,
    Паедзеш у дарожку,
    Дорожка крывая,
    Кабылка ліхая
    (в. Будагова Смалявіцкага р-на).
    Кую-кую ножку,
    Поеду ў дарожку,
    Дарожка крывенька,
    Кобылка сляпенька
    (в. Рог Салігорскага р на).
    •k ± *
    Кую-кую ножку,
    Паеду ў дарожку,
    Дарожка крывая,
    Кабылка храмая
    (в. Крычкі Мінскага р-на).
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    Кую-кую ножку, Паеду ў дарожку, Дарожка крывая, Кабылка сляпая
    (в. Касцяшы Уздзенскага р-на).
    Кую-кую, ножку, Паеду ў дарожку, Заўтра рана Зарэжу барана, He барана, а казла, Каб ножачка падрасла
    (в. Мётча Барысаўскага р-на).
    * -к *
    Кую-кую ножку, Поеду ў дорожку, Дорожка крывэнька, Кобылка сляпэнька, Зашчопіласа за пэнь, Ды стояла цэлы дэнь. I дзяўбэ ножку»
    (в. Хатынічы Ганцавіцкага р-на).
    А якая асалода і для дарослых, і для дзіцяці яго казытанне, якое заўсёды суправаджалася залівістым дзіцячым смехам:
    * * *
    Ідзе каза рагатая, Нясе дзіця пузатая, Як ідзе упадзе I на рожкі паднясе
    (в. Крычкі Мінскага р-на).
    Калі быў час, бацька ці дзед гушкалі немаўля на назе, таксама прыгаворваючы ў такт гушканню:
    На коніку едзе Янка, За тры рублі санкі, Паўтара рубля дуга, Іга-га, іга-га
    (в. Клінок Чэрвеньскага р-на).
    Па-рознаму забаўлялі немаўля:
    Гусі-гусі га-га-га, Есць хаціця? да-да-да
    (в. Церабаў Петрыкаўскага р-на).
    Ва ўсіх гэтых творах замацаваны выпрацаваныя шматгадовай практыкай народа веды па фізічным выхаванні дзяцей гэтага ўзросту. Акрамя таго, у іх даваўся пазнавальны матэрыял, закладваліся асновы маральнасці і норм паводзін у будучым жыцці, адбывалася знаёмства з багаццем роднай мовы, што сведчыць пра глыбіню народных ведаў па псіхалогіі дзіцячага ўзросту.
    Адметнасцю педагогікі пеставання было тое, што жаданні дзіцяці імкнуліся выканаць (у гэтым узросце яны яшчэ дастаткова простыя), а пры немагчымасці пераключыць увагу на іншае. А зрабіць гэта прасцей за ўсё было з дапамогай цацак, у якасці якіх для немаўляткі былі кавалак морквы, рэпы, бручкі або сухарык, пернік, абаранак ці маленькая цурачка, гладкая костачка. Праўду ж кажуць: «Чым бы дзіця не бавілася, абы не плакала». Над калыскай падвешвалі мячыкі з каляровых нітак, драўляныя лыжкі, якія немаўля лавіла ручкамі. Былі ў маленькіх дзяцей і бразготкі, зробленыя з пузыра цялят або свіней, які папярэдне адціралі залою, пасыпалі соллю і высушвалі. А пазней у сярэдзіну кідалі сухія гарошыны, гузікі, костачкі, маленькія каменьчыкі, надувалі яго, фарбавалі вось вам і бразготка. Дарослыя стараліся даваць дзіцяці тыя прадметы, якія не пашкодзяць яму, бо, вядома ж, немаўля ўсё, што трапіцца ў рукі, цягнула ў раток. Да маленькіх практычна ніколі не прымяняліся сродкі пакарання; спакой, пяшчота, спагадлівасць вызначалі адносіны да дзяцей гэтага ўзросту ў сям'і. Разам з пазнаннем навакольнага свету развівалася мова дзіцяці.
    Сфарміраваная ў раннім дзяцінстве, у першую чаргу маці, эмацыянальная сфера «адказвала» за душэўнае і псіхічнае здароўе чалавека, гарманічнасць і глыбіню светаўспрымання, за правільнае і арганічнае развіццё маральных якасцей асобы, за своеасаблівы «гармон шчасця», пры дапамозе якога чалавек быў здольны пераадолець любыя жыццёвыя цяжкасці.
    Асноўныя функцыі маці ў сям’і догляд, кармленне, клопат пра дзяцей: «Маці сама не з'есць, а дзіця накорміць». Маці і на адлегласці адчувае небяспеку, якая пагражае дзіцяці, і ягоны боль і здольная «забіраць боль на сябе». Быць маці азначала не проста нарадзіць дзіця, але і вырасціць, выхаваць яго. Лічылася, што бацькі павінны «давесці да розуму» дзяцей, гэта значыць абавязкі бацькоў у адносінах да дзяцей
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА ЎТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    Маці і дзеці. Палескія тыпы. Пінск. Паштоўка. Фотаздымак з Інтэрнэту
    Шчаслівае мацярынства.
    Фотаздымак Я. Пясецкага
    заканчваліся толькі ў момант іх уступлення ў шлюб. Да гэтага часу бацькі павінны былі «карміць» (гэта значыць клапаціцца пра іх харчаванне, адзенне, побытавыя патрэбы) і «вучыць». Паняцце «вучыць» адзіны тэрмін для абазначэння ўсіх аспектаў сацыялізацыі, што сустракаецца ў беларускім фальклоры: «Умеў дзіця радзіць, умей і вывучыць»; «Хто дзіця мае, няхай навучае»; «Тады дзяцей вучаць, як каля лаўкі ходзяць»; «Не крычы, а лепш навучы»; «Не біце вяроўкамі навучайце гаворкамі»; «Не біце дубцамі, навучайце слаўцамі» і інш. Верагодна, у народнай свядомасці ён меў нейкі ўніверсальны сэнс «вучыць жыццю», што прадугледжвала перадачу дзі-
    Сям'я.
    Фотаздымак з Інтэрнэту
    цяці ўсёй сукупнасці жыццёвага вопыту, ведаў, уменняў і навыкаў, якімі валодалі маці і бацька. Для дзяцей сям’я з'яўлялася асяродкам жыхарства і выхавання, якое ажыццяўлялі бацькі, родныя. Дапамагалі глядзець немаўлят і старэйшыя дзеці ў сям’і.
    Маці, у якой было немаўлятка, у тагачасных бытавых умовах даводзілася вельмі шмат працаваць, не дасыпаць, не даядаць, каб выгада-
    Дзеціў вёсцы. Палессе. Фотаздымак 3. Хамэнтоўскай. 1935-1936 гг.
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА ЎТРАДЫЦЫЙНАЙ КУАЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    Бацькі з дзецьмі ў s. Бераснёўка. Докшыцкі р-н.
    Фотаздымак
    I. Н. Кудзеркі 1972 г.
    ваць дзіця. Асабліва цяжкім часам для іх было жніво: «Даўней жа ідзе жаць і дзіцятка нясе. Былі такія тры палкі, на іх калыскі падвешалі» (в. Сосенкі Вілейскага р-на); «Народзіцца дзіцятка, такія палкі, цыганы называліся, і люльку на плечы, калыску і з маленькім на поле. Эта нашы маткі так жылі» (в. Свірыдавічы Рэчыцкага р-на); «Жалі з ранку і да вечара, этыя поласы канчалі. Паласа восім сажон у шырыну і семдзісят сажаней дліны, а сажань два метры. Штоб усё выжала, a то ня пусьцяць дадому. А малых дзяцей бралі с сабой, то дзелалі ад сонца такі цянёк, буданок. Вырывалі з падсолнуха сьцеблі, абтрушвалі каранішчы і дзелалі такі буданок, закрывалі радном, полаг дзелалі. Бралі радно
    Парахоньская вёска. Палессе. Фотаздымак 3. Хамэнтоўскай. 1930 г.
    с сабой: радно ета даматканая посьцілка. Дзелалі такі буданок і туда дзяцей хавалі ад сонца, а маці жалі. Мухі, камары, канешне, заляталі, но трэба ж было працаваць. Дзіця само па сабе, а жнейкі працавалі» (в. Глыбоцкае, Гомельскага р-на); «Дзяцей насілі, пялі паставя, дзіцёнка етага сюды, а сама жне. А, як большанькія дзеткі, дак вучыліся жаць. А меньшанькая калыша ўжо таго дзіцёнка. 3 дзеткамі, з малымі я па семсот трудадней выганяла. Вот выгань 700 трудадней, выгань! Дзень жну, а ноч вею» (в. Кучын Кармянскага р-на); «Жалі і детей бралі на поле, колыску бралі. На кіе повэсыть гэту колысэчку, дай пошла жаті. А заплаколо дітя, разослала пелёночку, пэропов'е, пэропеленае, дась цыцкі і іпять пошла жаті»
    Калыска. Палессе. Фотаздымак 3. Хамэнтоўскай. 1939 г.
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    На жніве. Канец XIX ст. Фота з Інтэрнэту
    Сялянка каля дзіцяці падчас жніва. Заходняе Палессе. Фота Ю. Шыманьчыка. Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў. 1935 г.
    (в. Амельная Івацэвіцкага р-на); «Мая дочка была малюсенька. Вот іду жыта жаць з ею. Гаспадар дзяравяныя начовачкі зрабіў, я яе палажыла ў гэтыя начовачкі, пад мышку, а ў другой руццэ серп нясеш і збанок есьці нясеш. Пару снапочкаў нажнем, паставім іх / дзіця туды паложым, каб сонца ні пякло. А яно там плача, а маці яго / ні возме паплача ды сціхне. Дам грудзей, пасасе да й пашла жаць. Я ж ні магу адстаць, каб сказалі, што я плахая жняя» (в. Хрольчыцы Дзятлаўскага р-на); «Наша поле далеко было, восем кілометраў <ад дома>. Ідзём з дзяцямі, босыя і ногі пазбіваем. Цяжко было. Прыдзем на поле, зробім такі цянёк, каб сонца ні паліло на дзіця, дай жаць хутчэй. А ці яно там плача ні глядзелі асоба. Паплача дай сціхне. Пакорміш яго толькі і пашла» (в. Паўлава Слонімскага р-на); «Былі такія калыбелькі зробленыя з абручыкаў і палатна. На плечы калыбельку тую, дзіця на рукі / ідземо. Пяшком хадзілі з дзецьмі жаць. Калыбельку паставіш на ражны: трыножык такі, радзюжкаю абгорнеш, каб дзіцяці ні горачо было, а сам жнеш» (в. Стукалы Мастоўскага р-на).