• Часопісы
  • Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў  Таццяна Кухаронак

    Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў

    Таццяна Кухаронак

    12+
    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 140с.
    Мінск 2017
    41.83 МБ
    Правілы для цяжарнай жанчыны і тых, хто побач
    Ад абставін, якія папярэднічалі зачаццю, і паводзін цяжарнай жанчыны, паводле народных уяўленняў, залежалі знешнасць, здароўе, характар і нават само жыццё будучага дзіцяці. У традыцыйным беларускім грамадстве ведалі, што нельга зачынаць дзіця ў вялікія каляндарныя і рэлігійныя святы, у перыяды пастоў, каб яно не нарадзілася непаўнавартасным. Забароны адносна зачацця выцякалі з уяўленняў нашых продкаў аб існаванні «гэтага свету», дзе жыў сам чалавек і дзейнічала пэўная сістэма сацыяльных адносін і маральных каштоўнасцей, жыццё працякала пры будзённым «жывым» часе, і «таго свету», дзе знаходзіліся загадкавыя звышнатуральныя сілы, якія ўрываліся ў гэты свет на святы, калі панаваў святочны «мёртвы» час: «После Духа крывая нядзеля, яна апасная, нельзя нічога дзелаць. Гаварылі дажа, штоб нікакога зачація ў эта время не было» (в. Кучарына Шклоўскага р-на). Правільнае зачацце павінна было забяспечыць нармальнае працяканне цяжарнасці, роды без вялікіх складанасцей, прадвызначыць станоўчыя якасці дзіцяці, яго добры лёс і шчаслівае жыццё.
    Ва ўсе часы бацька хацеў мець сына, пераемніка, таму імкнуліся спрагназаваць пол будучага дзіцяці. Лічылася, што хлопчыка можна было зачаць у ноч з панядзелка на аўторак, а дзяўчынку з пятніцы на суботу. Значнай аказвалася апазіцыя правае / левае. Каб зачаць хлопчыка, патрэбна было пачынаць інтымныя адносіны з правага боку, ці муж павінен быў некаторы час пасля гэтага паляжаць на правай руцэ жонкі, або яна сама паляжаць на правым баку і г. д.: «Калі хочаш хлопчыка, мужык як злезіць з цябе, а ты раз і на правы бок павярніся» (в. Асвея Верхнядзвінскага р-на). Адпаведна, каб зачаць дзяўчынку, усе вышэйпералічаныя дзеянні патрэбна было выконваць з левага боку. Выкарыстанне некаторых прадметаў таксама дапамагала паўплываць на пол будучага дзіцяці. Так, каб зачаць хлопчыка, патрэбна было пад ложак пакласці мужчынскую шапку, сякеру, нож, каменьчык, а каб дзяўчынку адпаведна хустку, верацяно, кудзелю.
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА У ТРАДЫЦЫМНАЙ КУЛЫУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    Пра тое, што жанчына цяжарная, яна магла спачатку здагадацца сама, убачыўшы ў сне голенькіх дзяцей, жывую рыбу. Калі ж да таго, яна бачыла ў сне, што ловіць пеўня ці ката, лічылася, што ў яе народзіцца хлопчык, калі курыцу або кошку дзяўчынка. Пасля здагадваліся самыя блізкія сваякі, назіраючы за тым, як кабету нудзіць, ці як у яе раптам узнікае моцнае жаданне што-небудзь з’есці, ці прыкмячалі іншыя ледзьве заўважныя змены ў яе вобліку: «Ну, гэта ж старыя людзі зналі. Я сама хадзіла бярэменная, а нічога ня чуствавала. А свякроўка кажыць: “Ты ж ужо, дзетка, едзеш другой, нізінкай ужо едзеш”. Па вачах пазнала» (в. Хвасты Браслаўскага р-на). Але ж, як кажуць, шыла ў мяшку не схаваеш, і аднавяскоўцы, асабліва старэйшыя жанчыны, пачыналі прыкмячаць «знакі», якія сведчылі пра цяжарнасць: да такой-та пачыналі лашчыцца каты і сабакі, да яе адзення чапляліся ніткі з завязанымі вузламі. На Палессі лічылі: калі над чыёй-небудзь хатай лятае і крычыць сава там зацяжарыла маладая жанчына ці дзяўчына. Калі ў каго-небудзь нарываў палец, то гэта азначала, што зацяжарыла незамужняя дзяўчына і ўтойвае гэта. Вельмі цікава інфарманты распавядаюць пра прыкметы цяжарнасці: «Наверна я ўжэ панісла. Я ні магу без яго быць. Я настолька скучаю (без мужыка, значыць), ён мне настолька дораг, што я, наверна, бярэменна» (в. Радзюкі Шаркаўшчынскага р-на). Лічылася, што пра цяжарнасць трэба паведаміць якхутчэй, каб дзіця хутчэй пачало гаварыць: «Еслн женшнна забеременела, надо было чем быстрее это об-ьявнть, чтобы все узналн, чтобы ребенок потом быстрее заговорнл» (в. Гошава Драгічынскага р-на).
    Беларускія народныя тэрміны, якімі абазначалі стан цяжарнасці, падкрэслівалі галоўным чынам знешнія цялесныя перамены жанчыны: «тоўстая», «пузатая», «чараватая», «грубая», «цяжолая», «у цяжку», «у палажэнні»: «Тоўстая казалі. Мама кажэць: “Соня ўжо затаўсцела, гуляла с Арцёмам"» (в. Сава Горацкага р-на). Пра цяжарную яшчэ казалі, што яна «зайшла / занялася на дзіця», «хадзіла дзецьмі» або «панесла»: «Хадзіла дзецьмі так казалі на цяжарную. Мы ў мамусі былі частыя дзеткі: я першая і сястрычка яшчэ, былі блізнючкі. Тады за год Франя. А после другога года шчэ і Ірка, дзевачка» (в. Новыя Рубяжэвічы Стаўбцоўскага р-на). У сучасных пераказах інфарманты цяжарную часцей за ўсё называюць «бярэ(е)менная».
    У традыцыйным грамадстве, каб забяспечыць будучаму дзіцяці добрае здароўе, характар, прывабную знешнасць, шчаслівы лёс, цяжарная жанчына павінна была прытрымлівацца пэўных нормаў паводзін, ведаць цэлы звод прыкмет, прадпісанняў і забаронаў. Асабліва гэта тычылася першай паловы цяжарнасці. Цяжарная жанчына асце-
    рагалася ўдараў у жывот, у час цяжкіх палявых работ падвязвала яго ручніком або хусткай, не сцягвала моцна спадніцу, імкнулася не падымаць і не насіць вялікіх грузаў: «Бярэменная цяжка не падымала, канешне, ужэ беражэшся. Ужэ все роўна трэба берагчыся, бывае, хто крапчэйшы, а хто такі слабейшы і скінуць можа. У маёй мамы было дзев'яцеро дзяцей і толька чэцвера жывых» (в. Паварчыцы Салігорскага р-на). Паводле народнага меркавання, яна павінна была больш рухацца і бываць на свежым паветры, каб лягчэй прайшлі будучыя роды, меней спаць, «каб дзіця не было гультаяватае». Лічылася, што жанчына павінна есці ўсё, што жадае («чаго душа просіць»), але ў меру, каб плод не вырас вельмі вялікім, і каб дзіця ў будучым не было ненасытным. Але разам з тым імкнуліся задаволіць разнастайныя пры-
    Лялька-цяжарная.
    Зрабіла В. А. Марчанка, жыхарка Краснапольскага р-на. Фота Т. Кухаронак
    хамаці цяжарнай у ежы, думаючы, што гэта прыхамаці дзіцяці.
    Асабліва засцерагалі цяжарную ад сполаху: як спалохаецца будучая маці агню, асабліва падчас пажару, то ў дзіцяці ў тым самым месцы застанецца адпаведны па колеры і форме знак. Пра гэтую актуальную забарону і выпадкі яе парушэння і негатыўных наступстваў і сёння распавядаюць у кожнай беларускай вёсцы: «Бярэменнай нельга на пажар глядзець, хапацца, бо як ухопіцца будзя пляма страшная. Адна ў нас хадзіла, да пажар быў, і ўхапілася, як вам сказаць, за попу, і было пятно красная. А еслі за reap катора ўхопіцца на твары будзя, было такое, было» (в. Паварчыцы Салігорскага р-на); «Тоўстай ваабшчэ нельзя на пажар глядзець і січас нельзя. Бывала мая мама казала: “Дзетачка, як замуж выйдзеш, на пажар не глядзі, бо як рукою мазанешся там шрам будзець красны ў дзіцяці». Адна ў нас схапілася дак і быў шрам красны-красны на ліцы ў дзіцяці, ажда барады» (в. Сава Горацкага р-на); «Када пажар, нельзя бяременнай выбегаць, a то еслі ашыбнешся, возьмешся за ліцо то астанецца краснае пятно ў рябенка. У Казеллі
    РАДЗІНЫ I МАЛЕНСТВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
    жэншчына схвацілася у дзевачкі асталося пятно такое краснае на ўсю шчаку, полліца. Ва ўремя пажара мама схвацілася за ліцо. Лучча ня бечь на пажар бяременнай» (в. Пачапы Краснапольскага р-на). Небяспечным лічыўся таксама перапуд ад ваўка ці сабакі, бо, паводле народнага меркавання, на целе дзіцяці вырасце плямамі поўсць: «Мая дочка радзіла дзевачку с пятном на ліцэ, унучка мая. I сразу не было відаць, а недзе ў годзік праявілася. Што мы не ездзілі, што не шукалі. / яна патом гаварыла, што ішла да старшай сястры, і выскачыла бальшушчая сабака. I эта сабака яе паваліла, яна спужалася надта. А сабака рвала ў яе сумачку і яна этай сумачкай закрывалася, каб ліцо хаця не парвала. Яна гаварыла, што не магла падняцца і не знаю, штоб было, еслі б сын іх не выскачыў. Можа яна яе / парвала б гэта сабака. I ўсё раўно дзе-та сабака датронулася ёй да ліца. I ўнучцы мы і каталі хлебам, і вазілі к бабкам, і лазерам убіралі і ўсё раўно, валосікі этыя сабачыя відаць. / нічога тут не зробіш» (аг. Навасёлкі Ашмянскага р-на).
    Вельмі асцярожна, па настойлівых парадах старэйшых жанчын, цяжарная паводзіла сябе з хатнімі жывёламі, бо нейкае няправільнае дзеянне магло прывесці да непрыемнасцяў і хвароб у яе будучага дзіцяці. Перш за ўсё, яна не павінна была біць і штурхаць нагамі катоў, сабак, свіней лічылася, што на свет з’явіцца вырадак. Паводле традыцыйных уяўленняў, цяжарнай забаранялася штурхаць нагой («варсаць») ката, свінню, сабаку ці пераступаць праз іх, каб дзіця ўвесь час не чухалася: «Як біла нагой ката матка, <дзіця> родзіцца тады ў яго валосьсіка на спіне, не даюць яму спаць. Баба атрежаць хлеба, дзелаець такія галушкі і шэпчаць, па спіне водзіць і выкачаваець валасінкі. Нельзя, як беременная, штоб кот между ног прахадзіў: паложаш рябёначка яны колюць / не даюць спаць» (в. Печары Касцюковіцкага р-на); «Нельзя, допусцім, кошку ілі сабаку браць на рукі, гладзіць, бо будзет эта шэрсць кошкі ілі сабакі ў ребёнка на спіне. Он не будзет спаць, будзет круціцца, у него, вродзе, шэрцінка паяўдяецца какая-та на спіне, чэшацца. / вот былі такія бабкі, носілі этых дзіцей лечыць. Бабкі спекуць хлеб, раньшэ хлеб пеклі, в жорнах мололі, пеклі, в печках, самі. / этат горячый хлеб вымают / катают по спіне ребёнку / вродзе там эта шэрсць этым хлебом выкатываецца. I, вродзе, после этого ребёнок успакаіваецца, вродзі, спіт» (в. Хаціслаў Маларыцкага р-на); «Када ў палажэнні, ім ката няльзя штурхаць нагой у рябенка валосікі вырастуць на спінке» (в. Заходы Шклоўскага р-на); «Кажуць, як бярэманная ката кідаець рабёнак абрасцець мохам. Нельзя біць сабаку, ката рабёнак можаць радзіцца касматы» (в. Азяркі
    Верхнядзвінскага р-на). Каб нованароджанае дзіця не было плаксівае («не енчылася»), цяжарным забаранялася біць свіней нагамі ў час іх кармлення. Даволі часта ў аповедах інфармантаў згадваецца мыш як крыніца небяспекі: «Дажа мышка прабяжыць / то нельзя баяцца / за сябе хватацца будзе пятнышка / шэрсць, як у мышкі» (в. Кучарына Шклоўскага р-на).
    Небяспечным было калечыць і жабу ці пераступаць праз яе, інакш, лічылася, дзіця будзе гарбатае і доўга не навучыцца хадзіць. Перапуд, чым бы ён не быў выкліканы, мог прывесці да заўчасных родаў, выкідыша «спарона». Каб пазбегнуць гэтага, цяжарная жанчына павінна была заткнуць за пояс вялікі палец левай рукі (Палессе) або з’есці жменю жытняй мукі, перамешанай з вадою. Калі побач былі старэйшыя сямейнікі, яны пераварочвалі вядро дагары, налівалі на дно вады, затым ваду злівалі ў стакан і давалі піць цяжарнай (Рэчыцкі павет).