Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў
Таццяна Кухаронак
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 140с.
Мінск 2017
3 музея этнаграфіі, філіяла Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея.
Фотаздымак Т. Кухаронак
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Па першым укладанні дзіцяці ў калыску прагназавалі яго будучы лёс. Калі немаўля намочыцца, перш чым засне будзе спрыянне і яму, і бацькам, і ўсёй сям’і. Калі пакладзенае ўпершыню ў калыску дзіця хутка і спакойна засне, то яно нядоўга пражыве; а дзіця, якое закрычала, будзе добра гадавацца. Шырокае бытаванне ў беларусаў мела вераванне, згодна з якім нельга было калыхаць пустую калыску, каб не калыхаць чорта, хваробу. Паводле вераванняў, нельга, каб адну калыску калыхалі два чалавекі: дзіця не адразу супакоіцца і трывожна будзе спаць. Перад сном калыску належала перахрысціць, каб не падступаў д’ябал. Калі дзіця спала, забаранялі ставіць яму пад калыску ваду, інакш сон будзе неспакойны. Пад люлькай падкурвалі кавалачкам рэшата, дзеркачом, воскам, вугалем, каб дымок прайшоў праз люльку. У хаце калыску ставілі бліжэй да печы, так, каб дзіця ляжала галавой да ганку. У калысцы дзіця трымалі ад году да трох. Калыска была адна на ўсіх дзяцей, каб браты і сёстры сябравалі паміж сабой. Потым калыску не выкідвалі, трымалі на гарышчы альбо дарылі.
Парадзіха і немаўля ў першыя дні пасля родаў
У вялікай патрыярхальнай сям'і, дзе ў хаце было некалькі працаздольных жанчын, парадзіха мела магчымасць крыху паляжаць у ложку, узнавіць сілы, а ў малой, дзе парадзіха была адзінай гаспадыняй, першай яе памочніцай была бабка-павітуха. Яна заходзіла да парадзіхі на працягу трох або сямі дзён, зрэдку на працягу месяца, купала дзіця і прыносіла разнастайныя прадукты харчавання: бліны, яечню, кашу, макароны з малаком, ягады, сушаныя яблыкі: «Бабка тры дні прыходзіць к парадзелі, усё прыносіць, тыя разы і ладачкі пякуць, і наліснікі, і мяса с каўбасою, кашу вараць, кампоту. Парадзеля як па здароўю: хто тры дні паляжыць, хто чатыры, баба памагая па хазяйству, а тады ўстанеш дай робіш» (в. Паварчыцы Салігорскага р-на); «Баба прыходзіць к радзімі дні чатыры, прыносіць місу бліноў, купаіць» (в. Асвея Верхнядзвінскага р-на). У сям'і парадзіхі часта смяяліся: «Зараз твая бабка прыдзя, ужо ладкі мачая» (Бялыніцкі р-н). Ежу павітуха несла абавязкова ў гаршках, і ўсе казалі, што «баба ідзе з гаршкамі», што азначала: павітуха ідзе наведваць парадзіху. Па сведчанні К. Машынскага, «павітуха павінна тры дні тры разы ў дзень насіць тры стравы: раніцай, у абед / ўвечары. Гэта боршч, прасяная каша, млінцы, булкі, адвараныя грыбы, рыба, хрушчыкі з ягадамі». Першы раз павітуха аддавала парадзісе прадукты харчавання з наступнымі пажаданнямі:
«На тобі, моя ўнучачка, штоб то містэчко, дэ була паненка, зноў папоўнілася» (Э. Яленская-Дмахоўская). Бабка таксама выконвала працу па гаспадарцы, што давала магчымасць парадзісе набрацца сіл пасля родаў. Пасля гэтага павітуха атрымлівала ўзнагароджанне за сваю дзейнасць: «Бабка купала первыя тры разы. Ей падаракдавалі. А бедна ж жылі, наметку даеш, на спадніцу купіш мацерьялу» (г. п. Хоцімск); «Ета бабуля мыла дзіця месяц, кажны дзень. Давалі ёй падарак ласкутак які ці палаценца, тады ж што тама было. A то булачку якую спячэць, дасць» (в. Сава Горацкага р-на); «Када ж і баба пріходзя дзіця мыць, купаць, яна ж накладывая сумку. Там жа і для дзіцяці, перяматаць яго нада і падарак унучке. Эту сумку ставіць высока на печку, на пяколак, штоб дзіця бальшое / здаровае расло. Эта када яна первы раз ідзе купаць. Баба ж разы трі пріходзя і не з голымі рукамі, абезацельна што-небудзь нясець. Баба прінясла, дзіця пакупала, свой абряд ісдзелала, запеленала яго: «На, мамка, кармі яго» (в. Пачапы Краснапольскага р-на).
Знаходжанне павітухі ў доме парадзіхі патрабавала, паводле ўяўленняў беларускага сялянства, абавязковага ачышчэння, якое дасягалася пры дапамозе абраду «размывання рук/ злівак»: бабка і парадзіха палівалі вадой адна адной на рукі і прасілі прабачэння. Так, ва Усходнім Палессі пасля таго, як баба перабабіла дзіця, ёй палівалі на рукі і давалі падарункі хустку, фартух, матэрыю. У некаторых вёсках Віцебшчыны павітуха пасля прыняцця родаў мыла рукі над начоўкамі, у якія бацька дзіцяці ці іншая кроўная сваячка парадзіхі кідалі для яе грошы. У Магілёўскай губерні парадзіха, устаўшы на трэці дзень пасля родаў, «злівала на рукі» бабе-павітусе, гэта значыць што-небудзь ёй дарыла і частавала. Нам удалося знайсці толькі адно сведчанне таго, што абрад ачышчэння парадзіхі і павітухі адбываўся на хрэсьбінах. Яно адносіцца да сярэдзіны XIX ст. і дае поўнае ўяўленне пра абрад і яго асноўныя структурныя элементы. Па гэтай прычыне прывядзём яго поўнасцю: «У першы дзень хрэсьбін... пасярод вячэры бабка бярэ тры галінкі з веніка, кладзе іх крыж-накрыж на падлогу / разам з парадзіхаю становіцца праваю нагою на гэтыя галінкі. Пасля здзяйснення гэтага абраду бабка бярэ міску з вадой, ідзе да парадзіхі і разам з ёю мые рукі. Парадзіха: “Прасці мяне грэшную”, а бабка адказвае: “Бог прасціць”. Гэты дыялог паўтараецца тры разы. Пасля абмывання рук парадзіха бярэ кавалак палатна ці намётку і кладзе яго на шыю бабцы, / абедзве выціраюць ім рукі... Затым бабка бярэ галінкі, на якіх яны з парадзіхай стаялі, і ваду, якой яны мылі рукі, / адпраўляецца да гасцей, пырскае на іх гэтай вадой, асабліва кумоў
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
(Полацкі павет Віцебскай губерні)» (Архіў Геаграфічнага таварыства, г. Санкт-Пецярбург). Звычайна пасля злівак ладзілі невялікае застолле: «Баба дзіцёнка спарядкавала, рукі памылі / бабу ж частуюць. Завуць дзеда, калі ў бабы дзед ё. Пасадзяць дзеда і бабу, частуюць, і сам з імі садзішся» (в. Пачапы Краснапольскага р-на). Пасля гэтага павітусе дазвалялася ісці прымаць роды ў наступнай парадзіхі.
Паводле народнага меркавання, першыя сорак дзён пасля нараджэння былі самымі небяспечнымі для дзіцяці, таму з ім патрэбна было абыходзіцца вельмі асцярожна і берагчы ад уздзеяння злых сіл, для чаго выкарыстоўвалі агульнавядомыя абярэгі: жалеза, соль, вугаль, рэчы чырвонага колеру, святую ваду, ладан. У гэты час яно падпадала пад уздзеянне сурокаў, магло быць падменена з боку нячыстай сілы: «Дзіцёнка не паказвалі месяцаў шэсць, каб не сурочылі. Гаварылі: “Соль табе ў вочы’’ і перякрасціцца жэншчына, каторая дзіцёнка нясець, штобы нічога не прыставала. Тады ж дзяцей было і па дзевяць, і па дзесяць, і па дзвянаццаць» (в. Ржаўцы Шклоўскага р-на). Па гэтай прычыне немаўля не раілі пакідаць аднаго, абстаўлялі шэрагам рэчаў-апатрапеяў, закрывалі ад чужых позіркаў. Каб засцерагчыся ад сурокаў, імкнуліся не вывешваць пялюшкі на вуліцы пасля заходу сонца, выліваць ваду пасля купання не на дварэ, а ў хаце пад печ. Лічылася, што дзіця (і наогул чалавек) падтрымлівае сувязь з Сусветам, адкуль яно прыйшло, праз раднічок, які знаходзіцца на цемечку і з якім вельмі асцярожна патрэбна было абыходзіцца. Дзіця, якое сурочылі, не брала грудзей, плакала, не расло, пазней не хадзіла і не размаўляла. Яно губляла сілы і ў рэшце рэшт памірала. Існавала шмат спосабаў лячэння ад сурокаў. Найбольш шырокае бытаванне мела абрадавае дзеянне, якое як бы ўзнаўляла акт паўторнага нараджэння дзіцяці: маці працягвала яго паміж ног ці пераступала праз дзіця, што ляжала на падлозе ці ганку; праводзіла рукой спачатку ў сябе паміж ног, а затым тыльным бокам далоні па твары дзіцяці і інш. Усе гэтыя магічныя прыёмы суправаджаліся слоўнай формулай: «Чым маці нарадзіла, тым і адхадзіла». У першыя дні і месяцы жыцця дзіцяці маці выступала як яго галоўная абаронца ад знешняга свету, нячыстай сілы і варожых людзей. На маці ляжаў клопат пра дзіця, яна прымала прафілактычныя меры, займалася лекаваннем: «Вот родзіцца дзіця, так нельзя на таго ребёначка заглядывацца, бо бывают глаза плахія. Сурочылі. Тагда берёт эта маць сваю сподняю рубашку і выцірает ребёначка рубашкаю. Воду после купання вылівалі под угол где-то, до сходу сонца. Еслі маленькі ребенок болеет сільно, то вродзе ешчо купают его до схода сонца і перэд сходом сонца воду вылівают под дзерэво і говорят: “Ідзіце,
болезні, под дзерево, ідзіце, ребенка кроў не сушыце”. Вот такія разговоры былі. Эта маці рабіла» (в. Хаціслаў Маларыцкага р-на); «Якдзіця мо дзе чаго спугалася ці сурочаць, к бабцы ідуць, яна вады пашэпча. Былі такія бабкі. Маці магла сама лячыць, нада, штоб падолкам сваім працерла, а бывая, кругом ножкі разы тры абнесці ў стале. Шукалі ўсякія лекі» (в. Касцяшы Уздзенскага р-на); «Як дзіця родзіцца і крычыць эта называлася крактухі. Нашы тады прымерна, у сарай панясуць, паложаць. Адзін хто-та прынясе, паложыць, а другі забярэ, прынясе мне назад. Лажылі ў сарай у безапаснае места, каб яго там ні карова, ні конь ня ўдарылі. У курыны падпечак клалі крактухі вывадзілі» (в. Будагова Смалявіцкага р-на).
Пакуль дзіця не хадзіла і не гаварыла, у беларусаў яго называлі анёлкам, лялечкай. Асобнай семантыкай і функцыямі надзялялася ўтрадыцыйнай культуры пазашлюбнае дзіця, якое лічылася «дадзеным Богам», таму яму асабліва шанцуе ў жыцці, часам яго так і называлі Багданькай / Багданам. Але часцей найменні пазашлюбных дзяцей былі больш зняважлівыя: байструк, банкарт, самасей, чурка, крапіўнік.
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВ
66
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА ЎТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ПЕРШЫГОДЖЫЦЦЯ НЕМАЎЛЯЦІI СЯМ'І
Адведкі
хуткім часе пасля родаў да парадзіхі без запрашэння з боку бацькоў дзіцяці прыходзілі ў адведкі замужнія жанчыны. Прыходзілі, каб падтрымаць парадзіху пасля родаў, выслухаць яе, даць параду, падзяліцца жаноцкім і мацярынскім вопытам. Праўда, наведваць парадзіху («у ад(-т)ведкі», «давед(-т)кі», «ісці на красную», «на радзіны», «несці звар», «у вотва(-я)дкі», «у вотве(-э)ды», «вответкі», «у наве(-і)ды», «провідкі», «у адведзіны», «у (в-)отпыты», прыходзілі пераважна тыя, да каго ў свой час з такою ж мэтаю хадзіла яна сама: «Як сама ідзеш у даведкі, дык й к табе прыдуць, а не дык не».
У адведкі прыходзілі ўсе разам у адзін дзень або па адной-дзве на працягу тыдня двух тыдняў і болей. Грамадская думка вясковай
супольнасці асуджала жанчыну, якая не наведвала парадзіх, што ў свой час з аналагічнай мэтай прыходзілі да яе. Як адзначалася ў этнаграфічных апісаннях XIX ст., узаемнасць адведак строга прадпісвалася звычаем. Пра жанчын, якія гэтага не выконвалі, гавораць з вялікай непавагай: «Яна багата, спясіва, чванавата, нас і знаць ня хочыць» (М. Нікіфароўскі).