Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў
Таццяна Кухаронак
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 140с.
Мінск 2017
Кашу ўпрыгожвалі папяровымі або жывымі кветкамі, каснікамі, цукеркамі, на Магілёўшчыне яшчэ і галінкамі дрэў: каліны, рабіны, вішні для дзяўчынкі, клёна, дуба для хлопчыка. Але незалежна ад таго, як бабіна каша была прыгатавана, яна паўсюдна на Беларусі падавалася ў канцы хрэсьбіннага застолля, і яе падзел з’яўляўся кульмінацыйным момантам урачыстасці, без якога прысутныя не ўяўлялі сабе гэтага святкавання.
Усе, хто ішоў на хрэсьбіны, акрамя хіба што тых, хто жыў у Заходнім Палессі, добра ведалі аб абрадзе разбівання гаршка з кашай, з якім у народнай свядомасці звязваліся шматлікія ўяўленні магічнага характару. Паводле Е. Р. Раманава ў XIX ст.: «У канцы абеду падае сваю крута звараную з грэцкіх круп кашу бабка. Яна ставіць яе на стол з пажаданнем: “Дай жа, Божа, каб у етым домі было шмат дзетак на вару (у хдяву) і ўсякага дабра гэтаму двару!" Гаршчок баба перадае куму. Кум бярэ з яго тры лыжкі кашы, кладзе на талерку, яшчэ гарэлку, грошы і нясе парадзісе. Яна яму дае кавалак палатна. Вярнуўшыся, кум бярэ гаршчок і крычыць: “Ай, гаряча! Ай, гаряча!" / пры гэтым як бы незнарок упускае гаршчок на стол так моцна, што ён разбіваецца. Бабка прыбірае чарапкі, а звараная каша стаіць і не развальваецца. Гэта лічыцца добрым знакам: дзіця будзе жыць доўга і ў багацці.
Калі каша развальваецца, то дзіця доўга не пражыве. Бабка кладзе кашу на чарапкі і раздае ўсім: “На-тка, бабінай кашы! Паглядзім на рублікі вашы! Гарэлачку выпі, кашай заясі, тарэлачку пазалаці!”» (в. Аслянка Мсціслаўскага павета).
У Віцебскай губерні, пакуль павітуха ставіла на стол бабіну кашу, прапаноўваючы гасцям выкупіць яе, хто-небудзь з дзяцей хапаў кашу са стала і хутка бег з ёю на двор, што нібыта садзейнічала таму, каб дзіця, як вырасце, хутка бегала. Дзяцей угаворвалі, давалі ім крыху грошай ці іншыя падарункі, пасля чаго яны вярталі кашу.
Паміж бабкай і кумам адбываліся разнастайныя жартоўныя дыялогі, разыгрываліся цэлыя імправізаваныя сцэнкі, у якіх адбіўся невычарпальны народны гумар. Вось некаторыя з іх: «Пасля таго як бабка паставіць кашу на стол, разыгрываўся “шпіктакль”. Кум: “Адкуль прыйшла?” Бабка: “Пусціце нанач”. Кум: “Вашы дакументы”? Бабка працягвала палатно (гэта дакументы), станавілася на лаву, абгортвалася ім і казала: “Вось мае дакументы”. Кум браў, чытаў, пытаўся: “Пусціць старуху нанач?” Усе госці адказвалі: “Раз дакументы харошыя, пусціць нанач. Старуха харошая”. Пасля гэтага бабка садзілася за стол» (Радзінная паэзія, с. 642-643). Або яшчэ: «Кум (няўдала кідаючы гаршчок): “Ой, баба, які гаршчок крэпкі ў ганчара выбрала. Б’ю, б’ю, ніяк разбіць не магу”. Бабка: “Ну, кумок, у другі раз як пайду, дык не буду браць такога крэпкага. Ужэ прыстаўлю дзіравы, абы кашу зварыць”. Кум (б'е ціхенька гаршчок у другі раз): “Ай, баба, ці не зялезны твой гаршчок? Ніяк не разаб'еш”. Баба: “Ну-тка, бі, бі! Відна, кумок мала еў”. Кум за трэцім разам разбіваў гаршчок. Бабка збірала чарапкі і прыгаворвала: “На каго каша нахінецца, таму кварту купляць”. Госць, у бок якога нахілялася каша, адказваў бабцы: “А табе штонядзелі быць у етым дзелі”» (Е. Раманаў).
Бабіна каша і сама бабка на хрэсьбінах былі ў цэнтры ўвагі, вакол іх разгортваліся жарты, гульнёвыя сцэнкі, пастаянна гучаў смех. Бывала, акрамя кума і бабы, да гульні падключаўся вясёлы і вынаходлівы госць. Ён, напрыклад, мог правесці торг за кашу, расхвальваючы яе на ўсе лады. Тады з хусткі рабілі звязак, які ставілі на кашу, туды госці кідалі грошы. Па ўмовах гульні каша заставалася таму, хто апошні пакладзе ў звязак манету. Па гэтай прычыне кожны імкнуўся не купляць кашу напачатку, каб прымаць удзел да канца. А «прадавец» без перапынку выклікаў «пакупнікоў», на ўсялякі манер расхвальваў свой тавар: «Харошая, смачная каша, перапечкі, хрушчыкі, цукрам пасыпаная, есці да аблізвацца. Хто купляе?» Торг цягнуўся даволі доўга, бо кожны з гасцей назапасіў капеек. Жанчыны, праўда, амаль не ўдзель-
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУАЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
нічалі ў згаданым абрадзе. Калі хто-небудзь падыходзіў і клаў манету, «прадавец» гучна аб’яўляў: «Каша застаецца за Рыгорам. Хто дае больш? Раз, два, тры». Калі да ліку «тры» хто-небудзь іншы паспяваў кінуць капейкі, торг пачынаўся зноў. Часцей за ўсё каша заставалася за кумам, які па традыцыі павінен быў зрабіць большы падарунак (П. Самцэвіч). Пра гэта і прыказка сведчыць: «Гнісь, кум, не гнісь, да каля кішэні павярнісь».
Нават у самых апошніх экспедыцыях інфарманты пастаянна вельмі падрабязна расказваюць пра святкаванне хрэсьбін і абрады з бабінай кашай: «Усе ложаць / ложаць грошы: “Маё вышша’. Вы, напрымер, ложыце грошы і: “Маё выша”. Якія ж тады грошы? Пяць, дзесяць, дваццаць капеек. А кум: “Маё выша”. А яму нада было многа грошай, намяняя мелачы, штоб усех перябіць. Тады ўсе: “Кумава каша, кумава каша”. Кум жа кашу біў”» (в. Гарадзецкая Краснапольскага р-на); «I сейчас хресьбіны ў нас так гуляюць, усё як нада: і кашу варюць, хуваюць, шукаюць, то петуха паднясуць, то бульбіну ўсунуць у гаршок, бабу дражняць. Баба атнекваецца: “He мая каша, не мая каша”. А бывае / ашыбнецца: “Мая, мая” глядзяць, кура паляцела, выскачыла і паляцела. Смяёмся, на то ж і сабіраешся, штоб павесяліцца. Проста так сядзіш і дражніш бабу: “Ай, баба кашу не таўкла, нічога не дзелала яна. He, таўкла, таўкла, шукайце харашо, каша есць, шукайце”. / тады ўжо шукаюць эту кашу. Паднашуюць: “Твая, баба, каша? He, не, не мая”. Другі раз этыя, што паднашуюць, і перяадзяюцца, другі раз / не. У цыганку перяадзяюцца, у цыгана, панамазваюцца, павымажуцца, то бураком панакрашуюцца, мама родная! Хресьбіны ў нас веседа гуляюць. А еслі яшчэ гармонь с ума сходзяць ат гармоні! А счас пад касеты этыя танцуюць» (в. Пачапы Краснапольскага р-на); «Гулялі, дай кашу б’юць: хто грошай паложыць рубля, тры ці пяць гаршка б’е. “Благаславі ацец і маці, хто есць у хаці, кашу біці”. А мы ўжо сядзімо на печы, глядзім: дадуць ужо той кашы ці не дадуць» (в. Церабаў Петрыкаўскага р-на).
Госці, удзельнікі святкавання, спрабавалі ўкрасці кашу, а бабка уратаваць яе. Для гэтага яна наймала «міліцыю» двух ці трох рослых мужчын, якія бралі ў рукі чапялу, палкі і ішлі ў камору сцерагчы кашу. Аў гэты час найбольш вясёлыя госці, часам пераапранутыя ў цыганоў, доктара, афіцэра, мужчыны у жаночае адзенне і наадварот, так званыя задзеланыя, ражаныя, “цыгане” спачатку клалі ў гаршчок ката, гарбуз, бульбіну, качан капусты і настойліва прапаноўвалі куму купіць такую «кашу»: «Наша каша з-за граніцы, выкупляй, кум, не скупісь». «Гулялі: то курей бяруць у гаршок, нясуць к сталу, пытаюцца ў бабы
«Цыгане» на хрэсьбінах у в. Вялікая Касіна. Віленскі р-н. 1970 гг. Фотаздымак Ю. Внуковіча
“Твая каша?” “He, не мая”. Этыя, што неслі петуха, перяадзяваліся ў цыгане там, такое. Тады ўжо кашу няслі, паднімалі і малага паднімалі. Хто грошай паложыць болей той і разбіваў гаршок» (в. Буглаі Краснапольскага р-на). Напрыклад, баба, убачыўшы падстаўную кашу, гаварыла: «“Ета не мая каша, мая прасяная". А дзед дадаваў: “Я ўжо проса тоўк на кашу, не, не, ета не наша каша”. “Цыганы" ж і “прадаўцы" ўсё роўна на ўсе лады расхвальвалі сваю кашу, называючы яе то “загранічнай”, то “царскай”... He здавалася / бабка: “Ета каша не мая! Мая ўкусная, мы яе з дзедам усю ноч таўклі”. Калі ж уносілі жывую курыцу, дзед казаў: “Ета не маёй бабы курыца, не, не маёй. Наша рябенькая; за ету плаціць ня буду”» (в. Старая Каменка Слаўгарадскага р-на).
Дыялог працягваўся некаторы час, «задзеланыя» ўсё чапляліся да кума, абзывалі яго «скупярдзяем», прасілі больш грошай і толькі пасля ўносілі гаршчок з сапраўднай бабінай кашай. Гэта заўсёды была імправізацыя, праўда, вытрыманая ў традыцыі: «Бабіну кашу шукалі, а яна возме ды схувае. Дак мяне яшчэ надзенуць у парваную кухвайку якую, горб сдзелаюць, сажай вымажуць. Я тады палезу пад стол, яны сядзяць, а я кашу там шукаю. I мужыкі лазілі шукалі, баб за ногі лапалі. Шукаюць і не находзяць. Баба атдаець кашу. У яе купляюць, кум біў гаршчочак і раздаваў кашу» (в. Палядкі Краснапольскага р-на).
Асабліва на Магілёўшчыне былі пашыраны разнастайныя жартоўныя сцэнкі, звязаныя з бабінай кашай: «Кашу баба варіць, кашу пріносіць / куды схаваець. Тут п’юць-гуляюць. “Дзе бабіна каша? Дзе бабіна каша?” Баба дастаець гарелку, такім маладзіцам разьбітным пашлі шукаць кашу. “Баба. Ці твая каша? He, эта нейкая жывая”.
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА ЎТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Кот! Так, яшчэ пашлі. Эта нешта ня то. Пятух. Яшчэ. “А-а, вот эта каша мая”. Наліла па чарке ім. Ставюць кашу на стол. Кума бярець, раньшы шырінкі былі, накріваець кашу платочкам. Кум паглядзеў, які эта платочак, сколькі грошай нада даць. Куму шутку якую, каб кашу не пабіў: як треці раз апускаець яму ці тряпку якую <падложаць>, ці кусок хлеба, каб кашу не пабіў» (в. Канічы Касцюковіцкага р-на).
Нарэшце «цыгане», атрымаўшы ад бабкі грошы, або сама бабка ўносілі і ўрачыста ставілі на стол, на разасланы ручнік гаршчок з сапраўднай бабінай кашай. У некаторых вёсках кашу разам з бабкай прыносіў на руках адзін з «міліцыянераў», што ахоўваў яе. Бабка ставіла кашу на стол і прыгаворвала: «Я варыла кашу з лімонцамі, а вы з чырвонцамі» (в. Хутар Быхаўскага р-на); «Мая каша з канапелькамі, а вы, госцейкі, с капейкамі» (в. Мокравічы Бялыніцкага р-на). Сустракаліся бабкі сапраўдныя акцёркі: «У маёй кашы з сямі палёў пшаніца, ад сямі кароў масліца. Я яе доўга сюды несла: / на самалёці везла, і на параходзі, і на кані, і пешшу ішла аж дзесяць кіламетраў. Нават чаравікі парвала. А госці крычалі: “Пакажы, бабка, нагу!” У адказ бабка паказвала босую нагу. Госці крычалі яшчэ мацней: “Вышэй пакажы нагу! Яшчэ вышэй!" У гэты час мужчыны, якіх тут называюць “рысакамі”, спрабуюць вырваць з рук бабкі кашу. Яна і за імі сачыла, і нагу падымала, каб госці бачылі яе босую, і перамовы вяла» (в. Варатынь Бабруйскага р-на). У Мсціслаўскім р-не «цыганы», акрамя кашы, уносілі і прыгатаваную бабкай курыцу, павязаўшы ёй на шыю банцік. Дзед плаціў ім грошы і казаў: «Во за ету заплачу і ўжо бабіну курачку з рук ня выпушчу». У в. Бяседавічы Хоцімскага р-на несці гаршчок з кашай нанімалі мужчыну, і ён, спатыкнуўшыся знарок па дарозе два разы, за трэцім разам падносіў кашу і грошы парадзісе, якая сядзела разам з мужам каля люлькі, і частаваў іх. Пасля нёс кашу да стала і аддаваў яе куму, а той разбіваў гаршчок. Але перад гэтым кашу імкнуліся ўкрасці прысутныя жанчыны.