Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў
Таццяна Кухаронак
12+
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 140с.
Мінск 2017
Верылі ў існаванне «шчаслівага» і «нешчаслівага» часу для нараджэння чалавека. Лічылася, калі чалавек нарадзіўся ў шчаслівую хвіліну -
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
то будзе яму шанцаваць, калі ў нешчаслівую будзе нешчаслівы («што тутзробіш ён на такой часіне радзіўся») (К. Машынскі). У панядзелак, паводле народных уяўленняў, з’яўляліся на свет няўмекі, у якіх усё з рук валілася («ім ступень па пень»): «Ёсць шчаслівыя дні / нешчаслівыя, калі раджаецца дзіця панядзелак нешчаслівы» (в. Кучарына Шклоўскага р-на). Такіх людзей чакала беднае гаротнае жыццё. Беларусы былі перакананы, што чалавек, які нарадзіўся ў аўторак, пражыве доўгае і шчаслівае жыццё, будзе мець шанцаванне ў вытворчых справах. Тых, чый дзень нараджэння прыпадаў на сераду, чакаў неакрэслены лёс («ні тое, ні сёе»). Такі чалавек мог і разбагацець, але потым растраціць сваё багацце і памерці ў беднасці. Лічылася, што дзіця, якое з’явілася ў чацвер, будзе вельмі працавітым, яно рана пачынала хадзіць, гаварыць, праяўляла кемлівасць і спрыт ва ўсіх справах. У некаторых лакальных традыцыях чацвер лічыўся самым шчаслівым днем для нараджэння хлопчыка. Пятніца прыносіла бацькам лайдакоў, злодзеяў і горкіх п’яніц, і, наогул, лічылася нешчаслівым днём для нараджэння. Тыя дзеці, што нарадзіліся ў суботу, былі шчаслівымі і паспяховымі: “Самыя шчаслівыя людзі тыя, што нарадзіліся ў суботу, так гаварылі. А ў чацвер будзе работнік, працавіты. Няшчасны хто ў панядзелак радзіўся. Канешне, вераць, і цяпер гавораць” (аг. Навасёлкі Ашмянскага р-на). У нядзелю ж з’яўляліся на свет самыя шчаслівыя людзі, якіх ва ўсіх справах чакалі шанцаванне і поспех.
Пара года таксама магла паўплываць на характар і лёс дзіцяці. Тым, хто нарадзіўся вясною і летам, прадказвалі бестурботнае жыццё, восенню суровы, маўклівы характар, узімку халодныя, нядобразычлівыя адносіны да людзей. Праўда, лічылася, калі дзіця народзіцца па восені, калі ўсяго многа на гумне і ў агародзе то, як вырасце, будзе багата жыць (А. Сержпутоўскі). У сакавіку нараджаліся людзі, што пражывуць нядоўгае жыццё.
У павер’ях беларусаў вылучаецца і свята як адзінка вымярэння часу. Так, лічылі, той, хто нарадзіўся на Каляды, Вялікдзень, Сёмуху, Багача будзе вельмі шчаслівы. Калі дзень нараджэння дзіцяці прыпадаў на Узвіжанне, лічылі, што яму прыйдзецца ўсё жыццё пакутаваць, на Івана Галавасека вырасце разбойнікам, на Дзяды хутка памрэ, на Спаса стане манахам (М. Нікіфароўскі). Час у прамежку сутак таксама, паводле ўяўленняў беларусаў, мог вызначаць лёс дзіцяці: раніца найбольш спрыяльная для нараджэння, хто народзіцца пасля поўдня будзе нядоўга жыць. Але найбольш уплывалі на лёс дзіцяці, паводле традыцыйных уяўленняў, квадры месяца: хто нарадзіўся на маладзіку -
будзе доўгажыхар, усё жыццё захоўваць маладжавасць, рухавасць, на поўню будзе чалавекам сталым, разумным, мець вялікую сям'ю, шмат дзяцей, у трэцюю квадру будзе слабым, хваравітым, не будзе мець даўгі век, у апошнюю хутка старэе, будзе хударлявы.
Першыя для немаўляці купанне, кармленне, укладванне ў калыску, адыманне ад грудзей
Вельмі важным было першае купанне немаўляці, бо, паводле вераванняў, яно магло значна паўплываць на яго далейшы лёс. 3 гэтай прычыны пры падрыхтоўцы купання прытрымліваліся спрадвечных звычаяў і абрадаў. Так, ваду для купання грэлі, але ніколі не кіпяцілі, бо верылі, што дзеці ад гэтага будуць вельмі злымі, крыклівымі, няўважлівымі. Пра такіх людзей у народзе гаварылі, што «ён у гарачай вадзе купаны»: «Завуць бабку купаць дзіця. Свянцонай вады, бывая, ульюць у начоўкі, кладзе бабка / купая. У кіпячонай вадзе не паложана купаць дзіця, проста грэюць яе, а ў ночвы парожнія леюць халоднай вады, патом ужо цёплай і разводзяць як, каб дзіцятку была да нар мальнай цемпературы. <А чаму ў гатаванай вадзе нельга купаць?> Ну, казалі, будзя злое такое, успыльчывая. “Што цябе ў кіпячонай вадзе купалі” кажуць так» (в. Касцяшы Уздзенскага р-на).
Першы раз дзіця купалі ў драўляных начоўках, якія тры разы перахрышчвалі, і на край сыпалі крыху попелу: «Сыпалі попел на начоўкі на рагі, каб ён не плакаў дзіцёнак гэты. Кучкамі так, у чатыры месты па шчопаці начоўкі ж вялікія. Попел ляжаў і ўсё. Пакупаюць, закру-
Ночвы для купання дзіцяці. Фотаздымак Т. Кухаронак
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР
ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ I ФАЛЬКЛОРУ
КАРТАТЭКА РЫСУНКАЎ СЕКТАРА ЭТНАГРАФІІ
Інвентарны №. 3489 Катэгорыя
Г-'Г
РЫСУНАК №
1. Аб'ект
2. Дзе зафІкс1равапаА^^^<<З^Д1^_д^2^^^
Са/іет., ЛдінШ ,р<г&с,
3. Пятя 796 fl-4 Замалёўка ^7
5. Экспедыцыа а^Ь'1 '
Зак. 309.
Ночвы драўляныя.
Іўеўскі р-н. Малюнак
С. Гунько. 1964 г.
цюць. Тады гэты попел вынасілі туды, дзе ня ходзюць людзі» (в. Ганчанскае Клічаўскага р-на); «Былі такія начовачкі дзеревянные, спецыяльныя для дзяцей, только дзецей купаць. Выдалблівалі эці начовачкі» (в. Хаціслаў Маларыцкага р-на).
Агульнабеларускі характар меў звычай класці ў ваду для першага купання абавязкова хлеб, зерне, манету, пярсцёнак, бурштын, ліць пасвяцоную ваду, каб забяспечыць багатае жыццё дзіцяці: «Як первы раз купалі, улівалі пасьвяцоную ваду, капейку кідалі, каб багаты быў» (в. Падлессе Быхаўскага р-на); «Я яго купаю, кінуў вадзічку ў начовачкі мелачы, грошы, каб быў шчаслівы, каб крэпенькі быў, каб грошы вяліся» (в. Сакалішча Расонскага р-на); «Як купалі первы раз дзяцёнка, клалі хлеб прама ў ваду. Капейкі можа хто кідаў» (в. Заходы Шклоўскага р-на); «Як я родыла пэрвого сына, свэкроў укінула ў ночовачкі пшана, каб быў поўны, бы пшано. Потом дубовага ліста положыла, каб быў
дужы, бы дуб. Копейкі сыпала, каб грошовы быў. Пэрвы раз свэкроў купала, я ў больніцы рожала, мы прывэзлі його і вона купала. Это на Століншчыне мы жылі» (в. Пінкавічы Пінскага р-на); «Рабёначку клалі рубля зялезнага пад галоўку, пад тую пялёначку, як купаеш, каб багаты быў» (в. Азяркі Верхнядзвінскага р-на); «Первы раз купаюць, у начоўкі ложуць аппісаную пялёначку і пад галоўкі тожа аппісаную, каб крапчэйшы быў. Хрэсцюць яго і молюцца над ім» (в. Бялькоўшчына Верхнядзвінскага р-на); «Як маіх дзяцей баба купала, то хлеба абезацельна с поўнай буханкі ўгалочак хлеба атрезае і кідае ў ваду. / манеты туда кідае. Дзіця купае і хлебам галоўку мыя дзяцёнку, штоб багаты быў, хлебны, трудалюбівы. А ўжо як маіх унукаў баба купала, майго сына дзяцей, то ўжо другія абряды. Значыць, пад ванначку ложа кніжкі, штоб граматны быў і кідае капейкі ў ванначку, штоб багаты быў» (в. Пачапы Краснапольскага р-на); «Прымерна, як купаюць первы раз, завуць куму ці бабулю, каб яна пакупала. Яна купае, ложа капейкі ў эту вадзічку, гвоздзь, каб дзіця было здаровае, як гвоздзь» (в. Будагова Смалявіцкага р-на); «Рабёначку клалі рубля зялезнага пад галоўку, пад тую пялёначку, як купаеш, каб багаты быў. / знову так, пакуль падрасцець» (в. Азяркі Верхнядзвінскага р-на); «Як первы раз купалі, у начоўкі клалі серабро, каб чысценькі быў» (в. Асвея Верхнядзвінскага р-на).
У ваду дабаўлялі розныя лекавыя духмяныя травы: «Клаліўвадзічку трава такая, як цяпер завецца казелец, што чапляецца, ваўчкі, была чэреда» (в. Ганчанскае Клічаўскага р-на); «Мая маці ў тоі маіх хлопцаў купала. У нас расце тояўжыце, сінія цвяточкі. Усякага зелля пасвяціць, і баго(-у)н лажылі» (в. Церабаў Петрыкаўскага р-на); «Трава прыбытнічак называлася, паложаць ета зелейка ў ваду і купаюць» (в. Паварчыцы Салігорскага р-на). Бралі для першага купання і травы, якія мелі дадатковую сакральную моц: «Нясуць сьвячу на Прачыстую / сьцелюць палатно, на палатно кідаюць кветкі. Паднімаюць этыя цьвяты і сушуць, а тады ў воду кладуць, як первы разок дзіця купаюць» (в. Залатуха Калінкавіцкага р-на).
Каб абараніць немаўля ад нячыстай сілы, у ваду лілі пасвяцоную ваду, клалі соль, металічны прадмет, капалі воск з запаленай свечкі і тры разы перахрышчвалі яе: «Як радзіўся наш сын, то наша баба Броня, ёй ужо было тады пад восемдзесят, прыходзіла яго купаць цэлы месяц. Яна адзявала белы фартушок, белую хустачку, адзявала чыстую блузачку, такі кафтанік, поўнасцю пераадзявалася. / купала яго, жагнала абязацельна, кладучы ў ваду, і даставала таксама жагнала. Мне ўжо самой хацелася, а яна: “He, Леначка, ты пакуль вучыся”. Так цікава было» (аг. Навасёлкі Ашмянскага р-на); «Воду лілі свячоную, траўкі свячоныя
РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
под голаву клалі» (в. Хаціслаў Маларыцкага р-на); «Вадзічку перахрысцяць, свянцонай вадзічкі ўльюць туда, і тады купаюць эта дзіцятка» (в. Будагова Смалявіцкага р-на). Паводле традыцыйных вераванняў, надзяляліся гаючай сілай і вясельныя ўпрыгожанні з дугі: «3 етай дугі жэншчыны, у каторых дзеці, рвалі цвяточкі і купалі дзяцей маленькіх, гэта палезна было. Стараліся, штоб абізацельна сарваць еты цвяточкі» (Т. Валодзіна).
Былі пэўныя абмежаванні і ў выбары дня для купання немаўляці: «Мы не купалі ў нядзелю і ў той дзень, як нарадзіўся. У нядзелю таму не купаюць, што святая нядзеля і шчытаецца, што тады дзіця будзе дужа да вады цягу мець» (аг. Навасёлкі Ашмянскага р-на); «Мне жэншчыны падсказвалі: “Ня мый, гаворіць, у пятніцу і скрэсенне, нельзя мыць. Ета святыя дні, абычай такі» (в. Міхалінава Дубровенскага р-на). Вопытная павітуха ведала, што «як родзіцца дзевачка / первы раз яе пакупаеш, то лілі ваду ету на трэцці вянец у хаце тады месячныя ў яе бываюць тры дзянёчкі» (в. Вудага Чэрыкаўскага р-на). Пакупаўшы дзіця, перад тым, як дастаць з вады, бабка тры разы абмывала твар немаўляці вадой, змешанай з аўсом, каб яго «суроцы не бралі» (Магілёўшчына). Падчас першага купання варажылі пра будучы лёс дзіцяці: калі мачылася ў ваду, гэта было гарантам, што ўсе прысутныя пап’юць піва на ягоным вяселлі.
Паводле народных вераванняў беларусаў, пры першым купанні павітуха магла выпраўляць фізічныя недахопы: раўняць ножкі дзіцяці, гладзіць яго па галоўцы, каб яна была круглая, злёгку сціскаць носік, каб ён быў прыгожы і г. д. Пакупаўшы, дзіця спавівалі ў мякенькія пялюшкі, зробленыя са старога адзення, бо паўсюль на Беларусі было не прынята загадзя рыхтаваць адзенне для дзіцяці інакш, лічылася, яно хутка памрэ: «Пакуда родзіцца дзіцёнак, не нада нічога гатовіць яму с адзежы, і нельзя купляць. Найдзеш, ёсць якая просцінка. / вы, маладыя, заранее не купляйце нічога. Як родзіцца дзіцёнак, тады й купіце, усё тады купіце. Даў Бог раток дасць / кусок» (в. Ляды Дубровенскага р-на). У беларусаў часам жартам, часам усур'ёз вопытная павітуха загортвала хлопчыка ў жаночую сарочку, каб яго, як падрасце, кахалі дзяўчаты, а дзяўчынку з той жа мэтай у мужчынскую; спавівала поясам, завязвала яму хусцінку ці шапачку: «Як радзіць, бабка пріходзіла, баба Хадора. Яна пакупала січас жа, спілінала ў чысценькую тряпачку, шапачку іў калыску паложыць» (в. Сава Горацкага р-на).